Альшэўскі Напалеон – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Ціта. Дзейнічаў сярод паўстанцаў у 1831 г. Эмігрыраваў. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 24.8.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Альшэўскі Ціт – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., брат Напалеона. Дзейнічаў сярод паўстанцаў у 1831 г. Эмігрыраваў. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 24.8.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Бабянскі Міхал (н. каля 1797) – дваранін з г. Ваўкавыска Гродзенскай губ., з’яўляўся кіраўніком трупы вандруючых акцёраў. 14.3.1831 далучыўся да паўстанцаў, дзейнічаў у чыне падпаручніка 19 палка лінейнай пяхоты корпуса Антонія Гелгуда, затым апынуўся ў складзе фарміравання Францішка Роланда, у складзе якога 15.7.1831 перайшоў межы Прусіі. Разам з жонкай і дзецьмі перабраўся ў Паўночную Амерыку. У 1832 г. пераехаў у Францыю. З 5.3.1834 да 23.7.1838 з’яўляўся членам Польскага дэмакратычнага таварыства. З лютага 1837 г. знаходзіўся ў Парыжы, лічыўся членам Таварыства Аб’яднанне польскай эміграцыі. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў. У 1858 г. атрымаў дазвол вярнуцца разам з жонкай Саламеяй і дачкой Камілай на месца сталага жыхарства, скарыстаў гэтыю мажлівасць і пераехаў у г. Пултуск (Польшча).
Бергель Аляксандр (11.10.1805–12.7.1891) – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў Ясколтах (каля Свіслачы). У 1831 г. дзейнічаў у чыне падпаручніка. Пасля заканчэння дзеянняў хаваўся ў Кракаве. У 1836 г. эмігрыраваў у Францыю. У 1840–42 гг. вучыўся ў аграрнай школе ў Грыньён, аднак дыплому не атрымаў. У ліпені 1843 г. далучыўся да суполкі містыкаў Андрэя Тавянскага, сябраваў з Адамам Міцкевічам. У 1848 г. дзейнічаў у складзе польскага легіёна на тэрыторыі Ламбардзіі. Пасля вяртання ў Францыю жыў у Парыжы, пакінуў успаміны.
Булгароўскі Ігнацій (16.12.1806–25.11.1853) – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў в. Палонка, скончыў Свіслацкую гімназію, у 1824–27 гг. з’яўляўся студэнтам Віленскага універсітэта, з 1827 гг. служыў у расійскай арміі. З 1.5.1831 дзейнічаў у паўстанні ў чыне падафіцэра 5 палка лінейнай пяхоты, 19.8.1831 падпаручнік 13 уланскага палка ў корпусе Генрыка Дэмбінскага. Эмігрыраваў у Францыю, куды прыбыў у чэрвені 1832 г., працаваў інструктарам дарог і мастоў. 25.5.1839 далучыўся да Польскага дэмакратычнага таварыства. Ажаніўся з францужанкай, меў сыноў Вітольда і Гаштольда. Рашэннем гродзенскага губернскага праўлення ад 11.3.1835 прызнаны выгнаннікам. Памёр у Арлеане.
Булгарын Антоній – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У 1831 г. знаходзіўся ў Белавежскай пушчы ў атрадзе Шрэтара, затым дзейнічаў у Пінскім павеце ў атрадзе Ціта Пуслоўскага. Эмігрыраваў у Францыю. У адпаведнасці са спіскам, складзеным Леанардам Ходзькай, з’яўляўся членам Таварыства Літоўскага і рускіх зямель. Памёр у Нанце. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 9.11.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў, частка маёнтка Татаршчызна, коштам 12 тыс. злотых канфіскавана.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Іван (Ян Пётр) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у чыне паручніка. Эмігрыраваў у Францыю. 30.11.1836 выехаў у Алжыр на караблі “Сцікс”. 6.6.1840 вярнуўся ў Нім. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Міхал (н. 15.11.1807) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў в. Левановічы, сын Антонія і Юзэфіны, брат Юзафа. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў ў якасці радавога 11 уланскага палка. Адышоў у Прусію, дзе ўтрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Earl Kelly”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 гады. У 1834–35 гг. знаходзіўся ў складзе легіёна ў Афрыцы, у 1835–37 гг. у Іспаніі. У маі 1837 г. вярнуўся ў Францыю, пачаткова знаходзіўся ў По, асеў на сталае жыхарства ў Брэцёй і жыў там да 1849 г., працаваў наглядальнікам на чыгунцы. У кастрычніку 1840 г. стаў членам Таварыства Аб’яднанне польскай эміграцыі. Ажаніўся з францужанкай. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Выбрыноўскі (Выбраноўскі) Юзаф (н. 19.3.1800) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў в. Левановічы, сын Антонія і Юзэфіны, брат Міхала. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у якасці радавога 11 уланскага палка. Адышоў у Прусію, утрымліваўся ў Гданьску. 27.4.1834 прыбыў у Аран на караблі “Earl Kelly”, у гэты ж дзень уступіў у замежны легіён на 3 гады. У 1834–35 гг. знаходзіўся ў складзе легіёна ў Афрыцы, у 1835–37 гг. у Іспаніі. 16.4.1837 звольніўся са службы.
Галібуртон Юзаф – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. Дзейнічаў сярод паўстанцаў у 1831 г. Эмігрыраваў, працаваў скульптарам. 10.1.1835 стаў членам Польскага дэмакратычнага таварыства.
Гараін Міхал (28.4.1798–15.6.1867) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў Віленскай губерні, сын Антонія і Караліны Гедройц, брат Вінцэнта. Скончыў Віленскі універсітэт, у 1818 г. уступіў у корпус інжынераў, працаваў на Аўгустоўскім канале. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у чыне паручніка корпуса інжынераў, 6.2.1831 атрымаў чын капітана, затым маёра. 4.10.1831 за ваенныя заслугі атрымаў залаты крыж. У 1832 г. эмігрыраваў у Францыю, належаў да закладаў у Безансоне, Люнэле, Ле Пюі. 10.12.1832 стаў членам Таварыства Літоўскага і рускіх зямель. Ажаніўся з францужанкай. Працаваў інструктарам дарог і мастоў 3 класа. У 1858 г. вярнуўся ў Вільна, памёр у Мінску. Маёнтак канфіскаваны.
Гараін Тадэвуш Ігнацій (30.11.1804–7.6.1839) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў Варшаве, сын Яна і Кунегунды Зялінскай. З 1820 г. жыў у Францыі. З’яўляўся удзельнікам падзей 29.11.1830 г., 18.12.1830 атрымаў чын падпаручніка, служыў у 17 палку лінейнай пяхоты, 21.1.1831 атрымаў чын паручніка, 19.2.1831 – капітана. 20.6.1831 выконваў абавязкі ад’ютанта генерала Шаптыцкага, 11.8.1831 служыў пры штабе генерала Самуэля Рожыцкага, 4.10.1831 лічыўся капітанам 1 класа. 20.7.1831 за ваенныя заслучі атрымаў залаты крыж. 26.9.1831 у складзе корпуса Самуэля Рожыцкага перайшоў межы Прусіі, інтэрніраваны. Эмігрыраваў у Францыю, 26.5.1832 знаходзіўся ў закладзе ў Авіньёне, затым Люнэле. У 1832–39 гг. служыў у замежным легіёне. Памёр ад ран, атрыманых у баі з арабамі. Пахаваны ў Алжыры. Маёнтак канфіскаваны.
Германовіч Іван – селянін графіні Патоцкай з маёнтка Рось Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні 1831 г. далучыўся да атрада Якуба Шрэтэра, які дзейнічаў на Светлічанскай дачы ў Белавежскай пушчы. Эмігрыраваў. Прызнаны выгнаннікам.
Жылінскі Ян Станіслаў (н. 24.6.1806) – памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., з’яўляўся засядацелем гродзенскай палаты цывільнага суда, адстаўным капітанам. У 1831 г. стаў членам тайнага паўстанцкага гродзенскага камітэта. У красавіку 1831 г. узначальваў ваенныя сілы Белавежскай пушчы. Сфарміраваў у пушчы асобны атрад. У 1832 г. прыбыў у Францыю, належаў пачаткова да заклада ў Шатэ, у 1834 г. жыў у Маран. 14.5.1845 ажаніўся з францужанкай, меў сына. 1.1.1859 назначаны памочнікам інспектара 1 класа ў Суржэр. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 19.11.1831 аднесены да 1 разраду злачынцаў. Маёнтак Навасёлкі канфіскаваны.
Калупайла Люцыян (каля 1804 (1806)–12.9.1872) – памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., сын Ануфрыя і Барбары Равенскай, скончыў школу ў Свянцянах, Віленскі універсітэт. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў з 25.3.1831, 3.4.1831 атрымаў чын паручніка, пазней далучыўся да атрада Дэзідэрыя Хлапоўскага. У канцы 1831 г. эмігрыраваў у Францыю, дзе стаў членам Польскага Нацыянальна камітэта, працаваў на фабрыке ў Сант-Дэніз. Ажаніўся з францужанкай, меў сына і дачку. 19.2.1832 уступіў у Таварыства Літоўскае і рускіх зямель. Памёр у Парыжы. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Канапацкі Антоній – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., скончыў юрыдычны факультэт Віленскага універсітэтата, з 1814 г. працаваў адвакатам у Панявежы. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у чыне капітана аўгустоўскага апалчэння, затым уступіў у 1 палк лінейнай пяхоты. 4.10.1831 за ваенныя заслугі атрымаў залаты крыж. У сакавіку 1832 г. эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. 12.2.1837 стаў членам Польскага дэмакратычнага таварыства, у 1846 г. выступаў супраць палітыкі Адама Чартарыйскага.
Карэнга (Карэга) Дамінік (16.12.1810–28.8.1873) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў в. Астрончыцы (Астроўчына), сын Вінцэнта і Марыі, з’яўляўся кадэтам Дынабургскай школы. Пакінуў школу і 20.4.1831 далучыўся да паўстанцаў. Дзейнічаў у атрадзе Тадэвуша Тышкевіча, з’яўляўся падпаручнікам 11 уланскага палка. 4.3.1832 эмігрыраваў у Францыю, пачаткова працаваў у друкарне, у 1838 г. паступіў у корпус дарог і мастоў у ранге памочніка, а з 1840 г. працаваў інстуктарам на будоўле канала Рэнэм – Марна, з 1851 г. працаваў шэфам секцыі чыгуначнай лініі Парыж-Страсбург. 25.9.1847 ажаніўся з францужанкай, меў дачку. 20.12.1864 атрымаў французскае грамадзянства. Памёр пад Парыжам. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Краскоўскі (Красоўскі) Тадэвуш (Томаш) (н. 1803) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., вучыўся ў Віленскім універсітэце, працаваў сакратаром гродзенскага губернатара. У красавіку 1831 г. узначальваў тайны гродзенскі камітэт. Адышоў у Белавежскую пушчу, кіраваў аддзелам. У складзе фарміравання Дэзідэрыя Хлапоўскага накіраваўся ў Віленскую губерню, дзейнічаў у чыне капітана 8 лінейнага палка. 4.10.1831 за ваенныя заслугі атрымаў залаты крыж. У 1832 г. эмігрыраваў у Францыю, пачаткова знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. З’яўляўся членам Польскага Нацыянальнага камітэта. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў, маёмасць трапіла пад канфіскацыю.
Кучынскі (Пётр Уладзіслаў) (н. 1.12.1801) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. з мяст. Свіслач, (па звестках Б. Канарскай – нарадзіўся ў Вільні), з’яўляўся студэнтам медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў як батальённы ўрач. Эмігрыраваў. З 1833 г. вывучаў медыцыну ва універсітэце ў Манпелье, 9.5.1834 атрымаў дыплом доктара медыцыны. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 9.11.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў, маёмасць трапіла пад канфіскацыю.
Малевіч Гілярый (24.7.1808–1.3.1874) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў мяст. Рось, скончыў Свіслацкую гімназію, з’ўляўся студэнтам медыцынскага факультэта Віленскага універсітэта. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у якасці памочніка хірурга. Эмігрыраваў у Францыю, у 1833 г. выехаў у Манпелье для працягу вучобы, 22.8.1834 атрымаў дыплом д-ра медыцыны. З’яляўся членам Таварыства Аб’яднанне польскай эміграцыі, а з 20.7.1834 членам Польскага дэмакратычнага таварыства. Рашэннем гродзенскага губернскага праўлення ад 14.2.1835 прызнаны выгнаннікам.
Петрашэўскі Феафіл (Тэадор) (1789–2.1869) – памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў в. Сядзельнікі, сын Юзафа, вучыўся ў Свіслацкай школе, удзельнічаў у кампаніі 1812-14 гг., адстаўны падпаручнік уфімскага пяхотнага палка. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у атрадзе Ціта Пуслоўскага ў чыне паручніка. Трапіў у палон, утрымліваўся ў турме ў Гродна, адкуль збег і перабраўся ў Галіцыю. У 1834 г. прыбыў у Англію, дзе знаходзіўся яшчэ да 25.8.1840, з чэрвеня 1834 г. да ліпеня 1838 г. атрымліваў грашовую дапамогу англійскага ўрада. У 1844 г. трапіў пад амністыю. Памёр у Лондане. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 6.7.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Плушчэўскі (Плюшчэўскі) Ламберт – ксёндз картэзіянскага кляштара з Картуз-Бярозы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў Ваўкавыску. У паўстанні з 2.4.1831, удзельнічаў у арганізацыі атрада бліз мяст. Картуз-Бяроза. 27.8.1832 прыбыў у Францыю, належаў да заклада ў Буржэ. З 21.10.1837 знаходзіўся ў Парыжы. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі аднесены да 2 разраду злачынцаў.
Руткоўскі Аляксандр (п. 4.3.1834) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у складзе атрада Тадэвуша Тышкевіча ў чыне падпаручніка. Трапіў у палон. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі атрымаў дараванне, аднак эмігрыраваў у Францыю. На эміграцыі з’яўляўся членам Польскага Нацыянальнага камітэта. Памёр у Ланды.
Седлікоўскі Вінцэнт (6.1.1805–26.4.1869) – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся ў мяст. Свіслач, у снежні 1830 г. атрымаў чын паручніка. У паўстанні дзейнічаў з 13.6.1831 у чыне паручніка артылерыі. У складзе корпуса Мацея Рыбінскага 5.10.1831 перайшоў межы Прусіі. Эмігрыраваў у Францыю, са снежня 1832 г. знаходзіўся ў закладзе ў Безансоне. Працаваў у эміграцыі архітэктарам. 16.5.1846 стаў членам Польскага дэмакратычнага таварыства. Па амністыі атрымаў дазвол вярнуцца на месца сталага жыхарства, чаго не скарыстаў.
Тышкевіч Тадэвуш (17.9.1774–13.4.1852) – граф, памешчык з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., нарадзіўся у Аўгустова, уладальнік маёнтка Свіслач, сын Станіслава, вучыўся ў Варшаве і Вільне. З 1790 г. служыў у арміі, з’яўляўся генералам польскіх войск, былы сенатар Каралеўства Польскага. Удзельнічаў у паўстанні 1794 г. З’яўляўся старшыней сфарміраванага 11.6.1831 Цэнтральнага Літоўскага ўрада. Удзельнічаў у варшаўскім сейме. За ваенныя заслугі ўзнагароджаны кавалерскім крыжам “Virtuti Militari”. Адышоў з атрадам Антонія Гелгуда ў Прусію, адкуль на пачатку 1832 г. перабраўся ў Парыж, з’яўляўся членам Таварыства Аб’яднанне польскай эміграцыі. У Францыі жыў з 2-ма дачкамі і пляменнікам. Памёр у Парыжы, пахаваны на могілках Пер-Лашэз, у 1939 г. яго прах перавезены ў Варшаву. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 19.10.1832 аднесены да 1 разраду злачынцаў, маёнтак канфіскаваны.
Фос-Бергель Юльян – з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., каморнік. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у чыне падпаручніка сярод слонімскіх паўстанцаў, затым з’яўляўся падафіцэрам 3 палка лінейнай пяхоты. 30.8.1831 за ваенныя заслугі атрымаў залаты крыж. У складзе атрада Мацея Рыбінскага 5.10.1831 перайшоў мяжу Прусіі. У студзені 1834 г. прыбыў у Гаўр. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 8.10.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў. У лютым 1859 г. амнісціраваны, перабраўся на жыхарства ў Ковенскую губерню.
Эйсмант Антоній (п. 20.10.1849) – дваранін з Ваўкавыскага пав. Гродзенскай губ., жыў у Заблоцце, працаваў інструктарам пры будаўнічай частцы. У паўстанні 1831 г. дзейнічаў у чыне падафіцэра 11 уланскага палка, у складзе якога адступіў у Прусію, быў інтэрніраваны. 15.8.1832 на караблі “Vigilante” прыбыў у Францыю. Па рашэнню Гродзенскай губернскай следчай камісіі ад 24.8.1832 аднесены да 2 разраду злачынцаў.
10. AGAD, Papiery gen. Franciszka Rohlanda 1779– 1860, nr 7, 15.
11. BPP (Польская бібліятэка ў Парыжы), nr 408, 493, 565.
12. Noworocznik Demokratyczny. Paryż, 1843.
13. Rps BN (Рукапiсны аддзел Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве), II. 7861, II. 7871, II. 7872, III. 6594.
