• Архив за мая 2014

    1812

    2014/05/11 // Ваш отзыв »

    Ноччу 12 (24) чэрвеня 1812 года французская армія на чале з Напалеонам перайшла цераз Нёман, уварваўшыся ў межы Расійскай імперыі. Гэта не было нечаканасцю: становішча на граніцы было такім, што ўжо ў канцы 1811 года расійская ўлада з хвіліны на хвіліну чакала вайны з Напалеонам. Тэрыторыя Беларусі і Літвы магла стаць галоўным тэатрам будучай вайны, таму ўрад Расіі сканцэнтраваў на заходзе значныя ваенныя сілы. У 1811 годзе ў заходніх губерніях было размешчана да 100 тысяч войска, а да мая 1812 года колькасць іх павялічылася да 153 тысяч чалавек у складзе двух армій. У гэты час у Ваўкавыску размяшчалася штаб-кватэра П-й Заходняй арміі пад камандаваннем П.І.Баграціёна. Баграціён, як узгадвалася раней, ужо быў у Ваўкавыску.

    У жніўні 1811 года генерал ад інфанпурыі П.І.Баграціён прыняў камандаванне Падольскай арміяй, якая потым была рэфарміравана ў П-ю Заходнюю армію. Штаб яе знаходзіўся у Жытоміры, а затым перамясціўся ў Луцк. У пачатку мая 1812 года паступіў загад перадыслацыраваць П-ю Заходнюю армію ў Гродзенскую губерню. Знаходзячыся на маршы, Баграціён з Пружан паслаў расійскаму імператару Аляксандру 1 данясенне, у якім выказваў

    Партрэт П.І.

    Баграціёна

    думкі аб папераджальным удары па сканцэнтраванай на нашай мяжы французскай арміі. Аднак яго прапанова засталася без увагі. Трэба сказаць, што Прапановы Баграціёна былі даволі рэальнымі ў перыяд падрыхтоўкі Напалеонам вайны супраць Расіі. Аднак ужо ў пачатку чэрвеня 1812 года, калі напалеонаўская армія падрыхтавалася для нанясення ўдару, а руская армія не была гатова да вядзення папераджальных дзеянняў, гэтыя прапановы ўжо не адпавядалі склаўшымся абставінам і былі памылковымі. Але не Баграціёна трэба вініць у памылцы, а царскі ўрад, які не інфармаваў аб становішчы галоўнакамандуючага П-й Заходняй арміяй, прыкрываючай важнейшы стратэгічны напрамак. Баграціёну даводзілася абапірацца толькі на дадзеныя штаба арміі, якія, натуральна, не маглі адлюстроўваць сапраўднага становішча, што склалася на ўсім тэатры ваенных дзеянняў. Неабходна адзначыць, што Пётр Іванавіч здолеў своечасова адмовіцца ад гэтых поглядаў і не быў, як да гэтага часу сцвярджаюць некаторыя гісторыкі, упартым прыхільнікам ў перыяд Айчыннай вайны 1812 года толькі наступальнай тактыкі.

    10 (22) чэрвеня 1812 года генерал Баграціён прыбыў са сваім штабам у Ваўкавыск, размясціўшы армію ў баявых парадках ад Нёмана да Буга. П-я Заходняя армія была размеркавана наступным чынам: 7-ы корпус Раеўскага ля Новага Двара Ваўкавыскага павета, 8-ы корпус Барадзіна ў Ваўкавыску, 4-ы рэзерўны кавалерыйскі корпус Сіверса ля Зэльвы, лятучы атрад Жавоніскага ў Беластоку, 27-я пяхотная дывізія Невяроўскага і 9 данскіх казацкіх палкоў. Усяго 58 батальёнаў, 52 эскадроны, 9 палкоў, 48000 чалавек і 216 гармат. П-ая армія нядоўга заставалася ў межах Гродзенскай губерніі. 18 (30) чэрвеня армія Баграціёна пакінула Ваўкавыскі павет і здзейсніла марш-манеўр праз Зэльву, Слонім, Ліду і далей да Мінска і Смаленска на ўз’яднанне з 1 Заходняй арміяй.

    Пры адступленні казакі платава уступалі ў баі з атрадамі Журома банапарта Ля Варон, Закраўшчызны, Гудзевіч Ваўкавыскага павета.

    Паведамленне аб уступленні французаў у Расію выклікала мітусню сярод рускага насельніцтва ў Ваўкавыскім павеце. Жыхары паспешна збіраліся, укладваліся, ратавалі сем’і і маёмасць. Частка арыстакратаў, мясцовай шляхты звязвала свае надзеі з аднаўленнем Вялікага княства Літоўскага ў саюзе з Расіяй на чале з Аляксандрам 1. Іншыя арыентаваліся на Напалеона і Варшаўскае Герцагства. Настрой жа большай часткі насельніцтва быў элементарны па сутнасці: людзі хацелі толькі, каб іх не чапалі, не надта абіралі, а хто пануе ў краіне – гэта для масы шляхты было абыякава. Яна выказала лаяльнасць да Аляксандра 1, а праз два месяцы – ў той жа ступені ў адносінах да Напалеона. Але ужо на трэці дзень знаходжання “вялікай арміі” на тэрыторыі Беларусі і Літвы, жыхары акупіраваных губерняў убачылі грабяжы, марадзёрства, гвалты і разбой, якія суправаджалі перамяшчэнне напалеонаўскіх салдат і афіцэраў.

    16 (28) чэрвеня г.Гродна быў заняты кавалерыяй Панятоўскага. У той жа дзень Напалеона ўрачыста сустракалі жыхары Вільні. Французскі імператар прабыў ў сталіцы больш за два тыдні. За гэты час ён паспеў “паклапаціцца” аб заснаванні новага ўрада на Беларусі і Літве. Па прыкладу Варшаўскага герцагства Напалеон склікаў ў Літве сейм, перадаўшы кіраванне краем “часоваму ўраду Вялікага Княства Літоўскага”, які складаўся з 6 чалавек на чале з генерал-губернатарам Гогендорнам. Пад ўладу гэтага ўрада былі пастаўлены Віленская, Ковенская, Гродзенская, Мінская губерніі і Беластокская вобласць. Кіраванне грунтавалася на мешаніне форм французскай адміністрацыі з мясцовым парадкам. Падпарадкаваныя часоваму ўраду губерніі былі пераіменаваны ў дэпартаменты, а губернскія камісіі – заменены адміністрацыяй дэпартаментаў. На чале дэпартаментаў стаялі французскія губернатары і інтынданты. Паветы перайменавалі ў падпрэфектуры. Камісіі падпрэфектур павінны былі ахоўваць краіну, ствараць па гарадах запасы харчавання для арміі.

    Як жа паводзілі сябе акупацыйныя ўлады ў Ваўкавыскім павеце? Напалеонаўская улада вельмі хутка зразумела, што народ не скарыўся, што панаванне над ім яшчэ патрэбна заваёўваць. Без гэтага не было магчымасці выканаць загады аб умацаванні камунікацый, аб забеспячэнні дзеючай арміі харчаваннем. У сувязі з гэтым Напалеон аддаў загад часоваму ўраду заснаваць з мясцовай шляхты жандармерыю і так званую “народную гвардыю”, а таксама правескі рэкруцкі набор шляхты для стварэння мясцовых польска-шляхецкіх войск. Для выканання гэтага камісія часовага ўрада выдала пастанову аб правядзенні набора 10000 рэкрутаў. Але ўсе спробы стварыць шляхецкія ваенныя сілы пацярпелі правал. Дробная, даведзеная да галечы, шляхта не пажадала прынесці ў ахвяру сваё жыццё дзеля інтарэсаў шляхецкай арыстакратыі. Напалеонаўскай адміністрацыі не ўдалося стварыць моцную тылавую базу, якая садзейнічала б ваенным аперацыям «вялікай арміі» ў глыбіні тэрыторыі.

    У Ваўкавыскім павеце напалеонаўскія інтынданты паставілі мясцовай ўладзе патрабаванні на харчаванне і фураж. Таму жыхары павета абкладваліся ўсё новымі і новымі паборамі амаль кожны месяц, пачынаючы з чэрвеня. Сяляне павінны былі пастаўляць жытнюю муку, ячменную крупу, авёс, сена, салому, гарэлку, соль, буйную рагатую жывёлу, тытунь. Тым, хто не выконваў паставак у час, ставілі ў хату па 4 салдаты “для экзэкуцыі” і загадвалі плаціць кожнаму па 12 злотых у дзень. 8 жніўня часовы ўрад загадаў падрыхтаваць у Ваўкавыску магазін на 10000 порцый. Для папаўнення магазіна загадана было сабраць з кожнага двара па 40 гарнцаў жыта, столькі ж аўса, 2 гарнцы гароху, 80 фунтаў сена і столькі ж саломы. Гэты падатак назвалі “ахвяраваннем”. На забеспячэнне магазіна загадана было, акрамя “ахвяравання”, сабраць з Ваўкавыскага павета 5.000 пудоў сена і столька і саломы, 4000 гарнцаў гарэлкі і 60 валоў. Зборы правіянту ў насельніцтва суправаджаліся пагрозамі французскіх інтэндантаў ужыць сілу. Шматлікія паборы вялі да згалення сялян. Нягледзечы на самыя жорсткія карныя меры, на крывавыя расправы ўзброеных экспедыцый, насельніцтва хавала ў лясах хлеб, жывёлу, транспартныя сродкі і іншую маёмасць, не пакідаючы нічога, чым мог бы пажывіцца вораг. Барацьба за харчаванне ператварылася ў сапраўдную барацьбу сялянства супраць акупантаў. Акрамя паставак харчавання і фуражу, насельніцтва Ваўкавыскага павета абавязана было выконваць гужавую павіннасць. Для патрэб праходзячых праз Ваўкавыск французскіх салдат у горадзе кожны дзень павінны былі знаходзіцца каля 100 падвод. У большасці выпадкаў гэтыя падводы не вярталіся. Вельмі часта французы замянялі гужавую павіннасць гвалтоўнай канфіскацыяй у насельніцтва коней. Улады патрабавалі таксама паставак працоўнай сілы для выканання розных ваенных работ. Яшчэ страшнейшымі за афіцыйныя паборы былі рабаванні, якія ўчынялі марадзёрскія каманды французскіх войск, праходзячых праз Ваўкавыск. Жорсткія спусташэнні, рабаванні і разбой ўчынялі салдаты і афіцэры саксонскага корпуса генерала Рэнье, які знаходзіўся ў Ваўкавыскім павеце.

    Так, 28 жніўня Ваўкавыскі падпрэфект даносіў Гродзенскай адміністрацыйнай камісіі, што салдаты корпуса генерала Рэнье па вёсках пад пагрозай зброі забіраюць усё, што пападзецца. Салдаты гэтага корпуса напалі на Кабедзічы Ваўкавыскага павета, разграбіўшы сяло і ўзяўшы з сабою 9 коней і 7 быкоў, адбылі ў іншыя маёнткі. У жуткім часе на тэрыторыі павета адбываюцца выступленні сялян. Супраць празмерных падаткаў выступалі жыхары вёсак Цімахі, Андрэевічы, Гнезна.

    ЭГБ (1994г)

    картаст 234

    аўт.В.В.Антонаў

    2-4 (14-16) лістапада пад Ваўкавыскам адбыўся бой паміж русамі (вайсковая групоўка Ф.В.Остэн-Сакена; 27-30 тыс.чал.) і напалеонаўскімі (узмоцнены 7-ы корпус Ж.Л.Э. Рэнье; 23-25 тысяч чалавек) войскамі. Гэты бой меў выключна важнае значэнне для Бярэзінскай аперацыі. Войскі з абодвух бакоў былі пакінуты на Падляшшы для аховы тылу галоўных сіл сваіх груповак – рускай арміі П.В.Чычагава і аўстрыйскага (12-га) корпуса К.Ф.Шварцэнберга. Адначасова з пачаткам руху арміі Чычагова ад Брэста на Слонім Шварцэнберг 29-30 кастрычніка пераправіў 7-ы і 12-ы корпусы цераз Заходні Буг каля Драгічына і павёў наступленне ў агульным напрамку да Ваўкавыска і Слоніма. Пры гэтым 7-ы корпус быў высунуты ў напрамку горада Кляшчэля для прыкрыцця ад войск Остэн-Сакена ў раёне Брэста. Остэн-Сакен неадкладна таксама перайшоў у наступленне і пасля авангардных баёў 3 лістапада каля Высока-Літоўска, 8 лістапада каля Рудні, 13 лістапада каля Гарнастаевіч Рэнье адвёў 7-ы корпус і заняў пазіцыі на вышыні каля Ваўкавыска, на поўнач ад горада, паставіўшы каля в.Альшымава 30 гармат. У гэты час Шварцэнберг, пакінуўшы Ваўкавыск, рухаўся да Слоніма. Рэнье таксама ўжо хацеў адступіць ад горада, але, даведаўшыся, што да яго на дапамогу ідзе дывізія генерала Дзюрута, вырашыў застацца на занятых пазіцыях. Остэн-Сакен, падышоўшы да горада, таксама заняў зручную пазіцыю на адной з вышынь, па якой праходзіла дарога на Слонім. Такім чынам, агульная колькасць рускіх і французскіх войскаў, сканцэнтраваных каля Ваўкавыска, складала каля 50000 чалавек і 70 гармат. Яўрэі, жыхары Ваўкавыска, паведамілі Остэн-Сакену аб тым, што камандаванне і штаб 7-га корпуса размешчаны ў горадзе без належных сіл абароны. 9 генералаў размясціліся на ноч у горадзе. Остэн-Сакен вырашыў неадкладна атакаваць.

    2 (14) лістапада ў 9  гадзін вечара корпусу генерала Остэн-Сакена быў адданы загад, сутнасць якога зводзілася да наступнага: Тры атрады пад камандаваннем Дурнава, Шэншына і Белакапытава, кожны ў складзе 3 батальёнаў з сотняй конніцы, павінны былі ўварвацца ў горад з фронта і флангаў. Палкоўніку Белакапытаву загадана было з адным батальёнам 39-га егерскага палка, абмінуўшы горад з правага боку ісці адразу у хатер дзе знаходзіўся генерал Рэнье. Наступленне было прызначана на 10 гадзін вечара. Егеры, дзякуючы завеі, наблізіліся да заставы. Але іх заўважылі вартавыя, якія і адкрылі стральбу. Гэта папярэдзіла Рэнье. Ён выскачыў у акно і паспеў знікнуць. Пры гэтым быў забіты яго ад’ютант і паранены генерал Дзюрун. Былі захоплены ўсе экіпажы корпуснага штаба і ўся паходная канцылярыя Рэнье. Вяцкі пяхотны полк пад камандаваннем Васільчыкава захапіў саксонскі палкавы сцяг. У горадзе пачалося замяшанне, узнік шэраг пажараў. Раніцай 3 (15) лістапада саксонцы былі выбіты з горада і занялі ранейшыя пазіцыі на паўночных вышынях, адкуль адкрылі па гораду моцны артылерыйскі агонь і зрабілі шэраг беспаспяховых атак. Остэн-Сакен, са свайго боку, арганізаваў атаку ў флангі саксонцам, пасля чаго абодва бакі да вечара захавалі ранейшае становішча. 4 (16) лістапада ў 10 гадзін раніцы ў горадзе распачалася ружэйная і артылерыйская перастрэлка. Шварцэнберг, даведаўшыся пра бой, спыніў свой корпус каля Слоніма і накіраваў у тыл Сакену кавалерыйскі атрад Ф.Фрэльха (каля 3 тыс. чалавек). Пад поўдзень 4 (16) лістапада, калі Остэн-Сакен спрабаваў ажыццявіць ахоп  левага фланга Рэнье, Фрэліх уварваўся ў Ізабелін, дзе знаходзіліся галоўная кватэра рускіх войск, абозы і лазарэты з параненымі. Остэн-Сакен неадкладна пачаў адвод сваіх часцей ад Ваўкавыска на Гнезна і Свіслач. Спроба Рэнье затрымаць рускіх на рубяжы р.Рось не мела поспеху. Даныя прастраты абодвух бакоў вельмі супярэчлівыя: найбольш верагодна, што загінула каля 2-3 тыс. чалавек з кожнага боку, прычым значную частку страт рускіх склалі палонныя. Вынікі бою ацэньваюцца неадназначна. Рускія хутка страцілі ініцыятыву, былі вымушаны адступіць і зноў пакінуць Брэст і ўсё Падляшша. Але фактычна Остэн-Сакен прынёс сваё войска ў ахвяру аператыўнай ідэі рускага камандавання – забеспячэнню свабоднага руху галоўных сіл у глыб Беларусі, на Мінск і Барысаў. Гэта мэта была дасягнута: Шварцэнберг адмовіўся ад праследавання рускіх і застаўся дзейнічаць на паўднёвым стратэгічным флангу. У выніку руская армія атрымала магчымасць актыўна ўдзельнічаць ў Бярэзінскай аперацыі 1812.

    Горад Ваўкавыск у Айчынную вайну 1812 года пацярпеў ад пажараў. Не было дзе размясціць дзяржаўныя ўстановы, таму ўвесь кіраўнічы аппарат быў пераведзены ў м.Ізабелін. Да вайны ў Ваўкавыску налічваліся 154 жылыя дамы і 398 чалавек мужчынскага насельніцтва. Страты, панесеныя горадам, па афіцыйных даных вылічваліся у суме 209753 рублі, па Ваўкавыскаму павету 1 мільён рублёў. Загінула вялікая колькасць сялян. З прычыны эпідэмій, захворванняў і асабліва ад так званай “гнілой гарачкі”, ад голаду, спад насельніцтва працягваўся некаторы час і пасля вайны. У Ваўкавыскім павеце не засталося ні аднаго каня. Шмат жывелы загінула ў час масавага паморку, які працягваўся яшчэ шэраг гадоў пасля вайны. Колькасць прыгонных сялян зменьшылася ў параўнанні з даваеннымі гадамі амаль ў два разы.

     

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Ваўкавышчына ў першай палове Х1Х стагоддзя.

    // Ваш отзыв »

    Па трэцім, апошнім падзеле Рэчы Паспалітай 1795г заходняя частка Беларусі, у тым ліку тэрыторыя сучаснага Ваўкавыскага раёна, адышла да Расійскай імперыі. У межах новага дзяржаўнага збудавання Ваўкавышчыну чакалі значныя эканамічныя, палітычныя, культурныя змены. Закранулі яе і перабудовы, звязаныя з новымі адміністрацыйнымі падзеламі далучаных да імперыі тэрыторый. Ваўкавыску быў нададзены статус цэнтра павета, які ў часы Кацярыны П уваходзіў ў Слонімскую (з 1795), потым – з 1797 – у Літоўскую і з 1901 – у Гродзенскую губерні.

    Карта ст.235

    ЭГБ,Т2,Аўтар

    В.Л.Насевіч

    (ЭГБ за 1994г)

    Тэрыторыя тагачаснага Ваўкавыскага павета была значна большая за сучасны раён (у яе ўваходзілі землі якія сёння адносяцца да Свіслацкага, Зэльвенскага, Мастоўскага, Бераставіцкага раёнаў Гродзенскай вобласці, Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і Беластоцкага ваяводства Рэспублікі Польшча).

    Плошча павета складала 3413,2 кв.вярсты. Насельніцтва 126000 чал. (1896г). У склад Ваўкавыскага павета ўваходзіла 25 валасцей: Баярская, Біскупцоўская, Вільчукоўская, Вярэйкаўская, Гарнастаеўская, Дабравольская, Зэльвенская, Зэльзінская, Ізабелінская, Крамяніцкая, Лыскоўская, Можэрыцкая, Мсцібаўская, Падароская, Поразаўская, Пянюгаўская, Ляскоўская, Роская, Самаравіцкая, Свіслацкая, Талачманоўская, Тарнопальская, Шылавіцкая, Шымкоўская і Юшкаўская. Пазней Вільчукоўская і Гарнастаеўская воласці былі перайменаваны ў Свянтыцкую і Ялуўскую. У павеце налічвалася 13 мястэчак: Зэльва, Ізабеліна, Крамяніца, Лапеніца, Лыскаў (Лыскі), Малая Лапеніца, Мсцібава, Новы Двор, Поразава, Пяскі, Рось, Свіслач і Ялуўка; 6 сёл, 437 вёсак і 348 дробных населеных пунктаў (1889г).

    Горад і павет узначаліла новая гарадская ўлада на чале з гараднічым. У Ваўкавыску размясціўся егерскі полк, якім камандаваў палкоўнік П.І.Баграціён (будучы генерал ад інфантэрыё і камандуючы П Заходняй арміяй). Адсюль восенню 1798 года ён павёў сваіх егераў праз Брэст і Вену ў Італьянскі паход. Пэўны час поруч з урадавай уладай захоўвала сілу і ўлада выбарнага павятовага маршалка, а справы ў судах разглядаліся па законах Літоўскага Статута, захаванага, па волі расійскага ўрада, на некаторы час на тэрыторыі былога ВКЛ.

    Насельніцтва Ваўкавыска складалася з шляхты, чыноўнікаў, мяшчан. У горадзе пражывала таксама значная яўрэйская абшчына, якая традыцыйна прымала актыўны ўдзел ў рамеснай і гандлёвай справах. Звесткі аб колькасці насельніцтва Ваўкавыска канца ХУШ – пачатку Х1Х ст. даволі супярэчныя. Не вельмі дакладная дзяржаўная статыстыка таго часу зарэгістравала, што папярэдадні далучэння Ваўкавышчыны да Расіі, у горадзе ў 1792г пражывала 2127 жыхароў і было 362 дамы.

    На фарміраванне эканамічнага, палітычнага і культурнага аблічча Ваўкавышчыны велізарнае ўздзеянне аказвалі мястэчкі, якія ўваходзілі ў павет. Архіўныя крыніцы і статыстычныя матэрыялы даюць вельмі мала звестак аб колькасці насельніцтва, дадзеных мястэчкаў, аб яго сацыяльным і нацыянальным складзе. Большасць мястэчак былі невялікімі па колькасці жыхароў пасяленнямі. Так, у Росі ў 1836г налічвалася 83 двары, ці прыкладна каля 540 жыхароў. Насельніцтва мястэчкаў складалася ў асноўным з мяшчан і сялян. Колькасць прадстаўнікоў іншых сацыяльных груп (дваран, духавенства, чыноўнікаў і інш.) была нязначнай. Звестак аб пражыванні ў разглядаемых мястэчках купцоў няма ніякіх. У мястэчках сяляне – гэта ў асноўным беларусы, дваране – часцей за ўсе палякі, ці апалячаныя беларусы, ці рускія. Вольнае насельніцтва мястэчка складалася пераважна з яўрэяў. Так у той жа Росі ў 1836г з 83 двароў 38 былі яўрэйскімі (ці прыкладна 46%). Амаль такое ж становішча было і ў другіх мястэчках.

    Пасля падзелу Рэчы Паспалітай і далучэння да Расіі жыццё ў павеце зноў пачало паступова наладжвацца. У Ваўкавыску былі ліквідаваны феадальныя валоданні, так званыя “юрыдыкі”. Паншчына для прыгонных сялян Ваўкавыскага павета складала 6 дней на тыдзень (тры мужчынскія і тры жыночыя). Сяляне выконвалі таксама згоны, шарваркі, варту і іншыя павіннасці. У Ваўкавыскім павеце існавала падворнае землекарыстанне, пры якім памер паншчыны вызначаўся ў залежнасці ад зямельнага надзела на сялянскі двор. Царскі ўрад бачачы цяжкі стан сялян Беларусі нават на нейкі час адмяніў, або спалавініў падаткі. Але ў той жа час урад усяляк абараняў каменшчыкаў. Так, у 1805 годзе ў Лыскаўскай воласці сяляне адмовіліся выконваць на іх погляд лішнія павіннасці ў памешчыка. Бунт быў задушаны арміяй. Аднак такія бунты былі не характэрныя для гэтага часу.

    У 1811 годзе Гродзенская губерня была ўраўнаважана з астатнімі расійскімі губерніямі ў адносінах падаткаў: замест розных збораў серабром уводзіўся агульнадзяржаўны падушны падатак асігнацыямі, што азначала фактычнае змяненне падаткаў у пяць разоў. Больш паспяхова пачала развівацца гарадская гаспадарка. У Ваўкавыску была адкрыта паштовая ўстанова. У 1803 годзе гаспадар Невех і Мееровіч адчыніў палатняную фабрыку, якая вырабляла сукно. Быў пушчаны Браварны завод. У Ваўкавыскім павеце ў графа Тышкевіча адчынілася папяровая фабрыка, арандатарам якой з’яўляўся Хрысціян Ральф. Але эканамічнае развіццё горада і павета было затрымана на некаторы час Айчыннай вайной 1812 года.

     

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Спіс шляхты Ваўкавыскага павету 1621 г. (РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 127. Стр.225-228).

    2014/05/08 // Ваш отзыв »

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў Рыцарства шляхты Ваўкавыскага павета і іншых, якім паводле канстытуцыіі і сейму нядаўна адбыўшагася, выцягнутых дзеля абароны Бацькакўшчыны супроць князя Судэрманскага, які несяброўскім чынам напаў на дзяржаву яго каралеўскай мосьці, горад Рыгу ўзяў і далеў у дзяржаву яго каралеўскай мосьці прасоўваецца, якім  выпраўляцца ў Інфлянты дзе каля сяла Піваголах каля Пуняў сабраліся 3 лістапада 1621 г.

    Яго мосць Пан Ян Юндзіл, маршалак Ваўкавыскага павета, будучы сам, к усладзе Бацькаўшчыны, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных ставіў тры кані ўзброенных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Мікалай Карп, падкаморы Ваўкавыскі, з маёнтку Навасёлак, размешчанаг ў Ваўкавыскім павеце два кані, а з іншых маёнткаў сваіх і пані жонкі сваёй з маёнтка Дублян, размешчанага ў Гродзенскім павеце чатыры кані, з жадання і мілосцьі да Бацькаўшчыны два кані, а ўсяго восемь каней узброеных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Станіслаў Пукшта, харунжы Ваўкавыскі з маенткаў сваіх у розных паветах знаходзячыхся, сам да службы Бацькаўшчыне і з харугвай, ставіў дванаццаць каней узброеных па-гусарку, а два кані ўзброеных па-казацку з маёнтка Манцякі апекі Яна Цывінскага.

    Яго мосць Пан Кшыштаў Алендцкі, стольнік Ваўкавыскі, з маёнткаў сваіх айчыстых, якія ва ўтрыманні Пані Маткі іх мосьці, ёсць тры кані, а з жадання і з міласці да Бацькаўшчыны таксама тры кані ўзброенных па-гусарску; з стрыёўшчызны, якая ва ўтрыманні зя’ўляецца ў яго мосьці Пана Яна Алендцкага ставіў два кані ўзброенных па казацку.

    Яго мосць Пан Геліяш Зенковіч, суддзя Наваградскі ад сябе і з часткі брата свайго маёнтка непадзелянага чатыры кані па-гусарску з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных.

    Яго мосць Пан Кшыштаф Дольскі, суддзя Ваўкавыскі, пасланы ад бацькі свайго яго мосьці Пана суддзі земскага ў гадах ужо старых, ставіў тры кані па-гусарску а тры кані па-казацку.

    Яго мосць Пан Багдан Масальскі, падсудак Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах з маёнтка Алтупаўшчызна і з часткі Сямёнаўскай у Харашэвічах выслаў сына дарослага Пана Юрыя і ад брата свайго Пана Януша Масальскага, суддзі гродскага Ваўкавыскага, тры кані гусараў.

    Яго мосць пан Андрэй Трызна выслаў сына свайго добра дарослага і да вайсковай службы годнага, пры ім чатыры кані па-гусарску, а два па-казацку.

    Яго мосць пан Пётр Трызна, стараста Бабруйскі, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім павеце і ў іншых месцах, шэсць каней па-гусарску, а таксама азанёміў, што сына свайго з гонарам выслаў да Караля яго мосць да Валахіі.

    Ад яго мосьці пана Сакалінскага, старасты Езерскага, пан Карась ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосьць Пан Пшэслаў Пакаш, будучы сам хворы, выслаў слугу свайго шляхціча праўдзівага пана Діанісія Цыртолта і пры ім чатырнаццаць каней гусараў і чатырнаццаць каней па-казацку.

    Яго мосць пан Кшыштоф Шэміот, суддзя Ваўкавыскі, сам ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосць пан Самуэль Аўсяны ставіў чатыры кані па-гусарску.

    Яго мосць князь Пётр Глінскі сам ставіў два кані па-гусарску —  аднаго з маёнтку бацькаўшчынскага, а другога з застаўнга маёнтка ад пана Дзевочкі з Навасёлак размешчанага ў Ваўкавыскім павеце.

    Яго мосць пан Кшыштаф Хадакоўскі сам ад сябе і ад пляменніка свайго пана Юрыя Хадакоўскага, і з саўдзельнікамі Рудзееўскімі, паводле разпісання яго мосці пана Маршалка і мяне харунжага, ставіў аднаго каня па-казацку.

    Яго мосць пан Ян Пукшта, харунжыч Ваўкавыскі, сам і з саўдзельнікамі ад яго мосьці пана маршалка і мяне харужага паводле канстытуцыі распісання, ставіў аднаго каня па-гусарску.

    Яго мосць Зыгмунт Пукшта выслаў два кані па-гусарску, сам будучы не спасобнага здароў’я з-за параненай нагі, на што мусіць урэгуляваць праўна.

    Яго мосць пан Шымон Гарадзельскі, пісар земскі Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах выслаў свайго дарослага сына пана Вайцеха Гарадзельскага, ставіў два кані па-казацку.

    Пан Васіль Калантай сам ставіў каня па-гусарску з панам Галасем і ад пана Яна Жаранкі конь.

    Пан Ян Калантай паведаміў нас ураднікаў яго мосць пана Маршалка і мяне харужага, вярнуўся з шляху, даючы нам, у справе сына яго, які быў у паходзе да Валахіі, і там трапіў у палон да паганцаў, які для вызвалення сам мусіў старацца, выслаў пахолка шляхціча з канём па-гусарску.

    Пан Адам Калантай выслаў свайго слугу на кані па-гусарску, аб сабе даючы слова, што з паборавымі грошамі едзе да Вільна да скарбу.

    Пан Ендрэй Калантай, будучы сам у гадах выслаў сына сваяго дарослага пана Яна Калантая на кі па-гусарску.

    Пан Адам Углік, суддзя земсік Ваўкавыскі сам ад сябе і ад пна Міхала Угліка, дзядзькі свайго, ставіў каня па-гусарску, а на пана Адынца пратэставаў, што той да яго не далучыўся з часткі якая ад яго заставалася.

    Пан Грыгоры Жынь сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Кендзержаўскі каня па-гусарску з маёнтка Кузьмічы.

    Пан Кшыштаф Кендзержэўскі сам ад сябе і ад княгіні Семёнавай Глінскай ставіў два кані па-казацку.

    Пан Юры Езерскі сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Езерскі, будучы сам у гадах выслаў сына свайго дарослага пана Кшыштофа Езерскага на кані па-гусарску мянуючы, і ад суудзельніка Юрыя Калусоўскага з таго грунціка, што у пана Езерскага купіў.

    Пан Ян Лопот з сваёй часткі маёнтка Хаўшэвіц каня па-гусарску, а часткі Семёнаўскай каня па-казацку. А на сваіх суудзельнікаў пратэставаў, што да яго не далучаліся.

    Пан Леў Лопот каня па-казацку з суудзельнікамі, а на другіх суудзельнікаў пратэстваў, што да яго не далучыліся.

    Пан Іван Трызна, будучы ў дарослых гадах і хворы на ногі, з дазволу яго мосці пана Маршалка і майго харужага, ад’ехаў да дому з вёскі Пунскей Піваголь. А на сваім мейсцы пакінуў шляхціча добрага, свайго павіннага пана Юзэпа Касцюшку на кані па-гусарску, і каторы пан Касцюшка сам ад сябе і ад братоў ставіў другога каня па-казацку паводле аб’яднання.

    Пан Крыштаф Касцюшка ставіў каня па-гусарску, да якога пан Сушко далучыўся да трэцяй часткі каня.

    Пан Кшыштаф Ашмянец ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага распісаных, ставіў каня па-гусарску.

    Ад княгіні Яновай Глінскай, конь па-казацку з маёнткаў Парфіяновіч і Бакшты.

    Пан Ян Церпента каня па-гусарску з Мацкелёўшчызны і з Дабейкаў у іншым павеце.

    Пан Міхал Церпента сам ад сябе і ад пані Марцянавай Роскай каня па-гусарску.

    Пан Пагінскі з панам Яварам і з панам Мікалаем Немчыноўскім ставіў каня па гусарску, але іншыя панове браты казалі, што болей павінна было быць.

    Пан Сапоцка дава кані па-казацку ставіл.

    Пан Герман Енджэйковіч ад сябе і ад братоў сваіх родных паноў Яраша, Давіда, Размуса і ад удавы братавой пані Зыгмунтовай Енджэйкевічовай, якая ў сіроцтве засаталася, не толькі на вайну выпраўляць, але і сабе з дзяцьмі выжывення мець не можа, з суудзельнікам панам Вайніковічам, які таксама недастатак свой паказваў, з далучэннем суудзельніка ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага ставіў пан Герман Енджэйковіч каня па-гусарску. Той жа пан Герман і ад брата свайго пана Мацея Енджэйковіча ставіл каня па-казацку. А сам пан Мацей Енджэйковіч не выехал на тую выправу вайсковую, па прычыне пагаршэння шматкротнага і дзеці некаторыя яго пагоршыліся.

    Пан Адахоўскі з Рэплі два кані па-казацку.

    Пан Гзоўскі ставіл два кані па-гусарску.

    Пан Бертноўскі сам ад сябе і ад пана Адама Лопата і пана Андрэя Адынца, які купіў у пана Льва Лопата, ставіў конь па-казацку.

    Пан Ардынец выслаў сына дарослага на каня па-гусарску.

    Пан Андрэй Адамовіч сам ад сябе і ад братоў сваіх каня па-гусарску з маёнткаў сваіх Манцякоў, Вайнікаўшчызны і Ленартаўшчызны.

    Пан Ян Яскольд сам ад сябе і ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў каня па-гусарску, яле там трэба рэгулёваць.

    Пан Ян Сушко з братам сваім Даніэлем каня па-казацку, а на іншых пратэствалаі, што не даплочвалі.

    Пан Александр Мінеўскі, будучы ў сталых гадах, выслаў свайго сына дарослага пана Юрыя Мінеўскага на кані па-казацку з маёнтка Мачульнай.

    Пан Станіслаў Мінеўскі з часткі сваёй жонкі і часткі паненак швагерак сваіх пані Анны і Шчэнснай Жалтоўскіх з маёнтка Мачульна пры браце сваім родным панае Юрыю ставіў каня па-казацку..

    Пан Васілеўскі з Самуйлавіч, гараднічы, з князем Сямёнам Глінскім хворым, ставіў каня.

    Пан Яраш Длускі з панам Якубам Ашмянцом і з панам Войцехам Едзекоўскім каня па-казацку.

    Пан Высоцкі выслаў сына свайго дарослага сам ад сябе і ад суудзельнікаў сваіх паноў Клепацкіх, каня па-гусарску.

    Пані Жданоўска удава, выслала чатыры кані па-казацку.

    Пан Мікалай Цывінскі ставіў пару каней па-казацку, аднаго з Седзельнік, другога з Дзераўной у Брэскім ваяводстве.

    Пан Маіноцкі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Юры Кінтаўт з суудзельнікамі сваімі і з сынам панам Адамам Кінтаўтам з маёнтка у Ваўкавыскім павеце размешчаным і ў навагрудцкім з Буды ставіў два кані па-казацку.

    Пан Шымон Падолец з суудзельнікамі ставіў каня па-казацку.

    Пан Ян Зарэмба з панам Андрэем Малевічам каня па-казацку.

    Пан Шчэнсны Гедройц з панам Станіславам Ейсымонтам і ранёй маткай яго, два кані па-казацку, і ад пана Лаўрына Зеленеўскага і ад пана Слепаўронскага і ад паноў Суетаў і ад Сіўка з Ліхасельчанаў, але магчыма толькі на гэты адзіны раз.

    Пан Мікалай Калусоўскі, пан Грыгоры Жэброўскі з панам Карасём каня па-казацку.

    Пан Паўловіч з суудзельнікамі каня па-казацку, а на суудзельніка пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пан Станіслаў Чык з суудзельнікамі сваімі панамі Янам і Паўлам Чыкамі, панм Адамам Залускім, панам Мацеям Адынцом і панам Андрэем Стармілам з маёнтка свайго Мейштовіч, Тулава і Углоў каня па-казацку. Пан Бажоба ад пана Прашчыцкага і з часткі небожчыка пана Фёдара Стараіна і з часткі Сасінаўскай каня па казацку, на якіх пратэстваў і захоўвае сабе волнае маўленне, за тое што да яго не далучыліся.

    Пан Жабка з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Гоздзельскі, пан Счыгельскі, пан Крыванос два кані па-казацку.

    Пан Станіслаў Счыгельскі з Гродзенскага павету ад малых дзяцей з маёнткаў Эйсмантаў, Шымкаўшчызны, Бурнева трымаючы ў апекунстве, і пры галоўнешых маёнтках Гоздзелеўшчызны, Крываносаўшчызне ставіў каня па-казацку.

    Пан Леваноўскі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Леў Жынь, будучы хворым mentis captione ад пана Бога наведзёны выслаў каня па-казацку.

    Пан Яранім Жынь будучы хворым і на вочы слабым выслаў каня па-казацку.

    Пан Станіслаў Сегень, выказваўся імям сваёй сястры пані Енджэёвай Немчыноўскай, з таго фальварку, які трымае заставай ад яго мосці князя Агінскага Самуэля Целякі, размешчанага ў Ваўкавыскім павеце, бо пан Агінскі ў сваім запісе запісаў, што яна павінна замяняць на попісах і паслугах Рэчы Паспалітай, а зараз не бачучы нікога ад князя Агінскага, альбо якіесць цяжкасці напотым, сястра не павінна ставіць пахолка па-казацку.

    Пан Мікалай Сасін з панам Іванам Трызнай, з панам Вайцехам Буткевічам, з панм Грыгорам Падгайскім, панм Раманам Ванькевічам каня па-казацку.

    Пан Мальхер Жукоўскі з Седзельнік каня, але павінен больш паводле даўных реестраў, з тымі ад каго ён браў грошы на каня па-за канстытуцыяй.

    Пан Кршчановіч будучы паранены ў руку, хворы з дазволу яго мосць пана Маршалка і майго харужага, адехаў, пакінуўшы пана Корбута і ставіўшы каня па-казацку, і пратэставаў на пана Абухоўскага аб не далучэнні, а пан Абухоўскі даў знаць да мяне Харужага, што знаходзіцца на службе ў караля яго мосьці, і што мае аўтэнтычны дакумент паказаць.

    Панове Карэйвове каня па-казацку.

    Пан Іван Канстанцінавіч з сваёй валокі, якую мае і ад пана Міхалевіча каня па-казацку. Аб пане Міхалевічу некаторыя паны браця казалі, што там маёмасці не мала, і павінен бы больш ставіць чым адзін конь, больш таго сам застаўся ў хаце.

    Пан Станіслаў Высоцкі сам ад сябе і ад пана Мікалая Эйсымонта і ад суудзельнікаў сваіх пана Крыштофа Прыгодзіча, ад пана Яна Краснадэмбскага, Пятра Стрыгі ставіў каня па-казацку, а на іншых суудзельнікаў, якія адарваліся ад іх, пратэставаў, бо грошы і правы на коні іншаму аддалі, а каней за іх не ставёна.

    Пан Зверовіч ставіў каня па казацку. А на пана Заяца пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пані Бергелёва выслала сына па-казацку на кані.

    Пан Мацей Пацкевіч з суудзельнікамі з Зеленевіч каня па-казацку.

    Пані Камаеўская удава з маёнтка Струбніца ставіла каня па-казацку.

    Пан Счурскі ставіў каня па-казацку з суудзельнікамі з панамі Немчыновічамі і пані Гумковай і з панам Грондзкім.

    Пан Мікалай Воўк з маёнтка Седзельнікі каня па пяцігорску, ад некаторых сваіх суседзей грошы браў і правы супроць канстытуцыі, а на каня сам павінен ставіць.

    Пан Дзевялтоўскі з маёнтка Седзельнікі і з жадання да Бацькаўшчыны дамовіўся з суудзельнікамі каня па-гусарску.

    Пан Шымон Юшкевіч з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Грынашкевіч каня па-гусарску і з суудзельнікамі яго мосць ксяндзом Мікалаем Немчыноўскім плебанам Ваўкавыскім і з панам Адамам Петрашэўскім.

    Панове Аніхомаўцы каня па-казацку з суудзельнікам сваім панам Якімовічам.

    Пан Тыніна каня па-казацку з суудзельнікамі.

    Ян Пацукевіч з грунціка каля Недзевіч каня па казацку.

    Пан Васілеўскі Александр ставіў каня па-гусарску з суудзельнікамі.

    Пан Адам Швейкоўскі выслаў сына свайго Крыштофа на кані па-казацку з суудзельнікамі з панам Кандратам Волашаніным і з сынам сваім панам Юзэфам Швейкоўскім.

    Пан Жданоўскі каня па-казацку, а пратэставал на пані Камаеўскую а не далучэнні.

    Пан Міхал Варабей ставіў каня па казацку з суудзельнікамі.

     

    Станіслаў Пукшта,

    Харужы Ваўкавыскі.

     

    Дакумент выявіў, пераклаў з польскай мовы Семянчук Генадзь.

     

    РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 133. Стр.140-141

     

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў  Ваўкавыскага павета народу шляхецкага, якія паводле канстытуцыіі ў року тэразнейшым 1621 і на сэйме прынята рушэнне паспалітае да Інфлянт накіраванага за выцяганнем Яго мосьці пана Маршалка і мяне Харужага вайсковых ураднікаў да Інфлянтаў пад харугву павятовую не з’явіліся, маюць на прызначаны мною час да сбірання да Дубна на дзень 26 кастрычніка ў годзе тэразнейшым 1621 там не з’явіліся і да трэцяга лістпада пад харугву павятовую не сталі і аб сабе толькі вядомасць падалі і некаторыя  і не адазваліся.

     

    Ад яго мосьці Пана Віцебскага на попісе ў Ваўкавыску было 16 каней і пехоты 16. Але зараз яе мосць пані Віцебская пазнаёміла з лістом караля, яко мосьцю пана Нашага міласцівага напісаным да яго мосці пана ваяводы Навагрудскага і да мяне харужага і да іх мосьце паноў абывацеляш Ваўкавыскага павету, што яго мосьць пан Маршалак Каронны як апекун сына яго мосьці пана Віцебскага памерлага ставіў почент з маёнткаў ў ВКЛ размешчаных сыну яго мосьці пана Віцебскага належачых. У чым я харужы ідучы за воляй яго каралеўскай мосьці, як пана высшага якому паспалітае рушанне з сейму даверылася, і сілу прадстаўленых тых лістоў слухацца іх павінне.

    Яго мосць пан Андрэй Война, падчашы Вялікага княства Літоўскага на попіс ў Ваўкавыску 3 мая праведзены выслаў 30 каней па-казацку. Зараз на дадзеную экспедыцыю да Інфлянт ніхто ад яго мосьці пад Ваўкавыскую харугву не з’явіўся, але вядомасць ёсць, што яго мосьць пан падчашы да Валахіі супраць паганцаў сыноў сваіх і опчант выслаў да караля Яго мосьці.

    Яго мосьць пан Ян Ракоўскі, пад час попісу ставіў 12 каней па-гусарску, а паказацку 12 каней. А зараз, калі мы яго выцягвалі да Інфлянт, прыслаў паведамленне сваю да пана яго мосьці Маршалка і да мяне харужага, што сам быў выехаў на патрэбы караля яго мосьці і Рэчы Паспалітай да Валахіі супраць паганцаў за загадам караля яго мосьці і почант свой выслаў. А ўзяўшы вядомасць а трактатах, якія дайшлі каралю яго мосьці пану нашаму і Рэчы Паспалітай у паходзе Турэцкім, што ўжо харугва павету Ваўкавыскага накіравалася да Інфлянтаў, з тым што адазваўся лістом сваім, што сам яго мосць прыбыць жадаюць пад харугву Ваўкавыскую супраць рабаўніка Бацькаўшчыны, каля пачант яго мосьці паверне з той дарогі па якой пайшоў да караля.

    Яго мосць пан Эсеяш Гейдройць на попісе ўказваў тры кані па-гусарску з маёнтку жонкі сваёй у Ваўкавыскім іншых паветах размешчаных, даў знаць мне харужаму, што як слуга каралевы яе мосьці прызначаны ёсць да  пражывання і аховы пры каралеве яе мосьці, і што моша падцвердзіць аўтэнтыкам з канстытуцыі мінулага сэйму.

    Яго мосьць пан Ядам Юндзіл, войскі Ваўкавыскі на попісі ўказваў тры кані, а зараз не выехаў і не выслаў, прыкрываючыся пасадай сваёй,бо ёсць войскім Ваўкавыскага павету.

    Яго мосць пан Януш Масальскі, суддзя гродскі Ваўкавыскі, сам не выехаў, почант пры пляменніку выслаў.

    Пан Станіслаў Скіндар не выехаў, а вядомасць да мяне харужага даў, што маёнтак Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце арэндаваў.

    Пан Цырыяк Масальскі не выехаў і ніякай вядомасці аб сабе не падаў.

    Пан Станіслаў Дзевалтоўскі, абмовіўся праз сябра, што накіраваўся да Валахіі за каралём яго мосьцю і з почантам яго мосьці пана Ракоўскага, аднак павярнуліся і становіцца зараз пад харугву Ваўкавыску.

    Пан Лапатэцкі з маёнтку свайго нікога не прыслаў але вядомасць ёсць, што сам знаходзіцца пры карале яго мосьці ў Валахіі супраць паганцаў.

    Яго мосць пан Пясецкі былы падваявода Віленскі, даў знаць пар сябе да яго мосьці пана Маршалка і да мяне Харужага, што знаходзіцца ў Вільні за зышоўшага з гэтага свету годнага памяці яго мосьці ваяводы Віленскага, але жадае ставіць з почтам пад харугву, але не было.

    Пан Камароўскі з маёнтка Лапеніца размешчанаг ў павеце Ваўкавыскім, які трымае ад ад пана Александра Савіцкага на попісе ў Ваўкавыску ставіў 2 кані па-гусарску і два кані па-казацку. А зараз да Інфлянтаў не ставіўся і жаднай вядомасці аб сабе не даў. На што пан Савіцкі пратэставаў, і таму сам пан Савіцкі не выехаў.

    Пан Пракоп Белаўскі сам не выяхаў і жаднай вядомасці аб сабе не даў.

    Пан Каўнацкі і пан Карскі не выехалі і вядомасці аб сабе не далі з маёнтка Хрускага.

    Пан Заяц далучаны быў да пана Зверовіча, не выехаў.

    Пан Стэфан Скріба не выехаў і вядомасці аб сабе не даў. Ад пані Яранімавай Снарскай ніхто не выехаў, а яе некаторыя асобы прыцягвалі да сябе.

    Пан Ян і пан Пётр Скіндары не выехалі і жаднай вядомасці пра сябе не далі.

    З маёнтку Харашкаўшчызна, што пан Трцінскі з жонкай сваёй трымалі, а зараз пан Раман Ельскі трымае, не выехаў і вядомасці не пададзена.

    Пан Юры Сцыпіон з маёнтка Рось не ставіўся і нікога не выслаў.

    Пан Александр Купріяновіч не ставілся.

    Пан Александ Снарскі, пісар гродскі ваўкавыскі не ставіўся і вядомасці пра сябе не даў.

    Адам Яновіч Плік, пан Кшыштаў Ашмянец паведамілі што саміх сабе паставяць.

    Пан Шеміот з Вішнеўкі не ставіўся і вядомасці аб сабе не даваў.

    Юры Калусоўскі з вядомасці яго мосьці пана Маршалка і мне харужага ад’ехаў да дому з пад харугвы, папярэдзіўшы нас, што мусяў прыехаць потым не прыбыў і не адазваўся.

    Ілейкове Веренкове, якія купілі маёнтка шляхецкага частку ў Леглеевічах Малехераўшчызну ў Дубне былі, а калі папісаваліся, панове браця каней не ставілі.

    Гецольд адзін быў, але пад час попісу каня да вайны неабходнага і рыштунку вайсковага не ўказываў.

    З маёнткаш Бачынскіх, з якіх перад тым почты з’яўлялася пад харугву Ваўкавыскую і з іншых маёнткаў ніхто зараз не ставіў.

    Ад пані Залескай нікога не было, але сын пані Пётр Залескі, які на  маёнтку ў Лідскім павеце пісаў да мяне харужага, што пад харугву тамтэйшага павету Лідскага меў ставійь почат з з там таго маёнтку свайго і з таго маёнтку, які размешчаны ў Ваўкавыскім павеце.

    Ад іншых, калі хто не выехаў, вядомасць будзе пададзена ад мяне пісьмова.

    Харужы Ваўкавыскі Станіслаў Пукшта.

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo