• Паўстанне 1831г. на Ваўкавышчыне.

    2014/05/27

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    А.Радзюк (Гродна)

     

    Адной з галоўных прычын паўстання, якое распачалося ў Варшаве 17 лістапада 1830г. было імкненне далучыць землі былога ВКЛ да Каралеўства Польскага.  Натуральна, што ставячы перад сабой такую мэту, варшаўскія інсургенты імкнуліся распаўсюдзіць полымя ўзброенай барацьбы на ўсход ад Нёмана і Буга. На землях колішняга ВКЛ таксама было шмат прыхільнікаў ідэі адваявання незалежнасці са зброяй у руках. Дзеля каардынацыі дзеянняў па падрыхтоўцы паўстання, ў Вільні ў канцы1830-пачатку 1831г. быў створаны Віленскі цэнтральны камітэт. Аднак, гэты орган не адыграў значнай ролі ў арганізацыі паўстанскага руха на землях Літвы і Беларусі. Асноўны цяжар тут лёг на рэгіёны.

    У межах тагачаснай Гродзенскай губерні зімой-вясной 1831г. сваёй актыўнасцю ў падрыхтоўцы паўстання выдзяляліся два цэнтры – непасрэдна Гродна і Белавежская пушча. Дзякуючы свайму выключнаму геаграфічнаму становішчу, аддаленасці ад месцаў дыслакацыі царскіх вайсковых сіл і наяўнасці сацыяльнай базы для ўзняцця паўстання ў асобе ляснічых, стражнікаў і інш. катэгорый служачых, пушча стала тым фактарам, які шмат у чым абумовіў асаблівасці разгортвання ўзброеннай барацьбы не толькі на Гродзеншчыне, але і Брэшчыне. У адрозненні ад іншых рэгіёнаў Беларусі і Літвы (асабліва Віленшчыны), у якіх паўстанскі рух звычайна разгортваўся ў межах аднаго павета, Белавежская пушча акамулявала ў сабе сілы ўсіх навакольных паветаў. Адным з такіх паветаў быў Ваўкавыскі.

    Падрыхтоўка да паўстання ў Белавежскай пушчы вялася з зімы 1831г. У Гродна каардынацыяй дзеянняў і вярбоўкай дабраахвотнікаў займаўся брэсцкі маршалак дваранства Кароль Нямцэвіч (пляменнік Юльяна Нямцэвіча – пісьменніка і ад’ютанта Касцюшкі) і асабісты сакратар гродзенскага грамадзянскага губернатара Красоўскі. У гэты ж час пад кіраўніцтвам акружнога ляснічага дэ Ронкі ў белавежскіх лясах, у Зубрыным куце адбываліся патаемныя сходкі, назапашванне зброі і харчовых запасаў, канцэнтрацыя сіл. Змоўшчыкі павінны былі ўвесь час захоўваць асцярожнасць, бо праз тэрыторыю Гродзенскай губерні на працягу амаль што ўсяго 1831г. на захад рухаліся царскія войскі.

    Нягледзячы на жорсткае  распараджэння галоўнакамандуючага рускай арміяй Дзібіча аб пакаранні за рабунак мясцовага насельніцтва 1000 шпіцрутэнам[1], паводзіны рускіх войск нагадвалі дзеянні акупантаў. Сведчаннем гэтаму з’яўляюцца шматлікія скаргі мясцовых жыхароў аб патраве палеткаў, катаваннях, масавых рэквізіцыях харчовых прыпасаў, падвод, цяглай сілы і т.п.. Справа дайшла нават да таго, што ў Свіслачы быў абрабаваны святар у якога праходзячыя рускія войскі адабралі свойскую жывёлу, птушку і нават пасквапіліся на кашулі, хусткі і спадніцы.[2] Не меншыя нараканні як з боку памешчыкаў так і з боку сялян выклікалі распараджэнні аб выкананні прымусовых перавозак рознага кшталту прыпасаў для патрэб рускай арміі. Найбольш пацярпелі ад такіх дадатковых павіннасцяў Ваўкавыскі і Гродзенскі паветы. У адпаведнасці з загадам, які выйшаў на пачатку красавіка азначаныя паветы павінны былі на працягу трох тыдняў забяспечыць перавозку ўсяго маючагася на складах правіанта ў дзеючую армію. Дзеля выканання гэтага распараджэння патрабавалася больш за 20 тыс. калёс. Зразумела, што такі аб’ём перавозак аказалася не пад сілам мясцовым жыхарам. Як вынік, суцэльнаму спусташэнню транспарных сродкаў былі падвергнуты не толькі сялянскія падворкі, але і гаспадаркі памешчыкаў. Пацверджаннем гэтаму з’яўляецца рапарт ваўкавыскага маршалка дваранства аб немагчымасці выканання перавозак у Беласток з тае прычыны, што “памешчыкі ў вазах цалкам спустошаны.”[3] Падобныя дзеянні вайсковых і цывільнай адміністрацыі не маглі не спрыяць росту незадаволенасці сярод усіх слаёў грамадства. А гэта незадаволенасць усё больш і больш пагражала перарасці ва ўзброенае выступленне.

    Пасля прыбыцця ў Гродна на пачатку красавіка 1831г. дадатковых вайсковых сіл, найбольш “неблаганадзейным” раёнам губерні з’яўляўся г.Ваўкавыск. Менавіта туды былі накіраваны памкненні многіх жыхароў губерні “ў горад Ваўкавыск … павет каторага, з слоў многіх, рашуча рыхтуецца выбухнуць.”[4] Боязнь улад была небезгрунтоўнай. Вось як характаразаваў настроі, што панавалі ў гэтым павеце падпалкоўнік Прыклонскі : “Амаль усе жыхары гэтага павета невыключаючы і чыноўнікаў абавязаных прысягаю расійскаму прастолу гатовы яе парушыць пры малейшым поспеху напада мяцежнікаў на Ваўкавыск.” [5] А ў гэты час фарміруючыеся ў суседніх лясах атрады партызан вялі актыўную вярбоўку прыхільнікаў па ўсяму павету. Гэты факт быў устаноўлены ваўкавыскім земскім спраўнікам, які даносіў, што “у Белавежскім лесе знаходзіцца зборышча невядомых людзей, якія … раз’яджаюць і намаўляюць да сабе чэрнь і іншага кшталту асоб”.[6] Тут трэба ўдакладніць, што сялян у партызанскія атрады даволі часта адпраўлялі непасрэдна іх гаспадары, хаця значная часта сялян (у асноўным казённыя) далучаліся да паўстанцаў з уласнай ініцыятывы.

    Нягледзячы на ўсе тыя папярэджанні, што паступалі з Ваўкавышчыны і іншых раёнаў Белавежскай пушчы, вестка аб пачатку там збройнага чына заспела губернскія ўлады знянацку. “Я быў уражаны”, — пісаў чыноўнік у Санкт-Пецярбург, — “весткай аб новым, бліжэйшым, і больш небяспечным бунце ў межах Гродзенскай губерні ў Ваўкавыскай Белавежскай пушчы”.[7] У даным выпадку чыноўнік памыляўся: паўстанне распачалося не ў ваўкавыскай, а ў кобрынскай частцы белавежскіх лясоў. Тым не менш, дзейнасць паўстанцаў далёка выходзіла за межы аднаго павета. Непасрэдным штуршком да пачатку ўзброенай акцыі, паслужылі ўцёкі з-пад нагляда ў Гродна К.Нямцэвіча і іншых змоўшчыкаў у 20-х чыслах красавіка. Менавіта брэсцкі маршалак дваранства, разам з акружным ляснічым дэ Ронка, узначалілі атрад, які па пазнейшым ацэнкам царскіх ўлад дасягаў 500 чалавек. У сваёй дзейнасці партызаны выкарыстоўвалі розныя формы барацьбы: захопы харчовых і іншага кшталту транспартаў расійскіх войск, спусташэнне паштовых станцый, напады на невялікія атрады і пікеты, заміналі камунікацыі паміж вайсковымі часткамі і населенымі пунктамі. Актыўныя дзеянні партызан Віленшчыны і Белавежскай пушчы паставілі пад пагрозу забеспячэнне дзеючай арміі неабходнымі прыпасамі.

    На пачатку мая супраць паўстанцаў у пушчу былі накіраваны два расійскія карныя атрады пад камандваннем падпалкоўнікаў Горскага і Сарабіі.             Ім удалося захапіць у палон некалькі паўстанцаў, якіх вымушалі ў лесе паказваць патаемныя сховішчы і сцежкі. Акрамя таго, сярод мясцовых памешчыкаў  у наваколлі Ваўкавыска знайшлося некалькі асоб, якія з уласнай ахвоты згадзіліся дапамагчы ваеннаму камандванню выявіць сваіх суседзей па павету, каторыя далучыліся да інсургентаў. Дзеля большага застрашэння патэнцыяльных удзельнікаў паўстання і тых хто ўжо змагаўся са зброяў у руках, 22 сакавіка быў выдадзены царскі ўказ, якім прадугледжваўся цэлы комплекс рэпрэсіўных мерапрыемстваў супраць інсургентаў. Сярод іншага ў ім прадпісвалася ўсіх шляхціцаў і дваран якія будуць схоплены са зброяй у руках суддзіць ваенна-палявым судом з выкананнем прысуду на месцы.[8] Аб тым, што гэта былі не проста пагрозы сведчаць факты неаднаразовага выканання смяротных прысудаў над паўстанцамі ў межах Гродзенскай губерні і, між іншым, павешанне генерал-лейтэнантам Галавіным шляхціца Лядзінскага ў Свіслачы ў маі месяцы.[9]

    Пры дапамозе такіх метадаў і якаснай перавагі рускім войскам даволі хутка ўдалося б згасіць полымя ўзброенай барацьбы у Белавежскай пушчы, калі б не дапамога рэгулярных польскіх войск генерала Хлапоўскага. У зыходным пункце свайга маршрута гэты корпус налічваў толькі 820 чалавек. Тым не менш з гэтымі сіламі генералу ўдалося выціснуць з Белавежскай пушчы атрады царскіх войск і узяць даволі вялікі палон. Тут жа яго корпус папоўніўся сотнямі добраахвотнікаў. Далучыўся да Хлапоўскага амаль што ў поўным складзе і партызанскі атрад дэ Ронка, у шэрагах якога сваімі доўгімі пер’ямі на капелюшах вылучаліся стальцы Белавежскай пушчы. У ноч з 13 на 14 мая асноўныя сілы польскага генерала спыніліся ў ваколіцах Свіслачы. Такі маршрут быў не выпадковы. Хлапоўскі ў суправаджэнні невялікага эскорта накіраваўся ў мястэчка каб праз пару гадзін вярнуцца разам з уладаром гэтай мясцовасці. Тыя пару гадзін, што былі праведзены Хлапоўскім у Свіслачы карэнным чынам змянілі яе лёс і лёс яе ўладара. На кароткай нарадзе, якая адбылася за гэты час, гаспадару мястэчка Т. Тышкевічу была прапанавана пасада цывільнага начальніка ўсёй Літвы. Выбар быў зроблены не выпадкова, бо на той час імя Т. Тышкевіча актыўнага ўдзельніка паўстання 1794г. і напалеонаўскага пахода 1812г. было вядома ва ўсёй Літве і Беларусі. Як адзначаў біёграф Т.Тышкевіча польскі даследчык В.Калінка такі выбар быў абумоўлены імкненнем “прыкрыць слабасць сваіх сіл імем вядомага чалавека”.[10] На наступны дзень значна павялічыўшыся корпус Хлапоўскага рушыў далей у кірунку Рудні пакідаючы ў пушчы значныя партызанскія сіла на чале з Я.Шрэцерам.

    Месцам дыслакацыі новага атрада была абрана Светлічанская дача, што непадалёк ад Свіслачы. Тут партызаны адчувалі сабе поўнымі гаспадарамі аб чым сведчаць іх наступныя дзеянні. На прыканцы мая фарміраваннем Шрэцера былі здзейснены два напады на рускія войскі каля вёскі Галены. Падчас першай акцыі ў палон былі захоплены 2 радавыя царскіх войск. У другі раз партызаны сутыкнуліся з камандай улан, якая налічвала 25 чалавек. У бойцы 1 рускі афіцэр быў забіты, 10 чалавек трапіла ў рукі паўстанцаў. Палонных не сталі затрымліваць, а даўшы ім спецыяльнае прадпісанне накіравалі ў Свіслач. Паўстанцы самі даволі часта наведваліся ў гэтае мястэчка – папаўнялі прыпасы харчу, моцных напояў і лекаў, бралі з сабой майстаравых людзей і г.д. Падчас аднаго з візітаў імі быў захоплены і выгнаны з мястэчка этапны начальнік падпарутчык Мамлееў. Зразумела, што ўлады не маглі пакіцунуць дзейнасць гэтага атрада без увагі. На гэты раз у Белавежскія лясы былі накіраваны 3 спецыяльныя карныя корпусы пад кіраўніцтвам Галавіна, Болена і Ліндэна, якія мелі пры сабе нават гарматы. 26 мая атрад генерал-маёра Галавіна атакаваў Светлячанскую дачу. Партызаны аказалі ўпартае супраціўленне, праявіўшы не толькі мужнасць, але і разважлівасць (выявілася вывучка інстуктараў, якія былі пакінуты Хлапоўскім), чым нават выклікалі ўхваленне з боку ворага.[11] Страты рускіх у гэтай бойцы склалі 5 чалавек забітымі і 6 параненымі, страты ж паўстанцаў ацэньваліся рускімі прыкладна ў 30 чалавек, у палон трапіў толькі адзін чалавек. Усе прыпасы, што знаходзіліся ў Светлячанскай дачы былі рэквізаваны, а сама дача спалена. На наступны дзень рускія працягнулі пераслядоўванне партызан. Фактычна пасля гэтай акцыі атрад Шрэцера перапыніў сваю дзейнасць, распаўшыся на больш дробныя часткі. Узброеную барацьбу працягвалі далёка не ўсе з іх.

