• Старажытны Ваўкавыск.

    2014/05/11

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Ваўкавыск – адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі і, напэўна, самы старажытны горад Беларускага Панямоння. Аднак, на жаль, пісьмовыя крыніцы аб нашым горадзе адсутнічаюць, напэўна, адсутнасць абумоўлена аддаленасцю горада ад цэнтраў Старажытнай Русі. Таму помнікі матэрыяльнай культуры з’яўдяюцца адзінай крыніцай, якая дазваляе вывучаць гісторыю ўзнікнення і развіцця горада.

    Больш за сотню год старажытная гісторыя Ваўкавыска звязваецца з Шведскай гарой. Яе вышыня вагаецца ў межах ад 28 да 32,5 м. На захад ад Шведскай гары знаходзіцца другое ўзвышша – Замчышча. Па вышыні Замчышча меншае за Шведскую гару, аднак пераўзыходзіць яе па іншых памерах. Астатняе азвышша археалагічнага комплексу – Муравельнік – знаходзіцца ў 0,5 км на ўсход ад Шведскай гары.

    Пачатак археалагічнага вывучэння горада паклаў у 1925 г. Ю.Ядкоўскі. Культурны пласт Шведскай гары і Замчышча быў прарэзаны трашэяй метровай шырыні. У даследаваннях 1925 г. прымаў удзел Г.І.Пех, ён жа ў 1948 г. правёў самастойна невялікія раскопкі на Замчышчы (культурны пласт ускрыты на плошчы 32 кв.м).

    Сістэматычнае вывучэнне археалагічных помнікаў Ваўкавыска пачалося ў пасляваенныя гады. У 1954 г. В.Р.Тарасенка даследаваў 288 кв.м культурнага пласта Шведскай гары, у 1955 – 1956 гг. – 1348 кв.м на Замчышчы. У 1958 г. раскопкі на Замчышчы (96 кв.м) працягваў Г.І.Пех. У 1959 г. П.А.Рапапорт абследаваў гарадзішча Муравельнік, зачысціў прарэзку вала і фундамента храма на Замчышчы. Найбольш шырокія раскопачныя работы праводзіў Я.Г.Звяруга ў 1965 –71 гг. Культурны пласт быў ускрыты на плошчы 1996 кв.м: на Шведскай гары – 252 кв.м, на Замчышчы – 720 кв.м, на Муравельніку – 1024 кв.м. За ўсе гады раскопак даследчыкамі ўскрыта плошча больш за 3800 кв.м. Вынікі раскопак і даследаванняў сабраны і апублікаваны ў працы Я.Г.Звяругі “Древній Волковыск”

    Сярод здабытых раскопкамі матэрыялаў ёсць знаходкі (каменныя і жалезныя прылады, кераміка), якія дазваляюць дапускаць існаванне паселішчаў адразу на абодвух ваўкавыскіх узвышшах. Спачатку гэта былі неўмацаваныя паселішчы, якія праіснавалі недоўга і былі знішчаны.

    Мяркуючы па дадзеных археалагічных даследаванняў, паселішча на Шведскай гары ўзнікла ў сярэдзіне або ў другой палове Х ст. Першапачаткова яно не было ўмацавана земляным абарончым валам. У канцы Х ст. па ўсім пярымятры пляцоўкі быў насыпаны магутны абарончы вал. Яго вышыня з боку поля дасягала 7 м, з процілеглага – перавышала 5 м. З канца Х ст. Ваўкавыск становіцца ваеннай крэпасцю на славяна-балцкім памежжы. Гэта ўскосна падцвярджаюць знаходкі ўзбраення воіна і рыштунку баявога каня. Сярод іх даволі каштоўныя рэчы, якія магла сабе дазволіць толькі феадальная знаць Гарнізон крэпасці складаўся з воінаў-дружыннікаў і жыхароў паселішча.

