Найперш. Забудаванне двара яго каралеўскай мосьці Ваўкавыскага.
Ад мяста Ваўкавыска брама вялікая, драніцамі …. пакрытая, пры ніх калітка з тарціц зробленая, у той браме …. жалезная са скобкамі для замыкання. Ідучы проста ад той брамы дом вялікі над ракой Валкавыя, ад зямлі падмураваны камянямі, а ўвярху на нім пакрыце вельмі дрэнная з драніц ападлае, новага пакрыцця патрабуе. Сам гэты дом з дрэва цёсанага пабудаваны. Уваходзячы да гэтага дому з уваходу па левым баку ганак тарціцамі апежоны, ужо … папарўлення патрабуе, у ім адна лаўка. З ганку ўваходзячы да сеняў дзверы на завесах, зашчэпак а ні замку ў іх няма. У сенях комін мураваны стары, ужо пачынае валіцца. З сяней каморка, да яе дзверы дрэвам забітыя; з тых жа сеней ізба па левым баку у яе дзверы на завясах, аітаба і скобель, ў ізбе печка розных фарбаў з камінам, таксама печка старая папсаваная, перарбляць трэба, лаў з ліштвамі ў кола чатыры; вокны чатыры, у кожным вакне па дзве кватэры, з тых шкленыя патлучоныя, больш у дрэва чым ў волава ўпраўлена. Ваконніц (стаўні) тры на завесах, а чацвёртая адпала. У той ізбе стол адзін і зэдлік. З ізбы камора, да яе дзверы на завесах з зашчэпкай, акенца два шкло ў дрэва і волава ўпраўленыя, у іх па некалікі шыбаў не маеш, ваконніца на завясах. З той каморы каморка пшэпешона дошкамі. З тэй жа сені ізба другая, да яе дзверы на завясах з антапкай, вокнаў два патлучаных, лавы і ліштва, печка белай фарбы, з камінам. ЗЗ ізбы камора ў дзвярэй каморных толька завеса адна, другой няма, вокнаў два патлучаных. З той каморы другая каморка, дзверы на на бегунках; з тых камор вярнуцца бы назад да ізбы. З ізбы да комнаты да ней дзверы на завесах, у ней камін мураваны злы ападлы, вокна два, у іх блоні не маеш, вакенніцы дзве на завясах; з той комнаты ідучы да сені, да якой таксама сень з другога ганку старага таксама вельмі ападлага. Уваходзячы ў сені ёсць дзверы на завесах а іншага жалеза няма. У тых сенях каморка да яе дзверы дрэвам забітыя на бегунах. У той жа сені лаў дзве. З той сені ідучы да ізбы вялікай сталовай дзверы на завесах а іншага жалеза не маеш, вокнаў чатыры ў ніх блоні частка ў волава, частка ў дрэва зроблены старыя патлучоныя, злыя вакенніцы на завясах, з тых завясаў два паламаныя; лавы, печка злая, полап стары, вельмі злы падгнілы дзюравы, сталоў няма.
Другі дом вялікі ад брамы ўяздной па лева. Той дом драніцамі стара крыта, пабоі , злы ападлы. Пры тым жа доме ганак стары таксама драніцамі крыты ападлы. Яко на самым доме так і на ганку навага пабіця патрабуецца. Уваходзячы з таго ганку да сені дзверы на завясах у ніх зашчэпка з скоблем; у ней вакно толькі з вакенніцай на завясах; з сені каморка да ней дзверы на завясах з зашчэпкай і з скоблямі. На тым доме гара для схавання, уваход злы ападлы з дошчак роблены, дзвярэй не маеш. З сені ідучы да ізбы дзверы на завесах, лава адна, вокнаў два ў іх блоні вельмі злыя, да шчэнту разбітыя, вакенніцы на завясах, печка і комін злы, полап добра падгнілы. З ізбы комната да яе дзверы на завесах з зашчэпкай, вакна два, дошкамі забітыя, блоні немаеш, у ней печка старая злая, за печкай да каморкі дзверы на бегунах. Вараціўшыся з комнаты: з той жа ізбы бакавая іздэбка вельмі злая, камін злы мураваны ўжо апалены. З той іздэбкі камора, дзверы дрэвам забітыя, вакеніццы злыя на завясах, блоні не маеш, полап пагнілы. Вярнуўшыся з той ізбы праз сені ідучы ізба вялікая дзверы на завесах і з зашчэпкай і з клямкай. Воканў чатыры, у іх блоні часткова ў волава, часткова ў дрэва робленыя, чаіыры вакенніцы на завесах, лаў з ліштвамі дзве, печка паліваная, у вокнах блоней дзве з тых потлучоных, вакенніцы на бегунах, лаў дзве злых, столік адзін, за печкай каморка, да яе дзверы на бегунах. С тай жа каморкі алькеж да яго па ўсходах дзверы на завясах з замком унутранным злым, у нім ў вокнах блоні дзве патлучоных, з тых ў волава робленых, вакеніцы злы на бегунах.
Дом трэці бокам да вуліцы.У тым домн іздэбак дзве, насупраць сябе з каморкамі, з сенямі. На тым доме пакрыццё вельмі злое з драніц, усё ападлае і сам той дом вельмі ападлы і надгнілы. У ім няма ніводнай рэчы, а ні дзвярэй, а ні печак, блоняў, лаў нямаеш. У канцы гэтага дома свіранек малы ападлы, дзверы на бегунах, пры гэтым свіранку шпіхлер стары, злы, сцены пагнілі, вуглы ападлыя, саломай з драніцамі старакрытыя. Дзверы на бегунах з зашчэпкай і прабой. А ў самым шпіхлеру только слупы, калісьці засекі былі.
Брама другая ад рэчкі Валкавыя з тарац на бегунах старая, зла, не крытая.
Дом куханны.
Уваходзячы да сяней кухонных з ганку дзверы на завясах. Той ганак дошкамі апежоны, а сам драніцамі старакрыты. У тых сенях кухня: агніска для рабення есці. Уваходзячы да святліцы куханнай дзверы на завесах. У святліцы печка злая, тры вакна, у іх блоні пабіты, вакенніц не маеш, лавы злыя, стол таксама адзін. З ізбы камора дзверы на бегунах з зашчэпкай.адной. Пры тым доме куханным пякарня, печка чорная …. Пры тым доме куханным бровар з тарціц роблены, саломай пакрыты, брама з драніц, злы папсаваны. Недалека таго бровара два склепа, вельмі ападлыя, дзверы на бегунах. А на тых склепах шпіхлер для ухавання розных патрэбаў … дрэвам паложаны і глінай набіты, дзверы на бегунах з зашчэпкай, саломай старакрыты. Пры тых склепах Фурма … злая ў зямлю завалілася, двое дзвярэй, абодзве на завесах жалезных, драніцамі крытая. За тымі фурмамі стайня адна зруб і пакрыццё паразбіраныя, з пустой сцяной, толькі брама падвойная засталі падпартыя…… а ўтой стайне стаенка старая, таксама падпартая брама, з драніц на бегунах, у ёй жлоб і драбіны, сама саломай старакрытая. Той двор тынам стараагароджаны.
Фальварак з гумном.
Прыходзячы да двара брама на бегунах з драніц
Воласць яго каралеўскай мосьці Двара Ваўкавыскага
прозвішча | Валокі | Копы/грошы |
Івашка Аблавух | Цяглыя 1/2 | 0 30 |
Пётр Мікалаевіч | Цяглыя 1/2 | 0 30 |
Андрэй Гаврылюк | Цяглыя 1 | 1 |
Юрка Здольнік | Цяглыя 1/2 | 0 30 |
Разладзіна ўдава | Цяглыя 1/2 | 0 30 |
Тую, што розныя людзі трымалі — пустыя | Чыншавыя 3 | |
Андрэй Мешка | Чыншавая 1 | 1 |
Крыштыф Млынар | Чыншавая 1 | 1 |
Сурмачык з Каменскім | Чыншавыя 1/2 | 0 30 |
Пётр Мікалаевіч | Чыншавая 1 | 1 |
Івашка Аблавух | Чыншавая 1 | 1 |
Міхалка Угольнік а Разладзінава ўдава | Чыншавая 1 | 1 |
Клімчук а Дмітр Якчыч | Чыншавая 1/2 | 0 30 |
Ту зараз, што розныя людзі трымалі пустых | Чыншавая 1/32 | |
Мікалай Гаўрылюк | Чыншавая 1/2 | 0 30 |
Мацей Гайдук | Чыншавая 1/2 | 0 30 |
Міхал Дутка | Чыншавая 1/2 | 0 30 |
Ту зараз пустая | Чыншавая 1 |
Ваш отзыв