    Наступны этап паўстання на Ваўкавышчыне звязаны з прасоўваннем праз тэрыторыю Гродзенскай губерні польскіх войск пад камандваннем Дэмбінскага і далучыўшыхся да яго  ў розных паветах Віленшчыны і Гродзеншчыны партызан. Пасля паражэння асноўных паўстанскіх сіл пад Вільняй у чэрвені 1831г., атрад Дэмбінскага быў адзінай рэгулярнай адзінкай, якая засталася дзейнічаць на тэрыторыі Літвы і Беларусі. Падчас свайго імклівага руха Дэмбінскаму ўдалося, нягледзячы на шматлікія сутычкі, не толькі захаваць свой атрад, але нават значна папоўніць яго шэрагі. Так, у Дзярэчыне да яго далучылася  фарміраванне слонімскіх партызан, сярод якіх было даволі шмат егераў з Белавежскай пушчы.[12] Далейшы маршрут Дэмбінскага ляжаў праз Зэльву, і Ізабелін (дзе ён правёў ноч з 14 на 15 ліпеня) Поразава і Новы Двор у кірунку мяжы з Каралеўствам Польскім.

    Пасля адыходу асноўных сіл паўстанцаў за мяжу ўзбраеная барацьба ў Ваўкавыскім павеце не перапынялася. Але ў адрозненні ад папярэдняга этапу дзеянні партызан ужо не мелі такой яркай нацыянальна-вызваленчай афарбоўкі, а дзе-нідзе нават набывалі сацыяльны і антысеміцкі напрамак. Ход далейшай падзей у Ваўкавыскім павеце мы маем магчымасць прасачыць дзякуючы рапарту ваўкавыскага земскага спраўніка, што быў складзены ім на імя губернатара Мураўёва у маі 1832г. Так, згодна з гэтай крыніцай пасля таго як войскі Дэмбінскага пакінулі межы губерні, ў Ваўкавыскім павеце ў ваколіцах Поразава, Новага Двара і Лыскава дзейнічаў атрад князя Гедройца. Гэты атрад неаднаразова бываў ва ўзгаданых мясцовасцях, а ў Лыскаве забіў мясцовага ключвойта адстаўнога ўнтэр-афіцэра. Супраць партызан Гедройца накіроўваліся рускія войскі, каторымі князь і быў узяты ў палон[13]. Па-другое, у жніўні месяцы ў лясах каля Рудні і Добрай Волі неаднаразова з’яўляўся атрад пад кіраўніцтвам нейкага Бегальскага або Яловіча. Людзьмі з  гэтага атрада быў забіты эканом фальварка Добрая Воля. Па-трэцяе, у рапарце ўзгадваецца фарміраванне шляхціца Дабравольскага, якое ў ваколіцах Поразава і Новадвара пазбавіла жыцця некалькіх яўрэяў. Найбольшыя непрыемнасці, пэўна, даставіў царскім уладам атрад Курка (альбо Курыка), які ў Ваўкавыскім і Гродзенскім паветах захапіў некалькі поштовых станцый і тым самым нанёс значныя матэрыяльныя страты. Акрамя азначаных атрадаў у гэты час на Ваўкавышчынне земскім спраўнікам узгадваюцца атрад афіцэра польскай службы Лаўданскага і неклькі “безыменных” фарміраванняў.[14] З надыходам восені звесткі аб актыўных дзеяннях у Ваўкавыскім павеце знікаюць.

    Пасля падаўлення паўстання царызм перайшоў да актыўных дзеянняў накіраваных з аднаго боку на пакаранне яго ўдзельнікаў, а з іншага на уніфікацыю “зямель ад Польшчы далучаных” з іншымі рэгіёнамі імперыі. Да першай групы такіх дзеянняў можна аднесці непасрэдныя рэпрэсіі супраць удзельнікаў паўстання якія ўключалі турэмныя заняволенні, высылку ў Сібір, аддачу ў дзеючую армію (часцей за ўсё на Каўказ), секвестр і канфіскацыю прыватнай ўласнасці, забарону вяртацца на Радзіму і г.д. З-за розных прычын даволі складана падлічыць дакладную лічбу канчаткова канфіскаваных маёнткаў. У Ваўкавыскім павеце  гэта лічба не перавышала 10 зямельных валоданняў (гл. табліцу ніжэй)

     

    Назва маёнтка Імя гаспадара Колькасць сялян Іншыя адзнакі
    Татаршчызна А.Булгарын 16 Канфіскавана цалкам
    Зэльва Я.Сапега 1117 Канфіскавана цалкам
    Калонна Ф.і М. Гарайны 173 Канфіскавана цалкам
    Свіслач Т.Тышкевіч Больш за 2 тыс. Канфіскавана цалкам
    Навасёлкі І. Жылінскі 73 Канфіскавана  ½
    Геруцава Л.Калупайла 64

     

    У пажыццёвым валоданні бацькоў
    Лукі S К.Гоўвальда 87  

     

    SДаходы з гэтага маёнтка паступалі на пакрыццё страт, якія панесла казна за разрабаваныя К.Гоўвальдам і яго атрадам у 1831г. вайсковыя транспарты

     

     

    Секвестраваныя і канфіскаваныя маёнткі падвяргаліся цалкавітаму спусташэнню. Харчовыя запасы вывозіліся на патрэбы дзеючай арміі. Іншыя рэчы «непатрэбныя» ў гаспадарцы распрадаваліся на аўкцыёнах з малатка.  Самі канфіскаваныя маёнткі таксама з таргоў здаваліся ў арэнду тэрмінам ад 3 да 6 гадоў. У такіх буйных гаспадарках як Свіслач і Зэльва ў арэнду здаваліся асобныя артыкулы: сады, шынкі, дамы, гандлёвыя лавы, правы на рыбную лоўлі і нават знакаміты зэльвенскі кірмаш.[15] Усе каштоўныя рэчы з канфіскаваных маёнткаў згодна са спецыяльным прадпісаннем міністра фінансаў вывозіліся ў Санкт-Пецярбург. Тая мэбля, якая засталася ў магнацкіх рэзідэнцыях была выкарастана царскімі ўладамі на пачатку 40-ых гадоў для абсталявання інстытута шляхетных дзяўчат у Беластоку. Значная доля мэбельных артыкулаў паступіла са свіслацкага палаца Тышеквічаў.[16] Новая сістэма гаспадарання канфіскаванымі маёнткамі, накіраваная ў першую чаргу на атрыманне максімальных даходаў вяла да паступовага руйнавання былых  шляхецкіх  і магнацкіх сядзіб і гаспадарчых комплексаў. Ужо менш чым праз дзесяць год пасля канфіскацыі не надаваўся для жылля свіслацкі палац  “ ў якім столі пагражалі штохвіліным падзеннем”.[17] Яшчэ больш уравжваюць маштабы спусташэння Свіслачы праз 20 год : ”Звярынец высечаны, стаў разбураны, каналы пазарасталі, сад здзічэў, пазарастаў пустазеллем …у палацы, падпёртым і накрытым саломю жывуць чужыя людзі. Колішнію знесеную гімназію замяніла павятовая школа.”[18]

    Значныя змяненні пасля падаўлення лістападаўскага паўстання адбыліся ў сістэме адукацыі на землях Беларусі. У 1831-35 гадах толькі ў Мінскай і Гродзенскай губерні былі зачынены 15 сярэдніх школ і гімназій пры кляштарах, сярод іх 1 (у Лыскаве) у ваўкавыскім павеце.[19] На месцы большасці зачыненых школ былі ўтвораны расійскія павятовыя школы, якія атрымалі новыя праграмы навучання. Паўстанне 1831г. паўплывала і на канфесійную палітыку царскіх улад. Небывалых памераў дасягнулі ганенні на уніяцкую царкву, якія скончыліся яе скасаваннем у 1839г. Згодна з царскім указам ад 17 ліпеня 1832г. распачаўся працэс закрыцця “некамплектных” каталіцкіх кляштараў. На тэрыторыі Гродзенскай губ. да ліквідацыі былі вызначаны 17 кляштараў, сярод іх былі зачынены францысканскі ў Лапеніцы, дамініканскі ў Канюхах  і канонікаў латэранскіх у Крамянцы, якія знаходзіліся ў ваўкавыскім павеце.[20] “Непатрэбная” маёмасць, каторая засталася пасля ліквідацыі кляштараў як гэта было і ў выпадку з канфіскаванымі маёнткамі, прадавалася з аўкцыёну. У гэтым плане больш пашанцавала кляштарным кнігазборам. Што праўда, іх лёс быў вызначаны толькі ў 1840г. і да гэтага часу колькасць кніг адчувальна зменшылася. Тым не менш, з трох зачыненых кляштараў у Ваўкавыскім павеце 1367 кніг было перададзена духоўнай семінарыі ў Вільна, 290 — школам, а яшчэ 22 кнігі ў губернскую публічную бібліятэку[21].

    Паспрабаваў царызм таксама разабрацца з саслоўем шляхты, якое прыняло ў паўстанні самы актыўны ўдзел. У выніку так званага “разбору шляхты” ў 30-ыя гады ХІХ ст. шмат асоб якія раней належылі да гэтага саслоўя страцілі сваё ранейшае прывелігаванае становішча і былі далучаны да класу аднадворцаў і грамадзян. Згодна з дадзенымі 8-ай рэвізіі 1834г. у Ваўкавыскім павеце налічвалася 526 асоб мужчынскага полу, якія належылі да гэтых двух саслоўеў, што складала больш за 40 % ад лічбы дваран, якія прайшлі верыфікацыю.[22] Узмацніўся пасля паўстання і паліцэйскі нагляд. Як прыклад тут можна прывесці факт заснавання ў 1832г. у трох павятовых гарадах Гродзенскай губерні Ваўкавыску, Слоніме і Лідзе гарадской паліцыі, утрыманне каторай адбывалася за кошт гарадскога бюджэта.[23] Тым не менш, меры прадпрынятыя ўрадам па вырашэнню палітычных, саслоўных, канфісійных і інш. пытанняў пасля падаўлення паўстання 1831г. не дасягнулі той мэты, якая перад імі ставілася. У наступныя дзеяцігоддзі супярэчнасці ва ўсіх гэтых сферах жыцця толькі паглыбілася. Доказам гэтаму з’яўляецца паўстанне, якое выбухнула на гэтых землях праз 30 год.

     

     

     

     


    [1] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.3, спр.1042., а.901

    [2] Там жа Ф.1, воп.3, спр. 1043, а.169

    [3] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.3, спр.1043, а.78

    [4] РДГА Ф.561, в.1, спр.107, а.16

    [5] НГАБ у Гродна Ф.4, воп.1, спр.24, а.2

    [6] Там жа Ф.4, воп.1, спр.20, а.3

    [7] РДГА Ф.561,в.1, спр.107, а.20

    [8] ПСЗ (выд. другое) Т.6, № 4444

    [9] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.57, спр.65, а. 51

    [10] W.Kalinka. Źywot T. Tyszkiewicza. Poznań, 1853.  S.146

    [11] НГАБ у Гродна Ф.4, воп.1, спр.41, а.2 адв.

    [12] Пузыревский Польско-русская война 1831г. СПб.,1886. С.279

    [13] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.57, спр.65, а.52

    [14] Там жа

    [15] НГАБ у Гродна Ф.1,воп.4, спр.231, а.8, 9 ; НГАБ у Гродна Ф.1, воп.4, спр.530, а.2

    [16] Там жа Ф.31, воп.2., спр.205, а.229-234

    [17] Там жа Ф.31, воп.2, спр.209, а.54

    [18] Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану. Мн.1995. С.103

    [19] Zasztowt L. Kresy 1832 – 1864. Warszawa, 1997. S. 377-378

    [20] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.27, спр.233, а.45; Ф.31, воп.1, спр.129, а.1

    [21] Gach P. Popawstaniowa kasata klasztorow w guberniach zachodnich cesarstwa Rosyjskiego w 1832r. // Roczniki humanistyczne. T.38, z.2, 1980. S.208

    [22] Улащик Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861г. в Литве и Западной Белоруссии. М., 1965. С.89, 97

    [23] НГАБ у Гродна Ф.1, воп.4, спр.110, а.10,11

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo