• Земляки

    2014/06/09

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Зоф’я Абрамовіч  (20.11.1948, мяст. Воўпа Ваўкавыскага р-на) польскі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук габілітаваны (1994). Вучылася ў беларускай школе ў Воўпе, дзе скончыла 2 класы. У 1957 г. сям’я пераехала ў Польшчу

    Акунеўскі — краязнаўца

    Юры Базнікін – дызнайнер

    Зорах Варкрафцік – палітычны і дзяржаўны дзеяч Ізраіля, ставіў подпіс пад Дэкларацыяй аб незалежнасці Ізраіля

    Міхась Вераціла –  краязнаўца

    Ларыса Геніюш — Ларыса Геніюш — Геніюш Ларыса, паэтэса, ураджэнка былога маёнтка Жлобаўцы, у 1928 скончыла Ваўкавыскую польскую гімназію.

    Ільях Голамб – жыдоўскі палітычны і васковы дзеяч, стваральнік арміі Вызвалення Ізраіля.

    Сяргей Грыневіч – мастак

    Мікалай Давыдзюк — журналіст

    Станіслаў Жукоўскі – мастак

    Мікола Жылінскі – гісторык

    Я.Жэйма – актрыса

      ЖЕЙМО Янина Болеславовна (29. 05. 1909 — 29. 12. 1987), актриса.
    Родилась в Волковыске, всемье цирковых артистов. Училась в киномастерской ФЭКС. Окончила Институт Экранного искусства (1930). Актриса к/ст «Ленфильм», с 1949 — Театра-студии киноактера. С 1957 жила в Польской народной республике. Умерла в Москве.

    ФИЛЬМОГРАФИЯ:

    1925 МИШКИ ПРОТИВ ЮДЕНИЧА
    1926 ЧЕРТОВО КОЛЕСО («Моряк с «Авроры»)
    1926 ШИНЕЛЬ
    1927 СОЮЗ ВЕЛИКОГО ДЕЛА (С. В. Д.)
    1927 ЧУЖОЙ ПИДЖАК
    1929 ГОЛУБОЙ ЭКСПРЕСС («Экспресс Нанкин — Су-Чжоу»)
    1929 НОВЫЙ ВАВИЛОН («Штурм неба»)
    1931 ОДНА
    1933 МОЯ РОДИНА («Мост», «Люди ОКДВА»)
    1934 ПЕСНЯ О СЧАСТЬЕ («Тайна Кавырли»)
    1934 РАЗБУДИТЕ ЛЕНОЧКУ
    1935 ГОРЯЧИЕ ДЕНЕЧКИ
    1935 ПОДРУГИ
    1936 ЛЕНОЧКА И ВИНОГРАД
    1938 ВРАГИ
    1939 ШЕЛ СОЛДАТ С ФРОНТА
    1939 ДОКТОР КАЛЮЖНЫЙ
    1941 ПРИКЛЮЧЕНИЯ КОРЗИНКИНОЙ
    1943 ДВА БОЙЦА
    1943 МАРТ-АПРЕЛЬ
    1943 МЫ С УРАЛА
    1947 ЗОЛУШКА
    1955 ДВА ДРУГА

    Тадэўш Зянкевіч – літаратуразнаўца, педагог

    Усевалад Іваноў — (19.09.1888—09.12.1971), рускага пісьменніка, радзіма Ваўкавыск. Скончыў гісторыка-філасофскі факультэт Пецярбургскага універсітэта (1912). У 1922 — 1945 жыў у Кітаі, займаўся журналістыкай, супрацоўнічаў з ТАСС. У Маскве, Паўднёва-Сахалінску, Хабараўску выходзілі яго кнігі прозы “Тайфун над Янцзы” (1952), “Шлях да алмазнай гары” (1956), “На ніжняй Дзебры” (1958), “Веснавая аповесць пра скрынку на акне” (1960), “Валька” (1961), “Чорныя людзі” (1963).

    Дзьмітры Іваноўскі- мастак

    Эўгеніюш Кабац — (н. 11.1.1930), польскага празаіка, эзэіста, перакладчыка, радзіма Ваўкавыск. Тут жыў да 16-цігадовага ўзросту, затым выехаў у Польшчу. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Азарэнне мора» (1956), «П’яны анёл» (1957), аповесцяў «Прыгода з Агнешкай» (1962), «Адзінаццатая запаведзь» (1965), «Выкраданне Джульеты» (1978) і інш. Пісаў пра асаблівасці гістарычнага шляху беларусаў, ролю нацыянальнай інтэлігенцыі (“Вопросы литературы”, 1975, № 12). У 1973—93 гг. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Litaratura na swiecie”. Сакратар польскай філіі Таварыства еўрапейскай культуры (1990), сябра галоўнай управы “Польшча — Беларусь” (1994). Перакладае з беларускай (асобнымі выданнямі ў яго перакладзе выйшлі кнігі В.Быкава, І.Мележа), рускай, італьянскай моваў.

    М.Каладзінскі – артыст тэатра

    Ул.Каліноўскі- грамадскі і палітычны дзеяч

    Вітольд Карпыза  — краязнаўца, мастак

    Людміла Кебіч – паэтка

    Мікалай Крукаў – беларускі мастак

    Аляксандр Крывенка- дызайнер

    Станіслаў Ланец- польскі гісторык, педагог

    Навагрудскага Герцаля (03.09.1904—05.11.1973), празаіка, журналіста, радзіма Ваўкавыск. З сям’і дробнага службоўца. Вучыўся ў Бакінскім універсітэце (1921—1923). Працаваў у газетах і часопісах. Аўтар дакументальных аповесцей, кніг для дзяцей: “Герой Савецкага Саюза Д.М.Карбышаў” (1948), “Вяліка жамчужына” (1964), “Пячора Бацікава” (1965) і інш.

    Язэп Найдзюк- палітычны  дзеяч, гісторык

    Мікалай Пупко- дызайнер

    Міхаіл Пятроў –  артыст тэатру і кіно

    Людміла Пятруль- мастак і паэтка

    Максімільян Рыла – падарожнік і навуковец 19 ст.

    Якаў Рабіновіч- пісьменнік

    Генадзь Семянчук – навуковец, гісторык і археолаг

    Ян Субач – пісьменнік

    Іван Хлябцэвіч – духоўны дзеяч, публіцыст к.19-п.20 стст.

    Вячка Целеш-мастак

    Яўген Штоп-балейтмайстар

    Паўлюк Шукайла – пісьменнкі

    Лідзія Ялоўчык-пісьменніца

    Давід Янкоўскі – (шахмаціст)

    Фабіян Ярэміч – грамадскі і культурны дзеяч

    Абрамовіч Зоф’я (20.11.1948, мяст. Волпа), польскі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук габілітаваны (1994). Вучылася ў беларускай школе ў Волпе, дзе скончыла 2 класы. У 1957 г. сям’я пераехала ў Польшчу. Жылі ў в.Арачы каля Элка. У Арачах скончыла пачатковую школу, у Элку – агульнаадукацыйны ліцэй. Вучылася на філалагічным факультэце Вроцлаўскага універсітэта (1966 – 71). Працавала ў Інстытуце славістыкі гэтага універсітэта (1971-72). З 1972 – на факультэце гуманітарных навук Беластоцкай філіі Варшаўскага універсітэта (універсітэта ў Беластоку). Вывучае руска-польскія і беларуска-польскія лексічныя сувязі, займаецца анамастыкай на матэрыяле Беласточчыны. Друкуецца з 1973 г. Сааўтар навукова-дыдактычнага слоўніка “Рускае слова” (Варшава, 1988).

     

    Базнікін Юры Іванавіч (30.04.1946, г.Ваўкавыск), беларускі дызайнер. Сябра Беларускага Саюза дызайнераў (1987). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1975). Жыве і працуе ў Мінску. Спецыялізуецца ў галіне індустрыяльнага дызайна. Удзельнік выставаў (з 1973) у Беларусі, Расіі, Германіі. Выконвае афармленне пераносных радыёпрыёмнікаў. Сярод яго работ – “Акеан-209”, “Акеан-214”, “Акеан-215”, “Селена РП 386”, “Акеан-245” і інш.

     

    Вераціла Міхась (Міхаіл Уладзіміравіч, 11.01.1937, в.Навасёлкі Ваўкавыскага р-на), беларускі калекцыянер, краязнавец, мастак, археолаг, паэт. З сялянскай сям’і. Скончыў СШ у мяст.Рось. З 1955 г. працуе ў вытворчым аб’яднанні “Ваўкавыскцэментнашыфер” (электрыкам, слесарам, маляром, мастаком). У 1956-59 г. служыў на флоце. Збірае (з 1947) прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі (грашовыя знакі, беларускія паштовыя маркі, друкі, кафлю, рэцэпты народнай медыцыны). Аўтар папулярных і навуковых артыкулаў па нумізматыцы, археалогіі, этнаграфіі. Выявіў і вывучаў старажытныя помнікі на Ваўкавышчыне: могільнік культуры шарападобных амфар, крэмнездабыўныя шахты каля мяст.Краснасельскі, старажытнаславянскае паселішча ля Навасёлак, раннехрысціянскія  могільнікі, уніяцкую драўляную царкву на могільніку ў в.Калантаі. Як мастак па інтэр’ерах афармляў аб’екты культуры на Гродзеншчыне: зона адпачынку ВА “ваўкавыскцэментнашыфер”, Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, кактэйль-бар у санаторыі-прафілакторыі “Пралеска”, класы ў Краснасельскай СШ, дзе кіраваў клубам дзіцячай творчасці “Умелыя рукі” (1974-86). Выканаў многія помнікі і мемарыяльныя дошкі ў Ваўкавыскім, Мастоўскім, Бераставіцкім раёнах, адрэстаўраваў шматлікія археалагічныя экспанаты для музеяў Мінска, Гродна, Гудзевічаў, Ваўкавыска. Як разбяр па дрэве ўдзельнічае ў выставах з 1974 г. Друкуе вершы, апавяданні (з 1963). Выдаў зборнік лірыкі “Спакуса” (Ваўкавыск, 1993).

     

    Геніюш Ларыса Антонаўна (дзявоч.Міклашэвіч, 9.08.1910, маёнт.Жлобаўцы Ваўкавыскага р-на – 7.04.1983), беларуская паэтка. З заможнай сялянскай сям’і. У 1915-19 гг. знаходзілася ў бежанстве. Вучылася ў пачатковай школе ў Гудзевічах (Мастоўскі р-н), у Ваўкавыскай гімназіі (1921-28). Жыла ў доме бацькоў. З 1935 г. – у Зэльве. У 1937 г. па сямейных абставінах выехала ў Прагу, дзе ўдзельнічала ў беларускім грамадскім і культурным руху. Узначальвала Пражскі аддзел Беларускага камітэта самапомачы. Была генеральным сакратаром Рады БНР (з 1943). Дэлегат 2-га Усебеларускага кангрэсу (1944). У 1948 рэпрэсавана, вывезена ў СССР і асуджана на 25 гадоў. Няволю адбывала ў канцлагерах у Комі  АССР, Мардоўскай АССР. У 1956  вызвалена, жыла ў Зэльве, займалася літаратурнай творчасцю. Друкавалася з 1939 г. Выдала кнігі паэзіі “Ад родных ніў” (Прага, 1942), “Невадам з Нёмана” (1967), “На чабары настоена” (1982), зборнікі вершаў для дзяцей: “Казкі для Міхаські” (1972), “Добрай раніцы, Алесь” (1976). Выйшаў том яе выбранай паэзіі “Белы сон” (1990), зборнік вершаў (сумесна з Ю.Геніюшам) “Маці і сын” (Беласток, 1992), кніга ўспамінаў “Споведзь” (1993).

     

    Грыневіч Сяргей Аркадзевіч (25.02.1960, в.Краснае Сяло), беларускі мастак. Сябра Беларускага Саюза мастакоў (1987). Вучыўся ў Краснасельскай школе (1967-71), у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве (1971-78). Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці “манументальна-дэкаратыўнае мастацтва” ў 1983 г. Служыў у войску (1983-85). Затым жыве ў Гродне, працуе ў мастацкіх майстэрнях (1983-94). Асноўныя жанры – роспіс, вітраж. З 1983 г. удзельнічае ў выставах (у Беларусі, Польшчы, Літве, Расіі, Іспаніі, ЗША, Францыі). Сярод твораў: манументальныя роспісы ў Казлоўшчынскай СПТВ Дзятлаўскага р-на (1985), у Скідзельскай СПТВ Гродзенскага р-на (1986), вітражы ў фае Навагрудскага завода газавай апаратуры (1986), цыкл роспісаў у Гродзенскай СПТВ № 120 (1987), вітражы ў гандлёвым цэнтры на вульв.Ленінскага камсамола ў Гродне (1988), у ЗАГСе Кастрычніцкага р-на г.Гродна (1989), роспісы ў бальніцы № 4 г.Гродна (1989), вітражы ў гандлёвым доме “Нёман” у Гродне (1992). Выканаў для Гродзенскага музея М.Багдановіча серыю партрэтаў пісьменнікаў Гродзеншчыны. Напісаў цыклы работ “Дзіцячыя гульні”, “Піраміды”, “Ветракі”, “Рыбкі”, “Па жніве”, “Архітэктурныя матывы”. Аўтар многіх ўмоўных кампазіцый.

     

    Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (13.05.1875, маёнт.Ендрыхоўцы – жнівень 1944), беларускі і польскі мастак. Акадэмік жывапісу (1907). З збяднелай шляхецкай сям’і. Неўзабаве пераехалі ў маёнтак Старая Воля Пружанскага павету, дзе прайшло дзяцінства і юнацтва. Вучыўся ў варшаве ў прыватнай гімназіі, у Беластоцкай рэальнай вучэльні. Скончыў Маскоўскую вучэльню жывапісу, скульптуры і дойлідства (1901). Удзельничаў у выставах з 1895. Сябра Таварыства перасоўных выставаў (з 1903). Жыў у Маскве, часта прыязджаў на радзіму, тут писаў. З 1917 – у Польшчы. Працаваў як мастак у Варшаве. Адкрыў тут прыватную школу жывапісу (1920). У 1944  зняволены гітлераўцамі ў канцлагеры Прушкова, дзе загінуў. Пісаў пейзажы, нацюрморты. Сярод твораў: «Нёман» (1895), «Лес. Папаратнік. Захад» (1895), «Веснавая вада» (1898), «Лясная дарога» (1898), «Пачатак восені» (1899), «Бабіна лета» (1899), «Месячная ноч» (1899), «Восеньскі вечар» (1905), «Белы дом» (1906), «Парк агаляецца» (1906), «Раніца. Восень у маёнтку» (1906), «Апусцелая дача» (1907), «Кветкі апошнія» (1908), «Плаціна» (1909), «Звялыя астры» (1910), «Парк восенню» (1911), «Восень. Веранда» (1911), «Лясное возера. Залатая восень» (1912), «Радасны май» (1912), «У старой алеі» (1913), «Інтэр’ер» (1916), «Зімовая ноч» (1919), «Рэчка на Палессі» (1926), «Крыгаход на Нёмане» (1931), «Рака Вілейка» (1932).

     

    Жылінскі Мікола (Мікалай Міхайлавіч, 5.02.1942, в.Камяніца), беларускі журналіст, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1980). Сябра Беларускага Саюза журналістаў (1970). З сялянскай сям’і. Скончыў Малалапеніцкую СШ Ваўкавыскага р-на (1959). Працаваў карэктарам у Поразаўскай райгазеце «Ленінскі шлях», загадчыкам Лапеніцкай сельскай бібліятэкі (1959-60), літсупрацоўнікам Бераставіцкай райгазеты «Знамя Советов» (1960-62), інструктарам Бераставіцкага райкама ЛКСМБ (1962-63), загадчыкам кабінета палітасветы саўгаса «Поразаўскі» Свіслацкага р-на (1963-65), у апараце Свіслацкага райкама КПБ (1965-68). У 1967  завочна скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філфака Грозенскага педінстытута. Быў памочнікам сакратара Гродзенскага абкама КПБ (1968-73), намеснікам рэдактара і загадчыкам аддзела партыйнага жыцця газеты «Гродненская правда» (1973-75). Вучыўся ў Вышэйшай партшколе пры ЦК КПСС (1975-77). Працаваў інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам сектара друку гэтага аддзела ЦК КПБ (1977-82). У 1982-91 – загадчык сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Затым быў загадчыкам аддзела часопіса «Гаспадыня» (1992-94). З 1994 – галоўны рэдактар ТК «Міласэрнасць-90». Вывучаў праблемы сацыяльна-эканамічнага развіцця БССР. Выдаў кнігі: «Сацыялістычнае спаборніцтва на вёсцы» (1982), «Развіццё прадукцыйных сіл вёскі» (1984), брашуры. Складальнік і навуковы рэдактар зборнікаў работ па гісторыі і паліталогіі. Аўтар нарысаў, апавяданняў, гумарэсак, дакументальнай аповесці. Выдаў зборнік нарысаў «Жывыя крыніцы» (1985).

     

    Жэймо Яніна Баляславаўна (29.05.1909, г.Ваўкавыск – 29.12.1987), руская артыстка кіно, тэатра, эстрады, цырка. З сям’і артыста цырка. З дзяцінства выступала ў цырку, на эстрадзе. У 1924-29 вучылася ў кінамайстэрні «ФЭКС (фарбрыка эксцэнтрычнага мастацтва), затым у Інстытуце экраннага мастацтва ў Ленінградзе. Здымалася (з 1925) у эксцэнтрычных эпізадычных ролях (фільмы «Мішка супраць Юдзеніча», «Дарога ў свет», «Чужы піджак», «Чортава кола», «Новы Вавілон»). З 1934- буйныя ролі ў кіно («Песня пра шчасце», «Гарачыя дзянёчкі», «Сяброўкі», «Ворагі», «Ішоў салдат з фронту», «Доктар Калюжны», «Прыгоды Карзінкінай»). Пад час вайны была ў Ленінградзе, у 1943  вывезена ў тыл. Жыла ў Ташкенце, Алма-Аце. Здымалася ў кіно («Беларускі кіназборнік», «Два байцы», «Мы з Урала»). З 1949 – у Маскве, стварыла экранныя вобразы ў фільмах «Папялушка», «Два сябры». У 1949-56 працавала ў тэатры-студыі кінаакцёра (спектакль «Беднасць не загана» А.Астроўскага і інш.), удзельнічала ў дубляванні фільмаў замежнай вытворчасці. У 1957 пераехала ў Варшаву.

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo