• Ваўкавышчына ў др.палове Х1Х – пач. ХХ ст

    2014/05/11

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Другая палова Х1Х – пач. ХХ ст. для Ваўкавышчыны таксама была багата на падзеі звязаныя з актыўным удзелам насельніцтва ў грамадска-палітычным руху.

    Ваўкавыскі павет з’яўляўся раёнам актыўнага грамадска-палітычнага руху напярэдадні і ў час паўстання 1863г. Адразу пасля адмены прыгонскага права тут нарастала хваля сялянскіх выступленняў, выкліканых незадаволенасцю былых прыгонных умовамі сялянскай рэформы, памерамі інвентарных павіннасцей. Вясной 1861г ў мястэчку Лыскава адбыліся хваляванні, у якіх прынялі ўдзел больш 100 сялян. Ваўкавыскі іспраўнік апісваў гэтыя падзеі: «Толпа громно и дерзко с твердостью отвечала, что они сгонную повинность отбывать не будут для того именно, что им таковая в тяжесть, что они знают, что вся губерния от этой повинности откажется, что они никому не верят, даже губернскому начальству.., что какое это освобождение от крепостной зависимости, когда нет ни малейшего уменьшения повинности». Гэта хваляванне сялян мястэчка Лыскава было падаўлена батальёнам пяхоты. Але ў жніўні таго ж года сяляне вёсак Бялавічы, Калядзічы, Парфёнавічы, Струбніца, Пацавічы, Плінога і Самуйлавічы, усяго 212 дывароў, таксама адказаліся “… от отбывания сгонной повинности, а также сопротивлялись власти мирового посредника в избрании должностных лиц”. У адказ на прадпрымаемыя меры па ўціхамірванню, сяляне аказвалі супраціўленне.

    Пасля варшаўскіх падзей у лютым 1861г па ўсяму краю пракацілася хваля пратэсту, маніфестацый у знак салідарнасці з польскім нацыянальна-вызваленчым рухам. Асабліва гэта адчувалася ў асяроддзі моладзі навучальных устаноў. Пасля ўвядзення ваеннага становішча ў краі некалькі спыніўся маніфестацыйны рух, адкрыта не спявалі забароненых гімнаў, але ж нацыянальныя мелодыі гучалі на ўсей Гродзенскай губерні, распаўсюджваліся лістоўкі, звароты, адозвы. У красавіку 1862г ў Ваўкавыску пад паліцэйскім наглядам знаходзіліся маладыя жанчыны Іллаковічава, Савіцкая і ЕНарбут, якія пражывалі ў мястэчку Свіслач і вялі агітацыйную дзейнасць сярод старшакласнікаў мясцовай прагімназіі, чыталі ім розныя пракламацыі. «Последствие такого… влияния выразилось тем, что 25 марта в воскресенье возобновлено было в местном костеле пение учениками высших классов прогимназии возмутительного гимна…».

    У гэты час К.Каліноўскі разам з В.Урублеўскім у Гродне ствараюць нелегальны рэвалюцыйны гурток. У 1861г К.Каліноўскі  ўвайшоў у створаны у Вільна Камітэт руху (1862г – Літоўскі правінцыяльны камітэт), які вёў актыўную падрыхтоўку да паўстання. Каб схіліць на бок паўстання сялян, К.Каліноўскі са сваімі паплечнікамі разгарнулі сярод іх рэвалюцыйную агітацыю. З гэтай мэтай быў наладжаны выпуск першай беларускай дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”. Яна выходзіла ў форме пракламацый-зваротаў да сялян ад імя “Яські гаспадара з-пад Вільні”. Газета атрымала шырокае распаўсюджанне сярод насельніцтва. У кастрычніку 1862г у рапарце прыстава 2-га стана Слонімскага павета адзначалася, што “7 октября 1862г К.Калиновский распространял брошюру, возврашаясь из г.Слонима в г.Волковыск. …Брошюры эти крестьяне, читая между собой, извлекают разнородные мысли». На старонках “Мужыцкай праўды” пісалася аб неабходнасці перадачы зямлі сялянам, ліквідацыі бюракратыі і стварэнне дзяржавы, у якой народ прымаў бы ўдзел у кіраванні і г.д. К.Каліноўскі з сябрамі заклікалі да аб’яднання ўсіх дэмакратычных, антыпрыгонніцкіх сіл. Разумелі, што паўстанне без сялян не можа перамагчы.

    Паўстанне ў Польшчы пачалося ў ноч з 22 на 23 студзеня 1863г. Яно з’явілася вынікам працяглай барацьбы польскага народа за нацыянальную незалежнасць. Аднак паўстанне не было абмежавана рамкамі аднаго Каралеўства Польскага. У хуткім часе яно ахапіла Літву і Беларусь, стаўшы антыфеадальным рухам літоўскіх і беларускіх народных мас, бачыўшых у польскім народзе саюзніка ў барацьбе супраць прыгнятальнікаў. Не выпадкова, адзін з кіраўнікоў паўстання К.Каліноўскі заяўляў: «Польское дело – это наше дело, это дело свободы».

    Паўстанне ў Беларусі і Літве узначальваў Літоўскі правінцыяльны камітэт, які аб’явіў сябе Часовым правінцыяльным Урадам Літвы і Беларусі. Але хутка ён быў распушчаны па рашэнню Цэнтральнага Нацыянальнага Камітэта (у Варшаве), а замест яго быў утвораны “Отдел, управляющий провинцими Литвы» на чале з буйным памешчыкам з Коўна Якабам Рейштарам. Аднак “Отдел” створаны ў асноўным з “белых” (буйных каменшчыкаў), практычна нічога не рабіў для разгортвання паўстанцкага руху, аказаўся няздольным узначальваць нацыянальна-вызваленчую барацьбу.

    Цэнтрам паўстанцкага руху стала Гродзенская губерня, куды з мандатам рэвалюцыйнага камісара ў сакавіку 1863г накіраваўся Кастусь Каліноўскі.

    У сувязі з тым, што паўстанне пачалося раней намечанага тэрміна, на месцах яшчэ не была завершана падрыхтоўка. У Ваўкавыскім павеце першыя паўстанцкія атрады з’явіліся толькі ў красавіку-маі. Падрыхтоўкай да паўстання і фарміраваннем атрадаў у Ваўкавыскім павеце займаўся доктар Мечыслаў Гліндзіч. Ён атрымаў ад В.Урублеўскага даручэнне сабіраць людзей і сродкі да паўстання. У час паўстання Гродзенская губерня была падзелена на часткі. Ваўкавыскі павет разам з Слонімскім і Гродзенскім уваходзілі ў Паўночную частку, якую узначальваў намеснік рэвалюцыйнага камісара Э.Заблоцкі. Атрад ваўкавыскіх паўстанцаў узначаліў Густаў Стравінскі (Млотка) – паручык Мурамскага пяхотнага палка. Пакінуўшы сваю часць, ён перайшоў да паўстанцаў. Аснову атрада складала моладзь, дробная шляхта і аднадворцы, сяляне мястэчка Лыскава і ваколіцы, усяго 136 чалавек. Атрад дзяліўся на 3 групы: стралкоў, касіянераў і конную групу. Баявое хрышчэнне ваўкавыскія паўстанцы атрымалі 2 мая каля в. Міхаліна, дзе страцілі 5 чалавек. Пасля сутычкі з карнікамі каля Вялікага Вугла 5 мая атрад “Млотка” об’яднаўся з групай Ляндэра (25 чалавек), пружанскімі добраахвотнікамі (70 чалавек). Аб’яднаным атрадам пачаў камандаваць Ляндэр (Ленкевіч): 13 мая каля М.Новы Двор Ваўкавыскага павета адбылася сутычка паміж паўстанцамі і стралковым батальёнам з 40 казакамі пад камандаваннем капітана Кулікоўскага. У паўстанцаў было забіта 12 чалавек. Значныя страты панеслі яны і пры сутычцы 23 чэрвеня ля М.Масткі з дзвюма ротамі Фінляндскага палка і 27 ліпеня каля ўрочышча Вялікае Балота і хутара Цымлева.

    Буйным атрадам, налічваўшым да 400 чалавек пешых і 40 конных, з’яўляўся атрад, якім камандаваў “главный предводитель инсургентов и комиссар воеводства Гродненской губернии» Ануфрый Духінскі, былы эмігрант, адстаўны палкоўнік, удзельнік паўстання 1830-31гг, ён прыбыў з Парыжа. Атрад складаўся з памешчыкаў, шляхты, чыноўнікаў, мяшчан, гімназістаў Беластоцкай, Гродзенскай і Свіслацкай гімназій, адстаўных салдат і казённых сялян. Ёе меў дакладную ваенную арганізацыю. Камандзірам батальёна быў збегшы з Літоўскага палка капітан Эйтмановіч, роту пешых стральцоў узначальваў адстаўны паручык Завістоўскі і паручык Урублеўскі інспектар Сакольскага егерскага вучылішча. Ротай касіянераў камандаваў чыноўнік 1-га аддзялення Беластоцкага павятовага казначэйства Ляткоўскі і француз Сімоне, конных стральцоў – беластоцкі памешчык Казімір Кабылінскі і яго памочнік памешчычы сын Уладзіслаў Міхайлоўскі. У конных стральцах знаходзіліся сыны Кабылінскага Канстанцін і Адольф і два пляменнікі з в.Хародня і адстаўны ўланскі афіцэр Кіліжынскі, называўшы сябе Падкова. Казначэем быў былы настаўнік Беластоцкай гімназіі Арамовіч, кватэрмейстрам – Устілло, дакратамі – збегшы ваенны медык Іван Каліноўскі і яго памочнік Бірфрэнт з Беластока.

    Атрад пачаў фарміравацца з 5 красавіка у в.Зялёнай Беластоцкага павета,  маёнтку графа Кружэнстэрна. Туды прыбылі збегшыя афіцэры літоўскага палка Эйтымановіч, Роман, паручык Брандт, падпаруччыкі Міцкевіч і Баранцэвіч, юнкер Ятаў і адзін радавы гэтага палка. Далей шлях атрада лятаў на Каменку. Па дарозе каля маёнтка Валіл паўстанцы сутыкнуліся з царскімі войскамі і пацярпелі паражэнне. Рэшткі сабраліся ў селе каля урочышча Стажынка Беластоцкага павета, але тут атрад распаўся. Прычыны, магчыма, былі ў адсутнасці харчавання і сварках, якія адбыліся паміж Эйтымановічам і былымі афіцэрамі Рамано, Бландтам, Міцкевічам, Баранцжвічам. Апошнія адправіліся ў Каралеўства Польскае, а Эйтымановіч застаўся пры Духінскім. Каля 10 мая ва урочышчы Дворістке Сакольскага павета адбылося канчатковае фарміраванне атрада, і праз 10 дзён ён накіраваўся у Ваўкавыскі павет.

    Тут ужо дзейнічалі асобныя паўстанцкія атрады. У данясеннях царскіх чыноўнікаў на імя Гродзенскага губернатара, у рапартах і другіх дакументах паўстанцы называюцца мяцежнікамі, касіянерамі, інсургентамі, разбойнікамі, злаўмыснікамі, а паўстанцкія атрады – шайкамі і партыямі. Іх колькасць вызначалася зыходзячы са звестак, атрыманых ад уладальнікаў маёнткаў і ферм, прыставаў і іных асведаміцелей у 10,20,30,50,70 і нават 500,700 і 1000 чалавек.

    22 красавіка 1863г камандуючы батальёнам раскватэраваным у Ваўкавыску, маёр Духноўскі даносіў Гродзенскаму ваеннаму губернатару: «в 9 ½ часа по полудни сообщили мне на словах за достоверное сведение, что будто бы в Волковысском уезде, в местность Лыскове, и окрестностях оного появилась шайка мятежников около 1000-чи человек, и намеревающихся направиться неизвестного мне на какой именно пункт… в случае нападения упомянутого числа злоумышленников на город Волковыск имеющихся здесь 454 человек (3 роты) весьма недостаточно. Однако находится в совершенной готовности на случай нападения».

    25 красавіка 30 узброеных паўстанцаў вярхом і на павозках у чырвоных канфедэратках заехалі ў вёску Лубянка і, «обскочив фальварок, пехотною цепью забрали насильно все находившиеся в оном съестные припасы, а также овса 4 четверти, 1 корову и 18 ведер спирта и со всем этим отправились в окружающий то имение лесок». У той жа дзень 60 узброеных чалавек прыбылі з Гродзенскага павета і на 3 гадзіны затрымаліся ў маёнтку Зэльвяны памешчыка Каржывіцкага. Распытаўшы дарогу на Ваўкавыск, між тым самі накіраваліся ў супрацьлеглую старану. 27 красавіка атрад пад кіраўніцтвам палкоўніка Ляндэра прыбыў ў маёнтак Вішнеўку к памешчыку Гранкоўскаму. Яны затралі сілай двух чалавек, 4 кані, 2 фурманкі і накіраваліся ў лясы казённага маёнтка Крэжэслы, які знаходзіўся ў некалькіх месцах ад м.Ізабелін.

    У красавіку-маі паўстанне набыло шырокі размах, ахапіла амаль увесь павет. Атрады паўстанцаў з’яўляліся ў ваколіцах Нязбодзіч, Тэаліна, Самойлавіч, Адамкава, Свіслачы.

    Для падаўлення паўстання царскі ўрад накіраваў у павет 3-ці батальён Стронгерманландскага пяхотнага генерал-ад’ютанта князя Меншыкава палка, якім камандаваў вопытны афіцэр маёр Духноўскі. Ён жа з’яўляўся і ваенным камендантам Ваўкавыска і павета. У маі 1863г камандзірам палка быў назначан падпалкоўнік Калаколец. У мястэчку Свіслач знаходзіўся атрад № 115 пад камандаваннем маёра Шутэнка. Салдаты, у адрозненне ад паўстанцаў, мелі перавагу ў колькасці, былі добра узброены і абучаны.

    Дакладна разумеючы, што перавага на старане рускіх войск, урад заклікаў да тактыкі партызанскай вайны. Паўстанцаў нацэльвалі на працяглую і упартую барацьбу. Кіраўніцтва паўстаннем разам са зменай тактыкі вялікую ўвагу прыдавала паляпшэнню ўзбраення атрадаў. Паўстанцкая арганізацыя Беларусі і Літвы атрымала к таму часу новую зброю, закупленую ў Еўропе. Каб заплаціць за яе грошы насельніцтва было абкладзена падаткам.

    Фарміраванню паўстанцкіх атрадаў, забеспячэнню іх харчаваннем, фуражом і інш. садзейнічалі многія польскія памешчыкі Ваўкавыскага павета.

    У маі пачасціліся выпадкі нападзення паўстанцаў на маёнткі, якія належалі рускім памешчыкам – на казённую Князікоўшчынскую ферму, у маёнткі Устроня, Ліберполя і Яніна, маёнткі Ятвеск, Крапіўніцу, маёнткі Гудзевічы, памешчыка Йодкі, у м.Кржемяніцы, вёскі Ляхавічы, Дабрасельцы, Грынкі. У памешчыкаў патрабавалі прадуктовыя прыпасы, каней. Сілай бралі каней ў сялян, за іх плацілі прагонныя грошы.

    17 мая ўзброены паўстанцкі атрад колькасцю 40 чалавек прыбыў у м.Свіслач.

    Паўстанцы арыштавалі прыстава. «На площади местечка возле костела, -отмечалось в том же донесении, пели возмутительные гимны и читали противоправительственные манифестации, после чего заставили жителей снести для них съестных припасов. К партии этой присоединились из м.Свислочь ученики Константин Калиский, Флориян Масюкевич, дворянин Адольф Мильгоф».

    Падвергліся разрабаванню казённыя селськія управы. 21 мая ў в.Ражкі Свіслацкай казённай сельскай управы, разбіўшы казённы куфар, забралі 11 руб. 90 кап., пячаткі, пашпарт, бланкі і гербавую паперу. У Баярскай казённай управе пры в.Каланой забралі з куфра казённыя грошы ў суме 14 руб. 47 ½ кап., пячаткі, пашпартныя бланкі, медыкаменты. Такі ж разбой быў учынены ў Юшкоўскай, Шышкаўскай і другіх управах.

    Ваўкавыскі паыятовы іспраўнік, спрабуючы прадухіліць з’яўленне у населеных пунктах людзей з “шаек”, загадаў ва ўсіх мястэчках, сёлах і вёсках паставіць рагаткі пры ўездах і “мець пры іх вартавых з сялян на першы выпадак з каламі”.

    У 20 чыслах мая адбываюцца першыя буйныя сутыкненні паўстанцаў з урадавымі войскамі. Паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам палкоўніка Ляндэра, колькасцю 700 чалавек, узброеных паляўнічымі стрэльбамі, у т.л. 135 косамі і 40 чалавек конных стральцоў, раздзяліўшыхся на тры часткі накіраваліся па Слонімскаму тракту. Каля М.Лыскава планавалася злучэнне з атрадам палкоўніка Духінскага. Абодва атрады рыхтавалі напад на грашовы транспарт, які павінен быў, як меркавалася, праходзіць па гэтай дарозе.

    Наперарэз ім 21 мая ў накірунку м.Зэльва выйшаў атрад казакаў. Аднак па дарозе яны атрымалі загад падпалкоўніка Казанлі змяніць маршрут і выступіць у м.Новы Двор, дзе чакаць яго прыбыцця. Прайшоўшы 12 вёрст, казакі натрапілі на месца прывалу паўстанцаў. Вакол валялася шмат акуркаў цыгарэт, агаркаў стэалінавых свечак і шалухі вараных яек. У 3 з паловай гадзіны па палудні 24 мая паўстанцы былі насцігнуты ва участку Пагартало, у Ружанскай казённай дачы Слонімскага павета. Тут імі ў лесе быў выстаўлены конны пікет, а ў 3-х вярстах у градах Чачэргі ў тонкіх непраходных месцах за невялікім ручаём хаваўся стралковы ланцуг. СТралкі заваліся на дрэвах.

    3-я стралковая рота ўрадавых войск з 3-ма паўузводамі рэзерва 9-й роты перайшла ў наступленне. Падступіўшы на адлегласць ў 50 крокаў, паўстанцы адкрылі пальбу. Раздаваліся галасы: “Панове храбрей, их бардзо мало, одна рота стрельцов, мы их вшистких побием». Застаўляючы забітых, салдаты адступілі. Абрадаваныя такім вынікам, паўстанцы кінуліся з лесу, але былі сустрэты меткім агнём стралкоў і вымушаны былі заняць ранейшую пазіцыю. Салдаты зноў пайшлі ў атаку. На гэты раз паўстанцы не вытрымалі, пачалі разбягацца. Рота, пахараніўшы забітых  ніжніх чыноў, размясцілася на адпачынак у 14 вярстах ад М.Ружаны.

    25 мая да казакоў прыбыло падмацаванне – атрад палкоўніка Казанлі. 26 мая абодва атрады праз М.Падароск накіраваліся ў напрамку М.Лыскава, а адтуль у Новы Двор. Там ужо знаходзіўся атрад маёра Марозава, які захапіў у палон 4-х паўстанцаў.

    Нягледзечы на страты, рэшткі паўстанцкіх атрадаў сцякаліся ў Белавежскую Пушчу. Каля маёнтка Новы Двор у пачатку чэрвеня сабралася прыкладна 800 чалавек. Тут жа знаходзіўся ваенны кіраўнік Галоўнага штаба паўстанцаў Валерый Урублеўскі. 5 чэрвеня да месца дыслакацыі паўстанцаў 3-ма асобнымі калонамі накіраваліся ўрадавыя войскі. 9 чэрвеня ім удалося каля Субоціна патрапіць на сляды паўстанцаў і праследаваць іх. Манеўруючы, часта мяняючы накірунак руху, паўстанцы павярнулі праз Баяры на Рудню і Вялікія Грынкі. Каля в.Жаркаўшчызна адбыўся бой. Паўстанцы занялі моцную пазіцыю ззаду адкрытай паляны на ўскрайку вялікага непраходнага лесу, за паваленымі дрэвамі. Здабіўшы залп, яны запыт адкрылі частую пальбу. Салдаты з крыкам “ура” пайшлі ў атаку і праследавалі паўстанцаў 5 вёрст. Але густы лес укрыў іх. На месцы боя засталіся забітымі 40 чалавек, сярод іх адзін ксёндз. Акрамя таго ў паўстанцаз было адбіта 11 коней, 6 стрэльб, 2 пісталеты, 4 касы, порах, кулі і гатовыя патроны, паляўнічыя сумкі і рознае адзенне.

    У чэрвені-жніўні паўстанне пачало аслабеваць. У атрадах з’явіліся дэзерціры. Сяляне – удзельнікі паўстання, паверыўшы ў абяцанні ўлад прасціць, з’яўляліся з павіннай. Адыгралі сваю ролю і рэпрэсіўныя меры, учыненыя генерал-губернатарам Паўночна-Заходняга краю М.М.Мураўёвым. За насельніцтвам павета ўстанаўліваўся надзор. Кожную нядзелю Ваенны кіраўнік і павятовы іспраўнік Ваўкавыскага павета накіроўвалі аб гэтым рапарты ваеннаму губернатару г.Гродна і Гродзенскаму грамадзянскаму губернатару.

    У той жа час пачасціліся выпадкі тэрора з боку “польскіх мяцежнікаў” у адносінах “лепшых людзей – валасных старшынь, пісараў, стараст, дзесятнікаў, адстаўных ніжніх чыноў, сялян, вядомых сваёй вернасцю ўраду”, падпалаў сялянскіх сядзіб, гаспадароў якіх улічылі ў сувязях з урадавымі войскамі. Селяніна Галаўчанскай воласці Леанцянскай сельскай Грамады Ігнація Куляша, праваслаўнага, павесілі ў лесе. У запісцы на польскай мове быў кароткі прыгавор: “За здраду Радзіме”.

    Адстаўнога унтэр-афіцэра Осіпа Грынцука знайшлі павешаным з запіскай на польскай мове: “Такая учасць спасцігне ад палякаў кожнага шпіёна”. У М.Рось навесілі адстаўнога фельдфебеля Кузьміна, загадваўшага сельскім караулам. Па дадзеным на 9 верасня 1863г па Ваўкавыскаму павету пастрадала (уключаючы забітых, спаленых, павешаных) 33 чалавека.

    У канцы жніўня ўлады прынялі меры па пошуку і разгрому застаўшыхся паўстансцкіх атрадаў. 26 жніўня з М.Свіслач выступіў атрад № 115 урадавых войск, пад камандаваннем маёра Шужэнка, які складаўся з 2-х рот Стараінгерманландскага пяхотнага палка, роты Пскоўскага палка, паўэскадрона ўланаў Курляндскага палка і 10 чалавек сельскага караула.

    Салдаты прачосвалі вакольныя лясы каля М.Свіслач, Свіслацкай дачы, затым накіраваліся праз в.Добрую Волю, Рудзіна, пераправіліся праз раку Нароў, уступілі ў Пружанскі павет, у Белаежскую пушчу «для открнытия главонго скопища мятежников». Тут падключыліся Пружанскі пяхотны полк, Белавежскі 3-ці стралковы батальён. Аднак паўстанцам удалося ўцячы ад праследавання. Раздзяліўшыся на невялікія групы, яны пераправіліся праз раку Нароў і адышлі ў Ваўкавыскі павет, у лясы Свіслацкай дачы. Атрад маёра Шужэнка неадступна іх праследаваў і 30 жніўня насціг. Паўстанцаў налічвалася да 300 чалавек. Імі кіраваў В.Урублеўскі.

    Завязаўся бой. На працягу гадзіны асноўныя сілы паўстанцаў былі разбіты, рэшткі праследаваліся на працягу 6 вёрст. На месцы бою паўстанцы страцілі 31 чалавека забітымі, 2 было ўзята ў палон. Акрамя таго, быў адбіты правіянт, розны посуд, некалькі адзінак зброі, порах, кулі, кульныя формы. Страт з боку ўрадавых войскаў не было.

    Рэшткі разбітых паўстанцкіх атрадаў пад кіраўніцтвам Урублеўскага, Влодкі і Млотка праследаваліся ўрадавымі войскамі да 2 верасня.

    Удзел у паўстанні разглядаўся царскім урадам як палітычные злачынства. 23 чэрвеня 1863г быў створан Ваўкавыскі ваенна-следственны камітэт палітычных спраў. Да разгляду было прынята першых 67 спраў. У кастрычніку 1863 года пад следствам знаходзілася 68 “палітычных злачынцаў”, у іх ліку 9 памешчыкаў, 13 дваран, 5 аднадворцаў, 1 радавы, 26 сялян, 2 другіх. У лістападзе рэалізавана 55 спраў, у снежні – 60, у лютым – 1864г – 60. Усяго за 1863г па павету праведзена 104 следственных справы (праходзілі ад 1 да 4 месяцаў), пад стражаю ўтрымлівалася 104 чалавекі.

    У віну ставіўся ўдзел у мецяты, “па падазрэнню ў дастаўцы прыпасаў у шайку”, “за знаходжанне ў мецяжы”, “за дапамогу мецяжу”, “за прадастаўленне сховы мяцежніку”, “за падбухторванне сялян супраць урада”, “за захоўванне стрэльбы, пораху і дробі” і др. Большасць абвінавачваемых утрымлівалася пад аховай у астрогу, з другіх бралі падпіску аб нявыездзе.

    За ўдзел у “польскім паўстанні” (так гучаў прыгавор) па Ваўкавыскаму павету было выслана на катаржныя работы, у арыштанскія роты ў Архангельскую, Уладзімірскую, Калужскую, Кастрамскую, Палтаўскую, Пскоўскую, Разанскую, Самарскую, Тульскую, Яраслаўскую губерні і Маскву 115 чалавек.

    І хоць паўстанне закончылася паражэннем, яно адыграла вялікую ролю ў гістарычных лёсах беларускага народа. Падзеі 1863г ў Ваўкавыскім павеце з’явіліся состаўной часткай антыфеадальнага руху.

    Лепшыя прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай інтэлігенцыі былі пакараны смерцю, высланы ў Сібір. Больш лаяльна аднесліся да тых, хто добраахвотна вярнуўся з паўстанцкіх атрадаў. Архіў змяшчае дастаткова многалікія іх спісы па Ваўкавыскаму павету. Яшчэ доўгі час адміністрацыйныя ўстановы Гродзенскай губерні займаліся высвятленнем ступені ўдзелу ў паўстанні 1863г мясцовых жыхароў.

    Пасля падаўлення паўстання 1863г астатак стагоддзя прайшоў для Ваўкавышчыны адносна спакойна. Новы усплеск барацьбы быў звязаны з Першай рускай рэвалюцыяй 1905-1907гг, якая з’явілася вынікам крайняга абвастрэння сацыяльна-эканамічных супярэчнасцей у Расіі. Спалучэнне капіталістычнага, паўфеадальнага і нацыянальнага гнёту з паліцэйска-жандармскім дэспатызмам і поўным палітычным бяспраўем народа ставіла працоўных у вельмі складанае матэрыяльнае і палітычные становішча і надавала асаблівую вострыню класавай барацьбе. Руска-японская вайна і прамысловы крызіс, які аднавіўся ў многіх раёнах краіны (у тым ліку і на Беларусі), разам з неўраджаямі ў сельскай гаспадарцы суправаджаліся ростам беспрацоўя ў гарадах і падатковага гнёту у вёсцы. К 1905г рэзка пагоршылася і без таго цяжкае становішча рабочых і сялян, узрасла іх рэвалюцыйная актыўнасць.

    Паводле афіцыйных звесткаў у 1905г у Ваўкавыску налічвалася 21 прамысловае прадпрыемства. Першыя фабрыкі з’явіліся тут у другой палове Х1Х ст. Да ліку буйнейшых належала тытунёва-махорачная фабрыка, заснаваная у 1883г. У канцы Х1Х ст. на ёй працавала 385 рабочых. Апрача яе ў горадзе было некалькі гарбарных заводаў, гільзавая фабрыка, лесапільныя заводы. Атрымалі развіццё таксама дробнатаварная і мануфактурная вытворчасць.

    Паскарольным фактарам развіцця прамысловасці Беларусі з другой паловы Х1Х ст. з’явілася чугуначнае будаўніцтва. Асобныя чыгуначныя лініі на яе тэрыторыі былі пабудаваны ў 70-90гг. У 1885г была ўведзена ў эксплуатацыю чыгунка Баранавічы-Беласток, якая прайшла праз Ваўкавыск. Яна звязвала горад з цэнтральнымі раёнамі Расіі. Пазней была пабудавана чыгунка ад Мастоў да Чарамхі, ператварыўшая Ваўкавыск у чыгуначны вузел.

    Становішча рабочых Ваўкавыска, як і іншых прамысловых цэнтраў Беларусі, у пачатку ХХст. Было вельмі цяжкім. Адсутнасць працоўнага заканадаўства і высокі ўзровень адноснага перанасялення дазвалялі прадпрымальнікам пры патуранні ўлад, дыктаваць умовы найму тым, хто шукаў працу, адвольна ўстанаўліваць працягласць рабочага дня, велічыню заработнай платы, формы і тэрміны выдачы яе, памер  штрафаў і інш. Практычна адсутнічалі медыцынская дапамога, страхаванне ад няшчасных выпадкаў і хваробы.

    Рабочыя не мелі і палітычных правоў. Ім забаранялася а’ядноўвацца ў палітычныя партыі і прафесійныя саюза, змагацца за паляпшэнне свайго становішча. Яны не карысталіся элементарнымі буржуазнымі свабодамі. Цяжкае матэрыяльнае становішча і палітычнае бяспраўе стварылі перадумовы для развіцця рабочага руху. Асабліва яскрава гэта паказаў 1905г.

    Рэвалюцыя пачалася 9 студзеня 1905г, калі загаддзя падрыхтаваныя войскі па загаду цара ў розных месцах Пяцярбурга растралялі масавыя шэсці рабочых, якія накіроўваліся да Зімовага палаца, каб уручыць цару петыцыю з просьбай палепшыць становішча. У гэты дзень было забіта больш як 1 тыс. чалавек і каля 5 тыс. паранена. Гэтай акцыяй царскі ўрад спадзяваўся прадухіліць рэвалюцыю.

    Вестка пра крывавае злачынства хутка абляцела ўсю краіну і выклікала хвалю гневу і абурэння. Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП і іх мясцовыя групы распадсюджвалі лістоўкі, у якіх растлумачвалі палітычны сэнс пецярбургскіх падзей і заклікалі працоўных Беларусі да барацьбы з самадзяржаўем. Стачкі пратэсту супраць злачынства царызму і стачкі пралетарскай салідарнасці з піцерскімі рабочымі хутка ахапілі і прамысловыя цэнтры Гродзенсмкай губерні. Начальнік Гродзенскага губернскага жандармскага ўпраўлення Пацэвіч паведамляў ў Дэпартамент паліцыі, што 16 студзеня ў Ваўкавыску спынілі работу рабочыя ўсіх майстэрань.

    Значнага развіцця дасягнуў ў Гродзенскай губерні вясной і летам 1905г і сялянскі рух. У Ваўкавыскім павеце ў час жніва пачаліся масавыя забастоўкі падзёншчыкаў і батракоў. У канцы чэрвеня Гродзенскі, Ваўкавыскі і некаторыя іншыя паветы губерні ахапіла агульная забастоўка. Сяляне спынілі не толькі ўсе работы па найме, але і адмовіліся ад выканання адработкаў. Яны патрабавалі павышэння заработнай платы. На памешчыцкіх палях збажына была не зэката, а на лугах сена не скошана. Памешчыкі прасілі накіраваць на палявыя работы салдат. Камандаванне Віленскай ваеннай акругі, баючыся “ўздзеяння на ніжніх чыноў супрацьурадавай прапаганды”, адмовіліся выканаць просьбу. Памешчыкі былі вымушаны павялічыць плату падзёншчыкам і батракам.

    У беларускіх паветах Гродзенскай губерні летам 1905г былі адзначаны 84 сялянскія выступленне, пераважная большасць якіх адбывалася ў Брэсцкім, Ваўкавыскім і Гродзенскім паветах, дзе было найбольш беззямельнага пралетарыяту. Гэта паўплывала на характар руху: забастоўкі батракоў і падзёншчыкаў склалі больш за 50% усіх сялянскіх выступленняў.

    Рух сялян у гэты час у сваёй основе быў стыхійны, а іх палітычныя патрабаванні няясныя. Аднак, ужо вясной і летам 1905г яны выказваліся за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачы ўсіх зямель працоўнаму народу.

    Становішча, якое склалася ў Расіі к восені 1905г спрыяла далейшаму ўздыму рэвалюцыі: у радзе галін прамысловасці аднавіўся крызіс, а ў сельскай гаспадарцы некаторых губерняў быў недарод хлеба, ільну, бульбы. Крызіс у прамысловасці і неўраджай ў селськай гаспадарцы суправаджаліся скарачэннем чыгуначных перавозак. Пагаршэнне эканамічнага становішча ў краіне асабліва выявілася ў апошнім квартале 1905г.

    Ва ўмовах эканамічнага і палітычнага крызісу ў краіне пачалася Кастрычніцкая палітычная стачка. Па прапанове Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў першымі аб’явілі стачку чыгуначнікі Масквы. Стачка хутка распаўсюдзілася па ўсёй Расіі і ператварылася ва ўсеагульную.

    У кастрычніку 1905г на Гродзеншчыне ўлічаны 29 выступленняў рабочых, у тым ліку і ў Ваўкавыску. Яны праводзіліся пад лозунгамі “Далой самадзяржаўе”, “Далой Дзяржаўную думу!”, “Няхай жыве Устаноўчы сход!”. Рабочыя чыгуначных майстэрань і чыгуначнага транспарту Беларусі разам з рабочымі буйнейшых прадпрыемстваў склалі асноўную і вядучую сілу стачачнікаў. Усе іншыя катэгорыі рабочых ішлі за імі, або далучаліся да іх.

    У перыяд Усерасійскай палітычнай стачкі па ініцыятыве бальшавікоў, якія ўзначалілі барацьбу рабочых Ваўкавыска, у горадзе з саставу рабочых і служачых быў створаны стачачны камітэт, які адыграў рашаючую ролю ў кіраўніцтве забастоўкай. У дні стачкі камітэт поўнасцю распараджаўся чыгуначным вузлом, падтрымліваў парадак у горадзе, абавязваў фабрыкантаў выплачваць зарплату за дні забастоўкі, рэгуляваў цэны, выдаваў матэрыяльную дапамогу бастуючым рабочым і інш. Відную ролю ў дзейнасці стачачнага камітэта адыгрывалі Вішнеўскі, Гэйнцэ і Капланоўскі. Спробы мясцовай адміністрацыі спыніць стачку і аднавіць рух паяздоў не мелі поспеху.

    Магутнасць Кастрычніцкай палітычнай стачкі прымусіла Мікалая П падпісаць Маніфест 17 кастрычніка. У ім абвяшчалася ўвядзенне ў Расіі заканадаўчай Дзяржаўнай думы, істотна пашыралася кола выбаршчыкаў, гарантаваліся недатыкальнасць жылля і асобы, свабоды слова, друку, сходаў, саюзаў.  Сярод сялян у гэты час асноўная формай пратэсту супраць прыгнёту памешчыкаў з’яўляліся набегі. Так, у перыяд з 1835 па 1855 гады у бягах знаходзілася каля 200 сялян Ваўкавыскага павета. Асноўнай прычынай пабегаў з’яўлялася цяжкае матэрыяльнае становішча і ўціск памешчыкаў адносна сялян. Такім чынам трыццацігоддзе пасля паўстання было вельмі “ціхім”.

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo