Вялікае княства Літоўскае, сярэднявечная дзяржава ва Усходняй Еўропе, паўстала ў басейне беларускай часткі Нёмана. На берагах Росі, Свіслачы, Зяльвянкі, Шчары, Віліі, Бярэзіны адбываліся значныя гістарычныя падзеі, якія непасрэдным чынам закранулі Ваўкавыскі край. ВКЛ паўстала ў сярэдзіне ХІІІ ст. ў выніку дынастычнай уніі паміж адным з магутных літоўскіх нобіляў Міндаўгам і абшчынай Наваградскай зямлі, у склад якой уваходзілі акрамя сталічнага горада яшчэ Ваўкавыск, Слонім, Гродна, Турэйск. Галоўная прычына ўзнікнення новай дзяржавы, з’явіліся знешпалітычныя абставіны. На поўдні Усходняй Еўропы больш дзясяці год панавалі орды мангола-татараў, на поўначы – узмацняліся рыцары крыжакі Тэўтонскага ордэна. Абарона сваіх земляў ад пагрозы з поўдня і поўначы штурхнула ў саюз заходнюю частку беларусаў і ўсходнюю частку літоўцаў. На чале новай дзяржавы стаў літовец Міндаўг, які хутчэй за ўсё на той час быў жанаты на дачцы Наваградскага князя Ізяслава. А гаспадарчай і культурнай падставай гэтай дзяржавы былі беларускія гарады Наваградак, Ваўкавыск, Гродна, Слонім, Турэйск.
Стварэнне новай дзяржавы выклікала незадавальненне і злосць у суседзяў – рыцараў Інфлянцкага ордэна і, у першую чаргу, ў Данілы і Васількі Раманавічаў, галіцкага і валынскага князёў, а таксама ў літоўскіх канкурэнтаў Міндоўга – Таўцівіла, Едзівіда, Выкінта і іншых. Для маладой беларуска-літоўскай дзяржавы пачынаецца цяжкі перыяд барацьбы за сваю незалежнасць. Сярод яе абаронцаў гістарычныя крыніцы ўзгадваюць і насельніцтва Ваўкавышчыны.
Першае летапіснае паведамленне пра Ваўкавыск знаходзім на старонках Іпацеўскага летапісу пад 1252 г. У гэтым годзе кааліцыя, якая складалася з Галіцка-валынскіх князёў, у войску якіх былі заклятыя ворагі хрысціянаў полаўцы, рыцараў Інфлянцкага ордэна і рыжанаў, Жмудзі і Яцьвягаў на чале з Выкінтам, і літоўскіх князёў Таўцівіла і Едзівіда, племяннікаў Міндаўга, якія раней збеглі да Данілы Раманавіча, напала на Беларускае Панямонне. “ Данилъ же и Василько, брат его, розгадавъ со сыномъ брата си, посла на Волковыескь, а сына на Оуслонимъ, а самъ иде ко Здитовоу, и поимаша грады многы и звратишася в домы.” На самой справе дадзеныя падзеі адбыліся на некалькі год раней – на мяжы 1249/1250 гг. Справа ў тым, што першапачатковы тэкст Галіцка-Валынскага летапісу, часткі Іпацьеўскага зводу, быў напісаны без вылучэння храналагічных датаў. І толькі познія перапісчыкі XV ст. На свой розум паставілі гады падзеяў. Пры гэтым яны часта адвольна аб’ядноўвалі розначасовыя падзеі пад адным годам.
Як вынікае з летапіснай інфармацыі, пад час галіцка-валынскай выправы на тэрыторыю Беларускага Панямоння, Ваўкавыск быў захоплены валынскім князям Васількам. Захапіўшы і парабаваўшы гарады кааліцыянты вярнуліся дамоў, не выканаўшы галоўнай палітычнай мэты, бо Міндаўг застаўся жывы. Дзе дыпламатычнай хітрасцю (абяцанне Інфлянцкім рыцарам прыняць хрышчэнне па каталіцкаму абраду), дзе подкупам яму ўдалося раскалоць кааліцыю. Абараніўшыся ў сваім градзе Варута, Міндаўг робіць паспяховы паход на Жмудзь на Выкінта. А ў 1251 г. прымае хрышчэнне, а пазней у 1253 г. каралеўскую кароны ад папы рымскага. Такім чынам ён забяспечыў для сваёй дзяржавы пакой з рыцарамі-крыжакамі. Толькі Галіцка-Валынскае княства надалей заставалася самым суровым і небяспечным суседам. Аналіз паведамленняў Іпацьеўскага летапісу дазвалея казаць аб пераманентнай вайне паміж Галіцка-Валынскім княствам і ВКЛ у першыя гады дзяржавастваральных працэсаў у Беларусікм Панямонні. У летапісу адзначаны паходы 1249/1250, 1250, 1251, 1251/1252, 1252/1253, 1254 гадоў.
Карыстаючыся занятасцю Данілы Раманавіча чэска-вянгерскімі справамі, Міндаўг выганяе галіцка-валынскія атрады з Ваўкавыску і Слоніма. Уладу над гэтымі гарадамі атрымаў Войшалк, старэйшы сын Міндоўга. Падобныя паводзіны выклікалі чарговае абвастрэнне паміж беларуска-літоўскай дзяржавай і Галіцка-Валынскім княствам. У 1255 г. (1254 г.) летапісы адзначаюць “Данилови же пошедшу на воину, на Литву, на Новъгородокъ, бывшю раскалью. Потом же Воишелкъ створи миръ с Даниломъ и выда дщерь Миндогдовоу за Шварна сестроу свою и приде Холмъ к Данилоу оставивъ княжение свое. И восприемъ мнискии чинъ и вдастъ Романови сынови королевоу Новогородъкъ от Миндога и от себе и Вослонимъ и Волковыескъ и все городы, а самъ просися ити во Святоую Гороу…” Як вынікае з летапіснага паведамлення, у выніку заключанага пакаёвага пагаднення, землі Беларускага Панямоння з гарадамі Наваградак, Ваўкавыск і Слонім, пераходзяць пад уладу князя Рамана, старэйшага сына Данілы. Для большай трываласці пагаднення, яно было замацавана традыцыйным для сярэднявечча чынам – шлюбам сына галіцкага князя Шварна з дачкой Міндаўга. А старэйшы сын Міндаўга Вайшалк, як быў ініцыятар пакаёвага пагаднення, адмаўляецца ад улады і прымае манаскі чын.
Сам Раман, як васал вялікага літоўскага князя Міндаўга кіраваў у Навагрудку, а ў Ваўкавыску на княжаскім стале апынуўся князь Глеб. Пад 1256 г. у Іпацьеўскім летапісу чытаем “Пойдзе Даніла на Ятвязе з братом і сыном Львом і Шварном млодоу со шчо емоу і посла по Романа в Новогрудок і прііде к нему Роман со всімі Новогородцы і с тесцем своім Глебом і со Ізяславам со Свіслоцкім і со сей строны прііде Самовіт со Мазовшаны і помочь Болеслава со Сандомерцы і Краковяну”. На жаль малалікасць інфармацыі ў летапісах не дазваляе нам нейк ахарактарызаваць князя Глеба, першага Ваўкавычаніна, імя якога прагучала ў гісторыі.
Даніла Галіцкі і яго брат Васілька не пакідалі думкі апанавання тэрыторыі Беларускага Панямоння. У 1258 г. разам з татарскімі войскамі ён прадпрымае чарговую спробу. У выніку дадзенай выправы Ваўкавыск быў чарговы раз захоплены, разрабаваны, а князь Глеб трапіў да няволі “Времени же миноувшоу и приде Боуранда безбожныи злыи со множествомъ полковъ Татарьскыхъ… Боуранда со силою великою посла же послы к Данилови река “идоу на Литвоу оже еси миренъ поиди со мною. Данилови же седшоу с братомъ со сыномъ печалнымъ бывше, гадахоуть ведахоуть бо аще Данилъ поедетъ и не боудеть с добромъ. Сгадавъше вси и еха Василко за брата и проводи братъ до Берестья и посла с нимъ люди своя … Василкови же едоущоу по Бороундаи одиному по Литовьскои земле обрете негде Литвоу избивъ ю и приведе саигать Боурондаеви и похвали Боурандаи Василка аще братъ твои не ехалъ и воеваше езда с нимъ ищющю емоу сыновца своего Романа воеваша землю Литовьскоую и Нальщаньскоу. Княгиню бе бо оставилъ оу брата и сына своего Володимера. Потом же Данило король ехавъ взя Волковыескъ и Глеба князя пославъ я и держашеть и во чести яко болма бо еха ко Волковыскоу ловя яти ворога своево Вышелка и Тевтила и не оудоуси его в городе искаше ею по стаемъ посылая люди и не обрете ею беста бо великоу лесть оучинила я Вышелгъ сына его Романа. И пакы посла Михаила и воева по Зелеви ища ею и не обрете ею. Потом же мысля ити на Городенъ творя ею тамъ. Посла же по Льва сына си и по люди своя и приехаша в городъ Мелникъ хотящоу емоу ити к Городноу …”
Чарговае абвастрэнне скончылася забойствам сына Данілы Рамана, якое зрабілі Войшалк з Таўцівілам, разбурэннем гарадоў і палонамі. Менавіта ў 1258 г. мангола-татары ўпершыню прайшліся “агнём і мячом” па беларускіх землях. Толькі зноў супернікам ВКЛ не ўдалося знішчыць галоўных лідараў новай дзяржавы Міндоўга і яго сына Войшалка.
Тое, што не атрымалася зрабіць знешнім ворагам беларуска-літоўскай дзяржавы паспяхова выканалі ўнутранныя. У 1263 г. літоўскія князі Трайнята, Таўцівіл, Даўмонт забіваюць Міндаўга, а вялікім князем становіцца першы з іх. У абарону бацькоўскай дзяржавы і пасады выступае Войшалк, які чарговы раз адмаўляецца ад манаства. Аб’яднанымі войскамі Навагрудцаў, пінянаў і вернай часткі дружыны Міндаўга ён жорсткага рапраўляецца з бунтаўшчыкамі і канчаткова далучае Літоўскія землі да дзяржавы са сталіцай у Наваградку. Значную дапамогу Войшалку ў хатняй вайне аказаў швагер Шварна. Таму пасля перамогі ў ВКЛ ствараецца сваеасаблівы кіруючы дуумвірат: улада Войшалка распаўсюджвалася на “уласна літоўскія землі”, а Шварн княжыў у беларускай частцы ВКЛ, яму належаў тады і Ваўкавыск. Пры гэтым, што агульнае кіраванне дзяржавай належала Войшалку.
Злосць і помста кіравалі надалей Львом Данілавічам, які пасля смерці бацькі ўзначаліў Галіцкае княства. У канцы 1267- пачатку 1268 гг. Ён вераломна забівае Войшалка ва Уладзіміры Валынскім. Яшчэ некалькі год пасля кіраваў ВКЛ Шварн. А з 1270 г. вялікім князям літоўскім становіцца Трайдэн. Ён праводзіў вельмі актыўную мілітарную палітыку адносна Крыжакоў, Русі і Мазоўша. Трайдэн у сярэдзіне 70-х г. ХІІІ ст. Пасяліў у ваколіцах Гродна, Ваўкавыска і Слоніма выратаваных ад крыжакоў Прусаў і Борцяў. У 1289 г. наступныя літоўскія князі Будыкінд і Буйвід перадаюць Ваўкавыск князю галіцкаму Мсціславу Даніловічу, як пацверджанне міра паміж імі. А мір з паўднёвым суседам быў вельмі патрэбны ў той час для Вялікага княства Літоўскага, бо на паўночным захадзе і поўначы актывізаваўся Тэўтонскі ордэн.
Крыжацкі храніст Пётр з Дуйсбурга ў 1281 г. напісаў “Скончылася вайна Пруская, пачынаецца вайна Літоўская”. І ўжо ў 1282 г. крыжакі нападаюць на Гродна. З гэтага году хронікі і летапісы фіксуюць дзясяткі нападаў крыжакоў на Беларускае Панямонне з канца ХІІІ да пачатку XV ст. (ДАПІСАЦЬ ДАТЫ, ГАРАДЫ). Войска ВКЛ таксама неаднаразова праводзіла вайсковыя выправы ў адказ (ДАТЫ І МЯСЦОВАСЦІ).
У гэты час Ваўкавыская зямля адміністратыўна ўваходзіла ў склад Наваградскага княства. У 1330 г. ваўкавыская і мсцібаўская шляхта, разам з Навагрудскай і іншымі, на чале з Карыятам Гедэмінавічам, прыняла ўдзел у выправе супроць крыжакоў. (M.Stryjkowski. Kronika Polsko-litewska. 1330 r.) . Пасля кампрамісу, заключанага каля 1345 г. паміж Альгердам і Кейстутам, Ваўкавышчына апынулася ў межах княства апошняга.
У 1373 г. комтур Эльнер з Бальгі знішчыў Ваўкавыскую зямлю, захапіў вялікі палон і здабычу. “Потым року паньскага 1373, Эльнэр кантор з Бальгі Ваўкавыскую зямлю ў Літве аж да Каменца знішчыў, і з вялікім багаццямі і палоннымі да Балгі Вярнуўся” (М.Стрыйкоўскі, т.2. с.49). У тым жа 1373 годзе князі Ягайла і Кейстут заключылі мірную дамову з крыжакамі. У дакуменце напісаным на пергаменце па-нямецку, чытаем “Край рускі часткова размешчаны над Нёманам каля прускага боку як то Ваўкавыск, Сураж, Драгічын, Мелнік, Бельск, Каменец і край Гродна павінны мець пакой ад знішчэнняў, паходаў і нападаў розных з боку прускага народу”. Невядома наколькі спаўнялася дадзеная дамова. У крыжацкім архіве захаваліся справаздачы шпіёнаў, у якіх прадстаўлены зручныя шляхі нападаў на Вільню, Навагрудак, Трокі. Некалькі такіх шляхоў праходзіла праз Ваўкавыск (ЦЫТАТА). 16 сакавіка 1409 г. крыжацкае войска на чале з магістрам Ульрыхам фон Юнінгенам нечакана напала на горад, вынішычала вялікую колькасць жыхароў, спаліла і разрабавла горад, увяло вялікі палон. Праз год, у нядзелю 6 сакавіка 1410 г. чарговы напад крыыжакоў на Ваўкавыск. І зноў смерць і разбурэнні. (М.СТРЫЙКОЎСКІ. Т.ІІ. СТР.126,284,347.) Справядлівая помста заваёўнікам крыжакам прыйшла 15 ліпеня 1410 г. на Дубровенскіх (грунвальдскіх) палях. У складзе аб’яднага войска ВКЛ і Кароны Польскай мужна змагалася Ваўкавыская харугва, пад сваім сцягам з галавою ваўка ў сярэдзіне палатнішча. З гэтага часу Ваўкавышчына пачынае развівацца ў спрыяльных умовах, набываць эканамічную і палітычную вагу. У 1385 г. Ягайла саступае Вітаўту землі вакол Гродна і аддае таксама Ваўкавыск з ваколіцамі ў замен за княства Троцкае. У 1430 г. вялікі князь літоўскі Вітаўт фундуе і забяспечвае парафіяльны касцёл пад імям Святога Мікалая ў Ваўкавыску. На карысць касцёла павінна ісці дзесяціна з добра Ваўкавыскіх, вёска Ясенавіца з падданымі і пусташы Вількавічы, Лібераўшчызна, Ісакаўшчызна. У 1565 г. Жыгімонт Аўгуст дадае Ваўкавыскаму касцёлу 10 валокаў зямлі, так што каталіцкая парафія адносілася да багатых, бо мела 49 “дамоў”. Першы касцёл быў драўляны і знаходзіўся блізка сучаснага, толькі на другім баку вуліцы К.Маркса.
Значнай падзеяй у гісторыі Ваўкавыска з’явіўся 1385 г. Менавіта адсюль вялікі князь Літоўскі Ягайла атправіў паслоў да Кракава з паведамленнем, што з усёй Літвой прымае хрышчэнне па каталіцкаму абраду, калі яго выбяруць польскім каралём і аддадуць у жонкі каралеўну Ядзвігу. Чаканне на канчатковае рашэнне польскага боку зацягнулася. І толькі ў пачатку студзеня 1386 г. у замку Ваўкавыскім Ягайла прыняў польскіх паслоў, з якім была падпісана векапомная ўмова. Вось яна: “Мы, Влодка, стараста люблінскі, Пётр Шафранец, падстолі кракаўскі, Мікалай, каштэлян завіхоцкі і Крыстын, дзяржаўца казімерскі, падаем да азнаямлення. Яко ў пяінмцу, перад октавай Трох каралёў (12 студзеня) року паньскага 1386 прыбылісьмы да непераможнага князя Ягайлы, з ласкі Божай найвысшага князя Літвы, дзедзіча Русі, у пасольстве ад шляхты і паноў польскіх, як высшых, так і нізшых і ад усяго грамадства Каралеўства Польскага, з лістамі вярыцельнымі найяснейшага князя Уладзіслава, тым самым правам Божым дзедзіча Апольскай зямлі, таксама ўзгаданых магнатаў каралеўства прысягаючага. Сілай гэтых лістоў і ў іменю гэтых паноў дамовіліся ўмоўна з названым вышэй вялікім князем Ягайлай і пастанавілі канчаткова, што абераем яго і бярэм сабе за караля і пана каралеўства таго, гэта значыць Польшчы, і запэўніваем яму, даем, падаруем і адказуем найяснейшую Ядзвігу, народжаную каралеву польскую для звязвання з ім шлюбамі праўдзівай сям’і.Гэтаму нашаму пастанаўленню і дамове нінейшай прысягаем і шлюбуем паводле посольства надазенга нам праз усіх земян Кароны Польскай непарушальнай моцай, уладай і захаваннем. Акрамя гэтага дамовіліся яшчэ, ухвалілі і пастанавілі з тым жа найвысшым князем Ягайлам, у імені прысягнуўшых земян, агульны з’езд у Любліне на дзень Ачышчэння Найсвяцейшай Панны (2 лютага) бліжэйшага месяца. На дадзены з’езд гэты унязь Ягайла зможа прыбыць спакойна і бяспечна разам са сваімі брацямі і земянамі якогакольвек стану. І можна яму таксама вольна разаслаць ў гэты час з вялікім бяспячэнствам свае пасольствы, чылі сваіх паслоў да усіх памежжаў Каралества Польскага для свабоднага зраблення сваіх спраў. А мы вышэй узгаданыя шляхта, прыракаем пад гонарам і добрай славай нашай у імені усіх зямянаў Каралеўства Польскага найвысшаму князю Ягайле і ўсім яго братам і людзям які будуць знаходзіцца на з’ездзе вышэй названым, а таксма паслам яго, якія перад з’ездам у Любліне праязжаючым праз польскія землі, альбо стала знаходзячыясе ў Польшчы усялякія бяспекі і вольнасць усялякую, рабіць і справаваць, што ім патрэбна. У знак сведчання і праўдзівасці гаворанага, казалі мы гэтаму лісту прывесіць нашыя пячаткі. Адбывалася і выдадзена ў Ваўкавыску, року і дня як вышэй 12 студзеня 1386г.” (KAROL SZAJNOCHA.JADWIGA I JAGEŁŁO. T.II. S.92-93).
З гэтага часу Ваўкавыск наведваюць вялікія князі літоўскія і каралі польскія. Ягайла быў у Ваўкавыску ў 1415 і 1422 г. (Gąsiorowski A. Itenenarium króla Władzisława Jagiełły 1386-1439- W-wa 1972). Вітольд быў у Ваўкавыску пасля 29.09.1428. У 1430 годзе Вітаўт Вялікі фундуе першы каталіцкі касцёл у Ваўкавыску св. Мікалая (Itenerarium Witolda. Zeszyty naukowe UAM. T.XI). Летам 1440 г. праз Ваўкавыск вяртаўся да з Фларэнційскага сабору да Масквы мітрапаліт маскоўскі Ісідар (Fr.Sielicki. Podroz Borysa Szeremetiewa. S.134. Osolineum, 1975). З 10 жніўня 1492 г ў Ваўкавыску знаходзіўся Аляксандр Ягелончык. У 15-16 стст. Праз Ваўкавыск праходзіў папулярны “каралеўскі шлях”, які злучаў Карону Польскую з Вялікім Княствам Літоўскім. Вёў ён ад Брэста праз Каменец, Шарашова, Новы Двор, Ваўкавыск, Масты, Васілішкі, Руднікі да Вільні. Часам з Ваўкавыску каралеўскі двор накіроўваўся да Гродна праз Мсцібава альбо Вярэйкі і Бераставіцу. (ПРЫКЛАДЫ: с.Герберштэйн і інш.). Стэфан Баторы ў сваёй грамаце ад 9 снежня 1578 г. загадваў падскарбію ВКЛ Лаўрыну Войне затрымаць у Мсцібаве маскоўскіх паслоў Карпава і Галавіна, якія вярталіся з Кракава, да часу з’яўлення караля ў Гродне. Затрыманне і ўтрыманне маскоўцаў у Мсцібаве цягнулася аж да ліпеня 1579 г.
У 1435 г. Міхаіл Жыгімонтавіч са згоды свайго бацькі вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча і іншых кіруючых асобаў ВКЛ, запісаў у якасці вена жонцы сваёй Еўфіміі, сястры мазавецкага князя Балеслава, Бярэсце, Каменец , Слонім і Ваўкавыск. Еўфімія атрымала права пажыцёвага карыстання дадзенымі іменіямі пасля смерці мужа. Пасля яе смерці прамыя нашчадкі павінны былі атрымаць 40 тысяч залатых вугорскіх, а ўладанні адыйсці да вялікага княства.
З 15 ст. На тэрыторыі Ваўкавышчыны адбываюцца актыўныя працэсы фармавання прыватнаўласніцкіх маёнткаў. Вялікія князі літоўскія надавалі дзяржаўныя землі сваім служылым людзям, а гэта ў сваю чаргу спрыяла фармаванню шляхецкага саслоўя, галоўнай вайсковай сілы Вялікага княства Літоўскага. Менавіта за зямлю, шляхціч павінен быў выконваць вайсковую павіннасць альбо кампенсаваць адпаведнай сумай грошай. У 1449 г. знаходзіўся ў Ваўкавыску Казімір Ягелончык, дзе займаўся раздачай земляў і людзей баярам і мяшчанам на тэрыторыі павету і гораду, што зафіксавалі крыніцы. Гэта дазваляе нам даведацца аб прозвішчах і імёнах нашых землякоў ужо з сярэдзіны 15 ст. “У Ваўкавыску. Пану Яну старасце Жамайскаму, дварэц Андрэйкаўскі, што здаўна ка Мсцібаву служыла. Ондрушу дварэц у Ваўкавыску. Воішнару ў Ваўкавыску след,а тры чалавекі подле яго ў Ятвезкам на імя Тоа, Свірпля і Масейкка. А Мікуце 2 чалавекі на імя Трэнус а Цярэшка. Алехне Касцевічу 9 чалавек. Котліну 12 чалавек у Сядзельніках на імя дано: Рыбючы а Шылковіч, а Сцяпан, а Сядзельнікавіч Дзяніс, а Талуцевіч, а Шэрэйка, а Юрка, а ктаму пяць чалавекаў. У Ваўкавыску Марціну восем чалавек: Масейка, Сцяпанец, Павлец, Нагівец, Нікан, Ігнат Бабіч, Майсей Сідар. Мікалаю Вашвіловічу Гнезда даврэц Манівідаў. Ваўкавыск. Нязбодзічам, дзясяцём чалавекам дарогі стеречы, а Лагіру на сваёй жа дарозе дзясяцём жа, як здаўна сцераглі і пры вялікім князе Вітаўце і пры Жыгімонце – іНезбодзіч Усцеча а Леченка Самсановіч, а Селевас Цереховіч, пан Пан Патовіч, Мас Галавачевіч, Вялічка Аксенцевіч, Іван Панкратовіч, Меленцей Брылевіч, Ходар Юрковіч, а Нала Піреву, лагір, Максім Арістовіч, пашка, Грідка, аСенка, Іван Амеляновіч, Алешка Нацевіч, дмітр Іванавіч, Малахвей Іванавіч, а Еремей Барісавіч Пану Нацу Кгінівілавічу земля пустая ў Ваўкавыску на імя Вяжэўшчызна. Аксенцева земля пану Нацу. Драўмуціс прыняў Пузаса за сына месца к дочцы, а па Драўмуцеве жывоце Пузас тое, што ён трымаў, а яму служыць як Драўмуціс служыў. У Ваўкавыску Некрашу 2 зямлі. Марціну канюшаму чалавек на імя Мандзейка з братам з Кгірдзем, да волі. Пану Міхаілу Каліковіч Велкеевіч зямля возная бортная. Мішку Ваішнраовічу два чалавекі: Віля з братанічам. Карэйве пяць чалавек: курміс, Леодзі, Іцік, гудзіловіч, Меша. Веляку кузнецу, зямля Сцяпанава Бебнасовіча. Пану Івашку Давойнавічу Паліповічу, што перша трымаў 10 чалавек. Марціну канюшаму чалавек Нос. Волчку Бувайновічу чатыры чалавекі дано было: Малка, Сідарец, Алексіца, Петрашец”.
Дадзеныя факты сведчаць, што Ваўкавышчына першапачаткова была ўласнасцю вялікага князя літоўскага. У гэты час пераважна землю ад вялікага князя атрымоўвалі прадстаўнікі сярэдняй шляхты, а таксама дваране гаспадарскія, якія выконвалі абавязкі цівуноў наместнікаў валасцей. Галоўным абавязкам шляхты-баяр было выкананне вайсковай павіннасці за трыманне зямельных надзелаў. Захаваўся ў архівах попіс баяраў Ваўкавыскага павету за 1528 г. Ён складаўся дзеля збірання 2паспалітага рушання” на вайну з Масквой. На яго падставе можна вылічыць, што ў Ваўкавыскім павеце налічвалася 223 баярына, з якіх 69 валодалі ўласнымі службамі, агульнай колькасцю 552 службы, і выстаўлялі 267 каней (альбо воінаў). Пад час першага этапу страшнай Інфлянцкай вайны ВКЛ з Маскоўскім царствам 1558-1572 гг., Ваўкавыская шляхта зноў сабралася на “паспалітае рушанне”, аб чым сведчаць два попісы 1565 г. і 1567 г. (ДАДАЦЬ З ЛАЎМЯНЬСКАГА). Усяго на тэрыторыі Ваўкавыскага павету, згодна падлікам Генрыха Лаўмяньскага, пражывала ў 1528 г. ——, а ў 1567 г. ———
У Ваўкавыскім павеце найбольшы комплекс маёнткаў за часы Аляксандра Ягелончыка, стварылі Кейжгайлы. Яны трымалі Мсцібаў з воласцю, а таксама Зэльву з 8 вёскамі. У 1504 г. тут атрымаў зямельныя надзелы Войцех Яновіч Клочка – Лапеніцу, людзі Драгічанскія, і пацверджанне 9 актаў пакупкі добраў Груск, лапеніца і Петухова. На тэрыторыі Ваўкавыскага павету атрымалі пасяліліся ўцекачы з усходу ВКЛ ад Маскоўскай навалы. Скарбнік Смаленскай зямлі князь Канстанцін Крошынскі атрымаў Пабоева ў “кармленне”, замененнае ў 1503 г. на Дубна ў павеце Гродзенскім, а Пабоева аддадзена было князю Сямёну Глінскаму і яго 6 сынам. Брянскія баяры Сцяпан Сава разам з Яраславам і Сямёнам Калантаямі атрымалі двор Валчкоўскі з 5 вёскамі, а Іван Жынёў разам з братамі Трызнамі і Васілём Карповічам двор Палонку з воласцямі.
У першай палове 16 ст. Вялікія зямельныя ўладанні на тэрыторыі Ваўкавышчыны мелі: Павел Гальшанскі, біскуп Віленскі (Воўпа, Стары Дворац), князі Крошынскія (Цярэшкі), Войцех Ясеньскі, кухмістр біскупскага двара (Рэпля), Крупскія (Шылавічы), Аляксандр Хадкевіч (Рось, Зубаўшчына), Кейжгайлы (Мсцібаў, Гнезна), князь Шчасны Яраславіч Галаўчынскі (Мачулна, Крамяніца), князі Глінскія (Пабоева), Юры Іванавіч Ілініч (Зэльва), Клочкі (Міжэрычы, Лыскава, Петухова-Ізабелін, Падароск), Грыгоры Хадкевіч (Пескі, белавічы), Трызны (Свенціца, Палонка).
Па раздаваннях земляў у прыватныя рукі (асабліва вызначыўся Аляксандр Ягелончык), ва ўласнасці дзяржавы засталіся горад Ваўкавыск, вайтоўства Ваўкавыскае і паразоўская, а таксама дзве дзяржавы навадворская і дрэчоўская. Кіравалі імі наместнікі (старасты) гаспадарскія, якія падпарадкоўваліся не пасрэдна вялікаму князю і ім прызначаліся. Галоўная функцыя наместнікаў былі судова-адміністрацыйныя, а вайскова падпарадкоўваліся ваяводам. Ваўкавыскі наместнік-стараста ўваходзіў у склад шырокай Рады Вялікага княства Літоўскага. Таму недзіва, што першыя з вядомых нам старастаў былі прадстаўнікамі пануючай эліты. Пры Казіміры наместнік узгадваецца пры пацверджанні сяла тарасава, запісанага паней Алехновай Давойнавіча панам Яну Кучуку і Івашку Ільінічу. Пры Аляксандры Ваўкавыск дзяржалі таксамам з тытулам наместнік пан Ян Давойнавіч, якому вялікі князь даў у вечнае валоданне “месца агарод у Ваўкавыску” для усадзьбы, і пан Войцех Кучуковіч, якога ў 1503 г. кароль інфармаваў аб пажалаванні двара Пабоева ў Ваўкавыскім павеце князю Івану Сямёнавічу Глінскаму. Таксамам наметнікам называўся і пан Ян Янавіч Заберэзінскі, трымаўшы Ваўкавыск у первыя гады панавання Жыгімонта Старога, а таксама князь Януш Аляксандравіч, якога кароль ў 1511 г. інфармаваў аб пажалаванні пану Станіславу Яновічу ў вечнае валоданне ловаў, якія трымаў у Ваўкавыскім павеце Іван Гінейтавіч у маёнтку сваім Зэльва. Пасля гэтага кіраўнікі Ваўкавыскага павету называюцца ўжо дзяржаўцамі, а менавіта: Юры Глябовіч, якому кароль загадаў перапісаць мяшчан Ваўкавыскіх, якія пазакупалі землі ў в.Ясенавічах, пажалаванай двараніну Фёдару Баке і дзякуючы гэтаму ледзь не трапілі ў разрад панскіз людзей. Пан Мацей Вайцеховіч, які па загаду вялікага князя садзіў мяста на Свіслачы ў Ваўкавыскім павеце.
Захаваўся прывілей на стараства Ваўкавыскае з 1518 г., выдадзены Жыгімонтам Старым Юрыю Глябовічу: ПЫВІЛЕЙ ПАНУ ЮРЫЮ ГЛЕБОВІЧУ НА ТРЫМАННЕ ДВАРА ВАЎКАВЫСКАГА З ВАЛАСЦЯМІ ВАЎКАВЫСКАЙ, ПОРАЗАЎСКАЙ І НАВАДВОРСКАЙ ДА ЯГО ЖЫВАТА “Жыгімонт Божай ласкі … чынім вядомым. Біў нам чалом дзяржаўца Ваўкавыскі пан Юры Глябовіч з тым, што найперш далісьмы былі яму ў дзяржаве двор наш Мереч да яго смерці і ліст мысьмы на то далі, што да яго смерці не мелісьмы яго адтуль рушаці, але пазней з патрэбы нашай і земскай двор той наш ў яго муселісьмы забраць, а ў замен далісьмы яму двор наш Ваўкавыск. – Ён нам біў чалом, апавядаючы, што маёнткі яго ўсе знішчаныя і забраныя праз непрыяцеля нашага маскоўскага, таму не ма яму чым жывіцца, добра было бы каб мы яму той наш двор Ваўкавыскі з даходамі карчомнымі, і з дзяклы ржанымі і аўсянымі і з сенам падзякольным і з калодзіная і з усімі даходамі ўраднікаў і дваран нашых з места і павета Ваўкавыскага, паразоўскага і навадворскага яму далі да яго жывота. І мы памятаючы аб вернай службе яго айцу і брату нашаму, іх каралеўскім мосьцям і да нас і таксама для павялічэння маёнтку яго, на яго просьбу то учынілісьмы, той двор наш Ваўкавыскі з даходамі карчомнымі, і дзяклы ржанымі і аўсянымі, і з сенам падзякольным і зкалодзінаю, і з усімі даходамі ўраднікоў і дваран з места і воласці Ваўкавыскай, паразоўскай і навадворскай далісьмы яму ў дзяржаве да смерці яго і мы да канца яго жыцця не маем яго з таго двара адхіляць, а нікаму іншаму той двор у заставы і дзяржаву не даваць. А гараднічы гарадзенскі не мае права з ніякіх даходаў таго двара карыстацца. І на то далі гэты наш ліст з нашай пячаткай. Пісана ў Брэсце, у року 1518, месяца лістапада 18 дня” (Любавский М. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания Первого Литовского Статута. М., 1892. Пріложеніе № 30, с. 29-30)
Старастамі Ваўкавыскім ад канца 15 да канца 18 ст. Былі:
14814-1494 – Іван Давойнавіч
1495-1505 – Войцех Кучуковіч
1506-1509 Ян Забярэзінскі
1511 кс. Януш Ялександравіч Гальшанскі
1518-1520 Ян Глебовіч
1522-1543 Мацей Вайцехавіч Клочка
1546-1552Васіль Тышкевіч
1556 Мікалай Нарушэвіч
1557-1575 Ян Тышкевіч
1576- … Мікалай Драгастайскі
1637 Мікалай Кішка
старасты градовы Ваўкавыскія
1604-.. Януш Кішка
1611 Кшыштаф Драгастайскі
1621 Мікалай Трызна
1648 Кшыштаф Пац
1649 Ян Трызна
1650 Станіслаў Трызна
1674 Александр Гілары Палубінскі
1717-1721 Юры Сапега
1740 Александр Антоні Пацей
1756-1773 Міхал Масальскі
1773 Міхал Бжастоўскі
1780-1783 Бжастоўскі Аляксандр
1783-1786 Павел Грабоўскі
Адміністарацыйны падзел Вялікага княства Літоўскага складаўся спачатку спантанічна. Фармаванне тэрыторыі Ваўкавышчыныі абапіралася на асадніцтва ў басейне р.Рось, паміж р.Свіслач на поўначы і р.Зяльвянка на поўдні. Пасля стварэння ў 1413 г. у ВКЛ дзвух ваяводстваў Віленскага і Троцкага Ваўкавыскі край апынуўся ў межах апошняга, што працягвала традыцыю 14 ст. Ствараў ён тады вялікі павет, якім кіравалі наместнікі гаспадарскія, называныя ў крыніцах старастамі. Яны сядзелі ў замках альбо дварах, выконвалі функцыі дзяржаўнага ўрадніка, каменданта замкаў і вайсковага кіраўніка мясцовых узброенных сілаў, кантралёра ўсіх павіннасцяў на карысць дзяржавы і суддзёй гаспадарскім для падданных вялікага князя. Найменшай адміністрацыйнай адзінкай была “воласць” і “дзясяткі”, чылі двор, уласнасць дзяржаўная, а пазней і прыватная. Такі двор ахопліваў значны шмат зямлі, некалькі вёсак, насельніцтва якіх выконвала павіннасці на карысць двара. Двор станавіўся адміністрацыйным цэнтрам дадзенай воласці. Вакол такіх двароў-цэнтраў развівалася паселішча, з’яўляліся царква альбо касцёл, вырастала мястэчка, часам з рынкамі.
У 1507 г. Жыгімонт Стары стварыў шэраг новых ваяводстваў. З ваяводства Віленскага было вылучана ваяводства Навагрудскае ў склад якога ўвайшоў Ваўкавыскі павет, разам са слонімскім і уласна навагрудскім. Канчаткова межы Ваўкавыскага павету былі вызначаны ў выніку рэформы 1566 г. “Ад Каралеёва маста, трымаючыся Бераставіцікіх добра ку Гродна па левай, аж да самога дварца Волпенскага, граніцаю Волпенскай да Гудзевічаў, ад Гудзевічаў да Лунна, паміж Лунна а граніцай Волпенскай у Неман, Неманам да ракі Зэльвы, дзе ў Неман упадает. Зэльваю ракой ўвярх аж да Ружаны рэчкі, там дзе яна ўпадае да Зэльвы, далей Зэльвай рэчкай міма Шчэпіч і Байкавіч да Жалабатых Мастоў граніцаю Падляскаю, ад Жалабатых мастоў да Нараўскай дарогі, якая вядзе праз пушчу Белавежскую з бору і пушчы аж да Каралеўскага Маста”.
Цэнтрам Ваўкавыскага павету быў Ваўкавыск. Дакументы канца 15-16 ст. Часта ўзгадваюць замак Ваўкавыскі як адміністрацыйны цэнтр павету і месца суда. Праўда доўгі час гэта былі толькі гаспадарчыя будынкі з домам для службы. Адзін з першых вядомых нам старастаў Ваўкавыскіх Ян Давойна прасіў князя Аляксандра Ягелончыка аб пляцы ў агародзе замкавым, каб мог сябе пабудаваць двор, чаго князь яму не адмовіў.
Судова-адміністрацыйная ўлада Ваўкавыскага наместніка дзяржаўцы,акрамя ўласна Ваўкавыскай воласці ахоплівала яшчэ некалькі іншых. У склад Ваўкавыскага павету ўваходзіла Мсцібаўская воласць, якая пазней, каля 1530 г., са сваёй воласцю робіцца асобнай дзяржавай, незалежнай ад Ваўкавыску. Вядомы некалькі Мсцібаўскіх дзяржаўца: 1533 – Іван Гарнастай; 1567 Мацей Жалінскі; 1575-1579 – Ян Геранім Хадкевіч; 1599-1615 – Крыштаф Монвід Драгастайскі.
З тэрыторыяй сучаснага Ваўкавыскага раёну часткова звязана было і Воўпенскае стараства, якое напачатку размяшчалася на мяжы Гродзенскага і Ваўкавыскага паветаў. Пазней яно поўнасць ўвайшлоў слад апошняга. Старастамі Воўпенскімі былі:
У сярэдзіне 16 ст. Названыя староствы прыносілі наступныя даходы: Ваўкавыскае – 377 коп 6 грошай літоўскіх; Воўпенскае – 600 коп літоўскіх; Мсцібаўскае – 1661 капа 47 грошай літоўскіх. Вядома таксама, што Ваўкавыскае стараства плаціла ў 60-х гадах 16 ст. 2039 польскіх злотых кватэрных. Дадзены падатак быў уведзены у 1562 г. Жыгімонтам Аўгустам, на ўтрыманне войска на кватэрах. Абавязваў дадзены падатак усе каралеўшчыны, стараствы і солтыства, за выключэннем каралеўскіх эканомій.
Захаваўся рэестр абавязкаў і заняткаў асобаў, якія належалі Ваўкавыскаму двару, з пачатку 16 ст.: РЭЕСТР ДВАРА ВАЩКАВЫСКАГА
“В дворе у свіранех нічога няма, у гумне скірда жыта, а ў ёй 60 коп, а ў дварцы свінней 2, гусей 7, качкі 3. На полі сеяна жыта бочак 9 і двадцаць.
Чэлядзь невольная Ваўкавыская: Манец — падцівун сам чацвёрты і з жонкаю і з дзяцьмі, Міціпор — сам трэці з дзяцьмі, а брат яго Купраш, а Церенец, а сын яго Андрэец, а Васілец, а Марцінец, а Амельянец — сам трэці з сынамі; Петранец – сам чацвёрты и з сынами; а Федарэц — сам трэці з сынамі, а Аніхім, а Федзец з дзецьмі. Жонкі: Марія — сама трэцяя з дочкамі, Ганица дзеўка. Усіх парабкаў 10, у дамах жывуць а робяць 14, а белае чэлядзі 6.
То людзі цяглые Ваўкавыскія Лепуніцкага дзясятка Афанасава: дзясятнік Афанас – служба, Сямён Нікановіч – служба, Багдан Кунцэвіч – служба, Іван Невирыжыч – служба, Хадот Дзенісавіч – служба, Петраш Тарасовіч – служба. З тых 5 служоб ідуць тры дзякла, а ў дзякле па 4 бочкі жыта, а па 4 бочкі аўсу. Таго ўсяго з тых пяци служб 12 бочак жыта і 12 бочак аўсу. А пустаўшчын яго дзясятка 12.
А то людзі цяглыя з Іванава дзясятка Велцюкоўскага: Іван дзясятнік, Супрун Селівановіч – служба, Нефёд Васілевіч – служба, Марцін Іневіч – служба, Купец Еўкевіч – служба, Меленец Цішковіч – служба, Хомач Малофеевіч – служба, Хомач Афанасавіч – служба, Янец Лук’янавіч – служба, Ігнат Міжовіч – служба, Якінец Сцепанавіч – служба, Палуян Маркавіч – служба, Саміла ремшыч – служба, Грынец Курэйтавіч – служба, Іванец Манцэвіч – служба, Аксенці Гарбачэвіч – служба, Калень Дарафеевіч – служба, Іван Каладзеевіч – служба, Лукіян Журавлевіч – служба, Селівон Аряціч – служба, Сенька Даніловіч – служба, Панька Казнецевіч – служба, Міць Мацеевіч – служба, Хрыншчон Баршовіч – служба, Янец Ціншэвіч – служба, Лапка – служба, Астапка – служба, Сенька – служба, Буйко – служба, Багдан – служба, Марка Бардзіловіч – служба, уцякач Кузьма Катовіч – служба, Васілец Крапаўніцкі ўцякач – служба. Таго Іванава дзясятка 30 служб і 3 службы і з уцеккачамі і з прыставам. А дзяклаў з ніх ідзе 30 без дзякла. А пустаўшчын у тым дзясятку 13.
А то людзі цяглыя дзясятка Лыскаўскага: Іван Бондзін сам дзясятнік – служба, Дашка Бондзін – служба, Яўсей Бондзіч – служба, Ярэма Пінчуковіч – служба, Андрэй Пінчуковіч – служба, Леўка Шаневіч – служба, Марцін Ахремовіч. У тым дзясятку 7 службаў, а з іх ідуць 3 дзяклы. І пустаўшчын у тым дзясятку 2. Тых усіх людзей цяглых з прыставы і ўцекачамі 40 служб і 6 службаў.
То саннікі Ваўкавыскія: службы цяглай не служаць, толькі талаку служаць а сена косяць, а на вайну ходзяць, а дзякла не даюць: Алех Мічыпаровіч – служба, Анані Анафреевіч – служба, Мішка Беляшэвіч – служба, Купец Паўлюкевіч – служба, Сцепанец Антыпаровіч – служба, Стец Церехновіч – служба, Ілія Міцевіч – служба, Дзешка Аніфреевіч – служба. Тых саннікаў 8 служб.
А то бортнікі: Ланец Васьковіч – служба, Юнец Гінейкавіч – служба, а Ігнат Свінчын – служба. Бортнікаў 3, службы цяглых не служаць і дзякла не даюць.
А то соленнікі Ваўкавыскія: соллю служаць па бочцы солі даюць з службы, а па тысячы галаважэнь белай солі, а к таму на вайну ходзяць з дзяржаўцай, а службы цяглай не служаць і дзякла не даюць: Якаў Каладзеевіч – служба, Дзеніс Жылін – служба, Васіль Надчын – служба, Кудзін Алексанавіч – служба, Галавач – служба, Міхалка Арловіч – служба. Усіх тых саленнікаў – 9.
Сторажы Рудніцкіе і Ваўкавыскага павету службы цяглай не служаць, дзякла даюць, сена косяць, на вайну з дзяржаўцай ходзяць: Юшка Велінковіч – служба, Антон Жэлезковіч – служба, Кунец Мігацевіч – служба, Дарон Усціновіч – служба, Васіль Жукевіч – служба, Іван Юршкевіч – служба, Іван Самсановіч – служба, Панкрат Пашэвіч – служба, Мікула Селівановіч – служба, Сцяпан Кавалевіч – служба, Ханец Пацевіч – служба, Павел Кузьміч – служба, Сенька Ескевіч – служба, Нікіта Клівовіч – служба, Хорад Гайкевіч – служба, Хоцень Алехновіч – служба, Несцер Кузевіч – служба, Петраш Цереховіч – служба. Тых служб старажоў 18, а па 4 бочкі жыта ў дзякле, а па 4 аўсу.
А то кавалі даюць нарогі да двару, у месцы жывуць, службы цяглай не служаць, дзякла не даюць, з местам падачкі плацяць: Ян Юнцэвіч, Янка Манчыч, Алехна Андрэевіч, Якуб Галавенка, Пётр Каровіч, Яцка Мацуціч. Усіх 6 кавалёў.
А то вугольнікі службу служаць вугальную а дзякла не даюць адно па вепру з службы даюць: Галавенка – служба, Улас Бакуновіч – служба, Еська Хадатовіч – служба, Сцяпан Самсовіч – служба.
А то руднікі: Мішка Карповіч – служба; а то клепачы службу служаць клепацкую, дзякла даюць, сена косяць, на вайну з дзяржаўцай ходзяць, а службу цяглую не служаць: Еўлаш Еліферовіч – служба, Ян Цішевіч – служба, Нітка Чатырбаковіч – служба, Якаў Зезюліч- служба, Воран Адзерейкавіч – служба, Дзешка Меленевіч – служба, Кульбаха – служба, Грынько Еловіч – служба, Іван Карповіч – служба, Манец Палавы – служба, Нефёд Яковіч – служба, Павел Пасталовіч – служба. Тых клепачоў 13 служб.
А то баброўнікі службы цяглай не служаць, дзякла даюць,сена косяць, на талаку ходзяць: Ян Караманавіч – служба, Станька Мільшын – служба, Сенька Яневіч – служба, Марцін Ляховіч – служба, Якуб Паўловіч – служба. Тых баброўнікаў 7, а дзякла з іх 3..
А ўсіх дзякал прыходзіць 70 без аднаго дзякла.
А рыбалове рыбай служаць а дзякла не даюць: Андрэй Петрашэвіч – служба, Марцін Грыцэвіч – служба, Жук Савіч – служба, Дземід Ждановіч – служба. Тых рыбаловаў 12 служб”. (Любавский М. Областное деление Литовско-Русского государства ко времени изданияпервого Литовского статута. М. 1892. Приложение №8. Стр.6-9 (Литовская Метрыка. Кн.Записей 7, л.648-651).
У 16 ст. Сфармаваліся галоўныя павіннасці сялян і службовых людзей. Яны падзяляліся на 2 катэгорыі: а) павіннасці дзяржаўна-грамадскія – вайсковая, пагоня за непрыяцелем, будова дарог і рамонт мастоў, срэбршчына – часовы падатак на ваенныя мэты, паслугі камунікацыйныя; б) павіннасці прыватна-праўныя: дзякла, альбо дань адваемая аўсом, жытам і сенам, даніна мядовая, бабровыя і вавёркавыя футры, абавязак угашчаць праязжаючага князя і яго двор, даніна ў срэбры – чынш, выконванне працаў – кашэнне сена, пахата, талака на карысць двара, паслугі гадаўляныя і паляўнічыя, лясныя і рыбныя.
У 1501 г. у Мельніку быў прадстаўленны першы агульны спіс гарадоў ВКЛ, з вызначэннем аб’ёму пабору ардыншчына, які пабіраўся звязкамі футраў собаля (40 штук) і паставамі сукна. Сярод 27 гарадоў названы і Ваўкавыск, які праўда адносіўся да бедных бо даваў толькі 2 паставы сукна. У 1509 г. Ваўкавыск павінен быў выставіць 20 вершнікаў на вайну. У 1513 г. паводле раскладу пабораў на вайну горад плаціў 20 коп грошай, падобна як Навагрудак і Слонім. Праўда амаль праз 20 год у 1534 г. Ваўкавыск ужо саступаў эканамічна Навагрудку як цэнтру ваяводству і Слоніму, бо выплачваў толькі 30 коп, а яны па 50 коп грошай. Па рэестру 1552 г. Ваўкавыск павінен быў выстаўляць на вайну 15 каней – 15 коп грашаў.Гарады вымушаны былі часам плаціць і незапланаваныя падаткі. Так фінансавы крызіс у ВКЛ пачатку 60-х гадоў 16 ст. Прымусіў Жыгімонта Аўгуста звярнуцца да мяшчан гарадоў па “пазычку” 10% ад рухомай маёмасці пад страхам канфіскацыі. Ваўкавыск вымушаны быў заплаціць 500 коп, а Мсцібава – 100 коп. У пачатку верасня 1567 г. урад ВКЛ дзеля разліку з служэбнымі людзьмі вырашыў прыбегнуць да прымусовага займу ў мяшчанаў, як гэта рабілася не аднойчы і раней. Ваўкавыск павінен быў заплаціць 50 коп, мсцібаў 30, Волпа – 20.. Забраную суму князь абяцаў вярнуць альбо са скрабу дзяржаўнага, альбо залічыць яе на рахунак будучых плацяжоў гарадоў.
Значэнне Ваўкавыска, як гаспадарчага, адміністрацыйна-палітычнага і культурна-рэлігійнага цэнтра для заходніх тэрыторый ВКЛ было адзначана наданнем гораду ў 1503 г. Магдэбурскага права. Ініцыятыва хутчэй усяго зыходзіла ад вялікага князя Аляксандра Ягелончыка, як гэта было прынята спачатку ў ВКЛ. Больш таго Ваўкавыск лічыўся ўласнасцю князя, значыць дзяржаўнай.Магдэбурскае права паставіла горад у адзін шэраг з Вільна, Коўна, Брэстам, Гродна, Полацкам, Мінскам, Слуцкам і паспрыяла хуткаму гаспадарчаму развіццё. З гэтага часу фармуецца новая грамадская група – мяшчане, якія разам з баярамі-шляхтай, вольнымі і прыгоннымі сялянамі, святарствам складалі мазаіку сацыяльнага жыцця.
Сельская гаспадарка.Вялікай падзеяй у гісторыі ВКЛ была зямельная рэформа, іак званая “Устава на Валокі”, якую ў 1557 г. у княжаскіх уладаннях распачаў Жыгімонт Аўгуст. Каля 1558 г. рэформа дайшла да тэрыторыі Ваўкавыскага павету. Кожная сялянская сям’я атрымала валоку зямлі (каля 21 га) альбо палову. Валокі надаваліся ў трох палях, што дазваляла весці сістэму трохпалёвай гаспадаркі, якая захавалася на Ваўкавышчыне аж да пачаткаў ІІ Сусветнай вайны. Пасярод палёў на сухім месцы, але блізка рэчкі альбо струменьчыка вымяраліся плошчы пад паселішчы, падзеленая на аднолькавыя па памерах дзялкі пад хаты і гаспадарку. Такім чынам вёскі набывалі рэгулярную форму ўздоўж вуліцы (“вуліцоўка”). Чэлядзь дворную і невольную асаджвалі як агароднікаў, надаючы ім па 3 морга зямлі з абавязковай паншчынай 1 дзень на тыдзень, а жанчыны да талакі пад час жніва альбо ткання палатна. Не жыжных (свабодных) землях стваралі фальваркі, такіх памераў, каб 7 сялянскіх валокаў маглі забяспячыць апрацоўку адной фальварачнай валокі. Паншчына на той час вынасіла 2 дні на тыдзень з валокі. Абавязковай была для сялянаў і талака, пад час якой двор карміў працуючых. Да зямельнай рэформы (валочнай) кіруючымі асобамі на вёсках былі старцы, якіх выбіраліз аўтарытэтных, вядомых і багатых аднавяскоўцаў. Валочная рэформа ліквідавала дадзеную пасаду і ўвяла на яе месца пасаду войта. Войт меў пад сваёй уладаў каля 100 валок альбо не калькі вёсак. За выкананне сваіх абавязкаў атрымоўваў 2 валокі зямлі, вызваленных ад паншчыны. Галоўны абавязак войта было перадача распараджэнняў уладальніка, кантроль над іх выкананнем, а таксама удзел у судах над сялянамі, арганізаваных адміністратарам. Валочная рэформа ахапіла мяста і мястэчкі. Мяшчанам былі надзелены агароды, пляцы пад будову дамоў і ворныя валокі для ўпраўлення гаспадаркі. Яны былі пазбаўлены паншчыны, алу вымушаны плаціць даволі высокі чынш з тых земляў. (ПРЫКЛАДЫ З ІНВЕНТАРОЎ). Адміністрацыйныя функцыя таксама выконваў войт, які за сваю працу атрымоўваў 1 валоку зямлі, пазбаўленную платы.
РЭЛІГІЯ. Калі пасля Крэўскай уніі 1385 і каранацыі Ягайлы на караль Польшчы 1386 г. пачаўся другі этап хрысціянізацыі беларускіх земляў, толькі і рыма-каталіцкі абрад, дык насельніцтва пазнейшага Ваўкавыскага павету было ўжо часткова ахрышчана па Візантыйскаму (праваслаўнаму абраду). Добрым сведчаннем з’яўляецца выяўленныя пад час раскопак ў 1955-1956 г. на Замчышчы падмуркі мураванай царквы. Толькі праваслаўныя пражывалі галоўным чынам тады ва ўмацаваных гарадах – Ваўкавыск і Мсцібаў. З часоў Ягайлы і Вітаўта пачынаецца новы этап хрысціянізацыі, які знайшоў сваё адлюстраванне ў гістарычных крыніцах.
У 1388 г. вялікі князь Вітаўт надаў новаўтворанаму Віленскаму біскупству, сярод іншых і вёску Вехатніца, размешчаную на тэрыторыі Ваўкавыскага павету недалёка ад Росі, якую пазней ДАТА) памяняў на Мілейкава Маранінакавічы. Ад самага пачатку Вітаўт праводзіў палітыку рэлігійнай цярпімасці на землях ВКЛ. Сведчыць ад гэтым ліст вялікага князя да сваіх наместнікаў і цівуноў: “Ад князя Вітаўта ку сваім ваяводам, наместнікам і ку ўсім людзям маім цівунам па ўсёй маёй дзяржаве. Будзе вам вядома, што калі да Вас прыедзе ксёндз біскуп з гэтым лістом і з маёй пячаткай сам, тады вы маі цівуны збярэце перад ім Літву, якія яшчэ не хрышчоныя, а іх ахрысціць біскуп, як яго воля. А які Русін будзе жадаць па сваёй волі хрысціцца, той няхай хрысціца, а які не хоча, ён застаецца ў сваёй веры. А самаму біскупу давайце есць, піць досыць, яго каням і праваднікам таксама. А не пераступайце майго слова вялікага князя, а хто іначай зробіць шыяй сваёй заплаціць. А калі сам біскуп не хоча ехаць і прышле сайго папа, а тых слухаць, якбы самаго біскупа, так яго капланаў,дзе будуць хрысціць, а інакш не дзейнічае”.
Першы касцёл на Ваўкавышчыне былі фундацыямі вялікага князя літоўскага. Каля 27 кастрычніка 1430 г. Вітаўт фундуе і забяспячвае парафіяльны касцёл Св.Мікалая ў Ваўкавыску. Арыгінал фундацыйнага дакументу не захаваўся, але ёсць аб тым інфармацыя ў дакуменце Жыгімонта Старога, выдадзенага Ваўкавыскаму касцёлу 9 жніўня 1517 г. у Брэсце. З фармаваннем буйнай прыватнай зямельнай уласнасці і звязанага з тым працэса складавання магнатэрыі, у 15 ст. Павялічваецца колькасць прыватных фундацый касцёлаў.
27 красавіка 1478 г. Алексі Судзімонтавіч, Віленскі ваявода і канцлер вялікага князя Казіміра Ягелончыка, разам са сваёй жонкай Ядзвігай і дзяцьмі забяспечвае ўфундаваны ім у сваім землеўладаннях касцёл у Воўпе, які асвяціў віленскі біскуп Ян. Да касцёла надае людзі рабочых з іх сынамі названых па імёнах, чыншавікоў таксама з сынамі названых з акрэсленнем іх мядовай дані, усякую дзесяціну з агароднікаў з двароў Воўпа і Дварэц, пашню касцельную, вядомую як Міраўшчызна разам з борам, дубравай і борцямі на карысць плебана, межы якой вызначаюцца канкрэтна, два луга з азначэннем іх палажэння, па двух служэбных абодзвух палоў разам з інвентаром, пры гэтым абавязуя плебана адпраўляць дзве мшы ў тыдзень, адну за памерлых продкаў, а другую за сябе разам з жонкай і дзяцьмі, а таксама абавязвае ксендза ўтрымліваць вікарыюша, як сталага памочніка. (KDKW. N 307, s.361).
З дакументу выдадзенага ў Гродне 6 чэрвеня 1492 г. даведваемся, што ў 1485 г. быў пабудаваны касцёл у Мсцібаве пад імям Св.Яна Хрысціцеля, Станіславам Яновічам, сынам Яна Кейжгайлы.
Наступным этап развіцця культавага будаўніцтва і забяспячэння парафій маёмасцю прыпадае на першую палову 16 ст. У 1511 г. сёстры Крупскіе існуючаму ўжо касцёлу ў Шылавічах надаюць некалькі асядлых людзей чыншавікоў, пяць медніц мёду, грунты прылеглыя да плябаніі а таксама дзву карчмы: адна з аднаго боку ракі, другая з боку става, з умовай, што ксёндз плябан будзе ўтрымліваць вікарыя. Біскуп прызначыў плябанам у той парафіі неякага ксёндза Крыстына.
У 1516 г. Войцех Клочка ўфундаваў касцёл ў Мендзыжэчу (сучасная в.Міжэрычы Зельвянскага раёна). А яго сын Мацей разам з жонкаў Катажынай забяспечыў матэрыяльна, пацвярджаючы наданні бацькі. Да парафіі гэтага касцёла тады адносіліся добра Петухова (Ізабелін) і Лапеніца, з якіх плацілась дзесяціна на карысць парафіі.
Тыя ж Клочкі ўфундавалі ў 1522 г. касцёл ў Падароску.
У 1524 г. Ян і Эльжбета з Кейжгайлаў Шэметовічы фундуюць касцёл у Гнезна, які захаваўся па сёняшні дзень.
У 1553 г. з’яўвіўся касцёл у Мачульна.
Не ўсе касцёлы былі аднолькава забяспечаны матэрыяльна. Гэта залежала ад фундатара, колькаснага складу парафіі і яе багацця. Да багацейшых парафій у 16 ст. Адносіліся Мсцібава – 58 дымаў; Ваўкавыск – 49 дымаў; Воўпа – 30 дымаў. Да бедных парафій залічаваліся Мендзыжэч – 14 дымаў, Гнезна – 19 дымаў; Мачульна , Падароск і Шылавічы – па 10 дымаў.
Менш інфармацыі ў крыніцах захавалася аб праваслаўных цэрквах з Ваўкавышчыны. У адрозенні ад касцёлаў лёс царкоўных будынкаў і архіваў быў больш трагічны: пераход на ўнію ў к.16-п.17 ст. І выкліканыя гэтым перамены, пазней “вяртанне” да праваслаўя ў 1839 г. са знішчэннем уніяцкіх прадметаў, архіваў і бібліятэк. З крыніц 16 ст. Даведваемся, што ў Ваўкавыску існавала Прачысцінская царква. Аб наяўнасці ў горадзе праваслаўных і сведчыць падцвярджальная грамата Жыгімонта Старога на магдэбурскае права Ваўкавыску 1507 г., дзе напрамую гаворыцца пра мяшчанаў веры грэцкай (праваслаўныя) і рымскай (каталікі).
Больш дакладныя звесткі маюцца адносна праваслаўнай царквы ў Росі, якая ў сяр. 16 ст. Належала Хадкевічам, фундатарам праваслаўнага Супрасльскага манастыра. Інвентар 1569 г. узгадвае, што ў свіране знаходзіцца “звон ад царквы”. А пазнейшы на два гады інвентар Росі 1571 г. падае дакладнае апісанне царквы ў Росі:”Пры двары тым царква Божая заложаная св.Пракопа і Ілльі. Алтар, у алтара прастол берественны, на прастоле евангелія апракас, другая, крыж медзяны пазалочаны… за прастолам святасць Св.Ільля і 3 свяціцеля, у бок дзверы царскіе, на тафлі ікон 11, наместных 3, адна Хрыста Спаса, другая святой Прачыстай, трэцяя св. Ільля. Ікон старых нет. Малых ікон 5. Кніг: устаў Треодзіі 2, шэстодзенец, ахтав стары, служэбнік, псалтыры 2. Апостал стары, резы адамашкавыя … пояс ніцяны, ліхтар. На званіцы званоў 2. Дзверы на завесах з замком унутранным і завесістым. Пад папом зямлі і агародаў валокі 2 і палова”. (АЗДСЗ.Т.1.Вільна 1867).
Па падліках польскага гісторыка Ежы Ахманьскага на тэрыторыі Ваўкавыскага павету паводле рэеестра шляхты 1528 г.на 219 асобаў было 75 католікаў, а паводле рэестра шляхты 1567 г. на 279 асобаў ужо 142 католіка.
З Ваўкавыска паходзіць студэнт Кракаўскага універсітэта Вацлаў Чырка. Пасля Кракава каля 1515 г. ён вучыўся ў Рыме, дзе атрымаў званне доктара права. Пазней ў 1524-1546 г. быў віленскім канонікам, да гэтага канонікам лавіцкім і ломжынскім, кусташам каменецкім з 1531 г.
Ваш отзыв