• Гарбачова В.В. Тадэвуш Тышкевіч як удзельнік касцюшкоўскага і ліста падаўскага паўстанняў // Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, зда¬быткі. Мн., 2002. С. 112-118.

    2014/05/27

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    У нашай айчыннай гісторыі захавалася яшчэ шмат занядбаных імёнаў, веліч якіх для свайго часу немагчыма зменшыць. Адным з такіх з’яўляецца і былы сенатар Каралеўства Польскага, уласнік маёнтка Свіслач граф Тадэвуш Тышкевіч. В. Калінка, які выдаў у сярэдзіне XIX ст. біяграфічны нарыс, прысвечаны жыццёваму шляху Тышкевіча, адносіць яго ў справе адраджэння дзяржаўнасці і нацыянальнай незалежнасці да найбольш буйных патрыётаў канца XVIII – першай паловы XIX ст.

    Тышкевіч паходзіў з буйнога і знакамітага рода, звесткі пра які адносяцца да XV cт. Бацька Тадэвуша, Станіслаў Тышкевіч, вылучыўся як на цывільнай, так і на вайсковай службе: у 1764 г. ён з’яўляўся паслом на сейме ад Мінскага ваяводства, далей, як каштэлян Мсціслаўскі, становіцца сенатарам Рэчы Паспалітай. Акрамя гэтага ён генерал-лейтэнант войск ВКЛ, а як уласнік адносіўся да аднаго з заможнейшых радоў літоўска-беларускіх земель. Тадэвуш быў адным з трох сыноў С. Тышкевіча. Ён нарадзіўся 17 верасня 1774 г. і за свае няпоўных 80 гадоў (памёр 15 красавіка 1852 г.) стаў удзельнікам 5 буйнейшых кампаній канца XVIII – першай паловы XIX ст., распачаўшы ў 1790 г. кар’еру з найніжэйшай вайсковай ступені [1].

    Значнае месца ў фарміраванні поглядаў Тадэвуша Тышкевіча адыграў факт набыцця адукацыі ў школе піяраў. Для канца XVIII ст. са сцен навучальных устаноў гэтага ордэна выходзіла найбольш свядомая моладзь, якая з піярамі і з касцёлам наогул звязвала сваі надзеі на адраджэнне дзяржаўнай незалежнасці. Наступным этапам стала касцюшкоўскае паўстанне. Падзей 1794 года ў жыцці Тышкевіча занялі наогул лёсавае месца. Гэта быў час, калі адбывалася фарміраванне яго поглядаў, калі ён знайшоў аднаго з найлепшых сваіх сяброў, які стаў ідэалам на ўсё астатняе жыцце. І, разглядаючы далейшы жыццёвы шлях Тышкевіча, аналізуючы яго паводзіны ў розных абставінах, можна выказаць думку, што пад час прыняцца рашэнняў мэтазгоднасць ці немэтазгоднасць іх вызначалася адпаведнасцю ідэалам, сфарміраваным пад час падзей 1794 года.

    Тадэвуша Тышкевіча зрушылі з месца першыя звесткі пра кракаўскія падзеі. Ён накіроўваецца ў Вільню, нягледзячы на той факт, што там адбываліся шматлікія арышты, як з боку Арсеньева, так і Касакоўскага. Адным з тых, хто здолеў пазбегнуць гэтага, быў Я. Ясінскі. Віленскія патрыёты падтрымалі план апошняга аб выступленні з 22 на 23 красавіка і захопе Вільні. Менавіта ў гэты момант, калі паўстанне знаходзілася ў стане падрыхтоўкі, да Ясінскага звярнуўся Тышкевіч, выказаўшы гарачы намер прыняць непасрэдны ўдзел у падзеях. Трэба пазначыць, што апошні ўжо меў аўтарытэт сярод вайскоўцаў, выказаўшы свае здольнасці, шчырасць душы і памкненняў пад час сваёй першай кампаніі – 1792 г., з гэтага часу яго і ведаў Ясінскі. Палкаводзец выкарыстаў Тышкевіча да здзяйснення намечанага плану, ён даверыў маладому вайскоўцу, якому было толькі 20 гадоў, кіраўніцтва адным з паўстанцкіх аддзелаў [2]. Такім чынам Тышкевіч апынуўся сярод тых патрыётаў, якія здзейснілі паспяховы захоп Вільні і вылучылі Ясінскага камендантам горада.

    Наступным крокам Ясінскага стала прызначэнне Тышкевіча сваім асабістым ад’ютантам, які выконваў гэтыя абавязкі на працягу ўсяго паўстання [3], два сябра рассталіся толькі перад смерцю Ясінскага. Трэба пазначыць яшчэ адну рысу Тышкевіча, якая паўплывала на вылучэнне Ясінскім з шэрагу іншых данага маладога вайскоўца, гэта – яго дарадчыцкія якасці.

    24 красавіка 1794 г. Тышкевіч быў сярод тых 2328 асобаў, якія падпісалі знакаміты Віленскі акт [4]. На жаль ён не пакінуў сваіх успамінаў, і мы можам толькі меркаваць, што апошні быў непасрэдна прычынны да гэтай падзеі. Ясінскі мог абмяркоўваць з ім палажэнні дакумента, мог прыслухацца і да нейкіх парадаў. Але нават нягледзячы і на некаторую няўпэўненасць дадзеных абставін, магчыма сцвярджаць, што Тышкевіч поўнасцю падтрым­ліваў радыкальныя памкненні свайго духоўнага і вайсковага настаўніка. Гэта яскрава прасочваецца, калі звярнуцца і да трагічных перыядаў у гісторыі паўстання на беларуска-літоўскіх землях. Ні ў час наступлення на Ясінскага памяркоўных, ні ў час адхілення апошняга ад кіраўніцтва паўстаннем, ні ў час, калі паўстанне хілілася да згасання, Тышкевіч не адышоў ад тых ідэалаў, якія запалілі яго сэрца. Ён прыняў рашэнне прайсці з Ясінскім праз усе вы­прабаванні і быць з ім побач і ў Літве, і ў Кароне [5].

    Пасля страты Вільні і адыходу з Гародні пагоршылася палажэнне Я. Ясінскага, пасля чаго па загаду Т. Касцюшкі былы камандуючы разам з Тыш­кевічам вырушыў у Варшаву. Як сведчаць крыніцы, Ясінскі нават жаліўся Агінскаму, што „адыйдзе пеша ў Парыж, бо ў Польшчы больш няма чаго рабіць. Тут засталіся толькі здраднікі, альбо людзі без душы”. Адказ Агін­скага стаў адлюстраваннем далейшага лёсу знакамітага літвіна: „Калі гэта сапраўды так, то аб сваім лёсе думаць не варта, лепей згінуць” [6]. Згодна з загадам Т. Касцюшкі пасля яго ад’езду часткі літоўскага войска, каб пазбегнуць пагрозы атачэння, вымушана пакідаюць Гародню і маршам праз Саколку і Беласток сцягваюцца на абарону Варшавы. Адным з апошніх пакідаў Гародню Я. Ясінскі.

    14 кастрычніка С. Макраноўскі ў абозе пад Бранскам атрымаў вестку аб паражэнні 10 кастрычніка пад Маціёвіцамі і ўзяцці ў палон Касцюшкі.

    С. Макраноўскага чакалі пад Варшавай, дзе разлічвалі на літоўскія аддзелы. А між тым Сувораў хутка сцягваў свае сілы пад прадмесце Варшавы – Прагу. 4 лістапада пачаўся яе рашаючы штурм. У выніку бітвы, згодна з рапартам самога Суворава, з больш чым 20 тыс абаронцаў Прагі было забіта 13 340, патанула ў Вісле каля 3 тыс і 12860 чалавек былі ўзяты ў палон. Выратаваліся, перайшоўшы на другі бок ракі, у Варшаву, толькі 800 чалавек. Пры абароне Прагі загінуў і Я. Ясінскі. У баі сябры страцілі адзін адного і на гэты раз назаўсёды. Тышкевіч не здолеў знайсці нават цела забітага Ясінскага. Сам ён быў паранены і ўжо не мог болей трымаць брою ў руках. Але ў той жа час гэта было ўжо і непатрэбна, Варшава капітуліравала. І ў гэтых абставінах зноў быў выкарыстаны Тышкевіч. На гэты раз меркавалася ажыццявіць план Данброўскага, адпаведна якому меркавалася выратаваць скарб і архіўныя дакументы шляхам пераправы ў Францыю. Тышкевіч з вялікім жалем пакідаў Варшаву, гэта стала яго першай эміграцыяй.

    Не абышлі Тышкевіча і падзеі лістападаўскага паўстання. Але на гэты раз абставіны яго ўдзелу ў вызваленчым руху складваліся па-іншаму. Не сам ён імкнуўся далучыцца да шэрагу паўстанцаў, а наадварот, значную ролю граў яго аўтарытэт у грамадстве. І калі звярнуцца да параўнання адносінаў Тышкевіча да падзеяў 1794  і 1831 годоў, то ўзнікае думка, што знакаміты сенатар па-іншаму ставіўся да новага паўстання. Па-першае, на гэты час ідэя ВКЛ трансфарміравалася, яна аб’ядноўваецца наогул з ідэяй дзяржаўнай незалежнасці. Дый на чале самога вызваленчага руху знаходзіліся асобы, якія не мелі такога ўплыву, як у свой час Касцюшка і Ясінскі. У 1831 годзе Тадэвуш Тышкевіч сам прыцягваў сваёй постаццю маладых патрыётаў.

    Пра аўтарытэт Тышкевіча і планы ў дачыненні яго асобы з боку паўстанцаў сведчыць шэраг фактаў. У красавіку 1831 г. узяць на сябе ролю лідара да Т. Тышкевіча звярнуліся белавежскія паўстанцы [7]. Віленскім камітэтам узначаліць паўстанне ў пушчы прапаноўвалася Каролю Нямцэвічу. Аднак сярод саміх паўстанцаў па гэтаму пытанню не назіралася аднадушнасці. На чале ваеннай сілы вылучаўся Я. Жылінскі. У той жа час было зразумела, што падзел улады ў дадзеных абставінах не мэтазгодзен. У якасці кампраміса на пасаду адзінага кіраўніка меркавалася вылучыць Тадэвуша Тышкевіча, да якога 15 красавіка накіравалася ў Свіслач дэлэгацыя. Аднак Тышкевіч на той момант не прыняў прапановы [8].

    На асобу Тышкевіча меў свае погляды і польскі генерал Дэзідэрый Хлапоўскі. 24 мая атрад Хлапоўскага ўступіў на тэрыторыю Беластоцкай вобласці, дзе яго палымяна віталі. Кожны дзень паўстанцы пераходзілі на новае месца. 25 мая частка з іх накіравалася ў Рудню, а атрад пад кіраўніцтвам С. Мяльчынскага – у Свіслач. Перш за ўсе яны прыбылі да знакамітага генерала. І як сведчыў дваравы Тышкевіча, загадалі апошняму рухацца разам з імі [9]. 26 мая Тышкевіча ўжо прадстаўлялі як новага кіраўніка афіцэрам корпуса Д. Хлапоўскага [10].

    Атрад пад даводствам Хлапоўскага і Тышкевіча ўступiў у бой з Вiленскiм пяхотным палком пад камандаваннем капiтана Каморнiцкага, які налічваў 180 чалавек і меў на ўзбраенні 2 гарматы. Паўстанцы атакавалi полк, у выніку чаго абяззброілі каманду і захапiлi гарматы [11]. Частка палонных салдат-літвінаў прыняла паўстанцкую прысягу i выказала згоду iсцi з польскай армiяй [12]. Астатніх салдат, як гэта было і пад Гайнаўкай, пакінулі вольнымі, разбірацца з імі проста не хапала часу.

    Хлапоўскi выдаў распараджэнне, паводле якога кiраўнiкам мясцовых атрадаў належала далучыцца да польскай армii. На дадзеным этапе гэта займела поспех. З Ізабелінскага лесу прыбыў атрад у 40 чалавек. З-пад Слоніма, зняўшы з мясцовай паштовай станцыі коней, прыбыў на чале невялікага атрада граф Адам Солтан. Адпаведным чынам паступіў і слонімскі памешчык Ісідор Мікульскі [13]. Да фарміравання Хлапоўскага дзякуючы паспяховым дзеянням пачалі далучацца дваравыя і дробная шляхта. У адпаведнасці з данясеннямі ключвойтаў, у пазначаны час сбегла ад памешчыкаў каля 135 чалавек, але, як пазначана, “лічба іх павінна быць значна большай, пра многіх не данясёна, усякі дзень іх уцёкі працягваюцца” [14]. Атрад генерала Хлапоўскага ў хуткiм часе налiчваў ужо каля 5 тыс. чалавек [15].

    31 мая паўстанцы выйшлі з Ліды па Вiлейскаму тракту: адна частка, якая налічвала 3 тыс. пяхоты і 2 гарматы накіравалася на Масты, другая ў колькасці 2 тыс., прадстаўленая ў асноўным кавалерыяй, з 4-ма гарматамі праз Радунь – на Вільню [16].

    У першыя дні чэрвеня на тэрыторыю Вiленскай губернi ў якасці падмацавання ўступiў 12-тысячны корпус польскай рэгулярнай арміі пад кіраўніцтвам генералаў А. Гелгуда i Г. Дэмбiнскага, якi ўзяў накiрунак на Вiльню. 1 чэрвеня Гелгуд выдаў адозву “Да жыхароў Літвы і Жмудзі”, у якой заклікаў не шкадаваць “ні маёнткаў, ні жыцця” для знішчэння ворага [17].

    10 чэрвеня адбылося аб’яднанне фарміраванняў Гелгуда і Хлапоўскага. Адзiнае камандаванне польскiмi рэгулярнымi сiламi было ўскладзена на Антонi Гелгуда, 10-11 чэрвеня ў Зеймах iм было абвешчана аб заснаванні адмістрацыйнага органа для літоўска-беларускіх зямель, так званага Часовага паўстанцкага ўрада [18]. У дакументах сустракаюцца розныя азначэнні гэтага органа: “Часовы Галоўны польскi ўрад у Лiтве”, “Цэнтральнае кiраўнiцтва”, “Часовы ўрад”, “Цэнтральны Літоўскі ўрад”, “Часовы ўрад правінцыі Літоўскай”, “Рада Адміністрацыйная” [19]. Аснову гэтага органа склалі 6 чалавек: старшыня – генерал польскiх войскаў граф Тадэвуш Тышкевiч, вiцэ-прэзiдэнт – Габрыэль Агiнскi, якому было даручана ваеннае ведамства; адмiнiстрацыйнае ведамства ўзначалiў Марцін  Залеўскi, аддзяленне палiцыi было даручана брату А. Гелгуда Яну Гелгуду, аддзяленне фiнансаў – былому сакратару вiленскай бiблiятэкi Казiмiру Контрыму, аддзяленне замежных спраў – Яўстафію Страшэвiчу [20]. Акрамя іх у склад часовага ўрада ўвайшлі яшчэ 20 чалавек [21].

    У пракламацыi Гелгуда ад 11 чэрвеня ў дачыненні паўнамоцтваў Цэнтральнага паўстанцкага ўрада пазначана, што ад яго “залежаць будуць Кiраўнiцтвы…якiя заснуюцца ў вызваленых Паветах для аднолькавасцi ў дзеяннi. Гэтае Цэнтральнае кiраўнiцтва будзе знаходзiцца пад абаронаю Войска Галоўнай кватэры. Яму Вы (паўстанцы – В.Г.) абавязаны падпарадкоўвацца i яно будзе выконваць Вашы патрабаваннi…” [22]. Паўнамоцтвы новага ўрада распаўсюджваліся не на ўсе тэрыторыі, ахопленыя паўстаннем, а толькі на тэрыторыю былой Віленскай губерні, куды ўваходзілі ў ліку іншых Браслаўскі, Завілейскі і Ашмянскі паветы [23].

    Адным з первых мерапрыемстваў у дзейнасцi Цэнтральнага паўстанцкага ўрада стала заснаванне 11 чэрвеня 1831 г. асноўных прынцыпаў фарміравання “нацыянальнай Ваеннай сiлы” (“паспалiтага рушэння”), якія сфармуляваны на падставе інструкцый, распрацаваных ў Варшаве. Варшаўскі дакумент падзяляецца на тры часткі. Першая ўключае палажэнні аб арганізацыі “паспалітага рушэння”, другая – спосаб вядзення ваенных дзеянняў, трэцяя складае дапаўненні ў дачыненні пяхоты (пазначаны віды ўзбраення і формы перасоўвання). Найбольшая ўвага надаецца арганізацыйным метадам (з 27 параграфаў дакумента гэтаму пытанню прысвечана 21). Гэтая частка змяшчае нават ўзор прысягі [24]. Распрацаваныя Цэнтральным Літоўскім урадам “згодна з мясцовымi абставiнамi” палажэннi, сведчаць наступнае:

    “1. Усе жыхары мужчынскага полу ад 18 да 45 гадоў, павiнны ўзбройвацца агнястрэльнай зброяй цi па недахопу такой касою ўмацаванаю на дрэве даўжынёй у чатыры лакці. Такая зброя складаць будзе сiлу гатовую да ўжытку так у Дзеячай Армii, як i на мяжы для ўтрымання парадку i бяспекi.

    2. З такой зброi дастаўлены будзе ў дзеючую Армiю адзiн кантанiст з двух сялянскiх i мяшчанскiх дымаў хрысцiянскага вызнання, выключаючы бурлакоў i яўрэяў; для дзесяцi ж такiх дымоў адзiн рослы конь…

    3. Узбраенне, якое застаецца ад вышэйсказанага ўжытку, застанецца на месцы свайго жыхарства i будзе ўжыта…да мясцовых паслуг i захавання парадку.

    4. Кожны Дваранiн ад 18 да 45 гадоў ад нараджэння ў сiлу многiх артыкулаў 2. аддзялення Лiтоўскага Статута, якi на голас айчыны кожнага Дваранiна да ваеннай службы пад стратаю Дваранскай Годнасцi прымушае, выступiць на канi з пiкаю даўжынёй чатырох локцяў пазробленаму ўзору, i адным пiсталетам на парпузе, збiрацца будзе ў павятовым горадзе i фарміравацца падобна са спецыянымi пастановамi, хто не выканае святога гэтага абявязку ў такой важнай i (нахабнай) патрэбе, будзе пакараны з усёй строгасцю вышэйсказанага закону.

    8. Мяшчане…, а таксама бурлакi будуць удзельнiчаць у агульнай справе наступным чынам, што з усiх 20 душ мужчынскага полу, а бурлакi з 5 дымоў дастаўляюць здольнага да вупражы рослага каня…” [25].

    У дакуменце ад 13 чэрвеня 1831 года, які ўяўляў сабой паведамленне Нацыянальнаму ўраду аб заснаванні Цэнтральнага Літоўскага ўрада, пазначаюцца функцыі, якія брала на сэбе гэтя структура: “падтрыманне парадка ў Краі, абуджэнне духа і актыўнасці ў справе адшукання Айчызны”. Разам з тым у даным акце не назіраецца аддзялення ў самастойную ад варшаўскага ўрада структуру. Літоўскі ўрад абяцаў выконваць “вышэйшую ўладу ў Краі” [26].

    Фармаванне апалчэння было ўскладзена на “правіцеля” ваеннага аддзялення Г. Агiнскага. Павятовым паўстанцкiм камiтэтам былi адпраўлены канкрэтныя распараджэннi Цэнтральнага ўрада. Так, iнструкцыi ад 14 чэрвеня, адрасаваныя Ашмянскаму камiтэту, змяшчаюць наступныя ўказаннi: “Прапаную…з атрыманнем гэтага загаду адразу з поўнай стараннасцю заняцца падобна з заснаваннем наборам кантанiстаў з сялян i паўстаўшых дваран…i на працягу васьмi дзён увесь набор правесцi ў выкананне” [27].

    Рада абрала сваёй рэзідэнцыяй Вільна, аднак на самой справе заставалася ў галоўнай кватэры і рушыла за арміяй. Выкананне распараджэнняў Цэнтральнага ўрада садзейнiчала таму, што аб¢яднаныя сiлы на момант iх сканцэнтравання пад Вiльняй налiчвалi каля 24 тыс. чалавек [28]. Аднак некампетэнтнае кіраўніцтва А. Гелгуда негатыўна адбылося на далейшых падзеях. Замест канцэнтрацыі ўсіх сіл у адным месцы з мэты стварэння колькаснай перавагі, Гелгуд значную з іх частку пакінуў удалечыні ад месца сражэння.

    19 чэрвеня 1831 г. пачаўся штурм Вiльнi. Поспех 1794 г. паўтарыць не атрымалася, паўстанцы вымушаны былi адступiць. Хлапоўскі прапаноўваў падзяліцца на 6 аддзелаў, якім належала накіравацца на Жмудзь, у Курляндыю, Белавежскую пушчу, у ваколіцы Вільні, Полацка і Барысава [29]. Замест гэтага фармiраванне ў складзе 4 тыс. чалавек, якiм кiраваў генерал Г. Дэмбiнскi, адыйшло на тэрыторыю Гродзенскай губернi. Астатнія сілы на чале з А. Гелгудам узялі накірунак на Жмудзь, разам з ім рушылі і члены ЦЛУ пад кіраўніцтвам Т. Тышкевіча. ЦЛУ спыніў сваю дзейнасць 4 ліпеня 1831 г., менавіта гэтым чыслом пазначаны апошні запіс ў кнізе зыходзячых папер дадзенага органа [30].

    Пасля паражэння паўстання Тышкевіч з рэшткамі польскай арміі апынуўся ў Прусіі, адкуль напачатку 1832 г. перабраўся ў Францыю і абаснаваўся ў Парыжы, дзе жыў з 2-ма дачкамі і пляменнікам. У адпа­веднасці з рашэннем Гродзенскай губернскай следчай камісіі яму было забаронена вяртанне на радзіму, ён быў аднесены да першага разраду злачынцаў, а маёнкак Свіслач канфіскаваны. Нягледзячы на ўсе гэтыя склада­насці, Тышкевіч да канца свайго жыцця заставаўся ў цэнтры грамадскіх падзей “Вялікай эміграцыі”.

     

    1. Kalinka W. Żywot Tadeusza Tyszkiewicza. Poznań, 1853. S. 9.
    2. Ibidem. S. 35–36.
    3. Ibidem. S. 37.
    4. Ibidem.
    5. Ibidem.
    6. Ibidem. S. 56.
    7. Niemcewicz K.U. Pamiętnik o powstaniu w Brześciu litewskim z r. 1831. Paryż, 1863. S. 90.
    8. Niemcewicz K.U. Pamiętnik… S. 91; Wielobłocki J. Krótki rys wypadków Litewskich roku 1831. Paryż, 1862. S. 9.
    9. НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 24, арк. 8.

    10.  Konarski S. Dziennik z lat 1831-1834 / Polska Akademia Nauk – oddzial w Krakowie. Materiały Komisji Nauk Historycznzch. №23. Warszawa, 1973. S. 19.

    11.  НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 17, арк. 5 адв.

    12.  РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 2330; Domejko I. Powstania 1830–1831 r. na Litwie // Powstania 1831 roku na Litwie. Wspomnitnia uczestnikow. Wilno, 1931. S. 7.

    13.  НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 24, арк. 20 адв; спр. 58, арк. 4–4 адв.

    14.  НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 17, арк. 5 адв; спр. 24, арк. 21.

    15.  Смит Ф. История польского восстания и войны 1830–1831 годов. Спб., 1864. Т. 2. С. 265–266.

    16.  НГАБ у г. Гродна, ф. 4, воп. 1, спр. 17, арк. 6.

    17.  Mościcki H. Powstania listopadowe na Litwie // Powstania 1831 roku na Litwie. Wspomnitnia uczestnikow. Wilno, 1931. S. XII.

    18.  Г. Масціцкі пазначае, што заснаванне ўрада адбылося ўжо 10 чэрвеня. У табліцы, складзенай С. Перасвет-Солтанам адзначана наступным чынам: 10 чэрвеня – зас­наванне “Цэнтральнага Літоўскага Урада”, 12 чэрвеня – арганізацыя ў Зеймах “Урада Цэнтральнага Літоўскага”. Гл.: Powstania 1831 roku na Litwie. Wspomnitnia uczestnikow. S. XIII, 160.

    1. РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 3941, арк. 73 адв; Powstania 1831 roku na Litwie. Wspomnitnia uczestnikow…S. 160; Durand R. Depesze z powstańczej Warszawy 1830–1831. Warszawa, 1980. S. 198.

    20.  Kalinka W. Żywot Tadeusza Tyszkiewicza. S. 148; Смит Ф. История польского восстания…Т. 2. С.  480.

    21.  AGAD, Zespół Wladz centralnych Powstania Listopadowego 1830–1831 r. (далей: WCPL), WCPL, nr 263, k. 1.

    22.  РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 3941, арк. 62 адв.

    23.  AGAD, WCPL, nr 710, k. 7.

    24.  “Я…прысягаю Богу Усявышняму і Айчызне маёй усімі сіламі без астачы абараняць яе і прыкладаць намаганні да яе вызвалення, прысягаю браты мае, што да астатняга моманту не пакіну яе, што нават калі ў няволю траплю, ні лічбы, ні месцазнаходжання, ні вядомых мне мэтаў перасоўвання войска і паспалітага рушэння не паведамлю; толькі буду спрабаваць вызваліцца з няволі і вярнуцца да сваіх для барацьбы, пакуль толькі Айчызна ў маёй дапамозе будзе мець патрэбу”. Гл.: AGAD, WCPL, nr 697, k. 79–82.

    25.  РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 3941, арк. 73 адв.–74.

    26.  AGAD, WCPL, nr 710, k. 11.

    27.  РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 3941, арк. 79–79 адв.

    28.  Смит Ф. История польского восстания…Т. 2. С.  479.

    29.  Krasicki K. Wspomnienia z r. 1831, a osobliwie z czasów wyprawy Chłapowskiego na Litwę // Zbiór pamiętników do historii powstaniu polskiego z roku 1830–1831. Lwów, 1882. S. 428.

    1. AGAD, WCPL, nr 709, k. 16–17.

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo