Юры Базнікін – дызнайнер
Зорах Варкрафцік – палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, ставіў подпіс пад Дэкларацыяй аб незалежнасці Ізраіля
Міхась Вераціла – краязнаўца
Ларыса Геніюш — Ларыса Геніюш — Геніюш Ларыса, паэтэса, ураджэнка былога маёнтка Жлобаўцы, у 1928 скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію.
Ільях Голамб – жыдоўскі палітычны і васковы дзеяч, стваральнік арміі Вызвалення Ізраіля.
Сяргей Грыневіч – мастак
Мікалай Давыдзюк — журналіст
Станіслаў Жукоўскі – мастак
Мікола Жылінскі – гісторык
Я.Жэйма – актрыса
ЖЕЙМО Янина Болеславовна (29. 05. 1909 — 29. 12. 1987), актриса. Родилась в Волковыске, всемье цирковых артистов. Училась в киномастерской ФЭКС. Окончила Институт Экранного искусства (1930). Актриса к/ст «Ленфильм», с 1949 — Театра-студии киноактера. С 1957 жила в Польской народной республике. Умерла в Москве. |
|
ФИЛЬМОГРАФИЯ: 1925 МИШКИ ПРОТИВ ЮДЕНИЧА |
Тадэўш Зянкевіч – літаратуразнаўца, педагог
Усевалад Іваноў — (19.09.1888—09.12.1971), рускага пісьменніка, радзіма Ваўкавыск. Скончыў гісторыка-філасофскі факультэт Пецярбургскага універсітэта (1912). У 1922 — 1945 жыў у Кітаі, займаўся журналістыкай, супрацоўнічаў з ТАСС. У Маскве, Паўднёва-Сахалінску, Хабараўску выходзілі яго кнігі прозы “Тайфун над Янцзы” (1952), “Шлях да алмазнай гары” (1956), “На ніжняй Дзебры” (1958), “Веснавая аповесць пра скрынку на акне” (1960), “Валька” (1961), “Чорныя людзі” (1963).
Дзьмітры Іваноўскі- мастак
Эўгеніюш Кабац — (н. 11.1.1930), польскага празаіка, эзэіста, перакладчыка, радзіма Ваўкавыск. Тут жыў да 16-цігадовага ўзросту, затым выехаў у Польшчу. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Азарэнне мора» (1956), «П’яны анёл» (1957), аповесцяў «Прыгода з Агнешкай» (1962), «Адзінаццатая запаведзь» (1965), «Выкраданне Джульеты» (1978) і інш. Пісаў пра асаблівасці гістарычнага шляху беларусаў, ролю нацыянальнай інтэлігенцыі (“Вопросы литературы”, 1975, № 12). У 1973—93 гг. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Litaratura na swiecie”. Сакратар польскай філіі Таварыства еўрапейскай культуры (1990), сябра галоўнай управы “Польшча — Беларусь” (1994). Перакладае з беларускай (асобнымі выданнямі ў яго перакладзе выйшлі кнігі В.Быкава, І.Мележа), рускай, італьянскай моваў.
М.Каладзінскі – артыст тэатра
Ул.Каліноўскі- грамадскі і палітычны дзеяч
Вітольд Карпыза — краязнаўца, мастак
Людміла Кебіч – паэтка
Мікалай Крукаў – беларускі мастак
Аляксандр Крывенка- дызайнер
Станіслаў Ланец- польскі гісторык, педагог
Навагрудскага Герцаля (03.09.1904—05.11.1973), празаіка, журналіста, радзіма Ваўкавыск. З сям’і дробнага службоўца. Вучыўся ў Бакінскім універсітэце (1921—1923). Працаваў у газетах і часопісах. Аўтар дакументальных аповесцей, кніг для дзяцей: “Герой Савецкага Саюза Д.М.Карбышаў” (1948), “Вяліка жамчужына” (1964), “Пячора Бацікава” (1965) і інш.
Язэп Найдзюк- палітычны дзеяч, гісторык
Мікалай Пупко- дызайнер
Міхаіл Пятроў – артыст тэатру і кіно
Людміла Пятруль- мастак і паэтка
Якаў Рабіновіч- пісьменнік
Генадзь Семянчук – навуковец, гісторык і археолаг
Ян Субач – пісьменнік
Іван Хлябцэвіч – духоўны дзеяч, публіцыст к.19-п.20 стст.
Вячка Целеш-мастак
Яўген Штоп-балейтмайстар
Паўлюк Шукайла – пісьменнкі
Лідзія Ялоўчык-пісьменніца
Давід Янкоўскі – (шахмаціст)
Фабіян Ярэміч – грамадскі і культурны дзеяч
Абрамовіч Зоф’я (20.11.1948, мяст. Волпа), польскі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук габілітаваны (1994). Вучылася ў беларускай школе ў Волпе, дзе скончыла 2 класы. У 1957 г. сям’я пераехала ў Польшчу. Жылі ў в.Арачы каля Элка. У Арачах скончыла пачатковую школу, у Элку – агульнаадукацыйны ліцэй. Вучылася на філалагічным факультэце Вроцлаўскага універсітэта (1966 – 71). Працавала ў Інстытуце славістыкі гэтага універсітэта (1971-72). З 1972 – на факультэце гуманітарных навук Беластоцкай філіі Варшаўскага універсітэта (універсітэта ў Беластоку). Вывучае руска-польскія і беларуска-польскія лексічныя сувязі, займаецца анамастыкай на матэрыяле Беласточчыны. Друкуецца з 1973 г. Сааўтар навукова-дыдактычнага слоўніка “Рускае слова” (Варшава, 1988).
Базнікін Юры Іванавіч (30.04.1946, г.Ваўкавыск), беларускі дызайнер. Сябра Беларускага Саюза дызайнераў (1987). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Жыве і працуе ў Мінску. Спецыялізуецца ў галіне індустрыяльнага дызайна. Удзельнік выставаў (з 1973) у Беларусі, Расіі, Германіі. Выконвае афармленне пераносных радыёпрыёмнікаў. Сярод яго работ – “Акеан-209”, “Акеан-214”, “Акеан-215”, “Селена РП 386”, “Акеан-245” і інш.
Вераціла Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч, 11.01.1937, в.Навасёлкі Ваўкавыскага р-на), беларускі калекцыянер, краязнавец, мастак, археолаг, паэт. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у мяст.Рось. З 1955 г. працуе ў вытворчым аб’яднанні “Ваўкавыскцэментнашыфер” (электрыкам, слесарам, маляром, мастаком). У 1956-59 г. служыў на флоце. Збірае (з 1947) прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай медыцыны). Аўтар папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі. Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэмнездабыўныя шахты каля мяст.Краснасельскі, старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раннехрысціянскія могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў в.Калантаі. Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гродзеншчыне: зона адпачынку ВА “ваўкавыскцэментнашыфер”, Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, кактэйль-бар у санаторыі-прафілакторыі “Пралеска”, класы ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клубам дзіцячай творчасці “Умелыя рукі” (1974-86). Выканаў многія помнікі і мемарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалагічныя экспанаты для музеяў Мінска, Гродна, Гудзевічаў, Ваўкавыска. Як разбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 г. Друкуе вершы, апавяданні (з 1963). Выдаў зборнік лірыкі “Спакуса” (Ваўкавыск, 1993).
Геніюш Ларыса Антонаўна (дзявоч.Міклашэвіч, 9.08.1910, маёнт.Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на – 7.04.1983), беларуская паэтка. З заможнай сялянскай сям’і. У 1915-19 гг. знаходзілася ў бежанстве. Вучылася ў пачатковай школе ў Гудзевічах (Мастоўскі р-н), у Ваўкавыскай гімназіі (1921-28). Жыла ў доме бацькоў. З 1935 г. – у Зэльве. У 1937 г. па сямейных абставінах выехала ў Прагу, дзе ўдзельнічала ў беларускім грамадскім і культурным руху. Узначальвала Пражскі аддзел Беларускага камітэта самапомачы. Была генеральным сакратаром Рады БНР (з 1943). Дэлегат 2-га Усебеларускага кангрэсу (1944). У 1948 рэпрэсавана, вывезена ў СССР і асуджана на 25 гадоў. Няволю адбывала ў канцлагерах у Комі АССР, Мардоўскай АССР. У 1956 вызвалена, жыла ў Зэльве, займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася з 1939 г. Выдала кнігі паэзіі “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (1967), “На чабары настоена” (1982), зборнікі вершаў для дзяцей: “Казкі для Міхаські” (1972), “Добрай раніцы, Алесь” (1976). Выйшаў том яе выбранай паэзіі “Белы сон” (1990), зборнік вершаў (сумесна з Ю.Геніюшам) “Маці і сын” (Беласток, 1992), кніга ўспамінаў “Споведзь” (1993).
Грыневіч Сяргей Аркадзевіч (25.02.1960, в.Краснае Сяло), беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (1987). Вучыўся ў Краснасельскай школе (1967-71), у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1971-78). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “манументальна-дэкаратыўнае мастацтва” ў 1983 г. Служыў у войску (1983-85). Затым жыве ў Гродне, працуе ў мастацкіх майстэрнях (1983-94). Асноўныя жанры – роспіс, вітраж. З 1983 г. удзельнічае ў выставах (у Беларусі, Польшчы, Літве, Расіі, Іспаніі, ЗША, Францыі). Сярод твораў: манументальныя роспісы ў Казлоўшчынскай СПТВ Дзятлаўскага р-на (1985), у Скідзельскай СПТВ Гродзенскага р-на (1986), вітражы ў фае Навагрудскага завода газавай апаратуры (1986), цыкл роспісаў у Гродзенскай СПТВ № 120 (1987), вітражы ў гандлёвым цэнтры на вульв.Ленінскага камсамола ў Гродне (1988), у ЗАГСе Кастрычніцкага р-на г.Гродна (1989), роспісы ў бальніцы № 4 г.Гродна (1989), вітражы ў гандлёвым доме “Нёман” у Гродне (1992). Выканаў для Гродзенскага музея М.Багдановіча серыю партрэтаў пісьменнікаў Гродзеншчыны. Напісаў цыклы работ “Дзіцячыя гульні”, “Піраміды”, “Ветракі”, “Рыбкі”, “Па жніве”, “Архітэктурныя матывы”. Аўтар многіх ўмоўных кампазіцый.
Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (13.05.1875, маёнт.Ендрыхоўцы – жнівень 1944), беларускі і польскі мастак. Акадэмік жывапісу (1907). З збяднелай шляхецкай сям’і. Неўзабаве пераехалі ў маёнтак Старая Воля Пружанскага павету, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў варшаве ў прыватнай гімназіі, у Беластоцкай рэальнай вучэльні. Скончыў Маскоўскую вучэльню жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901). Удзельничаў у выставах з 1895. Сябра Таварыства перасоўных выставаў (з 1903). Жыў у Маскве, часта прыязджаў на радзіму, тут писаў. З 1917 – у Польшчы. Працаваў як мастак у Варшаве. Адкрыў тут прыватную школу жывапісу (1920). У 1944 зняволены гітлераўцамі ў канцлагеры Прушкова, дзе загінуў. Пісаў пейзажы, нацюрморты. Сярод твораў: «Нёман» (1895), «Лес. Папаратнік. Захад» (1895), «Веснавая вада» (1898), «Лясная дарога» (1898), «Пачатак восені» (1899), «Бабіна лета» (1899), «Месячная ноч» (1899), «Восеньскі вечар» (1905), «Белы дом» (1906), «Парк агаляецца» (1906), «Раніца. Восень у маёнтку» (1906), «Апусцелая дача» (1907), «Кветкі апошнія» (1908), «Плаціна» (1909), «Звялыя астры» (1910), «Парк восенню» (1911), «Восень. Веранда» (1911), «Лясное возера. Залатая восень» (1912), «Радасны май» (1912), «У старой алеі» (1913), «Інтэр’ер» (1916), «Зімовая ноч» (1919), «Рэчка на Палессі» (1926), «Крыгаход на Нёмане» (1931), «Рака Вілейка» (1932).
Жылінскі Мікола (Мікалай Міхайлавіч, 5.02.1942, в.Камяніца), беларускі журналіст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1980). Сябра Беларускага Саюза журналістаў (1970). З сялянскай сям’і. Скончыў Малалапеніцкую СШ Ваўкавыскага р-на (1959). Працаваў карэктарам у Поразаўскай райгазеце «Ленінскі шлях», загадчыкам Лапеніцкай сельскай бібліятэкі (1959-60), літсупрацоўнікам Бераставіцкай райгазеты «Знамя Советов» (1960-62), інструктарам Бераставіцкага райкама ЛКСМБ (1962-63), загадчыкам кабінета палітасветы саўгаса «Поразаўскі» Свіслацкага р-на (1963-65), у апараце Свіслацкага райкама КПБ (1965-68). У 1967 завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Грозенскага педінстытута. Быў памочнікам сакратара Гродзенскага абкама КПБ (1968-73), намеснікам рэдактара і загадчыкам аддзела партыйнага жыцця газеты «Гродненская правда» (1973-75). Вучыўся ў Вышэйшай партшколе пры ЦК КПСС (1975-77). Працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам сектара друку гэтага аддзела ЦК КПБ (1977-82). У 1982-91 – загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Затым быў загадчыкам аддзела часопіса «Гаспадыня» (1992-94). З 1994 – галоўны рэдактар ТК «Міласэрнасць-90». Вывучаў праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР. Выдаў кнігі: «Сацыялістычнае спаборніцтва на вёсцы» (1982), «Развіццё прадукцыйных сіл вёскі» (1984), брашуры. Складальнік і навуковы рэдактар зборнікаў работ па гісторыі і паліталогіі. Аўтар нарысаў, апавяданняў, гумарэсак, дакументальнай аповесці. Выдаў зборнік нарысаў «Жывыя крыніцы» (1985).
Жэймо Яніна Баляславаўна (29.05.1909, г.Ваўкавыск – 29.12.1987), руская артыстка кіно, тэатра, эстрады, цырка. З сям’і артыста цырка. З дзяцінства выступала ў цырку, на эстрадзе. У 1924-29 вучылася ў кінамайстэрні «ФЭКС (фарбрыка эксцэнтрычнага мастацтва), затым у Інстытуце экраннага мастацтва ў Ленінградзе. Здымалася (з 1925) у эксцэнтрычных эпізадычных ролях (фільмы «Мішка супраць Юдзеніча», «Дарога ў свет», «Чужы піджак», «Чортава кола», «Новы Вавілон»). З 1934- буйныя ролі ў кіно («Песня пра шчасце», «Гарачыя дзянёчкі», «Сяброўкі», «Ворагі», «Ішоў салдат з фронту», «Доктар Калюжны», «Прыгоды Карзінкінай»). Пад час вайны была ў Ленінградзе, у 1943 вывезена ў тыл. Жыла ў Ташкенце, Алма-Аце. Здымалася ў кіно («Беларускі кіназборнік», «Два байцы», «Мы з Урала»). З 1949 – у Маскве, стварыла экранныя вобразы ў фільмах «Папялушка», «Два сябры». У 1949-56 працавала ў тэатры-студыі кінаакцёра (спектакль «Беднасць не загана» А.Астроўскага і інш.), удзельнічала ў дубляванні фільмаў замежнай вытворчасці. У 1957 пераехала ў Варшаву.
Michał Federowski. Lud Białoruski na Rusi Litewskiej. Materyały do etnografii słowiańskiej. Tom II. Baśnie, przypowieści i podania ludu y okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy, Nowogródka i Sokółki. Cz. I. Baśnie fantastyczno-mityczne. Kraków, 1902.
C.318. Гнезна
Старажытны касцёл пад імям св. Міхала.
Паказываюць старыя, што наш касцёл вельмі даўняшні, што яшчэ яго стаўлялі велькалюды, бо косьці іх яшчэ і цяпер людзі знаходзяць па агародах, у полі, усюдачкі (Міхал Алендар).
С.319. Кукалкі.
Моліцы. (даволі высокі пагорак). У нас ёсць гара Моліцы, то анно як пажануць туды напаску, то з пад зямлі чутнюсенька бы то плачуць, крычаць, енчаць; а іншым разам пакажацца на ёй, што нешта ў белым ходзіць, а пасля зноў згіне. Старыя людзі кажуць, што тамака даўней нехрышчаных дзяцей хавалі. (Бусял).
Краснае Сяло-Падрось.
Піскаўшчына (стромы пагорак на р.Рось). Гэта паночку таму завуць Піскаўшчына, што было як тудака хваюць нябошчыкаў (на самай горцы знаходзіцца курганны могільнік), то жонкі такі падымуць лямант, піск, што на цэлую акалічнасць чуваць. А іншыя зноў кажуць, што тут ось пад гарою незмерана біліся за ваян, то гэтыя Шведы пішчалі надта як свіння ў плоці і затым так гару празвалі. А ось на балоце, як была паводка, то ні жарты што касцей вымыла, вазоў нешта колькі. (Чырвонік).
Michał Federowski. Lud Białoruski na Rusi Litewskiej. Tom III. Baśnie, przypowieści i podania ludu y okolic Wołkowyska, Słonima, Lidy, Nowogródka i Sokółki. Cz. II. Tradycye historyczno-mejscowe, oraz powieści obyczajowo-moralne. Kraków, 1903.
ПАДАННЯ ГІСТАРЫЧНЫЯ
С. 11. Пра Касцюшку.
Яка Касцюшку злавілі, то зараз прывялі перад цара, дай казалі яму, каб ён прысягнуў Расіі. Та ён сказаў: “На чыёй зямлі стаю, таму прысягаю і за таго галаву палажу”. А ён уперад пабраў зямлі ў чобаты, як з Польшчы выязджаў і на той зямлі прысягаў. От таму то ён не зневерыўся. От калі хітры быў ды разумны. (БЕНАДЫКТ ЧАБЁЛКА, в. АЗЕРАНКІ МАЛЫЯ, Субачскі с/с).
С.12. Пра 1812 год і французаў.
І. Аднаго разу надышло шмат галоднах пранцузаў, а людзі паўкопывалі паграбы, дый і пахавалі адзетак. А яду, дзе хто мог там і хаваў. Ены ўляцелі да хаты, усё гергечуць да поруць на падлавічу; поруць нічога не знайшлі, так адзін схапіўся на гару, а там ляжаў некісь асмалак. Ён думаў, што кумпяк, ды давай яго грызці. От вайна.
ІІ. Як пранцузы надышлі, так людзі ўсе паўцякалі да лесу, забраўшы набытак і яду, пазагароджвалі загарады і там жылі. У сяло ўже пранцузы прыдуць, угледзяць, што нікога няма, так ходзяць каля лесу, да ўсё клічуць: “Крысь, Марысь! Ідзеце да хаты, бо ўжо непрыяцель пайшоў!” Хвароба мы да цябе пойдзем – не дурныя”. (Апавядала ГАНУЛЯ ЛЯСОЦІХА, якая ў 1882 г. мела 90 год., з в. АСТРОЎЧЫЦЫ, шылавіцкай парафіі).
ПАДАННЯ МЯЙСЦОВЫЯ.
С.21. Мсцібава.
Наша Інсцібава, то нежарты, якое колісь было вяліка месца. От на што, каля ляску дый за тры вярсты каля Галавага лугу, то яшчэ цяпер брук выгорваюць. А на гэтуе гарэ, усь дзе балота, паміж трыма рэкамі стаяў замак, яле як была вайна шведская, той і места сплюндраваў і разам замак спалілі. (ЮЗЭФА АСЛАЎСКАЯ з Мсцібава).
НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЬ І ПЛЯМЁНЫ
БЕЛАРУСЫ
С.186. Як баба з ахфіцэршаю разгаварыліся.
Раз на тарг баба прывезла смятанку, малако, яйца, дай і прадае на рынку. Ажно як раз падходзіць ахфіцэрча некая, дай і пытае “Матушка, нет лі у тебя слівок ?”. “Не пані залаценька, няма, анно ў мяне яйца, масла, дай смятанка.” – “А жаль, мне нада слівок!”. От і разгаварыліся. (БЕНАДЫКТ ЧАБЁЛКА, в.АЗЕРАНКІ МАЛЫЯ, Шылавіцкай парафіі).
С.186. Як расеец разгаварыўся.
Зышоўся мужык з расейцам, да той расеец надта хвалько быў, да ўсё кажа: “Знаеш дурная галава, я і там быў і там быў, і там быў”. Усё талкуе яму, як называюцца тыя месцы, сёла…, а мужык хоць знае, што ён ілжэ, да ўсё яшчэ дзвіцца, да ўсё патурае яму. Як ужо той скончыў так кажа: “Ну,ну, праўда, што вы ўсюдачкі былі!” А расеец: “Нет земляк, я ва Усюдачках не быў, пожалуйста, скажі какой это губерніі?”
(ДВАРЧАНЫ. ШЫЛАВІЦКАЯ ПАРАФІЯ. Аляксандр Савіцкі).
ЦЫГАН
С.188. Цыганскае гартаванне.
Адзін мужык малаціў зімою жыта, да-й ляжала салома на дварэ, а цыган прыйшоў, усадзіў сваё дзіця ў тую салому, да-й сам пашоў на сяло. Потым калі мужык гляне, ля ажно дзіця ў саломе! – так гэта хутчэй узяўшы яго, занёс да хаты і стаў чакаць. Ажно прыходзіць цыган да-й пытае: “Ці не бачыў ты тут маго дзіцяці?” – “А тож – кажа- я ўзяў з саломы, чыста здубянела, вось ляжыць на печы”. Так цыган кажа:” А што ты гэта мне зрабіў? Я загартоўваў, а ты адпусціў – забірай яго сабе цяпер, на што здыхляк мне здаўся”! Так гэта мужык даў яму яшчэ добру асьміну жыта, анно каб ён забраў і адчапіўся.
(АД ГНЕЗНА І ШЫЛАВІЧАЎ. КУСІНЦЫ. Тадэўш Мацвейчук).
МАЗУР
С.197. Як мазур абцька хаваў.
Адзін мазур павёз хаваць бацька, а надта ні хацелася яму за месца плаціць, так давай перад ксяндзом выхваляць, які гэта яго бацька быў добры, які ўдзенчны. А ксёндз кажа: “Хвалі не хвалі, а за месца заплаці!” – Што – кажа – я за гэту чарнату яшчэ буду плаціць? – тфу! Каб яму так хварэла, колькі я плаціць буду.”! – ды-й та кінуўшы рынуўшы пайшоў.
(АД ШЫЛАВІЧ. В.КУКАЛКІ. Міхась Бусял)
НЕМЕЦ.
С.207. Як немец жарабя высядзеў.
Адна баба прадавала гарбузы, аж падходзіць немец ды-й кажа: “Што то такого?” – Ля! – кажа, — а тож кабыліны яйца: трэ на ім сядзець дзве нядзелі, то жарабя будзе.” – А кулко за его просіш?” – “Два рублі.” Ну, так гэта выняўшы грошы, заплаціў і панёс гарбуза да хаты. Адсядзеўшы дзве нядзелі, калі гляне, аж там мала чэрві не завяліся! – “От – кажа – шэльма, баба ашукала!. Дый-то узяшы гарбуза, як дасць аб корч, а заяц з пад карча калі ні выскочыць, каліне пуйдзе!. Заяц у лес а немяц за ім, ды-й крычыць “Ксю! Ксю!ксю! – я твуй матка!” Аж там стаяў стралец, ды-й бэц і забіў зайца. Немяц да яго:” На цо ты псякрэў забіў муй жрэбец?” – “Дурны ты – кажа- немча, а тож гэта заяц! – што табе? – “А то было – кажа – заяц – я шкода заплаціць!” Так то стралец з немца выткпіў, дый то прывязаўшы да торбы, пашоў да хаты
(ВІЛЬЧУКІ, КАЛЯ МСЦІБАВА. Міхась Лясота).
РАСІЯНІН.
С.217. Пашлі дурнога а за ім другога.
Быў сабе адзін ахвіцер каталік, дэ-й яму ўслугоўваў нейкісь маскаль. Ну так аднае нядзелі, ахвіцэр хацеў пайсці да касцёла, так кажа да яго: “пайдзі, абач, ці ўжо Імшано?! – “Слушаюсь!”. Пайшоў да касцёла, стаў каля сцяны, палядзеў, дэ-й кажа “Імшано не імшано, а як гладка ебі іх маць злепана!”. Прыйшоў ды-й кажа “Нет ваше бродіе, не імшана!”. Той паслаў яго другі раз, трэйці, а той усё прыйшоўшы “не імшана” кажа. Бо ён думаў, што пытаюцца, ці мох ёсць на сцяне. Так урэшце той сам пайшоў: глядзіць ажно ўже ксёндз выйшаў з касцёла. Отпраўду людзі кажуць “Пашлі дурнога, а за ім другога!”.
(Ад ГНЕЗНА І ШЫЛАВІЧ. Кусінцы. Аўгустын Кухарэц).
13 стагоддзе
1252 г. (1248/1249 г.) – першая ўзгадка пра Ваўкавыск у летапісах (Іпацьеўскі летапіс)
1254 г. другая ўзгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
1256 г. – удзел Ваўкавыскага князя Глеба ў паходзе на яцьвягаў
канец 50-х гадоў ХІІІ ст. – захоп Ваўкавыска Данілам Раманавічам і палон Глеба Ваўкавыскага
1277 г. – чарговая узгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
1289 г. – апошняя ўзгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
14 стагоддзе
12 студзеня 1386 г. – Ваўкавыскі з’езд, дзе канчаткова прынята рашэнне аб абранні Ягайлы польскім каралём
15 стагоддзе
16 сакавіка 1410 г. (?) – захоп і знішчэнне Ваўкавыска вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Конрадам Юнінгенам
15 ліпеня 1410 г. – удзел Ваўкавыскай харугвы ў Грунвальдскай бітве
1430 г. – фундацыя Вялікага князя Літоўскага Вітаўта на будаўніцтва каталіцкага касцёла Св. Мікалая ў г.Ваўкавыску
з XV ст. – Ваўкавыск цэнтр гаспадарскага староства ў Троцкім ваяводстве
1478 г. – заснаваны каталіцкі касцёл у Воўпе
16 стагоддзе
1503 г.(?) – атрыманне магдэбурскага права г.Ваўкавыскам
1507 г.- пацвярджальны прывілей Жыгімунта Старога мяшчанам г. Ваўкавыска на Магдэбурскае права
з 1507 г. – цэнтр Ваўкавыскага павету Троцкага ваяводства
з 1536 г. – першая вядомая ўзгадка пра праваслаўную Прачысценскую царкву
снежань 1572 г., чэрвень 1576 г., 1607 г. – сеймы магнатаў і шляхты Вялікага княства Літоўскага ў Мсцібаве
ліпень 1577 г., 19-21.01. 1582, чэрвень 1587 г. – генеральные з’езды шляхты Вялікага княства Літоўскага ў Ваўкавыску
17 стагоддзя
1643 г. – м.Воўпу наведаў кароль Рэчы Паспаліта Уладзіслаў ІV.
1654 г. (?) – бітва аб’яднанага войска Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай са шведамі. Карл Х захапіў Ваўкавыск
1655 г. (?) — Ваўкавыск захапілі Маскоўскія войскі
1662 г. (?) – моцные разбурэнні Ваўкавыска ад Маскоўскіх войскаў. Вызваленне г.Ваўкавыска.
18 стагоддзя
1794 г. – у Ваўкавыску знаходзіліся паўстанцы Тадэуша Касцюшкі
8 жніўня 1796 г. – Ваўкавыск уездны горад Слонімскай губерніі
6 лютага 1797 – Ваўкавыск уездны горад Літоўскай губерніі
19 стагоддзе
9 верасня 1801 і 28 жніўня 1802 г. — Ваўкавыск уездны горад Гродзенскай губерніі
чэрвень 1812 г. – Ваўкавыск захоплены і разбураны французскімі войскамі Напалеона Банапарта
3-4 (15-16) лістапад 1812 г. – Ваўкавыская бітва паміж расійскімі і французкімі войскамі. Вызваленне горада ад французаў.
1885 г. – праз Ваўкавыск прайшла чыгунка Баранавічы – Беласток
20 стагоддзе
1905 г. – хваляванні навабранцаў і салдат у Ваўкавыску
1915 г. Ваўкавыск акупаны нямецкімі кайзераўскімі вайскамі
снежань 1918 г. – у Ваўкавыску адбыўся І-ы павятовы з’езд сялянскіх дэпутатаў, які выбраў выканаўчы камітэт
8 лютага 1919 г. — Ваўкавыск захоплены польскімі войскамі
24 ліпеня 1920 г. – Ваўкавыск вызвалены Чырвонай Арміяй, створаны павятовы рэўком
27 верасня 1920 г. – Ваўкавыскі павет заняты польскімі войскамі
1935 г. – заснаваны па ініцыятыве г.Пеха Ваўкавыскі краязнаўчы музей
1935 – у г. Ваўкавыску забастоўка рабочых і служачых чыгуначнага вузла
верасень 1939 г. – Ваўкавыскі павет заняты вайскамі Чырвонай Арміі
лістапад 1939 г. – Ваўкавыскі павет у складзе БССР
15 студзеня 1940 г. – створаны Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці
28 чэрвеня 1941 г. – Ваўкавыск акупаваны нямецкім войскамі
з лютага 1942 г. па люты 1944 г. – у Ваўкавыску дзейнічала раённая антыфасцкая арганізацыя
14 ліпеня 1944 г. – Ваўкавыск вызвалены часткамі 2-га Беларускага фронта