13 стагоддзе
1252 г. (1248/1249 г.) – першая ўзгадка пра Ваўкавыск у летапісах (Іпацьеўскі летапіс)
1254 г. другая ўзгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
1256 г. – удзел Ваўкавыскага князя Глеба ў паходзе на яцьвягаў
канец 50-х гадоў ХІІІ ст. – захоп Ваўкавыска Данілам Раманавічам і палон Глеба Ваўкавыскага
1277 г. – чарговая узгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
1289 г. – апошняя ўзгадка пра Ваўкавыск у Іпацьеўскім летапісу
14 стагоддзе
12 студзеня 1386 г. – Ваўкавыскі з’езд, дзе канчаткова прынята рашэнне аб абранні Ягайлы польскім каралём
15 стагоддзе
16 сакавіка 1410 г. (?) – захоп і знішчэнне Ваўкавыска вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Конрадам Юнінгенам
15 ліпеня 1410 г. – удзел Ваўкавыскай харугвы ў Грунвальдскай бітве
1430 г. – фундацыя Вялікага князя Літоўскага Вітаўта на будаўніцтва каталіцкага касцёла Св. Мікалая ў г.Ваўкавыску
з XV ст. – Ваўкавыск цэнтр гаспадарскага староства ў Троцкім ваяводстве
1478 г. – заснаваны каталіцкі касцёл у Воўпе
16 стагоддзе
1503 г.(?) – атрыманне магдэбурскага права г.Ваўкавыскам
1507 г.- пацвярджальны прывілей Жыгімунта Старога мяшчанам г. Ваўкавыска на Магдэбурскае права
з 1507 г. – цэнтр Ваўкавыскага павету Троцкага ваяводства
з 1536 г. – першая вядомая ўзгадка пра праваслаўную Прачысценскую царкву
снежань 1572 г., чэрвень 1576 г., 1607 г. – сеймы магнатаў і шляхты Вялікага княства Літоўскага ў Мсцібаве
ліпень 1577 г., 19-21.01. 1582, чэрвень 1587 г. – генеральные з’езды шляхты Вялікага княства Літоўскага ў Ваўкавыску
17 стагоддзя
1643 г. – м.Воўпу наведаў кароль Рэчы Паспаліта Уладзіслаў ІV.
1654 г. (?) – бітва аб’яднанага войска Вялікага княства Літоўскага і Кароны Польскай са шведамі. Карл Х захапіў Ваўкавыск
1655 г. (?) — Ваўкавыск захапілі Маскоўскія войскі
1662 г. (?) – моцные разбурэнні Ваўкавыска ад Маскоўскіх войскаў. Вызваленне г.Ваўкавыска.
18 стагоддзя
1794 г. – у Ваўкавыску знаходзіліся паўстанцы Тадэуша Касцюшкі
8 жніўня 1796 г. – Ваўкавыск уездны горад Слонімскай губерніі
6 лютага 1797 – Ваўкавыск уездны горад Літоўскай губерніі
19 стагоддзе
9 верасня 1801 і 28 жніўня 1802 г. — Ваўкавыск уездны горад Гродзенскай губерніі
чэрвень 1812 г. – Ваўкавыск захоплены і разбураны французскімі войскамі Напалеона Банапарта
3-4 (15-16) лістапад 1812 г. – Ваўкавыская бітва паміж расійскімі і французкімі войскамі. Вызваленне горада ад французаў.
1885 г. – праз Ваўкавыск прайшла чыгунка Баранавічы – Беласток
20 стагоддзе
1905 г. – хваляванні навабранцаў і салдат у Ваўкавыску
1915 г. Ваўкавыск акупаны нямецкімі кайзераўскімі вайскамі
снежань 1918 г. – у Ваўкавыску адбыўся І-ы павятовы з’езд сялянскіх дэпутатаў, які выбраў выканаўчы камітэт
8 лютага 1919 г. — Ваўкавыск захоплены польскімі войскамі
24 ліпеня 1920 г. – Ваўкавыск вызвалены Чырвонай Арміяй, створаны павятовы рэўком
27 верасня 1920 г. – Ваўкавыскі павет заняты польскімі войскамі
1935 г. – заснаваны па ініцыятыве г.Пеха Ваўкавыскі краязнаўчы музей
1935 – у г. Ваўкавыску забастоўка рабочых і служачых чыгуначнага вузла
верасень 1939 г. – Ваўкавыскі павет заняты вайскамі Чырвонай Арміі
лістапад 1939 г. – Ваўкавыскі павет у складзе БССР
15 студзеня 1940 г. – створаны Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці
28 чэрвеня 1941 г. – Ваўкавыск акупаваны нямецкім войскамі
з лютага 1942 г. па люты 1944 г. – у Ваўкавыску дзейнічала раённая антыфасцкая арганізацыя
14 ліпеня 1944 г. – Ваўкавыск вызвалены часткамі 2-га Беларускага фронта
Ваш отзыв