• Ваўкавыскі абвод АК–АКА–ВІН ў 1944–1953 г.:

    2014/02/01

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Ваўкавыскі абвод АК–АКА–ВІН ў 1944–1953 г.:

    структура, дзейнасць, ліквідацыя.

    Наталля Рыбак, кандыдат гістарычных навук, Гродна.

    Армія Краёва (АК) – падпольная вайсковая арганізацыя, якая была створана на базе “Związku walki zbrojnej” (ZWZ) (“Саюз узброеннай барацьбы”) у 1942 г. і меўшая на мэце барацьбу за аднаўленне Польшчы ў межах 1939 г. Ужо ў канцы 1942 г. яе структура набыла дастаткова выразны кшталт і адпавядала адміністрацыйнаму падзелу Польшчы, які існаваў да 1 верасня 1939 г. Уся тэрыторыя даваеннай Польскай дзяржавы была падзелена на абшары, абшары – на акругі, якія адпавядалі былым ваяводствам, акругі – на інспектараты, інспектараты – на абводы, што ахоплівалі былыя паветы, а абводы – на раёны. Ваўкавыскі абвод уваходзіў у абшар № 2, Беластоцкай акругі, Гродзенскага інспектарата і ахопліваў тэрыторыю аднаіменнага павету (1).

    З мая 1942 і па 20 верасня 1944 г. Ваўкавыскі абвод меў крыптонім “Шакал № 12” [1]. Камендантам абвода з’яўляўся паручык (капітан, маёр) Міхал Стаяноўскі (“Цыган”), а яго намеснікам быў Уладзіслаў Пякарскі (“Пік”, “Ордан”). Абвод налічваў 6 раёнаў і 20 пляцовак, якія ўзначальваліся кадравымі афіцэрамі і падафіцэрамі Войска Польскага [2, с.193]. У красавіку 1943 г. у АК была праведзена структурная рэарганізацыя, у аснове якой ляжаў вайсковы прынцып фарміравання. Абумоўлена гэта было набліжэннем савецка-германскай лініі фронта да межаў Польшчы 1939 г., а таксама імкненнем камандавання АК вызваліць “kresy wschodnie” да прыходу “Саветаў”. Рэарганізацыя закранула нізавыя структуры АК: раёны былі ператвораны ў кампаніі (батальёны), былыя “каморкі” замяняліся секцыямі, апошнія аб’ядноўваліся ў дружыны, а тыя – у плютоны (роты) [2, с.193; 3]. Плютон складаўся з трох дружын і налічваў ад 74 і болей чалавек [3]. Падобная структура захавалася да афіцыйнага роспуску АК у студзені 1945 г.

    У структуру абвода ўваходзіла таксама “Вайсковая служба кабетаў” (ВСК), якая аб’ядноўвала 172 жанчыны [2, с.194]. У функцыі ВСК уваходзіла: 1) дапамога сем’ям загінуўшых удзельнікаў АК, 2) караульная служба, 3) абслугоўванне чыгуначнага і аўтатранспарта, 4) канспірацыя і сувязь, 5) разведвальная дзейнасць, 6) санітарная служба [3]. Кіравала працай ВСК Ваўкавыскага абвода Галіна Рудская [5, s.114–115]. Абвод меў таксама радыёстанцыю, што дазваляла яму ажыццяўляць сувязь з кіраўніцтвам акругі [5, s.114–115].

    Напярэдадні вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у складзе канспірацыйнай сеткі Ваўкавыскага абвода АК налічваўся 31 афіцэр, 45 падхарунжых, 478 сяржантаў, 1156 шэраговых і 169 цывільных асобаў [2, с.194]. Паводле падлікаў польскіх даследчыкаў Т.Лабушэўскага і К.Краеўскага па стану на чэрвень 1944 г. Ваўкавыскі абвод меў 2003 чалавекі [4, s.23]. На іх ўзбраенні знаходзілася 857 вінтовак, 86 ручных кулямётаў, 14 станкавых кулямётаў, 76 аўтаматаў, 77 дзесяцізарадных вінтовак, 167 наганаў, 203 пісталеты, 3 гранатамёты і 2 мінамёты [1].

    Пасля вызвалення заходніх раёнаў БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Савецкае камандаванне распачало разбраенне і ліквідацыю акаўскіх фарміраванняў, якія разглядаліся як антысавецкія і нацыяналістычныя сілы. У гэтай сітуацыі кіраўніцтва АК прыняло рашэнне звесці да мінімума ўзброенную дзейнасць на тэрыторыі “крэсаў”, адвесці свае асноўныя сілы за “лінію Керзана”, заканспірыраваць падпольную сетку, стварыць склады зброі для будучай барацьбы з Савецкай уладай. У першую чаргу перакідваліся ў Польшчу тыя ўдзельнікі АК, якія трапілі ў поле зроку НКУС БССР. У ліпені 1944 г. выехалі на Беласточчыну камендант Гродзенскага інспектарата капітан Уладзіслаў Шымборскі (“Бонк”), а таксама камендант Ваўкавыскага абвода маёр М.Стаяноўскі (“Цыган”), які быў адкліканы для працы ў штабе Беластоцкай акругі АК [6, s.239–240]. Камандаванне абводам прыняў паручык У.Пякарскі (“Пік”, “Ордан”), а яго намеснікам стаў падпаручык Станіслаў Дзянісюк (“Конрад”, “Мірскі”) [5, s.102]. Перад імі была пастаўлена задача забяспечыць сувязь з іншымі абводамі Гродзенскага інспектарата, а таксама структурамі Віленска-Навагрудскай акругі АК.

    У новых умовах АК заняла антысавецкую пазіцыю. Добра гэта відаць на дзейнасці Ваўкавыскага абвода. Яго “Бюро інфармацыі і прапаганды” (БІП) праз газеты “Przedświt”, “Biuletyn Informacyjny” і ўлёткі актыўна вяло антысавецкую агітацыю сярод жыхароў Ваўкавыскага і суседніх з ім раёнаў [6, s.240]. Апошнія заклікаліся байкатаваць мерапрыемствы Савецкай улады. Кіраваў працай БІП Павел Шарэйка (“Вырва”) [5, s.102].

    Для дыверсійнай і разведвальнай дзейнасці супраць Савецкіх органаў улады ў структурах абводаў былі створаны спецыяльныя фарміраванні  “Кедыву” (“Кіраванне дыверсіямі”). У іх функцыі ўваходзіў таксама нагляд за паводзінамі мясцовага насельніцтва з мэтай выкрыцця сярод яго “шпегаў і здраднікаў” з далейшай ліквідацыяй гэтых людзей. Акрамя гэтага, тэрактам падвяргаліся ваеннаслужачыя Савецкай Арміі, супрацоўнікі НКУС–НКДБ БССР, савецка-партыйны актыў, былыя партызаны, а таксама мясцовыя жыхары, якія падтрымалі Савецкую ўладу. Так, у снежні 1944 г. у вёсцы Вялікія Міхалкі Свіслацкага раёна акаўцамі Ваўкавыскага абвода быў забіты былы партызанскі сувязны і актывіст С.Т.Шымчык. Каб не раскрываць месца сваёй дыслакацыі ўдзельнікі польскіх фарміраванняў забівалі сведкаў і ляснікоў. У кастрычніку 1944 г. у тым жа Свіслацкім раёне быў забіты ляснік Паушак і паранены ляснік П.Бойка. У лістападзе 1944 г. акаўцы абстралялі ўпаўнаважанага Бераставіцкага райупаўнаркамнара Стройкіна. У тым жа месяцы  ў Свіслацкім раёне пры выкананні службовых абавязкаў быў паранены міліцыянт П.Ф.Кур’яновіч. У снежні 1944 г. у вёсцы Монтаўты Свіслацкага раёна быў здзейснены напад на міліцыянта РА НКУС В.С.Мысліўца [7].

    У адказ сілавыя структуры БССР праводзілі комплекс мерапрыемстваў: чэкісцка-вайсковыя аперацыі, агентурна-аператыўную і следчую работы. У выніку колькасць Ваўкавыскага абвода ў канцы 1944 г. скарацілася да 1500 чалавек [5, s.105]. У лістападзе 1944 г. НКУС БССР ліквідаваў сетку сувязі, якая забяспечвала сувязь абводаў, у тым ліку і Ваўкавыскага, з камандаваннем Беластоцкай акругі. У сувязі з гэтым, камендант Ваўкавыскага абвода згубіў сувязь са сваім кіраўніцвам на 3 месяцы [6, s.239]. Толькі ў канцы сакавіка–пачатку красавіка 1945 г. яна была адноўлена. У гэты час каменданты Беластоцкай акругі атрымалі загад свайго камандуючага падпалкоўніка Уладзіслава Лінярскага (“Мсціслаў”) аб утварэнні “Арміі Краёвай Абывацельскай” (АКА). У структуры АКА Ваўкавыскі абвод загадам ад 01.03.1945 г. атрымаў № 9.

    Баявую аснову 9 абвода складалі 10 кампаніяў. Кожная з іх мела па 3 плютоны, а апошнія – па 9 дружын [5, s.103–104]. На тэрыторыі Ваўкавыскага раёна, уключна з г.Ваўкавыскам, дзейнічалі: 1 кампанія (крыптонім “Ганна”), камендант падпаручык Казімер Панарад (“Сенп”), абшар дзейнасці – Воўпенскі с/с; 5 кампанія (“Эва”), камендант Браніслаў Ботвіч (“Кордзіян”, “Чорны-2”); 7 кампанія (“Геня”), камендант падпаручык Юзаф Ярашэвіч, ён жа Юрашак (“Грот”); 8 кампанія (“Галя”), камендант падпаручык Юзаф Пятровіч “Вільк”, зона дзейнасці – г.Ваўкавыск. Ваўкавыская гарадская арганізацыя (8 кампанія) складалася з 5 плютонаў, пры гэтым удзельнікамі дзвух з іх былі жыхары вёскі Біскупцы. У сувязі з гэтым, па загаду “Піка” 2 вышэйзгаданых плютона былі выведзены са складу 8 кампаніі і з іх была створана новая 9 кампанія, у склад якой перадаваўся яшчэ адзін плютон, што дзейнічаў на тэрыторыі Біскупскага с/с; 9 кампанія (“Нэля”), камендант падпаручык Канстанцін Тарасевіч (“Вырва-2”) і 10 кампанія (“Ірэна”), камендант падпаручык “Ага” (3) [5, s.103–104]. Паводле падлікаў савецкіх сілавых структур, агульная колькасць удзельнікаў польскага падполля ў Ваўкавыскім раёне складала 262 чалавекі [5, s.104].

    Самастойнымі фарміраваннямі, якія ўваходзілі ў Ваўкавыскі абвод былі брыгады “Жагеў” і БАА (“Баявы Аддзел Арміі”). Брыгада “Жагеў” была створана ў лютым 1945 г. і дзейнічала ў Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Свіслацкім, Мастоўскім і Поразаўскім раёнах Гродзенскай вобласці. Налічвала яна болей 20 чалавек і камандаваў ёю харунжы Касцюк, ён жа Пятроўскі (“Дзядэк”, “Мацек”). Згаданым фарміраваннем было здзейснена некалькі тэрактаў: у пачатку красавіка 1945 г. “жагеўцамі” былі забіты дэпутаты Якусевіцкага с/с Зэльвенскага раёна Станіслаў Якубовіч, Іван Салата, Якуб Данік і яго жонка Аляксандра, 7 красавіка таго ж года на хутары Тэкліна Ваўкавыскага раёна імі ж былі забіты два супрацоўніка міліцыі – Анфімік Васіль Філіпавіч і Гаўрылік Уладзімір Іванавіч [5, s.124]. Аднак, ужо 17 красавіка 1945 г. пад час чэкісцка-вайсковай аперацыі ў Крупіцкім лесе каля вёскі Ольшава Ваўкавыскага раёна брыгада “Жагеў” была часткова знішчана [5, s.112]. За непоўныя 3 месяцы існавання ўдзельнікамі было забіта 49 партыйна-савецкіх работнікаў, супрацоўнікаў сілавых структур БССР і актывістаў з ліку мясцовага жыхарства [6, s.240].

    У канцы кастрычніка 1945 г. з рэштак “Жагева” было створана фарміраванне “Рэдут” (“Reduta”) пад камандаваннем паручыка Паўлючэнкі (“Оскар”, “Камар”) колькасцю прыкладна 40 чалавек [5, s.113; 6, s.240]. “Рэдут” дзейнічаў прыблізна ў той жа зоне – у Ваўкавыскім, Зэльвенскім і Мастоўскім раёнах Гродзенскай вобласці. У ноч з 30 на 31 мая 1945 г. у вёсцы Духновічы Ваўкавыскага раёна акаўцы з “Рэдуту” забілі намесніка старшыні Духновіцкага с/с Іосіфа Ката і яго жонку Антаніну. Будынак с/с быў разгромлены, усе дакументы спалены. У тую ж ноч у вёсцы Ігнатовічы Ваўкавыскага раёна быў забіты работнік ваўкавыскага леспрамгаса Клінцэвіч [5, s.125]. Як засведчыў у сваім рапарце камендант Ваўкавыскай акругі “Пік”, за чэрвень 1945 г. было здзейснена 14 тэрактаў супраць партыйна-савецкага актыва і мясцовых жыхароў, якія падтрымалі Савецкую ўладу [5, s.125–126]. Акрамя гэтага акаўцамі рабавалася дзяржаўная і асабістая маёмасць. 25 мая 1945 г. у мястэчку Рэпля Ваўкавыскага раёна “Рэдут” абрабаваў краму на суму 17 310 руб. [5, s.125].

    Сілавыя структуры БССР даволі хутка выйшлі на след “Рэдуту”. 2–3 ліпеня 1945 г. каля вёскі Вайткевічы Свіслацкага раёна акаўскае фарміраванне было атакавана аператыўнай групай Свіслацкага РА НКУС. Паводле савецкіх дакументаў, у выніку перастрэлкі было забіта 11 і арыштавана 17 чалавек. Сярод забітых былі апазнаныя Паўлюкевіч (“Оскар”, “Камар”), а таксама яго намеснік капрал Ян Мушыньскі (“Сенп”) [5, s.113]. Частцы акаўцаў ўдалося вырвацца з кола акружэння.

    Такім чынам, у 1945 г. польскаму антысавецкаму падполлю на Ваўкавышчыне быў нанесены адчувальны ўдар. Акрамя згаданых стратаў 9 абвод быў аслаблены арыштамі каменданта 5 кампаніі Б.Ботвіча, каменданта 8 кампаніі Ю.Пятровіча, каменданта 9 кампаніі К.Тарасевіча, а таксама рэферэнтаў сувязі абвода Я.Рыбалка (“Пэстка”) і БІП Грэль (“Вырва”) [5, s.103]. Камендант Ваўкавыскага абвода “Пік” (“Ордан”) з мая 1945 г. знаходзіўся на нелегальным становішчы і хаваўся на канспіратыўных кватэрах у Ваўкавыску. Некаторы час ён жыў у хаце каменданта дружыны 8 кампаніі Францішка Вайчука на вуліцы Сацыялістычнай, 5 [5, s.116]. Аднак, кола вакол яго звужалася.

    У чэрвені 1945 г. НКУС–НКДБ БССР ліквідавалі Ваўкавыскую гарадскую арганізацыю АК–АКА (кампанія №8) і арыштавалі намесніка каменданта кампаніі, каменданта 3 плютона Мечыслава Цімошку (“Маскіт”) [5, s.105]. У такіх складаных умовах камендант Гродзенскага інспектарата капітан У.Шымборскі (“Бонк”) 30 чэрвеня 1945 г. аддаў загад аб эвакуацыі ўдзельнікаў падполля, якія знаходзіліся пад пагрозай арышту, за “лінію Керзана” [6, s.239]. У сваю чаргу камендант Ваўкавыскага абвода “Пік” выдаў загад № 46 ад 08.08.1945 г. для сваіх падначаленых такога зместу: “…У шпаркім тэмпе мы павінны перабросіцца на радзіму [Польшчу]… Гэта не значыць канчатковага пакідання гэтых раёнаў. Мы як вопытныя жаўнеры павінны старанна і канспіратыўна выканаць ніжэйзгаданыя распараджэнні: 1) а) З пачатку працы эвакуацыйнай камісіі [трэба] запісацца на выезд на радзіму… У першую чаргу [неабходна] перакінуць людзей, якім пагражае небяспека… б) Людзі, якім пагражае небяспека, павінны старацца ўсімі спосабамі канспіратыўна ці з баямі перайсці на поўдзень лініі Керзана… 2) Зброю, сродкі сувязі, сапёрныя прылады… павінны быць схаваны…” [8, с.62–63].

    Такім чынам, перакідка афіцэраў і жаўнераў АК–АКА ў Польшчу планавалася дзвума шляхамі: канспіратыўна праз выезд у рамках рэпатрыяцыі і праз пераход савецка-польскай мяжы са зброяй у руках.

    У кастрычніку 1945 г. выехаў у Польшчу камендант Ваўкавыскага абвода ўжо капітан У.Пякарскі (“Пік”, “Ордан”) [6, s.241]. Услед за ім восенню таго ж года Беларусь пакінуў амаль увесь афіцэрскі склад абвода, што значна яго аслабіла. У верасні 1945 г. праз савецка-польскую мяжу прарвалася брыгада БАА на чале з падпаручыкам Стэфанам Пабісям (“Стэфан”). БАА была створана яшчэ ў сакавіку 1945 г. колькасцю каля 20 чалавек і дзейнічала ў Ваўкавыскім раёне [5, s.114; 6, s.240].

    Тым не менш, на Ваўкавышчыне заставаліся яшчэ сілы для арганізацыі антысавецкага польскага падполля. У постакаўскіх структурах была праведзена чарговая рэарганізацыя, звязаная са стварэннем на базе АК–АКА новага падполля – “Вольнасць і незавіслосць” (ВІН). У лістападзе 1945 г. рэшткі Ваўкавыскага абвода ў складзе Гродзенскага інспектарата былі уключаны ў ВІН, атрымаўшы новыя крыптонімы “Івона”, “Ірэна”, “Інсбрук” [1]. Найбольш актыўна дзейнічаў на Ваўкавышчыне былы “рэдутавец” Браніслаў Хвядук (“Чэчаў”). Вясной 1946 г. ён пры дапамозе ксяндза Крэмяніцкага касцёла маёра АК А.Банькоўскага сфарміраваў атрад кольскасцю да 30 чалавек. У Ваўкавыскім, Мастоўскім і Зэльвенскім раёнах – там дзе дзейнічала фарміраванне “Чэчава” – імі была пабудавана сетка схронаў, што дазволіла пратрымацца атраду да 1948 г. За час свайго існавання акаўцамі было здзейснена 35 тэрактаў, пры гэтым было забіта 52 і паранена 8 чалавек [9, с.226].

    Для канчатковага знішчэння постакаўскага падполля на тэрыторыі Гродзенскай вобласці ў студзені 1947 г. сілавымі структурамі БССР быў распрацаваны план агентурна-аператыўных і следчых мерапрыемстваў на студзень–сакавік 1947 г. Паводле яго, ствараліся аператыўныя групы для ліквідацыі антысавецкіх узброенных фарміраванняў. Задача ліквідацыі 9 абвода была ўскладзена на 1 аператыўную групу на чале з намеснікам начальніка АББ УМУС капітанам Пірожнікам. Месцам яе дыслакацыі быў г.Ваўкавыск. Таксама з Ваўкавыску непасрэдна каардынаваў і кіраваў працай сілавых структур намеснік начальніка УМУС Гродзенскай вобласці падпалкоўнік Канашэвіч [7].

    У гэтай сітуацыі, імкнучыся пазбегчы ліквідацыі “Чэчаў” падзяліў свой атрад на некалькі дробных самастойных груп, якія ў глыбокай канспірацыі дзейнічалі да вясны 1947 г. Пасля гэтага “Чэчаў”, які стаў ўжо камендантам 9 абвода, і ксёндз А.Банькоўскі (“Эліяш”) прынялі рашэнне звесці атрад, што разросся да 60 чалавек, у дзве групы: 1) “Джала” пад камандаваннем Ю.Карнацэвіча (“Квят”) колькасцю 35 чалавек і 2) пад камандаваннем самога “Чэчава” колькасцю прыкладна 25 чалавек [7].

    Аднак, у ліпені 1947 г. органы МУС–МДБ БССР Гродзенскай вобласці выйшлі на след і ліквідавалі групу “Джала”, пры гэтым былі арыштаваны Ю.Карнацэвіч (“Квят”) і ксёндз А.Банькоўскі (“Эліяш”). Акрамя гэтага, у тым жа годзе ў Ваўкавыскім раёне былі знішчаны дробныя групы Клімашэўскага колькасцю 4 чалавекі, Нарушэвіча колькасцю 3 чалавекі, а таксама створаную з рэштак “Джала” групу Альбіна Яскевіча (“Вільк”) [7]. У чэрвені 1948 г. супрацоўнікі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МДБ БССР выйшлі на след атрада каменданта 9 абвода АК–АКА–ВІН Б.Хвядука (“Чэчаў”), які знаходзіўся на хутары Плішча Ваўкавыскага раёна. Пад час перастрэлкі былі забіты тры акаўцы: “Голуб”, “Луста” і “Каварны”. Праз некалькі дзён каля вёскі Падбалоцце апергрупа Ваўкавыскага РА УМГБ Гродзенскай вобласці выявіла схрон, у якім былі арыштаваны два ўдзельніка атрада “Чэчава” – “Уладыеўскі” і “Чорны” [9, с.226]. 13 верасня 1948 г. рэшткі атрада “Чэчава” былі заблакаваны ў вёсцы Станілевічы Зэльвенскага раёна. Пад час бою загінулі брат “Чэчава” “Гонар” і сувязная 9 Ваўкавыскага абвода Ядзвіга Мазец (“Ружа”) [6, s.245]. Самога “Чэчава” і яго намесніка Браніслава Вялічку (“Адрэнчы”) узялі ў палон. У далейшым Б.Хвядук быў асуджаны на 25 гадоў зняволення [9, с.227].

    Тым не менш, ліквідацыя атрада “Чэчава” не прынесла спакою на Ваўкавышчыну. Рэшткі падпольнай сеткі 9 абвода АК–АКА–ВІН змог аб’яднаць А.Копач (“Лідскі”, “Урубель”). Аднак, дзейнічалі постакаўскія сілы цяпер ужо дробнымі групамі і ў адзіночку. 17 ліпеня 1951 г. у вёсцы Падбалоцце Зэльвенскага раёна ў схроне, які быў зроблены ў хляве бацькоў, быў арыштаваны камендант плютону Ваўкавыскага абвода У.Сасноўскі (“Язмірскі”). Пад час следства было высветлена, што ў чэрвені 1948 г. “Язмірскі” прымаў удзел у забойстве дзвух удзельнікаў знішчальнай групы з вёскі Ляхавічы Зэльвенскага раёна (прозвішчы забітых невядомы) [10, с.64].

    У ноч з 5 на 6 жніўня 1952 г. у вёсцы Крысевічы Ваўкавыскага раёна апергрупа Ваўкавыскага РА УМГБ Гродзенскай вобласці арыштавала каменданта дружыны Ваўкавыскага абвода І.Марко (“Домб”), які знаходзіўся на нелегальным становішчы з 1947 г. [10, с.64–65]. 22 кастрычніка таго ж года ў вёсцы Пацэвічы Мастоўскага раёна пры аказанні ўзброеннага супраціву быў забіты акавец А.Аляшкевіч (“Іван”). Пры вобыску ў яго была ўзята вінтоўка, пісталет, граната і патроны. Пад час следства было высветлена, што забіты ўдзельнічаў у тэрактах на старшыню калгаса імя Суворава Мастоўскага раёна і старшыню Белавіцкага с/с (прозвішчы не высветлены) [10, с.65].

    Апошняя буйная аперацыя па ліквідацыі рэштак Ваўкавыскага абвода АК–АКА–ВІН адбылася 20 сакавіка 1953 г. у вёсцы Самаровічы Зэльвенскага раёна, пад час якой быў арыштаваны А.Копач. Усяго па справе “Чэчава”–Копача ў 1947–1953 г. органамі МДБ было арыштавана звыш 190 чалавек [8, с.92].

    Такім чынам, на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна ў 1942–1953 г. дзейнічала разгалінаваная сетка польскага падполля АК–АКА–ВІН. На розных этапах свайго існавання адбываліся змены яго арганізацыйнай структуры, мэтаў і характару дзейнасці. Пасля вызвалення заходніх абласцёў БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў польскае падполле перайшло да актыўнай антысавецкай барацьбы, што праявілася ў агітацыі і прапагандзе сярод мясцовага насельніцтва, сабатажы мерапрыемстваў Савецкай улады, тэрарыстычных актах у адносінах да партыйна-савецкага актыву, салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, супрацоўнікаў сілавых структур БССР і лаяльных да “Саветаў” грамадзян. Ад рук акаўцаў на тэрыторыі Ваўкавыскага раёну ў 1944–1952 г. загінула па непоўных дадзеных 27 мірных жыхароў [11, с.22]. Доўгае існаванне польскага падполля ў Ваўкавыскім раёне тлумачыцца як наяўнасцю пэўнага працэнту пражываючых тут палякаў і каталікоў, высокім узроўнем канспірацыі і арганізацыі польскіх падпольных структур, так і непапулярнай унутранай палітыкай Савецкай улады.

    Літаратура і крыніцы:

    Łabuszewski T. Inspektorat Grodzieński w strukturach białostockiego Zrzeszenia WiN 1945–1947. (у друку). Аўтар удзячны Т.Лабушэўскаму за магчымасць карыстацца матэрыяламі артыкулу.
    Коўкель І.І. Польскі рух супраціўлення на Ваўкавышчыне (1939–1953 г.).// Ваўкавышчына: з гісторыі краю і лёсу людзей. Мат-лы навук.-практ. краязнаўчай канферэнцыі 22 снежня 1995 г.– Ваўкавыск, 1997.– С.191–195.
    Архіў Упраўлення КГБ па Гродзенскай вобласці.
    Krajewski K., Łabuszewski T. Białostocki okręg AK–AKO. VII.1944–VIII.1945.– Warszawa, 1997.– 853 s.
    NKWD o polskim podziemiu 1944–1948. Konspiracja polska na Nowogródczyźnie i Grodzieńszczyźnie.– Warszawa, 1997.– 404 s.
    Tygiel narodów. Stosunki społeczne i etniczne na dawnych ziemiach wschodnich Rzeczypospolitej 1939–1953.– Warszawa, 2002.– 630 s.
    Архіў Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.
    Ермолович В.И., Жумарь С.В. Огнём и мечом. Хроника польского националистического подполья в Белоруссии (1939–1953 г.).– Мн.: БелНИЦДААД, 1994.– 112 с.
    Сямашка Я. Армія Краёва на Беларусі.– Мн.: БВТ “Хата”, 1994.– 270 с.
    Валаханович И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944–1953 г.: организационная структура, программно-уставные положения и основные этапы деятельности./ Кандидат. дис. 07.00.02.– Мн., 1999.– 103 с.
    Крэнь І.П. Палітыка-прававыя аспекты дзейнасці Арміі Краёвай на тэрыторыі Беларусі ў канцы 30-х–пачатку 50-х г.// Армия Краёва: военные, политические и правовые аспекты деятельности на Беларуси. Мат-лы научной конференции. Минск, 14 апреля 1996 г.– Мн., 1996.– С.15–24.

    1.Такім чынам, Ваўкавыскі абвод ахопліваў тэрыторыі Ваўкавыскага, Зэльвенскага, Поразаўскага, Свіслацкага, Мастоўскага, Бераставіцкага раёнаў Гродзенскай вобласці і часткова Ружанскі раён Брэсцкай вобласці БССР.

    2. АКА створана паводле загаду каменданта Беластоцкай акругі АК “Мсціслава” ад 15 лютага 1945 г. замест распушчанай 19 студзеня 1945 г. АК.

    3. Цалкам ідэнтыфікаваць асобу не ўдалося.

  • Комментарии закрыты.

the girl xxxvideo jav japan sex comple to fuck liebelib.net tailor master measure dick porn videos javclips.mobi sexy movie nangi club 7 teen com meyzo.mobi sex video kulikkum video sexy chudai wali dehati honeymoon masti xxx sexy video hd new sexy young massage virgin forcedporn desi girl forced crying mms video xxx video hd youres18 mia khalifa sex vudeos desilday old man rape xxx videos bangali hd vixan come porn-tube-home.com mom 33 xxx khubsurat motiporn star porn gaon wali aurto ki sexy chudai ki video petticoat village pahani hui aurto ki hindi movie bf buri sexy video jepang istri diperkosa mp4 sexy teacher teach student xxx sexy xvideo black cock ass fuck xvideo.com xnxx hd hd sex video muslim girl nude namaz bf.xx ब लू फिल म xxx fuch teen hd video downloa porn-tube-box.net fuck mather son 3gp onlyindian.net hd mom son love bed www borwap com xxx hd video bf hindi xxx vedio pussy leaking downloudhd javstreams.mobi sleeping sister and brother kompozo