    В.Р.Тарасенка выдзяляў пабудовы двух тыпаў: паўсямлянкі слуповай канструкцыі і наземныя хаты. У 1965 г. на Шведскай гары былі знойдзены рэшткі некалькіх наземных зрубаў. Даўжыня зруба – каля 4 м, шырыня – 3,5 м. Печ знаходзілася ў паўднёва-усходнім куце. У 1967 г. у выніку раскопак на Замчышчы былі знойдзены рэшткі сямі паўзямляначных пабудоў. Самая вялікая паўзямлянка мела даўжыню 5,6 м, шырыню – 3,2 м. У мацярык яна заглыблена на 0,85 – 1 м. Арыентавана з паўнёвага захаду на паўночны ўсход. Уваход з паўднёвага захаду, дзе захаваліся дзве прыступкі. У паўднёва-усходнім куце знаходілася печ, ад якой захаваўся толькі развал камянёў.

    Знойдзеныя ў развалах жытлаў і за іх межамі прадметы сведчаць аб тым, што жыхары паселішча разам з сельскагаспадарчай працай і хатнімі промысламі займаліся апрацоўкай жалеза і каляровых металаў. Вялікая колькасць жалезных шлакаў і абломкаў крыц знойдзена пры раскопках на Замчышчы. Там жа знойдзены рэшткі гліняных соплаў ад мяхоў. Рэштак домніц на гарадзішчах няма, але яны знойдзены ў паўночна-усходняй частцы падножжа Шведскай гары.

    Як ужо адзначалася, матэрыялы першапачатковага паселішча на Шведскай гары і Замчышчы пераканаўча сведчаць аб тым, што тут існавала свая металургія і працоўка жалеза і каляровых металаў. З ператварэннем неўмацаванага пасада ў вакольны горад ювелірная справа становіцца адной з вядучых галінаў рамяства. Аб гэтым сведчаць шматлікія прылады працы і інструменты ювеліраў, запасы сыравіны і адходы вытворчасці, загатоўкі вырабаў і гатовая прадукцы.

    Разам з літымі ваўкавыскія ювеліры выраблялі каваныя рэчы. Ім был вядома тэхніка чаканкі, прыёмы вытворчасці вырабаў з дапамогай сплаваў медзі з волавам, цынкам, свінцом у розных прапорцыях. Каляровыя і асабліва высокародныя металы выкарыстоўваліся перш за ўсё для вырабу прадметаў убору і упрыгожанняў. Напэўна, пачынаючы з ХІІ ст. ваўкавыскія ювеліры пачынаюць працаваць з золатам. У сувязі з гэтым цікава яшчэ адна знаходка – злітак срэбра ў выглядзе грыўны. Яго даўжыня 10 см, шырыня – 1,3 см, таўшчыня 1,1 см, вага 69,55 г.

    Ювелірная справа ў Ваўкавыску была даволі добра развітай, вырабляліся розныя віды упрыгожанняў. Сыравінай для атрымання жалеза на тэрыторыі Беларусі была балотная руда. Выплаўка і апрацоўка жалеза ў Х – ХІ стст. адбывалася на неўмацаваным тады яшчэ пасадзе. Значная колькасць жалезных шлакаў і абломкаў крыц знойдзена пры раскопках на Замчышчы. Некаторая колькасць шлакаў была сабрана на Шведскай гары і Муравельніку. Акрамя шлакаў і крыц на Замчышчы знойдзены абломкі гліняных соплаў ад мяхоў. Слядоў домніц на гарадзішчах няма. Рэшткі разбураных домніц у 1953 г. былі знойдзены Г.І.Пехам каля паўночна-усходняга падножжа Шведскай гары.

    Падчас раскопак Ваўкавыска знойдзена вялікая колькасць (звыш 3800) прадметаў з жалеза і сталі. Большасць з іх, безумоўна, зроблена ваўкавыскімі кавалямі, аднак кавальска-слясарнага рыштунку знойдзена вельмі мала: чатыры барадкі, сем невялікіх зубіл. Месцазнаходжанне кузняў ХІІ – ХІІІ стст. дакладна невядома.

    Пачынаючы з ХІ ст., апрацоўка косці займала значнае месца сярод рамёстваў старажытнага Ваўкавыска. Найбольшае развіццё кастарэзная справа атрымала ў другой палове ХІІ – ХІІІ стст Па колькасці вырабаў з косці, па іх рознапланасці ні адзін горад Беларусі не можа параўнацца з Ваўкавыскам. Акрамя таго, яны вылучаюцца высокім мастацкім узроўнем.

    У склад інстументарыя кастарэза ўваходзілі нож і шыла. Шырока прадстаўлены сярод касцяных вырабаў грабяні. Сярод іх ёсць розныя па якасці, ад зусім простых да інсруставаных, аздобленых рознымі ўзорамі, часам з каштоўнымі камянямі. Сярод мясцовых касцяных вырабаў ёсць рэчы, якія па сваіх мастацкіх якасцях, майстэрству апрацоўкі не маюць роўных на Беларусі. Да такіх адносяцца капавушкі, знойдзеныя на Замчышчы ў слаі ХІІ ст. (верхняя частка прадмета мае шарападобнае пашырэнне з дзіркай для падвешвання. Ніжэй ідуць тры валіка, затым два арнаментальных паяскі з касых слупкоў, потым зноў тры валіка, у канцы гладкі стрыжанёк з невялікай выцягнутай лыжачкай).

    Апрацоўку камяню ў рускіх гарадах ХІ – ХІІІ стст. Б.А.Рыбакоў падзяляе на два раздзелы: першы – работа з вялікімі блокамі і плітамі, другі – дробная ювелірная работа. Асаблівае развіццё апрацоўка камяню набыла ў Ваўкавыску ў ХІІ ст., у сувязі з пачаткам будаўніцтва храма на Замчышчы. Сярод прадметаў, выраб якіх вымагаў дасканалай работы, можна назваць каменныя пацеркі і крыжыкі.

    Бурштын у матэрыялах раскопак прадстаўлены прывескамі – крыжыкамі, пацеркамі і пярсцёнкамі. Разам з гатовымі бурштынавымі вырабамі ў Ваўкавыску неаднаразова сустракаюцца кавалік неапрацаванага бурштыну. У адным выпадку дваццаць кавалкаў неапрацаванага бурштыну знойдзена разам. Усе гэтыя знаходкі могуць сведчыць аб адным: апрацоўка бурштыну ў горадзе знаходзілася на даволі высокім узроўні і насіла характар мясцовай.

    Найбольш масавым археалагічным матэрыялам у Ваўкавыску з’яўляецца кераміка. За ўсе гады раскопак тут было знойдзена 67 тыс.фрагментаў. Сапраўды ацалелых экзэмпляраў было знойдзена толькі 36, астатні матэрыял – гэта россып асобных чарапкоў. Амаль уся кераміка была выраблена тут, на месцы, аднак сустракюцца вырабы, завезеныя з-за межаў горада, частка з сельскіх ганчарных промыслаў, частка з іншых мясцовасцяў.

    Сярод ваўкавыскіх рамеснікаў ХІ – ХІІ стст. сустракаюцца цагельнікі-плінфаробы, прадукцыя якіх ішла на будаўніцтва храма на Замчышчы. Выраблена плінфа з мясцовай гліны і мае высокую якасць, што ўскосна можа сведчыць аб высокім узроўні гэтай галіны рамеснай вытворчасці.

    Аб развіцці ў Ваўкавыску такіх галін гарадскога рамяства і дамашніх промыслаў, як выраб скуры, шавецкая справа, прадзіва, ткацтва, пашыў вопраткі, можна, на жаль, сказаць вельмі мала, паколькі культурны пласт горада амаль не захоўвае арганічных рэчываў. Таму вывучаць развіццё тут гэтых відаў рамяства вельмі цяжка.

    Паступова да пачатку ХІІ ст. змяняецца характар знаходак на Ваўкавыскіх узвышшах. Рамяство да гэтага часу дасягае большай дасканаласці. Пачалося актыўнае прымяненне ліцейных формаў для атрымання больш дасканалых упрыгожанняў. Так, у 1954 г. на Шведскай гары знойдзена ліцейная форма для вырабу крыжыкаў з пашыранымі і скругленымі канцамі. Другая форма, знойдзеная там жа, служыла для вырабу невялікіх манетападобных прывесак. Акрамя ліцейных формаў у выніку раскопак былі знойдзены спецыяльныя пасудзіны для плаўкі каляровых металаў – тыгелі.

    Ваўкавыскія знаходкі адрозніваліся высокім мастацкім густам. У першую чаргу гэта тычыцца шахматных фігур (ладдзя і пешка). Абедзьве знаходкі зроблены з косці і маюць вельмі вялікае падабенства з аналагічнымі знаходкамі ў Гродне. Напэўна, гэтыя фігуры з аднаго шахматнага набору, таму што знойдзены ў адным і тым жа культурным слоі. Акрамя па-мастацку вырабленых фігурак у Ваўкавыску знойдзены стылізаваныя шахматы. Напрыклад, добра адпаліраваная касцяная лодачка з фігурным выразам у верхняй частцы, знойдзеная на Шведскай гары у слаі ХІІ ст.

    Раскопкі ў Ваўкавыску ўстанаўліваюць сувязь гараджан з сельскай гаспадаркай: знойдзены земляробчыя прылады працы і зерне розных сельскагаспадарчых культур, прадметы сельскагаспадарчага ўжытку і шкілеты хатніх жывел. У слаях ХІ ст. знойдзена зерне жыта, мяккай пшаніцы, ячмяню, полбы, аўсу, проса, гароху. Зерне жыта складае каля 89% ад усяго знойдзенага. Ужо гэта можа сведчыць, што наваколлі Ваўкавыска былі раёнам развітага земляробства. У ХІІ ст. пераважаючая роля жыта становіцца яшчэ больш знайчнай (да 95%). Археалагічныя знаходкі пацвярджаюць той факт, што земляробства ў нашым рэгіёне было высокаразвітым на той час. У культурных напластаваннях Ваўкавыска знойдзены сашнікі, сякеры, сярпы, акантоўка лапаты і іншыя рэчы. Таксама развівалася садаводства і агародніцтва. Пры раскопках на Шведскай гары знойдзена вельмі шмат костак дзікіх жывёл. З ліку паляўнічых жывёл найбольш часта сустракаюцца тыя, на якіх палявалі дзеля мяса – зубр, лось, кабан, казуля. Довадам таго, што ваўкавыскія жыхары займаліся паляваннем, з’яўляецца паляўнічая зброя. Для палявання выкарыстоўваліся касцяныя наканечнікі стрэл. Некаторыя з іх былі тупыя. Такія стрэлы забівалі жывёлу, не псуючы яе шкуру. Знойдзеныя ў Ваўкавыску наканечнікі стрэл могуць быць аднесены як да баявых, так і да паляўнічых.

    Напэўна, хрысціянізацыя Ваўкавышчыны пачынаецца з другой паловы ХІ ст. Аб гэтым сведчыць абраз, які быў знойдзены тут, які датуецца другой паловай ХІ ст. Некаторыя знаходкі сведчаць аб захаванні сярод гараджан перажыткаў язычніцтва. Гэтую думку пацвярджаюць амулеты-змеевікі. Як у іншых рэгіёнах, хрышчэнне не было аднаразовым актам, а расцягнулася на многа дзесяцігоддзяў. Хрышчэнне першапачаткова адбывалася ў гарадах, а затым пераходзіла ў вёскі.

    У 50-я гады ХІІІ ст. праваслаўе прыняў Войшалк, якому належаў Ваўкавыск. Аб прыняцці хрысціянства ў горадзе гаворыць той факт, што Ваўкавыск быў у складзе Тураўскай епархіі. Распаўсюджанне хрысціянства садзейнічала развіццю пісьменнасці. Сярод ваўкавыскіх знаходак асаблівае месца займаюць спецыяльныя пісьмовыя прылады, так званыя пісалы, або сцілі. За ўсе гады раскопак Ваўкавыска знойдзена 12 пісал. Усе яны маюць выгляд завостранага стрыжня з лапатачкай на процілеглым канцы. Вастрыём стрыжня пісалі на бяросце або на спецыяльна навошчанай дошцы, а лапатачкай разгладжвалі слой воску. З 12 знойдзеных у Ваўкавыску пісал 9 зроблены з жалеза, 3 – з бронзы і іншых сплаваў. Сярод знойдзеных прадметаў выдзяляецца прасліва. Яно вытачана з ружовага шыферу, на верхняй частцы збоку ёсць надпіс з 13 літар: “ГО ПОМОЗИ РАБУ С” . Ніякіх раздзяляльных знакаў паміж літарамі няма. Усе надпісы і літары былі зроблены адукаванымі людзьмі і для адукаваных. Пры гэтым надпісы на прасліцы, амфары, косці, на дошцы былі зроблены не прадстаўнікамі духавенства або феадалаў, а радавымі гараджанамі. Пісьменнасць, як сцвярджае Ціхаміраў, была звязана з шырокай бытавой неабходнасцю, і калі яна і не мела ўсеагульнага распаўсюджання, то і не была справай высакародных. У Ваўкавыску знойдзены прадметы, якія маглі быць засцёжкамі для кніжных пераплётаў. Знойдзена 4 такіх прадметы на Шведскай гары. Усе яны аднатыпныя па сваёй канструкцыі – складаюцца з дзвюх злучаных частак. Такім чынам, трэба яшчэ раз адзначыць, што сярод мясцовага насельніцтва адукацыя атрымала даволі шырокае распаўсюджанне, і што адукаванай была значная колькасць простых гараджан.

    З усяго вышэй адзначанага можна зрабіць вывад, што ўзніклае ў сярэдзіне Х ст. на адным з ваўкавыскіх пагоркаў невялікае паселішча становіцца на рубяжы ХІІ – ХІІІ стст. значным рамесным, культурным, рэлігійным цэнтрам.

    Археалагічныя матэрыялы дазваляюць у нейкай ступені вызначыць і сацыяльны склад насельніцтва. На Шведскай гары ў пачатку ХІІ ст. жыў князь са сваёй сям’ёй, прадстаўнікі феадальнай знаці і духавенства, воіны-дружыннікі крапаснога гарнізона, княжацкія рамеснікі і чэлядзь. На захад ад дзяцінца знаходзіўся вакольны горад (“Замчышча”) населены ў асноўным гандлёва-рамесным людам, а вакол абедзвюх пляцовак жыў на неўмацаваных паселішчах просты люд і бедныя рамеснікі.

    Археалагічныя знаходкі з раскопак Ваўкавыска ўяўляюць багацейшую на Беларусі калекцыю прадметаў ўзбраення воіна і рыштунку каня. Асноўнымі відамі ўзбраення, знойдзенага тут, з’яўляецца:

    1)     з узбраення блізкага бою – меч, кап’ё, жалезнае перакрыжаванне, наканечнікі ножан мяча, сякера-чакан, кісцяні.

    2)     З узбраення далёкага бою – лук, стрэлы, калчаны, касцяныя петлі, арбалеты.

    Выяўлены рэдкія для гарадскіх слаёў знаходкі, такія, як кальчугі. У слаях захаваліся толькі асобныя іх фрагменты. Безумоўны факт, што з развіццё феадальнага войска кальчуга становіцца сродкам засцярогі не толькі прфесіянальных воінаў, але і багатых гараджан.

    У ХІІ – ХІІІ стст. у Ваўкавыску з’явіліся ўзброеныя коннікі. Рыштунак воіна-конніка і верхавога каня ў матэрыялах раскопак прадстаўлены шпорамі, страмёнамі, цуглямі, псаліямі, падковамі, падпружнымі кольцамі і спражкамі, дэталямі аброці і вброцевага набору. Сярод шкор ёсць багата інкруставаныя золатам, тонкім медным дротам. Цуглі двухчленныя, але сустракаюцца і аднасастаўныя. Аб псаліях могуць сведчыць знаходкі на Шведскай гары і на Муравельніку: па сваіх якасцях яны адрозніваюцца  — адна з круглым сячэннем, другая – з прамавугольным. У слаі ХІІІ ст. на Шведскай гары знойдзены абломак падковы з вострым шыпам. Большасць спражак з раскопак Ваўкавыска паўавальнай формы.

    Значная частка прадметаў узбраення і ваеннага быту старажытнага Ваўкавыска была выраблена на месцы. Аб гэтым сведчаць знаходкі загатовак, паўфабрыкатаў і неапрацаваных прадметаў. У Ваўкавыску знойдзена даволі шмат загатовак касцяных кулепадобных і жалезных двухшыпных наканечнікаў.

    У межах сённяшняга Ваўкавыскага раёна знаходзіцца больш за 10 каменных могільнікаў – сярэднявечных збудаванняў яцвягаў. Яны ў значнай ступені дазваляюць вырашаць пытанне аб вытоках каланізацыі краю. Мяркуючы па асаблівасцях пахавальнага абраду, можна сцвярджаць, што каланізацыя ішла з розных бакоў: з зямель дрыгавічоў, валынян. Прасочваецца пранікненне асобных гру насельніцтва з Прыбалтыкі. Асабліва значнымі былі яцвяжскія традыцыі і сувязі, аб гэтым жа гавораць і польскія гісторыкі Я.Вісьнеўскі і Л.Беднарчук.

    Калі на першым этапе гісторыі Ваўкавышчыны этнічны склад яго жыхароў быў неаднародным, то ў далейшым этнічныя адрозненні паступова занікаюць, а на першае месца выходзяць сацыяльныя кантрасты. Быт, матэрыяльная і духоўная культура жыхароў батагых дамоў і радавых жытлаў рэзка адрозніваюцца.

    Адносна прычын узнікнення Ваўкавыска ў археалагічнай літаратуры існуюць два пункты гледжання. Згодна з адным, Ваўкавыск узнік у канцы Х ст. як вайсковая крэпасць на славяна-літоўскім памежжы, а затым з цягам часу ператварыўся ў гаспадарчы, культурны і адміністацыйны цэнтр прымыкаючай акругі. Як вядома, развіццё гарадоў залежала ад развіцця земляробства і рамяства ў галіне эканомікі; развіцця феадалізма ў галіне грамадскіх адносін. Развіццё рамяства прыводзіла да ўтварэння пасадаў. У пачатку ХІІ ст. валам было ўмацавана Замчышча. Ужо з моманту свайго заснавання Ваўкавыск быў вельмі цесна звязаны з навакольнай сельскагаспадарчай акругай, пастаўляючы туды свае рамесныя вырабы і некаторыя прывазныя рэчы.

    У канцы ХІІІ – пачатку ХІУ стст. межы Літоўскай дзяржавы адсунуліся далёка на поўдзень і ўсход. У сувязі з гэтым адпала неабходнасць ва ўтрыманні крапаснога гарнізону на Шведскай гары. Таму жыццё на гэтым узгорку замерла, а засяродзілася на Замчышчы і неўмацаваных пасадах. Паступова жыццё замерла і на Замчышчы. Горад перамясціўся на берагі Ваўкавыі.

    Яраслаў Звяруга

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo