• После 1812

    2014/05/11

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Пасля вайны горад пачаў адбудоўвацца, і праз тры гады, у 1815 годзе, у Ваўкавыску было ўжо 156 дамоў, суконная фабрыка, 2 бумажныя фабрыкі, медзеплавільны завод. У горадзе пражывала каля 818 чалавек. У 1825 годзе у Ваўкавыску налічвалася ўжо 1685 жыхароў, было пабудавана 190 драўляных і 3 мураваных дамы, 28 лавак, заснавана навучальная ўстанова. Па сацыяльным складзе насельніцтва было размеркавана наступным чынам: 62% — мяшчане, 11% — ваенныя, 8% — дваране і чыноўнікі, каля 3% — сельскае насельніцтва і духавенства, каля 16% — рамеснікі і майстравыя. К сярэдзіне Х1Х стагоддзя ў Ваўкавыску налічвалася ўжо 478 дамоў, 58 лавак, 12 заезных дамоў, 2 заводы – цагельны і гарбарны, 2 вадзяныя млыны, 2 піваварні, аптэка, 2 вучылішчы – прыходскае і яўрейскае, бальніца і ваенны лазарэт.

    Пасля вызвалення Ваўкавыскага павета ад французаў пачаўся замежны паход рускай арміі. Маладыя афіцэры прайшлі праз Еўропу, бачылі мясцовае жыццё і, вядома, заўважылі вялікую розніцу паміж жыццём у Расіі і за мяжой. Таму хутка пачынаюць узнікаць тайныя згуртаванні, мэтай якіх становіцца змена дзяржаўнага ладу. Асабліва вялікі ўдзел у распаўсюджванні новых ідэй мелі масцовыя вучылішчы. У Ваўкавыскім павеце такім цэнтрам з’яўляецца мястэчка Свіслач, рэзідэнцыя Вінцэнта Тышкевіча.

    Першым на часе ўзнікнення было “Навуковае Свіслацкае таварыства” заснаванае ў гімназіі ў 1819 годзе пад уплывам віленскіх філаматаў. У яго склад уваходзіла 15 вучняў старэйшых класаў Свіслацкай гімназіі. Кіраўніком яго быў Дзіанісій Шпаеўскі, сакратаром – Рыгор Вашчыловіч. Тады ж утварылася “Маральнае таварыства”, заснаванае скончыўшымі гімназію вучнямі, якія засталіся пры ёй у якасці хатніх настаўнікаў. Узначальваў яго Якаў Абрамовіч, сакратаром быў Ігнацій Качальскі.

    У 1821 – пач. 1822 года ў Беластоцкай, Свіслацкай гімназіях было заснавана тайнае таварыства “Заране”. Заснаваў яго Ф.Ляховіч пад уплывам  М.Рукевіча спачатку ў Беластоку (называлася “Згодныя фаты”, 1821) потым у Свіслачы. Разам з гімназістамі ў яго ўваходзілі адстаўны штабс-капітан Сперскі, аптэкарскі вучань Чайкоўскі, землямер Акцечыц. На чале таварыства стаяў Кузмінскі. Таксама ў Свіслацкай гімназіі знаходзілася трэцяя ступень “Таварыства ваенных сяброў”, арганізаваная афіцэрамі Літоўскага корпуса – Гофманам, Ігельстромам і іншымі ў Беластоку ў 1825 годзе і дзейнічаўшага ў згодзе з дзекабрыстамі.

    Усе гэтыя арганізацыі так ці інакш адносіліся царскім урадам да забароненых, а іх удзельнікаў праследавала тайная паліцыя. У хуткім часе выбухнуўшае паўстанне дзекабрыстаў падвяло рысу пад існаваннем гэтых таварыстваў. Усе яны на працягу 1825-1826 гадоў былі  разгромлены царскім урадам.

    Аднак, нягледзечы на разгром гэтых гурткоў, поўнасцю спыніць грамадска-палітычны рух царскі ўрад не мог. У лістападзе 1830 года у Варшаве пачалося шляхецкае паўстанне, кіраўнікі якога ставілі галоўнай мэтай аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Вясной 1831 года у руках паўстаўшых аказаліся Літва і шэраг паветаў заходняй Беларусі (у тым ліку частка Ваўкавыскага павета).

    Тут адбываліся сутычкі паміж атрадамі ўрадавых войскаў і паўстанцаў. Асабліва непакоіла ўрад становішча на Гродзеншчыне, дзе паўстанне разгарнулася ў канцы мая 1831 года, калі на Міншчыне і Вілейшчыне яно ўжо пайшло на спад. У Белавежскай пушчы сканцэнтравалася каля 1000 паўстанцаў, на чале якіх стаялі мясцовыя шляхціцы, сакратар Гродзенскага губернатара Краскоўскі і галоўны лясны інспектар Ронка.

    У першай палове мая 1831 года польскі сейм прыняў рашэнне паслаць на дапамогу беларускім і літоўскім паўстанцам часткі рэгулярных войскаў. Аднак гэтаму папярэднічалі наступныя абставіны. У сакавіку 1831 года, калі адбыліся выступленні на Літве, на слупу ў Свіслацкай гімназіі з’явілася лістоўка, якая на польскай мове заклікала: “Господа, берите оружие, какое кто имеет и пойдем защищать Отечество, хотя нас немного, но примеру нашему последуют и другие, в Белостоке уже все готово, как только мы двинемся, за нами пойдут все… Что же делать, одно надобно решить: или жить или получить пулю в лоб защищая Отечество». Як бачна з прыведзенай лістоўкі, на тэрыторыі Ваўкавышчыны ішла падрыхтоўка не толькі да збройнага паўстання, але вялася палітычная прапаганда.

    Пацвярджая гэтую думку  і такі факт: 18 мая Ваўкавыскі земскі іспраўнік паведамляў, што 14-15 мая былі заўважаны паўстанцы на конях, пад выглядам паляўнічых. Васемнаццаць мяцежнікаў прыехалі ў Чырвоны Груд да памешчыка Івана Калупайлы і вялі прапаганду сярод сялян за ўступленне ў атрады паўстанцаў. Гэтыя людзі пабывалі ў Галынцы ў памешчыка Марасовіча. Пэўна гэты факт тлумачыць тое, што з вёскі Рэпля 19 мая прыгонны дваровы, пісар і кучар забраўшы па аднаму каню кожны, ад’ехалі ў невядомым напрамку.

    Асаблівую цікавасць паўстанцы падавалі Свіслаччыне, гэта і зразумела, база паўстанцаў на Гродзеншчыне знаходзілася ў Белавежскай пушчы, а Свіслаччына якраз прылягае да пушчы. Па штодзённых дакладах Ваўкавыскага ваеннага этапнага начальніка вядома, што паўстанцы, якія знаходзяцца ў Белавежскай пушчы, амаль кожны дзень прыязджаюць узброеныя, малымі атрадамі, ў мястэчка Свіслач і навакольныя вёскі і аддаюць падпісаныя камендантам Шрэйтэрам загады, дастаўляюць у пушчу розныя жыццёвыя прыпасы, а таксама свінец і порах. За невыкананне пагражае смяротнае пакаранне, не маючы тут рускіх войскаў, сяляне вымушаны выконваць гэтыя загады.

    Калі ж з’явіліся ў павеце рэгулярныя польскія войскі? Гэта адбылося толькі ў канцы мая, а да гэтага часу тут дзейнічалі толькі паўстанцы з навакольных вёсак. Асноўнай базай іх была Белавежская пушча, што пацвярджаюць архіўныя дакументы. Так ключаойт Свіслацкай парафіі В.Казлоўскі даносіў 22 мая, што паўстанцы адабралі 57 падвод ежы, якая перавозілася з мястэчка Свіслач у горад Брэст. Дакладна вядома, што адзін з першых паўстанцкіх атрадаў быў арганізаваны з сялян Свіслаччыны. У яго ўваходзілі жыхары Свіслачы Томаш Міхновіч, Іван Шапель, Антон Шыдлоўскі, з дваровых людзей графа Тышкевіча Казімір Магдаленік, Ігнат Трафімаў. З мястэчка Ялаўка Фадзей Цішэўскі, з дваровых людзей памешчыка Гоувельта Ротмістра Сцяпан Сапега, Афанасій Еплескі. Памешчыка Тулоўскага з вёскі Андрэевічы Вінцэнт Квяткоўскі, з вёскі Галоўчыцы амешчыка Кучэўскага Якуп Карпадух, з вёскі Пацуева Міхаіл Качаноўскі, Ян Мілецкі. Усяго дзевятнаццаць чалавек. Потым яны ўліліся ў атрад Дэмбінскага, а калі той пачаў адступаць, добраахвотна перайшлі ад мяцежнікаў, за што не былі пакараны.

    24 мая прыбыў у Ваўкавыск з мястэчка Свіслач этапны начальнік падпаручык Мамлееў і растлумачыў, што апоўдні прыехалі ў Свіслач паўстанцы, забралі штальныя катлы 25 штук, сам Шрэйтэр прыйшоў і аб’явіў яму, каб ён хутка выязджаў з мястэчка і нават вывеў яго пад канвоем са Свіслачы. У той жа дзень у чатыры гадзіны дня з мястэчка Свіслач прыехалі наглядчык шпіталя і лекар і заявілі, што ў мястэчка прыбыло да 100 узброеных паўстанцаў, яны загадалі ім выехаць з мястэчка. З боку Мсцібава набліжалася яшчэ адна група да 80 чалавек. Такое вялікае зборышча ўзброеных паўстанцаў, вядома, застала знянацку кіраўнікоў горада. Дагэтуль такія вялікія групы ў наваколлі Ваўкавыска не з’яўляліся. Па словах лекара, яны маюць намер заняць Ваўкавыск. З усіх учынкаў паўстанцаў заўважана, што кіруе імі і ўтрымлівае іх у межах добрапрыстойнасці які-небудь камандзір рэгулярных войскаў, таму што нікому з рускіх афіцэраў і салдат імі захопленых, ніякай шкоды не робяць, а асабістых рэчаў і грошай не адбіраюць.

    У гэты ж дзень праз яўрэяў была атрымана вядомасць, што у 4 гадзіны пасля абеду заўважаны ў пяці вярстах ад Ваўкавыска выехаўшыя з лесу два кавалерысты рэгулярных польскіх войскаў. Усё гэта наводзіла на думку аб падрыхтоўцы паўстанцамі захопу Ваўкавыска, тым больш, што войскаў у горадзе не было. Аднак паўстанцы у ноч з 26 на 27 мая колькасцю 160 конных чалавек зноў захапілі Свіслач, узялі ў палон генерала Тышкевіча і вярнуліся на сваю базу. 28 мая там жа у мястэчку былі разгромлены ўсе дзяржаўныя ўстановы. Магчыма, што тут дзейнічалі часткі атрада Хлапоўскага, які прыйшоў са сваім войскам ў павет а 9 гадзіне вечара 27 мая. Выступіўшы з базы паўстанцаў у Белавежскай пушчы, ён у хуткім часе апынуўся ля Мсцібава. З сялянскага магазіна ён забраў: 12 чвэрцей ячменю, 4 чвэрці гароху, 6 штук буйной рагатай жывёлы. Адпачыўшы тут, ён выступіў у напрамку на мястэчка Рось. Аб колькасці атрада звестак няма, але ў тым жа Мсцібаве ён забраў сена для 4000 коней, таму можна гаварыць аб тым, што гэта быў даволі значны атрад, які мог вырашаць ваенныя задачы. Тым больш, што калі прыйшоў Хлапоўскі, у яго атрад уліліся малыя дзейнічаўшыя раней асобна атрады. Мешчанін Гайдукевіч знаходзіўся ў маёнтку Рагозніца ў памешчыка Сарокі, калі недалёка праходзіў атрад паўстанцаў і ён перайшоў да іх.

    Пасля прыходу у павет атрада Хлапоўскага значна ўзмацнілася дзейнасць паўстанцаў. У рапарце Ваўкавыскага земскага іспраўніка ад 4 чэрвеня гаворыцца, што паўстанцы з Белавежскай пушчы напалі на маёнтак Сакольнікі памешчыка Людовіка Рамера. Была канфіскавана значная колькасць прадуктаў, 6 пудоў свінца і пораху, 49 пудоў сухароў, 229 гарнцаў водкі, 1 бочка крупы, 220 фунтаў сала. Усё гэта было адвезена ў Белавежскую пушчу. Як паведамляе ў сваім рапарце камандуючы Гусарскім палком падпалкоўнік Прыклонскі, насельніцтва горада і павета добра адносіцца да мяцежнікаў, аказваючы дапамогу ім. Аб гэтым гаворыць і тое, што ў склад паўстанцаў уваходзілі людзі рознага маёмаснага становішча. Так, у законе паўстанцамі пошты пад горадам Ваўкавыскам прымаў удзел і памешчык Дамброўскі. Паручык Шуманскі быў абрабаваны мяцежнікамі на суму дзве тысячы шасцьсот рублёў асігнацыямі ў 12 вяретах ад Ваўкавыска. Колькасць мяцежнікаў дасягала 60 чалавек пад кіраўніцтвам Гродзенскага мешчаніна Курына. Адвёзшы яго да памешчыка Дамброўскага і прыставіўшы да паручыка часавога, яны адправіліся на далейшы грабёж. Шуманскі размаўляў з памешчыкам, каб той адпусціў яго і вярнуў грошы, аднак памешчык не згадзіўся гэта зрабіць, наабяцаўшы аднак, што яго адпусцяць.

    Хутка на тэрыторыі павета зноў з’явіліся рэгулярныя часткі польскай арміі. Пасля бітвы на Канарскіх вышынях Вільна атрад Хлапоўскага раздзяліўся на тры часткі. Адна з іх 14 ліпеня з’явілася ў павеце. Камандаваў гэтым атрадам бліжэйшы сябра Хлапоўскага Х.Дэмбінскі, агульная колькасць яго дасягала 3650 чалавек. 14 ліпеня частка яго, рухаючыся праз Зэльву на Ізабелін, увесь час падвяргалася нарадам атрада Станкевіча, які меў памер перахапіць Дэмбінскага каля Зэльвы. Аднак Дэмбінскі, пераправіўшыся праз Шчару і Зэльвянку, разбурыў усе масты. Такім чынам, план Станкевіча аказаўся невыканальным. На наступны дзень польскі атрад працягваў свой рух прасёлачнымі дарогамі праз Поразава да Белавежскай пушчы. Яшчэ і ў гэты час да іх далучаліся мясцовыя атрады паўстанцаў. Аднак было відавочна, што паўстанцкі рух слабее. Тады ж царскі ўрад паабяцаў сялянам вызваленне ад паноў-паўстанцаў. У канцы лета 1831г у цэлым паўстанне было задушана, аднак у многіх валасцях яшчэ і ў верасні дзейнічалі разрозненыя паўстанцкія атрады. Так, начальнік свіслацкага этапа падпаручык Мамлееў падаваў рапарт віленскаму ваеннаму губернатару аб дзейнасці паўстанцаў у раёне мястэчка Свіслач: «… по велению командующего Ярославским пехотным полком подполковника Щелканова 3-я мушкетерская рота выступила 11 сентября в город Белосток, о чем донес вашему превосходительству, честь имеют присовокупить, что вчерашнего числа в фольварке Доброволе и деревне его были мятежники в числе 12 человек регулярных и нерегулярных, которые разграбили оные, хотели повесить тамошнего эконоша и ключвойта, но оные спаслись бегством, от чего жители местечка Свислочи и окрестных деревень, а равно и чиновники гимназии в величайшем находятся страхе». Як бачым на тэрыторыі павета яшчэ засталіся малыя групы паўстанцаў, якія наводзілі жах на мясцовае насельніцтва. Аднак у хуткім часе яны ператварыліся ў звычайных бандытаў і марадзёраў.

    Назавём яшчэ некалькі найбольш выдатных ваўкавычан – удзельнікаў паўстання. Адзін з іх Іван або Ян Жылінскі, які меў маёнтак у Ваўкавыскім павеце, быў засядацелем, асесарам Гродзенскай грамадзянскай палаты. Былы капітан Войска Польскага і легіяніст стаў у Лістападаўскім паўстанні памочнікам камандзіра паўстанцаў Белавежскай пушчы К.Нямцэвіча. Сюды ён прыйшоў у пачатку мая з некалькімі дзесяткамі чалавек, узброены і з 7 коньмі. Дапамагаў у ваеннай арганізацыі сабраных у пушчы паўстанцаў, а з сярэдзіны мая сфарміраваў свой атрад “з усякага збору людзей і беглых рознага звання” (як пісалася ў афіцыйным дакуменце), а таксама з палонных рускіх салдат-добраахвотнікаў. У гэтым партызанскім атрадзе ўдзельнічалі ваўкавыскія памешчыкі Іван і Канстанцін Калантаі. Атрад Жылінскага дзейнічаў у Белавежскай пушчы і ў лясах на мяжы з Беластоцкай вобласцю. Адной са спраў атрада быў захоп 150 фурманак са шпітальнымі рэчамі, якія накіроўваліся ў Беласток.

    Партрэт Т.Тышкевіча.

    А.Патоцкі “Успаміны

    пра Тышкевічаву Свіслач,

    Дзярэчык і Ружану”.

    Яшчэ адным цікавым удзельнікам паўстання быў гаспадар маёнтка Свіслач граф Фадзей-Тадэвуш Тышкевіч. На шлях барацьбы з царызмам ён стаў яшчэ ў 1794г, калі быў ад’ютантам Я.Ясінскага. У 1807-1812гг ваяваў на баку войск Напалеона, трапіў у палон і быў інтэрніраваны ў Астрахань. Пасля вайны вярнуўся ў Каралеўства Польскае, быў сенатарам, а з 1828г засядаў ў сеймавым судзе. Паўстанне 1830-1831гг застала Тышкевіча ў радавым маёнтку: ён далучыўся да Д.Хлапоўскага, калі той праходзіў праз Свіслач і быў выбраны старшынёю Цэнтральнага Польскага Часовага ўрада ў Літве. На гэтай пасадзе шмат рабіў для распаўсюджвання паўстання ў Гродзенскай і Віленскай губерніях: выдаваў друкаваныя цыркуляры аб фарміраванні ўзброеных сёлаў, заклюкаў усе саслоўі ўстаць на абарону Айчыны, даваць узброеных людзей і дастаўляць коней.

    У гэтай справе дапамагаў Тышкевічу памешчык Брэсцкага і Ваўкавыскага паветаў, адвакат і павераны графа Вікенці  Янкоўскі. Пад нумарам 18 ён занесены следчай камісіяй у «Список главнейших мятежников деятельно приготовлявших мятеж в Гродненской губернии тайно и явно и преимущественно имевшим особое участие в клятвопреступных событиях».  Сам Тышкевіч праходзіць па гэтым спісе першым нумарам за тое, што праз сваіх агентаў кіраваў паўстанцкімі атрадамі Белавежскай пушчы, камандаваў першымі паўстанцамі, якія далучыліся да Хлапоўскага, загадваў у апошняга грамадзянскай часткай.

    Назавём яшчэ двух святароў. Ксёндз з Зэльвы Коцін выходзіў да паўстанцаў з крыжам, акрапляў іх і благаслаўляў на поспех. Падчас адступлення Х.Дэмбінскага даў дармова свайго каня. Грэка – уніяцкі святар з в.Хоржэвіч Ваўкавыскага павета Венедыкт Плуцінскі ездзіў да паўстанцаў Белавежскай пушчы. У час прысягі акрапляў іх святою вадою і благаслаўляў. За свой учынак Плуцінскі быў адхілены ад прыхода і адданы на царкоўную эпістамінь да выпраўлення. Пра астатніх ваўкавычан-удзельнікаў паўстання можна прачытаць у дадатку да гэтага артыкула.

    Пасля падаўлення паўстання адбыўся пералом у адносінах царызму да польскай шляхты. Гэта праявілася ў расправе з удзельнікамі паўстання, закрыцці Віленскага ўніверсітэта, забароне выкарыстоўваць ў школах і справаводстве польскую мову, у пасяджэнні рускага землеўласніцтва, закрыцці каталіцкіх манастыроў, абмежаванні ўплыву каталіцкага духавенства. Адной з мер падрыву польска-каталіцкага ўплыву на Беларусі была ліквідацыя ўніяцкай царквы, праведзеная ў 1839 годзе. У Гродзенскай губерніі паводле указа Мікалая была створана губернская следчая камісія. Яна працавала з 8.12.1831г па 11.12.1834г. Са студзеня 1832г дзейнічала яшчэ і камісія «для допроса лиц, принимавших участие в востании 1831 года». Быў падрыхтаваны «Алфавитный список участников восстания 1830г», створаны Гродзенскай следчай камісіяй, які налічвае 474 чалавекі. З Ваўкавыскага павета – 37 чалавек, гэта 7,8% ад усіх улічных удзельнікаў паўстання, а 80 чалавек у ім назначаны, як “іншыя ў Гродзенскай губерні” – магчыма сярод іх ёсць і жыхары Ваўкавыскага павета.

    Аўтары артыкула «Социальный состав участников польского восстания 1830-1831гг (по материалам западных губерний Российской империи)» прыйшлі да высновы, што сярод васьмі паветаў Гродзенскай губерні Ваўкавыскі займае чацвёртае месца па актыўнасці удзелу насельніцтва ў Лістападаўскім паўстанні. Аб колькаснай характарыстыцы паўстанцаў з Ваўкавыскага павета мы можам даведацца з ніжэй дадзенай табліцы.

     

    Табл. Характарыстыка паўстанцаў і спачуваючых з Ваўкавыскага павета.

    Сацыяльны стан Колькасць (чал.) Усяго
    Удзельнікаў са зброяй у руках Спачуваючых і дапамагаючых
    Сялян 11 10 21
    Дваран 16 3 19
    Памешчыкаў 6 4 10
    Чыноўнікаў і прыватных служачых 3 3
    Духавенства ўніяцкае 1 1
    Неустаноўлены 2 2
    Усяго: 38 18 56

    Ваўкавышчына з гісторыі

    краю і лёсу людзей.

    дадатак 1 – ст.122-125.

    Усе ўдзельнікі паўстання былі разбіты на “катэгорыі”. Па Ваўкавыскім павеце яны выглядалі наступным чынам: «упорнейшие участники» – 38 чалавек, «участие коих в возмущении было не столь велико и кратковременно» – 18 чалавек, «перешедших с мятежниками границу» – 15 чалавек, «в неизвестной отлучке находящихся» – 8 чалавек, «разного звания, переданные лично, для обнаружения участия их в возмущении» – 15 чалавек. Паводле «Списка гражданским арестантам, содержащимся в Гродненском тюремном остроге…» у Гродне знаходзілася 13 паўстанцаў з Ваўкавыскага павета.

    Невіноўныя вызваляліся па царскай амністыі ад 4 кастрычніка 1832 года і накіроўваліся на былое месца жыхарства, віноўныя “простолюдзіны” ссылаліся на вайсковую службу ў сібірскія лінейныя батальёны, ваенна палонныя і беглыя рэкруты перадаваліся ў вайсковае ведамства. У Ваўкавыскім павеце было праведзена некалькі судовых працэсаў супраць шляхты. Так, па пастанове суда шляхціц Кароль Іадкоўскі быў вызвалены ад шляхецкага звання  і накіраваны ў арыштанцкія роты крэпасці Бабруйск. Тая ж кара напаткала Томаша Сезенеўскага і Міхайлу Малінскага. Акрамя таго, была ўзбуджана крымінальная справа аб пагроме карчмы ў Баублях і забойстве сына уладальніка карчмы Хаіма Давідовіча. Следствам было ўстаноўлена, што напад і забойства здзейснілі паўстанцы пад кіраўніцтвам Лейбовіча, пры ўдзеле памешчыка Петрашэўскага і шляхціца Вярцінскага. Усе атрымалі накіраванне ў арыштанцкія роты. У шляхты, памешчыкаў і манастыроў канфіскоўваліся маёнткі. У Ваўкавыскім павеце было канфіскавана 5 маёнткаў: Булгарына (Татаршчызна), Сапегі (Зэльва з фальваркамі), Гарайнава (Калонна), Жылінскага (Навасёлкі), Тышкевіча (Свіслач з фальваркамі). У апошняга забралі таксама 9 піцейных дамоў, 2 тракціры, 9 дамоў у Свіслачы, папяровую фабрыку ў Нязбодзічах, 9 вадзяных і 1 паветраны млыны, будынак тэатру, гандлёвы рад у цэнтры Свіслачы, звярынец, карціны і скульптуры.

    Некаторыя паўстанцы, каб пазбегнуць пакарання, збеглі за мяжу. З Ваўкавыскага павета такіх было 15 чалавек: 8 шляхціцаў, 6 каменштыкаў, 1 чалавек невядомага паходжання. Сярод іх былі: Вікенці Красоўскі, Іван Жылінскі, Міхал Бабянскі, Мацвей Бабінскі. Невядомы 4 чалавекі са Свіслачы, якія адправіліся ў Амерыку.

    У студзені 1832г было вырашана на ўсіх паветах стварыць часовыя паліцэйскія ўправы, у тым ліку і ў Ваўкавыскім. Ён падзяляўся на акругі, а тыя – на кварталы на чале з “благанадзейнымі” памешчыкамі, якія карысталіся даверам урада. У іх абавязкі ўваходзіла “Блюсці за парадкам і цішынёю ў сваіх аддзяленнях”. Арганізавалася таксама галоўнае паліцэйскае ўпраўленне на чале з ваўкавыскім павятовым маршалкам. Як бачым, трэба было не только ліквідаваць паўстанне, але і забяспечыць спакой на будучае.

    Паўстанне 1830-1831 гадоў скончылася параджэннем, і яго ўдзельнікі былі рэпрэсіраваны, аднак яно мела вялікае гістарычнае значэнне ў сэнсе накаплення рэвалюцыйнага вопыту і ўдасканалення метадаў і сродкаў барацьбы.

    Паражэнне паўстання 1830-1831гг і разгром тайных таварыстваў вырвалі з радоў вызваленчага руху лепшыя сілы, але не змаглі перарваць яго. Ужо у 1832г сярод польскіх эмігрантаў Францыі нарадзіўся план узнаўлення ўзброенай барацьбы з дапамогай экспедыцый палякаў-эмігрантаў на землі Каралеўства Польскага і Беларусі. Аднак асноўныя дзеянні гэтага перыяду адбываюцца па-за межамі Ваўкавыскага павета. Увогуле трэба адзначыць, што пасля паўстання 1830-1831гг на тэрыторыі павета становішча было даволі складанае. Справа ў тым, што пасля падаўлення паўстання павет быў наводнены войскамі. Тут знаходзіліся 26-ы лятучы артылерыйскі парк, 118-ы пяхотны полк, войскі 16-га армейскага корпуса (41-ы лятучы артылерыйскі парк), войскі 6-га армейскага корпуса (16-я артылерыйская брыгада, 16-ы лятучы артылерыйскі парк). Акрамя гэтага тут былі і так званыя мясцовыя войскі.

    Адзнака часу – актывізацыя ў грамадска-палітычным руху вучнеўскай моладзі краю. Юнакі чыталі і распаўсюджвалі нелегальную літаратуру, творы рэвалюцыйных дэмакратаў Польшчы і Расіі. У асяроддзі тайных згуртаванняў гэтага часу, якое папаўнялася за кошт разначыннай плыні, выспявала рэвалюцыйна-дэмакратычная думка, назапашвалася глеба для будучага паўстання. У такіх умовах выхоўваўся кіраўнік паўстання 1863г К.Каліноўскі, які вучыўся ў Свіслацкай гімназіі.

    Сярод сялян у гэты час асноўная формай пратэсту супраць прыгнёту памешчыкаў з’яўляліся набегі. Так, у перыяд з 1835 па 1855 гады у бягах знаходзілася каля 200 сялян Ваўкавыскага павета. Асноўнай прычынай пабегаў з’яўлялася цяжкае матэрыяльнае становішча і ўціск памешчыкаў адносна сялян. Такім чынам трыццацігоддзе пасля паўстання было вельмі “ціхім”.

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo