Archiwóm Panstwowe w Krakowie. Odział I.
Archiwóm Młynowskiego Chodkiewiczów 1099
Інвентар апісання маёнтка названага Петухова і фальваркаў дзвух, адзі ад пана Зыгмунта Пукшты набыты, названы Петухова, а другі названы Лапеніца; будынкі як у самым двары, так і ў фальварках;; таксама апісанне мяшчан у мястэчку Крыштафове пражываючых, баяр і іншых падданых, якія належаць да Петухова з фальваркамі і вёскамі Жорнаўка, Драгічаны, Раманаўка, Пасучычы, Халілейкі, Кабылякі, Рупейкі, Халстова, Нізяны. За апошняй воляй, згодна тэстаменту пан Крыштофа Монівіда на Драгастаях маршалка ВКЛ, старасты Ваўкавыскага; а пан Мікалай Трызна падкаморы Слонімскі на сябе ўзяў, мною Станіславам Катовічам генералам павету Слонімскага спісаны ў 1615 г. верасня 5 дня. (Другая копія дадзенага інвентара датуецца 1616 г. Яна больш поўная, утрымлівае значную колькасць інфармацыі).
Арк. 15-19 (77-82) Мястэчка Крыштафова,
Да таго маёнтку Петухова належыць.
Домы на рынку. У тым мястэчку дом гасцінны заезны з дрэва збудаваны з верху драніцамі пакрыты ў якім жыд Вольф Марковіч арэндатар пражывае. Унутранае забудаванне ў тым доме. Едучы з Ружанаў з уваходу ў той дом брама вялікая з тарціц на бегунах зробленая. Увайшоўшы ў сені па левую руку ізба белая, да яе дзверы на завесах. Утой ізбе печка з кафлі белай зробленая, пры печцы комін. Вокнаў з блонамі зробленымі ў дрэва тры; вакніцы на завясах тры; лавак пры сценках тры; стол, лаўка адна. З гэтай ізбы камора, да яе дзверы на бегунах з зашчэпкай, у ёй вокна два, у іх блонь зробленых у дрэва две; з гэтай каморы святліца, да яе дзверы на бегунах, у дзвярах зашчэпка. У гэтай святліцы вокнаў два, у іх болнь шкляных (арк.16 (78)) зробленых у дрэва дзве; печка з кафлі белых пры ёй камінак мураваны. З гэтай святліцы дзверы да стайні на завесах жалезных, у дзвярах зашчэпка. У канцы гэтай карчмы другая брама з тарціц зробленая на бегунах. Каля гэтай брамы ізба белая, да яе дзверы на завесах. У гэтай ізбе вокнаў у дрэва зробленых шкляных тры, лаў пры сценах тры, печ з кафлі белых зроблены, пры печы комін мураваны. Вышаўшы з гэтага дому на падворак адрына з дрэва зробленая, саломаю пакрытая, да яе дзверы на бегунах. Там жа на падворку хлеў для быдла саломаю крыты.
Да таго ж джома гасціннага. Бровар над ставам быў збудаваны, які зараз у дрэнным стане, апаўшы, толькі з неабходнасці ў ім мяшчане піва вараць, бо нідзе больш бровара няма. Патрэбны новы. У тым бровары для варэння піва: кацёл добры велькі адзін ( у 1616) (кацёл той злы спалены – 1615), чоп адзін, кваснік адзін, іншых начынняў броварных няма.
Арк.16 (79) Пляцы, домы, валокі і моргі мястэчка Крыштафова чылі Петухова.
коні | Валы | Уладальнік | дамы | пляцы | валокі | моргі |
Першы бок рынку | ||||||
Дом дворны гасціны, як вышэй памінёны, які ўжывае арэндатар Вольф Марковіч жыд | Пляцы 2 вольныя | 1 вольная | 4 вольныя | |||
1 | 2 | Саўка Новік сын у яго Максім, пры нім зяць Сямён | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
1 | 1 | Міхалка Галовы сыноў 2 Яська і Ян | дом | Пляцы 2 | 1 ½ | 4 |
— | 2 | Якуб Ерш, сыноў 3 Стэфан, Мацей, Яськав | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | — | Амельян Харітановіч, сыноў 2 Хілімон і Лук’ян | дом | Пляцы 2 | 2 | |
Другі бок рынку | ||||||
1 | 4 | Марцін Шаркі | дом | Пляцы 3 | ½ | 2 |
1 | 2 | Мікалай Эйсымонт леснічы на лесніцтво | дом | Пляц 1 | 1 | 4 |
— | — | Той самы на чыншу | — | Пляцы 2 | ||
— | 2 | Міхно Рупейчэня сын у яго Яська | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | 2 | Юзэф Эйсімонт, сыноў 2 Яська і Ян | дом | Пляц 1 | 1 | 4 |
Трэці бок рынку | ||||||
1 | — | Васька Пекар, сыны Марцін, томаш і Яська | дом | Пляцы 3 вольныя | 1 вольная, за лістом ЯМ | 4 вольныя за лістам ЯМ |
— | — | Матыс Цінковіч | дом | Пляц 1 | ¼ | 2 |
1 | — | Юры Эйсімонт, сыны Пётр, Адам, Ян | дом | Пляц 1 вольны | 1 вольная за лістом ЯМ | 3 вольныя за лістам ЯМ |
— | — | Юры Новік, сын Станіслаў | дом | Пляца ½ | ||
1 | 2 | Грышка Васілёвіч, мае сыноў 5 Яська, Даніла, Грыгоры, Іван і Карась | дом | Пляца ½ | ½ | 3 |
Чацвёрты бок рынку | ||||||
1 | — | У доме дворнымпражывае Маісей | дом | Пляца ½ | ||
1 | — | Марцін Глухі | дом | Пляца ½ | ||
1 | 1 | Войцех Ганчар | Дом | Пляц 1 | 2 | |
— | — | Яраш Катляр, сыны Іван, Мікалай, Яська | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | — | Лукаш Ліхабыт, сыны 2 Яська і Юры | дом | Пляцы 3 | 2 | |
Вуліца Нова Ваўкавыская з рынку па левай | ||||||
— | — | Ян Мейштун, сыноў 5 Мікалай, Яська, Крыштоф, Стас і Войцех | дом | Пляцы 2 | ||
— | 1 | Лаўрын Дзікі, пры нім пасынак Хвёдар | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
1 | 2 | Борка, сыноў 3 Лаўрын, Мікалай, і Яська | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | — | Лукаш Цынковіч сын Якуб | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | — | Яська Кошчей, сыны Крыштоф і Юры | Дом | Пляцы 2 | 2 | |
— | 2 | Якім Канановіч, сын Трахім | дом | Пляцы 2 | ½ | |
— | — | Петрук Говар,, сыны Жданок і Іван | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | — | Якуб Чалей, сын Ждан | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | 1 | Амельян Беднар, сыны Грыгор і Янка | дом | Пляцы 4 | ||
Другі бок той вуліцы з рыпку па правай | ||||||
— | 2 | Енджэй Шмойла, сын Карп | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | — | Улас Каваль Ананка | дом | Пляц 1 | ½ | |
— | 1 | Сцяпан Дзікі | Дом | Пляц 1 | ||
— | 2 | Аляксей Дзікі сыны Яська, Азарка і Юры | дом | Пляцы 3 | ||
— | — | Янка Чапнік, сын Войтэк | дом | Пляц 1 | ||
1 | 2 | Грыгор Шчэціна | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | — | Пётр Зогала, сыны Шымон, Міколай і Ясько | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | — | Амброзі Угольніковіч | дом | Пляц 1 | ¼ | |
— | — | Ясько Рэзнік, сыноў 2 Яська і Павел | дом | Пляц 1 | ½ | |
Вуліца Старая да Ваўкавыску з рынку па левай | ||||||
— | — | Іван Анішчэня | дом | Пляцы 3 | 2 | |
— | 4 | Стас Очкас сын Юры | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Войцех Лішчык, пры нім пасерб Міхна | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Іван Вайтовіч у яго сын Стаська | дом | Пляц 1 | ½ | 3 |
— | — | Андрэй Дырда | дом | Пляцы 3 | 2 | |
— | 2 | Андрэй Кравец, сыны 2 Мацей і Пятрук | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Паўлюк Хоміч, сыны 2 Адам і Міколай | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 1 | Ян Ананка, у яго сын Мікалай, пры нім жыве Сухоцкі Яська | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | — | Мацей Аношка у яго сын Яська | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | 2 | Міхалка Ткачэня | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
— | 2 | Трахім Вайтовіч, сыны Якаў, Раман, Іван | дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
Другі бок той вуліцы з рынку па правай | ||||||
— | 1 | Мікалай Кушнер сыны 2 Андрэй, Аляксей | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | — | Хвёдар Ганчар, сыны 2 Марцін і Крыштаф | дом | Пляцы 2 | ||
— | 1 | Ян Березка сыны Андрэй,Шымон і Войцех | Дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Пархвен Шчэціна, сын адзін Раман | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Цімох Дудка, сын Мікалай | дом | Пляца ½ | ½ | 2 |
— | — | Марцін Кравец, сын Габрыель | дом | Пляца ½ | ½ | 2 |
— | 2 | Міхалка Хоміч, сыны Наум, Захарка і Ільяш | дом | Пляц 1 | 2 | |
— | 2 | Ян Якаўтовіч, сын Грышка | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Ждан Падрэз, сыны 2 Стас і Міхалка | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | — | Лаўрын Кухар, сын сямён | Дом | Пляц 1 | 2 | |
— | 4 | Хвёдар Рума, сын Бартош | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Сцяпан Нецецкі, сыны 2 Якуб і Барташ | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
1 | 2 | Павел Багдановіч войт, ма сыноў 2 Гжэська і Якуба, на вайтоўства | дом | Пляцы 2 вольныя | 1 вольна на вайтоўства; на пласе ½ | 4 вольныя |
1 | 4 | Пятраш Харытановіч, сыны Енджэй і Юры | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | 2 | Павел Урбановіч, сыны Станіслаў і Енджэй | Дом | Пляцы 2 | ½ | 2 |
Вуліца Слонімская з рынку палевай | ||||||
— | — | Захары Пятровіч, пры нім брат Мацей | дом | Пляцы 3 | 2 | |
— | 2 | Марцін Грунт, сыны 2 Юзаф і Міхалка, пры нім жа браці 3 Яська, Якуб і Міська | дом | Пляц 1 | ½ | 2 |
— | — | Шчасны Бакач, у яго сын Юры | дом | Пляцы 3 | ½ | 3 |
— | 2 | Даніла Ткач, сыны 4 Паўлюк, Андрэй, Васька і Стаська | дом | Пляцы 3, адзін вольны | 1 вольная | 4 вольныя |
— | — | Міхал Лемпіцкі бакалаўр | дом | Пляцы 3 | ||
1 | 4 | Хвёдар Шэвель, у яго сын Сямён, пры нім зяць Ждан, мае сына Максіма | дом | Пляцы 2 | 3 | |
Другі бок той вуліцы з рынку па правай | ||||||
— | 2 | Іван Новадворац | дом | Пляц 1 | ½ | 3 |
— | — | Янка Валавік, сыны 2 Крыштоф і Ждан | дом | Пляцы 2 | ||
Вуліца Лыскаўская з рынку па левай | ||||||
— | — | Стас Столяр, сыноў 2 Шымон і Мікалай | дом | Пляц 1 | ||
Другі бок той вуліцы з рынку па правай | ||||||
1 | 2 | Аляксей Бакач каваль мае сыны 2 Амброзі і Павел, пры ім зяць Васіль | дом | Пляцы 4 | ½ | 3 |
— | — | На шпіталь | дом | Пляцы 2 вольныя | ||
— | — | Сцяпан Комза кравец | дом | Пляцы 2 | ||
— | — | На выган мясту | — | Пляцы 2 |
Сума тых усіх пляцаў. Як рынкавых так і вулічных 125. З іх на выган мясту здаўна наданых пляцаў 2; на жыда арэндатара ад платы вольныя пляцы 2; на войта мейскага пляцы 2; на ляснічага які гаёў пільнуе пляц 1; на Юрыя Эйсімонта залістом вольны пляц 1; на Ваську Пекара за лістем вольных пляцаў 3; на Данілу Ткача пляц 1; на падвоскага пляц 1; на шпіталь Петухоўскі пляцы 2; Тых усіх ад платы вольных пляцаў 15. З астаўшыхся пляцаў 110 плацяць з кожнага чыншу злотых ½ чылі коп 2/12.
Каней у тым мястэчку 21, а валоў сох 43
У тым мястэчку усіх валок 30. З тых на арэндатару жыдзе вольная валока 1; на ляснічага, які гаі пільнуе валока 1; на войта мейскага валока 1; на Юрыя Эйсмінта за лістам яго мосьці валока 1; на Даніла Ткача, калі каторага году робіць на двары вольная валока 1; З астатку валок 24 плацяць мяшчане чыншу з каждай валокі па копе 1.
У тым мястэчку усіх польных моргаў 138, з іх на арэндатара жыда вольных моргаў 4; на леснічага, які за гаямі пільнуе вольных моргаў 4; на войта мейскага моргаў 4; на Юрыя Эйсімонта за лістам ЯМ моргаў 3; на Данілу Ткача моргаў 4; З астатку моргаў 115 плацяць з кожнага моргу чыншу па злю 3 чылі коп 5/45
Арэнда Петухоўска, зякой паводлі ліста плаціць жыд Волф Марковіч з мястэчка Петухова і з млынаў на кажды год па 70 коп.
Сума усіх даходаў грашовых з мястэчка Петухова (Крыштафова):
З дамоў і пляцаў чыншу коп 2/12
З валок мейскіх 24 па капе коп 24
З моргаў польных коп 5/45
Арэнда за гарэлку і млыны коп 70
Сумма 101/57
Арк.24-25 (88-89) Павіннасці тых мяшчан Пятухоўскіх (Крыштафоўскіх)
Мешчанін, якія трымае валоку павінен з валокі сваёй на кажды год да двара Пятухоўскага
Арк.25(90). Пры тым мястэчку касцёл евангеліцкі.
З прыходу, каля касцёла дылаванем апаркованы, з дрэва збудаваны,
гонтамі пакрыты. Замест ісці ўнутр без патрэбы пшыохендзоны. Гэты касцёл таксама і апартаменты да яго належачыя ў дазоже і в завядываню мае прадеканум ксёндз Габрыель Газлерус казнадзея ў тым зборы ад нябожчыка светлай памяці яго мосьці пана маршалка (Кшыштафа Монівід Драгастайскага), як гатовым юргелестем, так і ўсялякімі легомінамі, паводле ліста яго мосьці як заўсёды ад двара Петухоўскага даходзіць мусяць быць задбаны.
Апартамента касцельная. Келіз срэбраны пазалочаны з пацінай – адзін.
Коневердка срэбная звонку пазалочаная – адна.
Медніца мозянджова для хрсту дзяцей – адна.
Абрус і пярынка з чырвонным вышыванне з карункамі і ліштвамі.
Сукно для прыкрыцця столу ў доле франдзкамі асадзоне.
Керу чырвонага для …. локці тры.
Кніга каментар на Новы Тэстамэнт Бенедыкта Ерыціюша
Кніга Берхарда тесторе Еклезіаста
Скрыня драўляная на чырвона пафарбаваная, жалезам акаваная, з замком для хавання тых рэчаў.
Пры тым жа касцёле Званіца, на ёй звонаў два. Адзін велькі, а другі меншы.
Пры тым жа касцёле. Школа для навукі дзетак, з дрэва збудавана, зверху драніцамі пакрыта. Уваходзячы ў сені дзверы на бегунах, у сенях комін з гліны зроблены, з тых жа сяней па правай руцэ ізба белая, да яе дзверы на бегунах. У ізбе печка з кафлі простых зроблены, пры печцы камінак з гліны зроблены. Лавак дзве, вокнаў тры з блонямі шклянымі ў дрэва зробленых і патлучоных тры, акеніца адна на завесах, адзве на бегунах. Гету школу мае ў сваім кіраванні Міхал Лемпіцкі, бакалаўр, за лістам пана яго мосьці Маршалка нябожчыка, гэты бакалаўр як гатовым юргелетэм, так і ўсялякімі легумінамі паводле лісту з двара Петухова мусяць даходзіць, павінен быць дагледжаны.
Арк.26-28 (91-93). Плебанія Пятухоўская, якую на той час трымае ксёнз Габрыель Газлерус.
Забудова той плебаніі. Прыходзячы ад мястэчка да плябаніі брама з дошак, а пры ніх калітка, зробленыя драніцамі пакрытыя. Увайшоўшы на падворак насупраць брамы дом пры зямлі з дрэва збудаваны, зверху гонтамі пакрыты.
Воласць Двара Петухоўскага
Л.28-30 (94-95) Вёска Жорнаўка
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
— | 2 | Мацей Каленік пры нім брат Савон | 1/2 | ½ |
1 | 1 | Мікалай і Андрэй Сцепановічы, у Мікалая сын Ждан | 1/2 | ½ |
1 | 2 | Якуб і Ждан Цівановічы | 1/2 | |
1 | 2 | Ждан Вялічка, сыны 4 Каспар, Стэфан, Томко і Сямён | 1 | 1 |
— | 1 | Каспар Харузі | 1/2 | |
— | — | Марцін Шаркі з мястэчка | ½ | |
— | 1 | Маісей Ількевіч, сыны 3 Дзяніс, Пётр, Максім | 1/2 | |
1 | 2 | Іван Ількевіч | 1/2 | |
1 | 2 | Андрэй Шэмятовіч, ма сына Сцефана | 1/2 | |
— | — | Сямён Шэмятовіч | 1/2 | |
1 | 2 | Аляксей Борздевіч, сыны 2 Мікалай і Станіслаў | 1/2 | |
— | 2 | Ганна Палубіна, сыны 3 Пётр, Грышка і Яська | 1/2 | |
1 | 4 | Клімуці Цівун дворны, мае сыны 4 Мікіта, Ільяш, міколай, самойла. Пры ім брат Васіль, ў яго сыны 2 Хвёдар і Міхайла. На цівунства | 1 вольная | |
1 | 2 | Сямён Мазкевіч, сыны 2 Іван і Енджэй | 1/2 | |
— | 1 | Дзяніс Лучычыч у яго сын Марка | 1/2 | |
— | 1 | Сідар Хведзіўковіч у яго сын Трахім | 1/2 | |
1 | 2 | Федзюк Дзеречыч сыны 2 Еджэй і Клімуці | 1/2 | |
1 | 2 | Сідар Цішукевіч пры нім пасерб Якуб | 1 | |
— | 2 | Ждан і Андрэй Павлючэнята | 1/2 | |
1 | 2 | Петрок і Стас Пракаповічы | 1/2 | |
— | 1 | Сцяпан Барсук цагляр, сыны 3 Ждан, Томко і Мірон | 1 вольная | |
— | — | Мацей Мурашка, у яго сын Шчэсны | 1/2 | |
— | 2 | Янка Сцепановіч у яго сын Ільяш | 1/4 | |
— | — | Мацей Сцепановіч у яго сын Сямён | 1/2 | |
— | 1 | Ясюкова Вознічына, сыны 2 Мікалай і Ждан | 1/2 | |
1 | 2 | Балтромей Марцеёвіч войт, пры ім зяць Іван | 1 вольная | |
2 | 4 | Сямён Неразмяновіч, пры нім брата яго сыны 3 Мацей, грышка і Шчасны | 1 | 1 |
1 | 2 | Саўка Санёвіч, сыны 3 Андрэй, гапон і Яська | 1/2 | ½ |
— | 2 | Сямён Панёвіч, у яго сын Барталамей, а брата сын Сцяпан | 1/2 | ½ |
На карчме Жорнаўскай, якую жыд арэндатар трымае | 1 вольная |
У тым сяле валок 22, з тых на карчму вольная валока 1; на войта валока 1; на цівуна валока 1; на цэгляра валокі ½; На чыншу валок 4 ½. З іх плацяць чыншу па копе адной. З астатку валок цяглых 14 плацяць чыншу з каждай валокі па грошаў літоўскіх 30; да якога дзякла жыта па бочцы 1; аўса па бочцы 1; кур па 2. Гусей а ні яек не даюць.
Пры тым сяле сяножаць на вазоў 12. Та здаўна да усякаму з сяла прыдатна, адплаты вольна.
Сума з той вёскі чыншаў коп 11/30, жыта бочак 14, аўса бочак 14, курэй 28. Каней ў той вёсцы 15, а валоў Сох 23 ½
Л.30-32 (96-98) Вёска Дарагічаны
коні | Валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
1 | 2 | Адам Семяновіч каваль у яго сын Шчасны, пры нім жа брат Іван на кавальства | 1 вольная | ½ |
2 | Ждан Хоміч, сыноў 3 Васіль, валеры і Даніла | 1/2 | ||
2 | 4 | Сцяпан Гардзеёвіч пры ім браты 2 Іван а Грыцька | 1 | 1 |
2 | Іван Супрановіч | 1/2 | ||
1 | 4 | Лукіян Ёўсеёвіч, прынім брат Васіль | 1/2 | 1 |
2 | 4 | Даніла а Марцін Рамановічы і Марціна сын Іван | 1 | 1 |
1 | Іван Андрэевіч, сыны 2 Дзям’ян і Архім | 1/2 | ½ | |
1 | Марцін Песік | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Мацвей Лісіца, сыны 2 Фёдар а Міхалка | 1/2 | |
Фёдар Лісіца, сыны 2 Ждан а Алізар | ½ | |||
2 | Ждан Амсімовіч | 1/2 | ||
2 | Сцяпан Канюховіч, сыны 2 Алізар а Гардзей | 1/2 | ||
2 | 4 | Барыс Шарыловіч сын Сямён, пры нім жа брат Андрэй і братаніч Грышка | 1 | 1 |
1 | 2 | Марцін Купрашэвіч, сыны 2 Гаўрыла а Алізар, пры нім жа зяць Фёдар | 1/2 | ½ |
1 | Максім Катырка | 1/2 | ½ | |
1 | 4 | Акула Багушэвіч, сыны 2 Лаўрын а Сцяпан | 1/2 | ½ |
1 | 4 | Андрэй Багушэвіч, сыны 2 Сцяпан а Грыгор, пры нім жа брат Даніла | 1/2 | ½ |
1 | Зосін Петраневіч | 1/2 | ½ | |
Мікіта Ешлашэвіч, у яго сын Іліяш | 1/2 | ½ | ||
2 | Баріс Санцовіч, сыны 3 Іван, Сідар, мірон | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Іван Санцовіч, сыны 2 абодваЯкімы | 1/2 | ½ |
1 | 2 | МацейЛушчыковіч, у яго сын Дзем’ян, пры нім зяць Астапка, сыны Андрэй, Іван Стэфан | 1/2 | |
1 | 2 | Сямён лушчыковіч, сыны 3 Азарі, Стэфан а Паўлік, пры ім зяць Паўлік сын Матфей | ½ | |
1 | 2 | Супру Ціўковіч, зяць Іван, у яго сын Фёдар | ½ | |
1 | Бакун Ціўковіч, сыны 2 Якаў а Іван | ½ вольная | ||
1 | 1 | Блажэй Макурэвіч, сыны 2 Барташ а Шымон | 1/2 | |
1 | 2 | Марцін Макуревіч, сыны 3 Стас, Якуб а Пётр | 1/2 | |
1 | 2 | Міхалка Арэшка, сыны 2 Шчасны а Юрка | 1/2 | ½ |
1 | 2 | Шымка Макуревіч, сыны 2 Грышка а Матыс | 1/2 | ½ |
2 | Мацей Яновіч, сыны 2 Пётр а Міхалка | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Шчасны, Пятрук а Ждан Лаўрыновічы | 1/2 | ½ |
Клімуць Цівун дворны ў Жорнаве жыве | ½ | |||
1 | 2 | Барыс Казейка, сыны 2 Васіль а Савасц’ян | 1/2 | |
1 | Хілімон Нерахманавіч | 1 | ||
1 | Цімох Купкашэвіч, сыны 2 Хвёдар а Міхалка, у Хвёдара сын Гаўрыла | 1 | ||
1 | 1 | Андрэй Жамойцін (Жмудзін), сын Стасюк, у таго Стасюка сыны 2 Грышка а Юрка | ½ | |
2 | Якуб Анісімовіч, у яго сын Адам | 1/2 | ||
1 | 2 | Цімох а Шчасны Паўлюковічы | 1/2 | 1/2 |
У тым сяле валок 34, з тых на каваля вольная валока 1, на стоража якія гаі пільнуе валокі ½; на чыншу валок 13 ½, з іх плацяць чыншу па копе 1. З асўшыхся валок цяглых 19 плацяць чыншу па 30 грошаў. Да таго дзякла жыта па бочцы 1, аўсу па бочцы 1, кур па 2; гусей і яек не даюць. Павіннасць работы ніжэй названа.
Сумма з той вёскі чыншу коп 23, жыта бочак 19, аўсу бочак 19, курэй 38.
А ў той вёсцы каней 25, а валоў сох 36.
Л.32-35 (98-101) Вёска Раманава
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
— | 2 | Мелешка Рамановіч, мае зяця Харытона | 1/2 | ½ |
2 | 4 | Матфей Рмановіч, ма сыны 3 Аляксей, Хвёдар а Андрэя, пры нім уніка 2 Пракоп а Міхал | 1 | 2 |
2 | Паўлюк Балтрамеёвіч, сыны 2 Паўлюк і Янка | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Блажэй Ждановіч, у яго сын Іван, пасынак Мацей | 1/2 | 1 |
2 | 4 | Турэйка Баярын на службе лістоўнай, у яго сын Адам | 2 ½ вольныя | |
1 | 2 | Азары Беднарж на беднарства, сыноў уяго 2 Андрэй а Сямён | ½ вольныя | ½ вольныя |
2 | Іван а Пракоп Петраневічы | 1/2 | ½ | |
1 | Мікалай Харужы Ткач, у яго сын Якуб | 1 вольная | ||
1 | Фёдар Дзябелы, у яго сын Іван | 1/2 | ½ | |
2 | 4 | Грышка Арцюшка, мае сыны 2 Хвёдар а Шчасны | 1 | |
2 | Гаўрылаа Сцяпан Леваневічы | 1/2 | ½ | |
1 | Зоф’я Галавая ўдава, сыны 2 Юрка а Паўлюк | 1/2 | ½ | |
4 | Іван Даўбенка, мае сыны 4 Сямён, Міхал, Себасц’ян а Аляксей, у Сямёна сыны 2 Азары а Шчасны, у Міхала сын 1 Янка | 1 | 1 | |
1 | 2 | Хвёдар Каласоўскі, сыны 3 Шымка, Ждан а Янка, пры нім зяць Войцех | 1/2 | ½ |
1 | 2 | Філіп Каласоўскі, пры нім цэсця яго нябошчыка Грышкі сыны 4 Сцяпан,Ждан, Андрэй, Васіль | 1 | 1 |
2 | Івашка Каласоўскі у яго сын Цімох | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Войцех Гедройць сыны 2 Якуб і Васіль | 1/2 | ½ |
1 | Сенька Шэбунка ткая, сыны 4 Хвёдар, Амельян, Міхна а Стаська | 1 вольная | ||
1 | 4 | Марцін Чарнушка беднар, сыны 4 Яська, Шчасны, Ядам і Юрка, пры зяць Паўлюк мае сыны | 1 вольная | 1 |
2 | 4 | Андрэй Казак, у яго сыны 2 Мікалай а Адам, зяць Якуб | 1 | 1 |
2 | Пётр Панялоўскі | 1 | ||
2 | Сідар Шэвель ткач ў яго сыны 3 Міхал, аляксей і Якім, пры нім зяць Фёдар | 1 вольная | ||
2 | 3 | Сямён Каласоўскі, пры нім зяць Марцін, у яго сын Адам | 1/2 | 1 |
2 | Пась Смык ткач, пры нім браты 2 Якуб а Сямён | 1 вольная | ½ | |
Сямён Лушчыковіч з Драгічан | ½ | |||
Мацей Лушчыковіч з Драгічан | ½ | |||
Супрон Цынковіч з Драгічан | ½ | |||
Лявон Лісіца з Драгічан | 1 | |||
Іван Ілкевіч з Жорнаўкі | ½ | |||
Маісей Ілкевіч з Жорнаўкі | ½ | |||
Андрэй Шэмётовіч а Аляксей Баршчэня | 1 | |||
Сцяпан а Ждан Анісімовічы | 1 | |||
Ждан Хаменя з Драгічан | ½ | |||
Пётр Пракапеня з Жорнаўкі | ½ |
У тым сяле валок 40, з тых на службе лістоўнай валокі 2 ½, на беднараў 2 валокі 2, на 4 ткачоў валокі 4. Аднака ж тыя ўльговыя, каторага часу да двара не робяць, тады разам з іншымі цяглымі да двара на работу ходзіць і рабіць павінны. Чыншу а ні дзякла даваць не павінны. На чыншу валок 22, х іх плацяць па копе 1, з астатка валок цяглых 9 ½ плацяць чыншу па 30 грошаў. Да таго дзякла жыта па бочцы, аўсу па бочцы, курэй па 2. Гусей і яек не даюць. Павіннасці работы ніжэй памінёны пры заканчэнні апісання воласьці.
Сумма з той вёскі чыншу коп 26 гр.45. Жыта бочак 9 ½, аўсу 9 1/2. Курэй 19.
Каней ў той вёсцы 17, а валоў сох 28.
Пры тым сяле зямля Баярская названая Алізараўская
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
Акула Багушэвіч з Драгічан | 1 | |||
Цімох Купрашэвіч Драгічан | 1 | |||
Сідар Цішкевіч з Жорнаўкі | 1 | |||
Блажэй і Марцін Макуцевічы з Драгічан | 1 | |||
Арцюшка Баярын з Раманаўкі | 1 ½ | |||
Клімуць цівун дворны з Жорнаўкі | 1 | |||
Сямён Маскевіч з Жорнаўкі | ½ | |||
Андрэй Жамойцін з Драгічан | ½ | |||
Федзюк з Жорнаўкі | ½ | |||
Янка Сцепановіч з Жорнаўкі | ½ | |||
Ждан Паўлюковіч з Жорнаўкі | ½ | |||
Адам Каваль з Драгічан | ½ | |||
Блажэй Ждановіч з Раманаўкі | ½ |
Той зямлі баярскай 10 валок, плацяць з кожнай валокі па 1 копе, разам 10 коп.
С. 35-37 (101-103) Сяло Пашучычы
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
— | Якуб Карскі на лістоўнай службе | 1 вольная | ||
1 | 4 | Марцін Рупейка таксама на лістоўнай службе | 3 вольныя | |
2 | Захарка Калосіч, сыны 2 Васіль а Улас | 1/2 | ½ | |
1 | Фёдар Калосіч у яго сын Яўхім | 1/2 | ½ | |
1 | Маісей Седзько сыны 2 Грышка а Астапка | 1/2 | ½ | |
1 | Блажэй Саладоўнік, сыны 3 Акула, Шымка а Іван | ½ вольная | ½ | |
1 | 1 | Селіцкі Крывопіша у яго сыны Леўка а Гарасім | 1 вольная | |
1 | 4 | Міхалка Сенковіч сыны 2 Гарасім а Лучка | 1/2 | 1 |
1 | 4 | Даніла Сенковіч ма сына Андрэя а зяця Юрка | 1/2 | 1 |
Мацей Макуцевіч сыны 4 Марцін, Сцяпан, Мікалай і Андрэй | 1/2 | ½ | ||
1 | 2 | Янушка стары сладоўнік ма сыны 3 Іван, сямён а Яўхім | 1/2 | ½ |
1 | 2 | Сцяпан, Андрэй, Іван, Паўлюк і Аляксей Леваневічы | 1//2 | 1 |
2 | Лучка Гаврыловіч | 1/2 | ½ | |
2 | 4 | Марка Казлінка у яго сыны 2 Стас а Геліяш, пры ім жа браты родныя 5 Томка у яго сын Пётр, Арцей у яго сын Адам, каспар і Міхалка | 1 | 1 |
2 | 4 | Мікалай Гойлі сыны 2 Яська і Мацей | 1 | 1 |
1 | 2 | Шымка Жамойцін у яго сын Андрэй | 1/2 | 1 |
1 | 2 | Іван Чабатар сыны 2 Стэфан а Мікалай | 1/2 | 1 ½ |
2 | Блажэй Лычык | 1/2 | ½ | |
1 | Марцін Лычык у яго сын Юрка | 1/2 | ½ | |
1 | 2 | Лаўрын ППудкі мае сыны 4 Крыштоф, Акула, Андрэй і Дзям’ян | 1/2 | ½ |
Каспар з Халілейкаў | 1 |
У тым сяле валок 28, з іх на лістоўнай службе вольных ад платы валок 5; на саладоўніка вольная валока ½. На чыншу валок 13 ½, плацяць з каждай валокі чыншу па копе 1. З астатку валок цяглых 9 плацяць чыншу па гр.30. Да таго дзякла даюць жыта па бочцы 1; аўсу па бочцы 1, курэй па 2. Гусей і яек не даюць. Павіннасці работы памінёна ніжэй.
Пры тым сяле Засцянкі.
Засцянак канцом пры дарозе Зельвенскай а бокам адным к валокам Пашучыцкім, адругім бокам да Шэмятоўшчызны …. моргаў 5.
Другі засцянакпры сцяне ў канцы валок палісадзебных сяла Пасуціч, а другім бокам ляжыць пры сцяне ад грунтаў Пані Шэметовай. Таго засцянку моргаў 8/19.
Сума з той вёскі гатовага чыншу коп 18/30, да таго жыта бочак 9, ашсу бочак 9; курэй 18.
А каней ў той вёсцы 14, а валоў сох 20.
С.37 (с.104-105) Сяло Халілейкі
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
2 | 4 | Каспар Гойлі сыны 2 Каспар а Яська | 1 | 1 |
2 | 4 | Якуб Ажэлі сыны 2 Ждан а Юры | 1 | 1 |
1 | 2 | Грышка Кандрацічэня сын Адам а племяннік Стас | 1/2 | ½ |
Марцін Булыка, прынялі Грышка Кандрацічэня | 1/2 | |||
1 | 2 | Сцяпан Буско у яго сын Якуб, а другі Юры Высошчэня, якога сабе за сына ўзяў | 1/2 | ½ |
1 | 2 | Мікалай (Каспар) Мельнік | ½ вольная | |
1 | 2 | Сцяпан Акуліч мае сыны 3 Грыгоыр, Андрэй, дзяніс | 1/2 | ½ |
У тым сяле валок 8, з іх на млынару валокі ½. На чыншу валок 3 ½ з іх плацяць чыншу па копе 1. З астатку цяглых валок 4 чыншу па гр.30. Да таго дзякла жыта па бочцы 1, аўсу па бочцы 1, курэй па 2. Гусей а нія ек не даюць. Павіннасць работы ніжэй пры апошняй вёсцы памінёная будзе.
Засцянкі гэтага сяла:
Засцянак першы,які ляжыць канцом адным і бокам пры грунце Ашмянаў, а канцом другім у сцяны і валок сяла паданных Біскупіх, а другім бокам ляжыць пры грунтах Мількевічаў, таго ёсць моргаў 8/2, плацяць копу 1.
Засцянак другі названы Селішча, каторы ляжыць з усіх бакоў Мількевічаў, вымеранага з сянажацю моргаў 4/20
Засцянак якога вымерана зямлі ворнай з сянажацю моргаў 4/ 7 1/8.
Сума платаў з той вёскі чыншу коп 5/30; жыта бочак 4, аўсу бочак 4, курэй 8.
А каней у той вёсцы 8, а валоў сох 8.
С.38-39 (105-108) Сяло Кабылякі
коні | валы | Уладальнікі | Валокі цяглыя | Валокі чыншавыя |
1 | 4 | Сцяпан Слабкі ма сыны 3 Себасц’ян, Марка а іліяш | 1/2 | 1 |
2 | Гэтую валоку на год 1616 узяў Ярома Байкоза палавіну на службе, а другая палавіна на чыншу, мае сыны 5 Івана, Васіля, сямёна, Максіма і Яўхіма | |||
2 | Якавец пісар, у яго сын амельян, а брат пры ім Паўлюк | 1/2 | ||
Той жа пісар трымае пустую зямлю рэз з якой плаціць гр 40 | ||||
3 | 6 | Станіслаў Якшта, які шпіхлер пільнуеу, у яго сын Цімох, брат пры ім Сцяпан ма сыны 2 Бартоламей і Андрэй | 1 вольная | |
Тойжа Якшта трымае пустую зямлю разы 2 плаці па гр 40. | ||||
2 | 4 | Іван Таранцеёвіч слюсар на слюсарства | 1 вольная | |
1 | 2 | Шэвель Рыбак мае сына Цімоша на рыбацтва | 1 вольная | |
Ігнат Кабыльнік падвойскі, у яго 3 сыны Яська Панас а Стасюк | ½ вольная | |||
1 | 2 | Саламея Тарантаёва | ½ | |
1 | 4 | Грыгоры Млынар мае сыны 2 Самойла а Васіль | 1 | |
1 | 4 | Мікалай альбо Мікіта Анцыпеня сыны Андрэй і Іван | 1/2 | |
Той жа Мікіта трымае пустую землю рэз плаціць гр 40 | ||||
Блажэй Здановіч з Раманавай | ½ | |||
2 | Тыя ½ валокі на асядленне прыняў Барыс Байкоза на службе, мае сына аднаго Якава | |||
Мелешка з Дарагічан трымае пустую зямлю рэз плаціць гр 40 | ||||
На стадоле Кабыляцкай якую трымае жыд Арэндатар | 1 вольная |
Работы тых вёсак з валок цяглых адрабляць маюць такім спосабам: з каждай валокі цяглай кожны тыдзень яко і з чым загадаюць летам па 2 чалавека 4 дні, а пяты дзень калі патрэба з’явіцца за хлебам дворным хадзіць павінны. А зімой маюць служыць па 3 дні з валокі падвое. У падводзе дзе загадаюць ездзіць і страж па калеі паводле даўняга звычаю адпраўляць павінны.
Збор усіх прыходаў грашовых з мястэчка Крыштафова і вёсак да двара Пятухоўскага належачых
З мястэчка Крыштафова – коп 31/57
Арэнды з мястэчка і млыноў – коп 70
З вёскі Жорнаўка – коп 11/30
З вёскі дарагічаны – коп 23
З вёскі Раманава – коп 26/45
З зямлі Алізараўскай – коп 10
З вёскі Пашучычы – коп 18
З вёскі Халілейкаў – коп 5/30
З вёскі Кабылякі – коп 9/41
Сума ўсяго прыходу грашовага – коп 206/23
Да таго дзякла: жыта бочак 57; аўсу бочак 57; курэй 114,
А каней у мястэчку і на воласці 110, а валоў сох 174 ½.
Ваш отзыв