Jana Długosza. Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego.
Księga dziesiąta b księga jedenasta. 1406+1412- Warszawa 1982.
c.47. 1409 год. Вітаўт не ведаючы аб перамір’і паміж Уладзіславам-Ягайлай і крыжакамі выслаў свайго брата Жыгімонта да земляў прускіх. Крыжакі не зважаючы на на неведанне Вітаўта пачуліся абражанымі і чакалі адпаведнага моманту, как адпомсціць вялікаму князю Аляксандру (Вітаўту). “Сабраўшы патаемна войска паслалі яго пусткамі паміж Гродна і бельскам праз мясцовасці: Жэбна (магчыма Жэпнёва каля Бельска-Падляскага), ССтокі (магчыма ў павеце Ваўкавыскім) Яскер (Яскра пад Беластокам) і раку Нетупу (левы прыток Свіслачы). У ваколіцах Яскра захапілі людзей князя,якія трымалі ахову на пустцы – здрадзіў іх дым – і вымардавалі. У Пальмовую Нядзелю напалі на Ваўкавыск, дзе сабраўся на набажэнства немалая колькасць Ліцвінаў і усіх, мужчынаў і жанчынаў, Ліцвінаў і Русінаў забіралі да няволі. Парабаваўшы і спаліўшы гэтую мясцовасць з палоннымі вярталіся самым кароткім шляхам, якім прыбылі. Вялікі князь Аляксандр, які знаходзіўся ў мясцовасці Услоніны (Слонім), сем міляў ад ней, уражаны моцна гэтай звестка, забраўшы толькі сваю жонку Анну ад’ехаў натых мяст у накірунку Здзітава, да густых бароў поўных вазёраў і башністых схованак. Заставаўся там пакуль яго не паінфармавалі аб адыходзе крыжакоў. Шлях, якім войска крыжацкае ішло да Ваўкавыску і вярталася, стварыў шырокую дарогу, на тоу пусташы, яка захоўваецца выразна па сёняшні дзень як сведчанне гэтага здарэння. З таго часу панаваў звычай, каб вартавыя палілі вогнішча з кары дубовай, якая не дае дыму, каб іх не заўважылі.
Księga jedenasta. 1413-1430. Warszawa 1985.
c.56. Год 1415.
Пад час падарожжа з Кобрыня да Мыта ў суботу па актаве Божага Цела, а трэцяй наступіла значнае зацменне сонца, якое на кароля і яго людзей, як з’ява нечаканая і невядомая, спачтку выклікала здзіўленне і зацікаўленнасць, а ўканцы ў забабоную трывогу. Было яно такім значным, што птушкі перапалоханыя раптаўнай цямнатой пасяядалі на зямлю, а зоркісвяцілі як ноччу. Таксама кароль Уладзіслаў мусяў затрымацца, бо паўстрымала яго цямната і вырушый далей, толькі як зацменне сонца прайшло. З Мыта праз Ваўкавыск, Васілішкі і Эйшышкі прыбыў кароль Уладзіслаў да Трок.
С.166. Год.1422.
Па вяселлю кароль Польскі Уладзіслаў выехаўу чацверг, назаўтра па Папельцу з нова пашлюбёнай жонкай Зофіяй з Навагрудку прыбыў да Ліды. … У паўротным шляху з Ліды да Польшчы праз Ваўкавыск і іншыя мясцовасці, праз якія звычайна праходзіла яго дарога, кароль Уладзіслаў накіраваўся да Кракава, узяўшыз сабою нунцыюша Сталіцы Апостальскай Антонія Зенона.
С.283. Год 1429.
Правёшы 5 дзён ў Гродна каралеўскія паслы ад’езджалі. Князі Вітаўт суправаджаў іх аж да Ваўкавыску. … У той самы час,калі Вітаўт знаходзіўся з каралеўскім пасламі ў Ваўкавыску, прыбылі высланыя рымскім і вянгерскім каралём Сігізмундам рыцар аўстыйскі Леанард, які прывёз з сабою сымбаль сяброўства імператарскага. Сыбалям сяброўства быў смок,зкручаны ў клубок, які датыкаўся калавой хваста з адкрытай пашчай з агнём, пакрапюны на спіне крывёю на кшталт крыжа.
Ваш отзыв