14. Rps BUW (Рукапiсны аддзел бібліятэкі Варшаўскага універсітэта), Spuscizna Roberta Bieleckiego.
15. Гарбачова В.В. Паўстанне 1830–1831 гадоў на Беларусі. Мн., 2001.
16. Гарбачова В.В. Тадэвуш Тышкевіч як удзельнік касцюшкоўскага і лістападаўскага паўстанняў // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі. Мн., 2002. С. 112-118.
17. Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану. Мн., 1997.
18. Смит Ф. История польского восстания и войны 1830–1831 годов. Спб., 1863–1864. Т. 2.
19. Bartkowski J. Spis Polaków zmarłych w Emigracji od roku 1831 (Cmentarzyk) / Wyd. L. Krawiec // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 7–8. Rzym, 1985. S. 23–498.
21. Bielecki R. Słownik biograficzny oficerów powstania listopadowego. Warszawa, 1995–1998. T. 1–3.
22. Bielecki R. Zarys rozproszenia Wielkiej Emigracji we Francji 1831–1837. Materiały z archiwów francuskich. Warszawa; Łódź, 1986.
23. Biernat A. Inskrypcje grobów polskich na cmentarzach w Paryżu – Père-Lachaise. Warszawa, 1991.
24. Dangel S. Rok 1831 w Mińszczyźnie. Warszawa, 1925.
25. Domeyko I. Moje podróże. Pamiętniki wygnańca / Wyd. E. Nieciowa. Wrocław, 1962. T. 1.
26. Fiszer E., Wrotnowska D. Catalogue des estampes. Bibliotheque Polonaise de Paris. Paris, 1948–1949. Vol. 2. Cz. 1.
27. Gadon L. Emigracja polska. Pierwsze lata po upadku powstania listopadowego. Kraków, 1901–1902. T. 2, 3.
28. Janowski L. Słownik bio-bibliograficzny dawnego Uniwersytetu Wileńskiego. Wilno, 1939.
29. Kaczkowski J. Konfiskaty na ziemiach polskich pod zaborem rosyjskim po powstaniach roku 1831 i 1863. Warszawa, 1918.
30. Kalinka W. Żywot Tadeusza Tyszkiewicza. Poznań, 1853.
31. Konarska B. Polskie drogi emigracyjne. Emigranci polscy na studiach we Francji 1832–1848. Warszawa, 1986.
32. Konarski S. Dziennik z lat 1831–1834 // Materiały Komisji Nauk Historycznych. № 23. Warszawa, 1973.
33. [Kraskowski T.] Pamiętniki o powstaniu białowiezkiem, mający słuzyć jako materiał do historji powstań litewsko-ruskich. Paryż, 1836.
34. Krawiec L. Lista członków Towarzystwa Demokratycznego Polskiego z lat 1832–1851 // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. l. Buenos Aires, 1963. S. 33-149.
35. Księga pamiątkowa w 50-letnią rocznicę powstania roku 1830, zawierająca spis imienny dowódców i sztabsoficerów tudzież oficerów, podoficerów i żołnierzy armii polskiej w tymże roku krzyżem wojskowym “Virtuti Militari” ozdobionych. Lwów, 1881.
36. Mickiewicz W. Pamiętniki. Warszawa, 1926. Т. 1.
37. Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim z r.1831. Paryż, 1863.
38. Paszkiewicz M. Lista emigrantów polskich w Wielkiej Brytanii otrzymujących zasiłki od rządu brytyjskiego w latach 1834–1899 // Materiały do biografii, genealogii i heraldyki polskiej. T. 2. Buenos Aires, 1964. S. 59–109.
39. Straszewicz G. Pollacchi della rivolutione del 29 novembre 1830 ossia ritratti dei personaggi che hanno figurato nell’ultima guerra dell’indipendenza Polacca. Capolago, 1833. Vol. 1.
40. Straszewicz J. Les Polonais et les Polonaises de la revolution du 29 november 1830, ou portraits des personnes gui ont figure dans la derniere guerre de l’independense polonaise, accompagnes d’une biographie pour chaque portrait. Paris, 1832–1837.
41. Szczapiński J. Powstanie w puszczy Białowieskiej // Pamiętniki polskie / Wyd. K. Bronikowski. Przemyśl, 1884. T. 2. S. 241-256.
42. Tyrowicz M. Towarzystwo Demokratyczne Polskie 1832–1863. Przywódcy i kadry członkowskie. Przewodnik bio-bibliograficzny. Warszawa, 1964.
43. Wielobłocki J. Krótki rys wypadków Litewskich roku 1831. Paryż, 1862.
Ваш отзыв