• ВАЎКАВЫСК 19 СТАГОДДЗЯ

    2014/05/27

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Грамыка С.М.

    Нацыянальны гістарычны архіў

    Беларусі ў г.Гродна.

     

    Горад Ваўкавыск – адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Першы ўспамін пра гэты горад датуецца 1-ай паловай      13 стагоддзя.1 Таму Ваўкавыск, бясспрэчна, з’яўляецца сведкам  многіх падзей і дасягненняў, якія адбываліся на яго тэрыторыі, пра што і апавядаюць дакументы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна. Тэрыторыя,  на якой размешчаны Ваўкавыск, у сярэдзіне 19 стагоддзя займала каля 2-х квадратных верстаў.2 Павятовы горад Ваўкавыск Гродзенскай губерні быў пабудаваны ў даліне, з усіх бакоў акружаны вельмі высокімі і крутымі пагоркамі. Размешчаны пры рацэ Ваўкавыя, якая працякала праз  горад і  ўпадала ў раку Рось. Пагоркі ва ўсходняй частцы горада мелі форму акопаў і называліся “шведскімі горкамі”, якія ўзніклі ў выніку шведскіх войнаў.3 За вярсту ад горада размяшчаліся фарштаты Заполле і Залессе.4

    Як і любы павятовы горад Ваўкавыск меў гарадскую думу, спрошчанае  грамадскае ўпраўленне, свайго павятовага прадвадзіцеля дваранства, дваранскую апеку, павятовае  паліцэйскае ўпраўленне, казначэйства, сірочы суд і іншыя ўстановы.

    Пра насельніцтва Ваўкавыска Баброўскі ў сваей кнізе “Материалы для географии и статистики России” пісаў наступнае: “Уездный город  Волковыск – один из беднейших в уезде по численности народонаселения и по составу городского общества”.    І сапраўды, у 1815 годзе пражывала 818 чалавек, у 1857 годзе ў Ваўкавыску ўжо 3310 чалавек, і ў 1890 годзе насельніцтва горада складала 8006 чалавек. Нягледзячы на тое, што насельніцтва значна павялічылася, Ваўкавыск у параўнанні з іншымі гарадамі Гродзенскай губерні займаў адно з апошніх месцаў.5

    Па веравызнанню насельніцтва горада Ваўкавыска ў 1890 годзе размяркоўвалася наступным чынам: праваслаўных – 2250 чал., католікаў – 2659 чал., яўрэяў – 3058 чал., пратэстантаў – 18 чал., магаметан – 21 чал.  Па саслоўям карціна выглядала так: галоўную масу насельніцтва складалі ўласна гарадскія саслоўі, якія  ў тым жа годзе займалі прыкладна 76% усяго насельніцтва, ваенныя саслоўі – 18%, дваране — 3,5 %, сельскія  саслоўі, якія часова жылі ў гарадах і значыліся ў розных таварыствах, разам з духавенствам – 2,5%.6

    У канцы 50-х гадоў 19 стагоддзя ў горадзе знаходзілася плошча, рынак, 7 вуліц ( Гродзенская, Шырокая, Крэмяніцкая, Рынкавая, Віленская ці Хондаўская, Касцельная і Новая), на якіх размяшчаліся 58 крамаў, 2 карчмы, 12  заездных дамоў, кандытарская, аптэка, 3 лазні і яшчэ 3-е могілак (праваслаўныя, каталіцкія і яўрэйскія).8 У 1864 годзе адбылося перайменаванне некаторых вуліц, і ў  1894 годзе ў Ваўкавыску налічвалася ўжо 13 вуліц, 8 завулкаў і плошча. 9 У гэты час значна павялічылася і колькасць дамоў у горадзе. Калі ў 1817 годзе было толькі 156 дамоў, з іх 2 мураваныя,10 то ў 1890 годзе – 395  мураваных дамоў і 920 драўляных.11 І гэта  нягледзячы на тое, што Ваўкавыск моцна быў знішчаны ад пажараў, асабліва пасля  спусташальнага пажару ў  1886 годзе, калі  згарэла 123 жілыя дамы.12

    Характэрнай рысай горада стала спалучэнне праваслаўных храмаў, каталіцкіх касцелаў, іўдзейскіх сінагог. У 1815 годзе ў Ваўкавыску знаходзіліся каталіцкая царква, яўрэйскі малітвены дом. Праз 20 гадоў гораду належалі 2 драўляныя царквы: праваслаўная і каталіцкая.13 Каталіцкі касцел Святога Вацлава, мураваны, будаваўся з 1841-1848 гады дзякуючы ксяндзу Яну Лэнтоўскаму і  ваўкавыскім прыхаджанам. Асвечаны быў 13 жніўня 1850 года біскупам віленскім Вацлавам Жылінскім.14 У шматканфесійным Ваўкавыску к 1890 году існавалі 2 праваслаўныя царквы, рымска-каталіцкі касцел і  капліца, сінагога і 9 малітвеных школ.15

    Таксама ў горадзе было некалькі адукацыйных устаноў. У 1815 годзе існавала павятовае вучылішча,16 у 1841 годзе пачало  дзейнічаць гарадское прыхадское вучылішча з жаночаю зменаю,17 а к 1891 году былі двухкласная павятовая школа , пачатковая школа і некалькі яўрэйскіх хедараў.18 З 1880 года ў горадзе пачала працаваць публічная бібліятэка.19

    Стан аховы здароўя ў Ваўкавыску характарызаваўся наступным чынам: у 1836 годзе дзейнічалі бальніца і яўрэйская багадзельня,20 а ў 2 палове 19 стагоддзя існавалі аптэка, лазарэт і ўжо 3 бальніцы: гарадская, турэмная і яўрэйская.21

    Прамысловасць горада ў пачатку стагоддзя  была развіта слаба. У 1815 годзе існавала толькі 3 фабрыкі: байкавая і 2 папяровыя,22 а ў 1837 годзе фабрык і заводаў было 4 (цагельны, гарбарны і 2 суконныя фабрыкі).23 Увогуле, прамысловае развіцце горада бярэ свой пачатак з сярэдзіны 19 стагоддзя , і ўжо ў 1891 годзе ў Ваўкавыску існавала 19 фабрык, дзе знаходзілася ўсяго        54 рабочых: тытуневая, 2 фарбавальныя, піўны завод, 2 медаварныя заводы, 2 млыны, 2 фабрыкі па вытворчасці свячэй, 3 гарбарныя заводы, 4 цагляныя заводы і 2 кафельныя фабрыкі.24

    Дакументы па гісторыі гандлю апавядаюць, што ў сярэдзіне 19 стагоддзя жыхары горада, а менавіта мяшчане-хрысціяне, займаліся хлебаробствам, яўрэі – гандлем, падрадамі і продажам напіткаў.25 Яшчэ ў пачатку 60-х гадоў у Ваўкавыску не было нават кірмашу, яго заменьвалі базарныя дні па нядзелях, аўторках і чацвяргах, на якія з сельскімі таварамі, коньмі і іншай жывелаю з’ўлялася каля 500 сялянскіх павозак.26 І толькі з канца 19 стагоддзя ўжо праводзіўся кірмаш штогод, 29 чэрвеня, у дзень Святых Пятра і Паўла.27 Тут гандлявалі коньмі, мануфактурнымі вырабамі мясцовых жыхароў і тых, хто прыязджаў з суседніх паветаў. Галоўнымі прадметамі гандлю з’яўляліся зерневы хлеб, лес, шэрсць і невырабленыя скуры.28

    Але гарадскія даходы  не зусім адпавядалі патрабаванням горада. Грашовыя сродкі горада былі вельмі мізэрныя, у выніку чаго дзейнасць гарадской управы ва ўпарадкаванасці горада абмяжоўвалася толькі тым, без чаго нельга было крайне абысціся.

    Вось так выглядаў горад Ваўкавыск на працягу ўсяго 19 стагоддзя.

    ____________

     

    1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна  (НГАБ у г.Гродна),  фонд 1, вопіс 18, справа 40, аркуш 14 адв.
    2. Тамсама, ф.1, воп.28, спр.1031, а.91
    3. Slownik geograficzny Krolestwa  Polskiego. — t.13.- Warszawa,      1893 – s.876.
    4. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России. Гродненская губерния. – СПб, 1863. – ч.П. Приложение, с.61.
    5. Тамсама. – ч.П, с.919.
    6. НГАБ у г.Гродна, ф.14, воп.1, спр.612, а.3.
    7. Бобровский П. Материалы для географии и статистики  России. Гродненская губерния. – СПб, 1863. – ч.П. Приложение, с.61.
    8. Бобровский П.  Материалы для географии и статистики России. Гродненская губерния. – СПб, 1863. – ч.П. с.916.
    9. НГАБ у г. Гродна, ф.1562, воп.1, спр.1, а.93-110 адв.

    10. Slownik geograficzny  Krolestwa Polskiego.-t.13. – Warszawa, 1893 – s.876.

    11. НГАБ у г. Гродна, ф.14, воп.1, спр.612, а.3.

    12. Обзор Гродненской губернии за 1886 год. – Гродно, 1887 – с.34.

    13. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России. Гродненская губерния. – СПб, 1863. – ч.П. Приложение, с.64.

    14. Slownik geograficzny Кrolestwa Polskiego . – t.13.- Warszawa, 1893 – s.876.

    15. НГАБ у г. Гродна, ф.14, воп.1, спр.612, а.3.

    16. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России. – СПб, 1863. – ч.П. Приложение, с.64.

    17. Памятная книжка Виленского учебного округа на 1885/1886 учебный год. – Вильна, 1886 – с.16.

    18. Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego. – t.13. — Warszawa, 1893 – s. 876.

    19. НГАБ у г. Гродна, ф.2, воп.13, спр.104, а.10.

    20. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России. – СПб, 1863. – ч. П. Приложение, с.64.

    21. Обзор Гродненской губернии за 1882 год. – Гродно, 1883. –          с. 14-14об.

    22. Бобровский П. Материалы для географии и статистики России. – СПб, 1863. – Приложение, с.64.

    23. НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп.19, спр.1300, а.17 адв.

    24. Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego. – t. 13. – Warszawa, 1893. – s.876.

    25. НГАБ у г. Гродна, ф.1, воп.29, спр.329, а.88.

    26. Боборовский П. Материалы для географии и статистики России. – СПб, ч.П, с.916-917.

    27. НГАБ у г. Гродна, ф.14, воп.1, спр.612, а.4.

    28. Тамсама, ф. 14, воп.1, спр.429, а.52.

     

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo