Магдэбурскае права ўзнікла ў 13 ст. у г. Магдэбургу і першапачаткова распаўсюджвалася на гарады Усходняй Нямеччыны. На падставе названага права насельніцтва гарадоў атрымоўвала самакіраванне, судовы імунітэт, падаткавыя ільготы, права ўласнасці на зямлю, ільготы ў гандлёвай і раместнай дзейнасці, вызваленне ад вайсковых абавязкаў. У гарадах з магдэбурскім правам ствараліся выбарныя органы самакіравання і суда, усталёўваўся парадак выбару ўладаў і іх функцыі, галоўныя нормы грамадзянскага і карнага права, правілы судовай вытворчасці і падаткаабкладання, парадак гандлю, дзейнасці раместных цэхаў і купецкіх аб’яднаняў.
Магдэбурскае гарадское права на працягу 13-15 стст. пераносілася на тэрыторыі Усходняй Прусіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны. Атрыманне магдэбурскага права беларускім гарадамі сведчыла аб адпаведным, дастакова высокім, гаспадарчым і сацыяльным узроўні развіцця, які быў роўны шматлікім нямецкім і польскім гарадам.
У Вялікім княстве Літоўскім прывілеі альбо граматы на магдэбурскае права дзяржаўным гарадам надавалі вялікія князі, а прыватнаўласніцкім – уладальнікі гарадоў альбо па іх хадайніцтву – вялікія князі. Пазней Магдэбурскае права гарадам пацвярджалася наступнымі вялікім князямі і каралямі. Першую грамату на Магдэбурскае права ў ВКЛ атрымаў горад Вільня – 22 сакавіка 1387 г., далей Брэст – 1390, Слуцк – 1441, Высокае – 1494, Гродна – 1496, Полацк – 1498, Менск – 1499, Ваўкавыск -1503, Каменец- 1503, Навагрудак -1511, Рэчыца — 1511, Поразава -1523, Слонім — 1531, Дзісна -1567, Магілёў -1577, Мозыр -1577, Miр — 1579, Пінск — 1581, Нясвіж — 1586, Пружаны — 1589, Любча -1590, Ліда -1590, Віцебск – 1597 і інш. Па падліках беларускага даследчыка Анатолія Цітова на беларускіх землях за перыяд ад 15 да канца 18 ст. агульная лічба населяных месцаў гарадскога тыпу, якія мелі магдэбурскае права, складала звыш 120.
Магдэбурскае права вылучала асноўную масу гараджанаў (якія называліся месцічы, мяшчане) у асобную саслоўную групу насельнітцва. У дзяржаўных гарадах яны вызваляліся ад асабістай залежнасці. Падобнае становішча замацоўвалася у агульнадзяржаўных актах: Статутах Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойтскага 1529, 1566 і 1588 гадоў. У прыватнасці, згодна з нормамі апошняга Статута (1588), кожны мешчаніні магдэбурскага горада мог нароўных прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў шляхецкага саслоўя – калі “кому з мещан нашых права майдэбурского которая крывда деяла от князей, панов и земян и подданых их… такового кождого мещанин мает до суду земского поветового позвати” (раздзел 4, арт.69). Мяшчане магдэбурских гарадоў атрымлівалі вышэйшы памер грашовага задавальнення ў параўнанні з жыхарамі не магдэбурскіх гарадоў (раздзел 12, арт.6), мелі права вольна выязджаць за межы дзяржавы на вучобу ці лячэнне (раздзел 3, арт.16). У прывілеях вызначаліся даходы гарадской абшчыны, падаткі і павіннасці на карысць дзяржаўнага скарбу, межы гарадской ворнай зямлі. Паводле магдэбурскага права перасяленне ў горад рабіла чалавека вольным ад прыгнёту. У 16-17 ст., асабліва пасля войнаў і эпідэмій, калі трэба было ўзнавіць насельніцтва горада, усе перасяленцы з вёсак станавіліся паўнапраўнымі сябрамі гарадской абшчыны, што замацоўвалася прынясеннем прысягі на гарадское грамадзянства.
Грамата на магдэбурскае права давала гораду ўласны герб. Герб з’яўляўся галоўным атрыбутам, які сведчыў аб магдэбурскіх правах. “Герб на пячаць мескую” быў візуальным пацвярджэннем існавання супольнасці мяшчанаў і горада як юрыдычнай адзінкі, якая істотна адрознівалася ад навакольных вёсак і мястэчкаў. Герб быў прадметам гонару мяшчанаў і візуальным пацверджаннем іхняй пэўнай незалежнасці ад феадальнай іерархіі. Герб Ваўкавыску ўяўляў сабою срэбную галаву ваўка, які вые на блакітным полі. На думку А.Госцева і В.Шведа, гарадская гербавая пячатка Ваўкавыска з’явілася не раней 1540-х гадоў у часы Жыгімонта Аўгуста (1524-1572) альбо Стэфана Баторыя (1576-1586). Найбольш ранняй з вядомых на сёняшні дзень гэта пячатка на дакументах з 1633 г., якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Мінску (ф.694, воп.4, спр.965, аркуш 423 адв.; спр.1942, арк.272). Аналіз вядомых пячатак 17-18 стст. з выявай герба Ваўкавыску, дазваляе меркаваць – перад намі “герб, які гаворыць”. Бо ў адзінай геральдычнай постаці на гербе зашыфравана назва горада.
У другой палове 18 ст. роля гарадского самакіравання на беларускіх землях зменшылася. Гэта было звязана ў першую чаргу з агульным палітычным крызісам Рэчы Паспалітай. Усё большае значэнне набывалі групоўкі магнатаў, якія змагаліся за ўладу з дапамогай суседніх краінаў – Расіі, Прусіі, Аўстрыі, Францыі. Гэта моцна паўплывала на эканамічны стан большасці гарадоў. У сувязі з гэтым сэйм Рэчы Паспалітай у 1776 г. пазбавіў магдэбурскага права дзяржаўныя гарады і мястэчкі за выключэннем галоўных ваяводскіх і павятовых цэнтраў: Вільні, Ліды, Трокаў, Коўна, Навагрудка, Ваўкавыска, Пінска, Мінска, Мазыра, Брэста, Гродна. На беларускіх землях магдэбурскае права паслядоўна было ліквідавана пасля далучэння іх да Расейскай імперыі. Для Заходняй Беларусі гэта быў снежань 1795 г.
На думку большасці даследчыкаў (Анатоля Цітова, Юліюша Бардаха, Станіслава Александровіча, Анатоля Грыцкевіча, Зіновія Капыскага, Алеся Госцева і Вячаслава Шведа) прывілей на Магдэбурскае права Ваўкавыск атрымаў ад Вялікага князя Літоўскага Александра Ягелончыка ў 1503 г. Дадзены прывілей з’явіўся яскравым сведчанем дзяржаўнага, палітычнага і эканамічнага значэння горада ў той час. На жаль арыгінал прывілея невядомы навукоўцам. Яго змест удаецца аднавіць дзякуючы шматлікім пацверджанням пазнейшых гаспадароў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Вядомы і захаваўся сярод дакументаў Літоўскай Метрыкі (дзяржаўнага архіва Вялікага Княства Літоўскага) пацвярджальны прывілей Жыгімонта Старога ад 22 лютага 1507 г. “Жалованная подтвердительная грамота Волковыйским мещанам, на Магдэбурскае права и разныя льготы”, далей пацвярджалі прывілей 1503 г. Жыгімонт Аўгуст, 14 ліпеня 1579 г. Стэфан Баторый, 20 красавіка 1595 г. Жыгімонт ІІІ Ваза, потым Ян ІІІ Сабескі і апошнім быў кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі 22 мая 1776 г. і 9 ліпеня 1790 г.
Прыгледзімся да зместу прывілея на Магдэбурскае права мяшчанам г.Ваўкавыска. Паспрабуем усвядоміць сябе тагачаснае жыццё, абавязкі і правы нашых землякоў ваўкавычанаў.
“Александр король и великий князь… хотячи осмотрети, абы место Волковыйское въ людехъ и въ обыходехъ множилося, дал месту Волковыйскому право Немецкое Майтборское и всим тым, которые восхотят в том месте садитися. … всим мещаном, и нынешним и напотом будучим в нем, Римское веры и Греческое, право Немецкое, што словетъ Майтборское, дал и даровалъ и записалъ у вечность, во всих пригодах и розделах и толкованиях, во всих члонках, також держати, как и место Виленское и иные места наши право Немецкое Майтборское держать, отдаляючи вси иные права, Польские и Литовские и Руские, и вси обычаи иные, которыи ж были на переказе праву тому Немецкому Майтборскому”. Як вынікае з гэтага тэксту на пачатку 16 ст. ў горадзе Ваўкавыску пражывалі праваслаўныя і каталікі, якія мелі адпаведна царкву і касцёл. Дзякуючы прывілею на Магдэбурскае права ўсё насельніцтва нашага горада аб’ядноўвалася пад кіраваннем аднаго права, больш прагрэсіўнага ў параўнанні з традыцыйнымі правамі польскім, рускім і літоўскім.
“… Такеж вынял и вызволил его милость вси мещане того места Волковыйского римское веры и греческое от всякого права и моцы и от насилей всихъ врядников в панстве нашомъ Великом Князстве Литовском. Такеж вписано в томъ прывилеи: естли бы перед его милостю альбо передъ которыми з них о делах великих и о малых, о злодеиства и о розливани крови, мужобойства, о втятья члонковъ и о иных всих проступъках позвани не мають отповедати ани суть объвязани которых вин платити, але мещане перворечнего места толко перед их войтомъ, который того часу будеть, а войт толко перед милостю, и то коли бы был позванъ через его милости лист под его милости печатью, тогды не иначеи, толко их же правемъ немецким маеть отповедати. А вделах их всихъ вышеписаных дал его милость войту суполъную моцъ судити и осудити, карати и стинати, и на кола бити, и потопити, якож то право немецъкое майтбарское во всих своих розделяхъ и члонкох держыть и жадаеть”. З гэтага фрагменту вынікае, што на падставе прывілея насельніцтва гораду вызваляецца ад парадкавання разнастайных бюракратаў, а падпарадкоўваецца непасрэдна вялікаму князю. Галоўная асоба, якая кантактуе з вярхоўнай уладай, з’яўляецца выбраны войт. Менавіта ў яго моцы было судзіць мяшчанаў горада. Таксама мы сустракаем кваліфікацыю самых страшных злачынстваў і формы іх пакарання. Праўда на наш погляд яны не зусім гуманыя.
“…Тежъ вызволил его милость тое то место пререченое зъ дачокъ и податей неслушных, которие ново и перед тым от врядников на тое место положены были, якожъ в томъ его милости прывилеи менованы суть. Найпервей вызволил его милость тое то нашо место от дякол и от сена подяколного, и от пенезей тых, которые зъ дякломъ врядником даивали в каждый годъ. Теж имъ с урядником волковыйским и со слугами его у подъводу не казалъ ходити и конеи его не стеречи, и въ дворе нашомъ Волъковыйским сторожы мети, выймаючи свои приездъ господарский. Такъже и зъ секерою на дело не велелъ имъ ходити и сена косити. Далей выписано в том же прывилею его милости, штож имъ до Городна на работу къ вапъну не ходити и въ вагу, и в померное, и въ ятьки врыдъником волковыйским не въступати ся и иных некоторых дачокъ не прыбавливати, а зъ моцы и съ судов врядника волъковыйского их его милость вызволил”. Пазбаўляў княжаскі прывілей мяшчанаў Ваўкавыскіх ад лішніх і не слушных падаткаў і абавязкаў, спрыяючы такім чынам здароваму эканамічнаму клімату для развіцця гарадской гаспадаркі і яго жыхароў. “…Нижли што ся дотычеть кгвалту, пожоги, розбою, всилство, то его милость на себя взял, а на врядники свои.” Праўда, страты ад вялікіх катастроф, якія закраналі Ваўкавыск, цэнтральная ўлада пакрывала за ўласны кошт.
“… А которому мещанину дело будеть до волостьного чоловека, ино маеть державъца волковыйский або наместникъ его в нашомъ дворе за войтомъ судити. А которому чоловеку волостному дело будеть до мещанина, ино войтъ маеть зъ наметсником на ратуши судити подле их права.” Вызначаў прывілей і судовыя адносіны паміж гараджанамі, якія былі ахоплены Магдэбурскім правам, і насельніцтвам навакольных вёсак і маёнткаў. Прэтэнзіі не гарадскіх жыхароў да мешчаніна разглядаліся ў ратушы судом пад кіраўніцтвам войта. І наадварот, прэтэнзіі мешчаніна разглядаліся княжаскім судом на княжаскім двары. Яшчэ мы даведваемся, што ў Ваўкавыску ад пачатку 16 ст. існавала Ратуша, як сімвал гарадскога самакіравання.
Прыгледзімся зараз да абавязкаў, якія ўскладаліся на ваўкавычанаў, адпаведна зместу прывілея вялікага князя Александра. “…А къ тому теж они мають с того места преречоного давати на нашъ прыезъдъ с каждого двора по бочъце овса, а будетъ мало, ино по две, а сена за каждою бочъкою по возу. А на пашню нашу толокою два дни мають орати и два дни жати, а къ Берестю в заставу мають ходити водле давного обычаю, и ставъ в месте нашомъ подъ нашимъ дворомъ на Волковыи реце, коли ся сказить, мають справити подле давности. И теж для тых платовъ и подачокъ, што есмо имъ отпустили, мають намъ в каждый годъ давати по тридцати золотыхъ. А под послы и гонцы наши мають на своей подводы давати подле давного обычая. А з вин местских взялъ его милость на себе по два гроши, а войту з вин и тежъ з яток третий грошъ. А платъ корчомный велел его милость имъ давати в каждый год водле даного обычая”. Па-першае, захоўваліся пэўныя старадаўнія абавязкі, такія як хаджэнне на Берасцейскую заставу з мэтай нясення памежнай службы. Альбо за кошт горада напраўляць стаў ў княжаскай рэзыдэнцыі, альбо забяспечываць транспартам дзяржаўных паслоў і ганцоў, ці фіксаваная плата за ўтрыманне корчмаў.
“… А лепъшего потверженя и помноженья места Волковыйского и мещан всих дал и даровал преречоному месту вси клетки и ятки мясные, которие нине суть и напотомъ могуть прычинены быти ку полепъшеню месткому со всими пожитки и доходы, и воскобоиню на забияне воску, и вагу, и померное, и теж пострыгане сукон, сколко их можетъ быти в месте, тежъ зложене, шинковане пива и меду и вина, которое жъ немецким языком зоветь ся шротарство, и померное медовое, што зоветь ся ведро, чимъ мед мерыть подле обычая тамошнего, и шинковане вина горелого, первореченому месту вси члонки вышеписаные на полепъшене места того дал вечно”. Дадзены фрагмент сведчыць аб жаданні цэнтральнай улады паляпшаць і узбагачаць жыццё насельнітцва Ваўкавыску. Паказаны меры і механізм падобнай палітыкі. Па-просту горад атрымоўваў права на ўласную падаткавую палітыку. Менавіта ў казну горада ішлі большасць падаткаў за разнастайную дзейнасць. А ўжо з гарадскога бюджэту выплочваліся абавязковыя выплаты ў цэнтральны, як грошы на ўтрыманне войска і абарону межаў. Аб гэтым сведчыць ніжэйшы тэкст. “… Мають они тыи платы зъбирати на одно место и в одъну скринку класти и стого серебъщизну и ординщину мають давати и на местские потребы оборачати, где-кольвекъ имъ будеть надобе. И чого бы колве с тых платовъ на серебъщизну и ордынщыну недостало они то мають на все место положыти и тотъ плать нашъ докладати”. Усё, што застаецца пасля абавязковых выплатаў ў казне горада выдавалася на яго ўласныя патрэбы. У перыяды крызісу можна было выкарыстоўвацца для аплаты агульнадзяржаўных падаткаў фінансавую даплату цэнтральнай ўлады і даплаты гараджанаў, якія не падпарадкоўваліся Магдэбурскаму праву. Акрамя грашовых вылпатаў на ўтрыманне войска, мяшчане ваўкавыскія былі павінны асабіста хадзіць на вайну, адпаведна законам ВКЛ. “А мещаномъ волковыйскимъ велел его милость на службу свою на войну ходити водле въстава, как и зъ иных мест.”
Нарэшце прывілей адзначаў, што мяшчанамі лічыліся ўсе рамеснікі і гандляры горада Ваўкавыска, якія пражывалі і будуць пражываць у ім. Замацоўваліся правы на ярмаркі і таргі. “Такеж в том месте, который будуть се ремесники, кравцы, кушнеры, котелники, шевцы, рымары, дуботолъки, которые в месте мешкають и торъгомъ ся обыходять, тым всим казалъ его милость под тымъ правом немецъкимъ быти и поспол зъ местом велел его милость имъ плат нашъ платити. А торгъ в том месте дал его милость мещаномъ добровольный, как зъдавна бывало, а къ тому далъ его милость имъ ярмарок в томъ месте мети на святого Николы день (12.06) у в осень”. Писан прывілей у Кракаве ў лета 7015 (1507), месяца лютага 22 дзень.
З далучэннем тэрыторыі Ваўкавышчыны да Расейскай імперыі еўрапейская традыцыя гарадскога самакіравання была перарвана. Гарадская адміністрацыя ўжо не выбіралася, а прызначалася. Да пачатку І сусветнай вайны кніга прывілеяў г.Ваўкавыска захоўвалася ў архіве Гарадского магістрата. Пад час эвакуацыі ў 1915 г. дадзеная кніга выехала разам з іншымі дакументамі і каштўнасцямі магістрата на ўсход. Сляды яе пакуль заніклі. Праўдападобна, што яна ляжыць у архівасховішчах альбо музейных фондаў аднаго з Расійскіх гарадоў і чакае на свайго даследчыка.
1619 г. мая 6. – Запіс ў кнізе Слонімскага гродскага суда аб выступах мяшчан г.Ваўкавыска супраць ураднікаў магістрата за парушэнне магдэбурскага права.
На враде его кор(олевскои) м(и)л(о)сти кгродского замку Слонимского перед мною, Адамом Лукашевичом, столником и подстаростим слонимским, будучым от велможног(о) его м(и)л(о)сти п(а)на Яна Станислава Сапеги, маршалка надворного Великого княз(с)тва Литовского, старосты слонимского, ясвонского и мстибоговского, его м(и)л(о)сть пан Юри Мосалскии, подстаростии кгродскии волковыскии и лентвоит места г(оспо)дарског(о) волковыского, от велможног(о) его м(и)л(о)сти п(а)на Андрея Воины, краичог(о) Великог(о) князства Литовского, старосты волковыского и воита места Волковыского будучыи, оповедал о том, што ж деи в року теперешнем, 1619, м(еся)ца мая 6 дня, кгды водлуг звычаю и права маидебургског(о) тог(о) звышменованого дня для розсуженя справ сторон жалобливых за позвы его м(и)л(о)сти пана воита за одными позвы п(а)на Мартина Надежыча, бывш(его) писаря местского волковыского, о задане ему здрады в ураду его писарском, а в другои справе п(а)на Матыса Корбута и молжонки его, земян г(оспо)д(а)рских повету Волковыского, о неслушное и несправедливое донесене до книг кгродских слонимских протестацыи в тои же справе, реляцыи возного поветового якобы о зневажене прывилеев его королевскои м(и)л(о)сти от п(а)на Якуба, которыи се (по)зывает Кгрондзскии… бурмистра на сес час волковыского, от Себестыяна Любевског(о) раицы и от инших раицов, лавников и всего поспольства места Волковыског(о). И маючы я до тои справы людеи зацных его м(и)л(о)сти п(а)на Шымана Городелског(о), писара земског(о) волковыског(о), его м(и)л(о)сти п(а)на Петра Глинского, ег(о) м(и)л(о)сти п(а)на Александра Снарского, писара кгродского волковыского, его м(и)л(о)сти п(а)на Мальхера Жуковского, а ег(о) м(и)л(о)сти п(а)на Шымана Ясколда, где у права стоечы поводовые, абы жалобы их на позвех чытаны были просили. А отпорные п(а)нове мещане, давшы обмову свою, далеи справы слухат(и) не хотечы. Тот бурмистр и тот Себестыян Любевскии, прынцыпалове, в раде збунтовавшысе, великие аклямацые чынечы, своволенство, погрозки у великом згромаженю мещан волковыских сами их не гамуючы, яко в лавцы своволенства не допущали и мести его королевское м(и)л(о)сти и п(а)на моег(о) и мене, наместника и особу врадовую, зневажыли, што все шыреи по достатку на атестацые их м(и)л(о)сти панов прыятелев звышменовах и на реляцыи возног(о)… ест и зоставуючы з ними яко з бунтовниками права посполитог(о) право себе волное.
Просил, абы тую протестацыю до книг кгродских слонимских записано было. Пры котором оповеданю ставши очевисто передо мною на враде, возныи повету Волковыского Павел Стрыга подал квит сознаня своего водлуг права справленыи и прызнал его ку записаню до записаню до книг кгродских слонимских в тые слова писаныи:
Я, Павел Стрыга, возныи повету Волковыского, сознаваю сим моим квитом, иж в року теперешнем, 1619, м(еся)ца мая 6 дня, маючы я при собе стороною люди добрых двух шляхтичов п(а)на Болтромея Нелюбовича, а п(а)на Адама Яновича за ужитем п(а)на Шымана Хрыщоновича, умоцованог(о) п(а)на Матыса Корбута и п(а)ни малжонки его, был есми з ним, паном Хрыщановичом, на ратушу в месте г(оспо)д(а)рском Волковыском для довоженя справедливости п(а)ну Матысу Корбуту и п(а)ни малжонце его, з мещаны места господарског(о) Волковыского, с п(а)ном Якубом Кгрондзским, на сес час бурмистром волковыским, и с п(а)ном Себестыяном Любевским и з ыншыми урадниками, раицами, лавниками и с посполством, где его м(и)л(о)ст пан Юри Мосалскии, подстаростии урадовыи кгродскии волковыскии и лентвоит места его королевское м(и)л(о)сти волковыского, засевшы месце его м(и)л(о)сти п(а)на воита, а при его м(и)л(о)сти там же на ратушу засели местца свое люди зацные его м(и)л(о)сть пан Шыман Городелскии, писар замскии волковыскии, его м(и)л(о)сть княз Петр Глинскии, ег(о) м(и)л(о)сть пан Александр Снарскии, писар кгродскии волковыскии, пан Малхер Жуковскии и пан Шымон Ясколд, где водлуг за позвом сторон до справ их прыволывает, наказали и наипервеи озвавшысе пан Мартин Надежыч, бывшии писар места Волковыского, за позвом своим о задане ему здрады от того бурмистра и от Себестыяна Любевского и от иншых раицов, лавников и от всих мещан волковыских, якобы в неслушном шафованю ураду его писарского, а за другим позвом в жалобе земенина г(оспо)д(а)рского повету Волковыского п(а)на Матыса Корбута и малжонки его с тым же бурмистром, Себестыяном Любевским, раицами, лавниками и зо всим посполством мещаны волковыскими о неслушное обжаловане и донесене протестацыеи и в тои же справе реляцыи возног(о) поветовог(о) до книг кгродских слонимских на нег(о), п(а)на Корбута, и молжонку его, якобы о зневажене привилеев его королевское м(и)л(о)сти на волност тому месту Волковыскому на кап(ь) горелчаную наданых, за чым они якобы мели двесте коп грошеи шкодоват и тые справы того звышменованого дня и за позвы ег(о) м(и)л(о)сти воитовскими прыпадали где.
Пан Корбут через умоцованог(о) своего помененног(о) п(а)на Хрыщоновича, а пан Надежыч сам до указаня в тых справах невинностеи своих становили, и кгды их м(и)л(ост) наказали умоцованому пана Корбутовому, абы з позву жалоба чытана была, где заразом от тог(о) бурмистра и от Себестыяна, от раицов, лавников и всего посполства через п(а)на Яна Петрушыча, мещанина волковыског(о), обмовы на писме печатю меистскою запечатованые напротив тым, за позвом до враду поданы и тые обмовы хотечы его м(и)л(ост) пан подстаростии прочытат казати, есми слушные водлуг права мели бы быт приняты в том ч(а)се великост людеи, мещан волковыских зашедшысе на ратуш две избы полные, в сенях, на кганку, около окон на земли, коло ратуша не хочы слухат справы, великое волане, зкгелк учынили.
А кгды были упоминаны через слуг врадовых и от самого его м(и)л(о)сти п(а)на лентвоита, абы такового зкгелку, гомону не чынили, але справы спокоине през своих старших и речников своих слухали. На которое упоминане он, бурмистр, и тот Себестыян, яко старшые в раде, ничого не дбаючы и иншых мещан до утишеня не упоминаючы в тои громане великои з мещаны будучы легце зневажаючы зверхност его королевскои м(и)л(о)сти местце его м(и)л(о)сти п(а)на воита своег(о) великии галас, зкгелк через дверы, до окон тиснучысе, розные погрозки чынечи, волали и у справедливя-тсе не хотели, зачым его м(и)л(о)сть пан подстаростии и лентвоит волковыскии, бачечы от тых мещан волковыских такое великое зневажене местца его королевскои м(и)л(о)сти и особ его м(и)л(о)сти п(а)на воита п(а)на своег(о) и себе самог(о), о таковое зневажене и о бунты на них перед их м(и)л(о)стями особами, звышменоваными, протестовал. И мною, возным, и тою стороною шляхтою осведчал зоставуючы собе, где право з оными дорогу укажет о таковые бунты волност права.
А так я, возныи, штом слышал и штом видел, даю сее сознане свое ку записаню до книг кгродских слонимских под печатю моею и под печатми стороны шляхты звышписаное.
Писан у Волковыску року, м(еся)ца и дня, звышписаного.
ЦГИА БССР в г.Минске, ф..1737, оп.1, д.22, л.177-178. Подлинник