• Фото 43

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Альбом 5

  • Фото 42

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Альбом 5

  • Фото 41

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Альбом 5

  • Спіс шляхты Ваўкавыскага павету 1621 г.

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    (РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 127. Стр.225-228).

     

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў Рыцарства шляхты Ваўкавыскага павета і іншых, якім паводле канстытуцыіі і сейму нядаўна адбыўшагася, выцягнутых дзеля абароны Бацькакўшчыны супроць князя Судэрманскага, які несяброўскім чынам напаў на дзяржаву яго каралеўскай мосьці, горад Рыгу ўзяў і далеў у дзяржаву яго каралеўскай мосьці прасоўваецца, якім  выпраўляцца ў Інфлянты дзе каля сяла Піваголах каля Пуняў сабраліся 3 лістапада 1621 г.

    Яго мосць Пан Ян Юндзіл, маршалак Ваўкавыскага павета, будучы сам, к усладзе Бацькаўшчыны, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных ставіў тры кані ўзброенных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Мікалай Карп, падкаморы Ваўкавыскі, з маёнтку Навасёлак, размешчанаг ў Ваўкавыскім павеце два кані, а з іншых маёнткаў сваіх і пані жонкі сваёй з маёнтка Дублян, размешчанага ў Гродзенскім павеце чатыры кані, з жадання і мілосцьі да Бацькаўшчыны два кані, а ўсяго восемь каней узброеных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Станіслаў Пукшта, харунжы Ваўкавыскі з маенткаў сваіх у розных паветах знаходзячыхся, сам да службы Бацькаўшчыне і з харугвай, ставіў дванаццаць каней узброеных па-гусарку, а два кані ўзброеных па-казацку з маёнтка Манцякі апекі Яна Цывінскага.

    Яго мосць Пан Кшыштаў Алендцкі, стольнік Ваўкавыскі, з маёнткаў сваіх айчыстых, якія ва ўтрыманні Пані Маткі іх мосьці, ёсць тры кані, а з жадання і з міласці да Бацькаўшчыны таксама тры кані ўзброенных па-гусарску; з стрыёўшчызны, якая ва ўтрыманні зя’ўляецца ў яго мосьці Пана Яна Алендцкага ставіў два кані ўзброенных па казацку.

    Яго мосць Пан Геліяш Зенковіч, суддзя Наваградскі ад сябе і з часткі брата свайго маёнтка непадзелянага чатыры кані па-гусарску з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных.

    Яго мосць Пан Кшыштаф Дольскі, суддзя Ваўкавыскі, пасланы ад бацькі свайго яго мосьці Пана суддзі земскага ў гадах ужо старых, ставіў тры кані па-гусарску а тры кані па-казацку.

    Яго мосць Пан Багдан Масальскі, падсудак Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах з маёнтка Алтупаўшчызна і з часткі Сямёнаўскай у Харашэвічах выслаў сына дарослага Пана Юрыя і ад брата свайго Пана Януша Масальскага, суддзі гродскага Ваўкавыскага, тры кані гусараў.

    Яго мосць пан Андрэй Трызна выслаў сына свайго добра дарослага і да вайсковай службы годнага, пры ім чатыры кані па-гусарску, а два па-казацку.

    Яго мосць пан Пётр Трызна, стараста Бабруйскі, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім павеце і ў іншых месцах, шэсць каней па-гусарску, а таксама азанёміў, што сына свайго з гонарам выслаў да Караля яго мосць да Валахіі.

    Ад яго мосьці пана Сакалінскага, старасты Езерскага, пан Карась ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосьць Пан Пшэслаў Пакаш, будучы сам хворы, выслаў слугу свайго шляхціча праўдзівага пана Діанісія Цыртолта і пры ім чатырнаццаць каней гусараў і чатырнаццаць каней па-казацку.

    Яго мосць пан Кшыштоф Шэміот, суддзя Ваўкавыскі, сам ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосць пан Самуэль Аўсяны ставіў чатыры кані па-гусарску.

    Яго мосць князь Пётр Глінскі сам ставіў два кані па-гусарску —  аднаго з маёнтку бацькаўшчынскага, а другога з застаўнга маёнтка ад пана Дзевочкі з Навасёлак размешчанага ў Ваўкавыскім павеце.

    Яго мосць пан Кшыштаф Хадакоўскі сам ад сябе і ад пляменніка свайго пана Юрыя Хадакоўскага, і з саўдзельнікамі Рудзееўскімі, паводле разпісання яго мосці пана Маршалка і мяне харунжага, ставіў аднаго каня па-казацку.

    Яго мосць пан Ян Пукшта, харунжыч Ваўкавыскі, сам і з саўдзельнікамі ад яго мосьці пана маршалка і мяне харужага паводле канстытуцыі распісання, ставіў аднаго каня па-гусарску.

    Яго мосць Зыгмунт Пукшта выслаў два кані па-гусарску, сам будучы не спасобнага здароў’я з-за параненай нагі, на што мусіць урэгуляваць праўна.

    Яго мосць пан Шымон Гарадзельскі, пісар земскі Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах выслаў свайго дарослага сына пана Вайцеха Гарадзельскага, ставіў два кані па-казацку.

    Пан Васіль Калантай сам ставіў каня па-гусарску з панам Галасем і ад пана Яна Жаранкі конь.

    Пан Ян Калантай паведаміў нас ураднікаў яго мосць пана Маршалка і мяне харужага, вярнуўся з шляху, даючы нам, у справе сына яго, які быў у паходзе да Валахіі, і там трапіў у палон да паганцаў, які для вызвалення сам мусіў старацца, выслаў пахолка шляхціча з канём па-гусарску.

    Пан Адам Калантай выслаў свайго слугу на кані па-гусарску, аб сабе даючы слова, што з паборавымі грошамі едзе да Вільна да скарбу.

    Пан Ендрэй Калантай, будучы сам у гадах выслаў сына сваяго дарослага пана Яна Калантая на кі па-гусарску.

    Пан Адам Углік, суддзя земсік Ваўкавыскі сам ад сябе і ад пна Міхала Угліка, дзядзькі свайго, ставіў каня па-гусарску, а на пана Адынца пратэставаў, што той да яго не далучыўся з часткі якая ад яго заставалася.

    Пан Грыгоры Жынь сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Кендзержаўскі каня па-гусарску з маёнтка Кузьмічы.

    Пан Кшыштаф Кендзержэўскі сам ад сябе і ад княгіні Семёнавай Глінскай ставіў два кані па-казацку.

    Пан Юры Езерскі сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Езерскі, будучы сам у гадах выслаў сына свайго дарослага пана Кшыштофа Езерскага на кані па-гусарску мянуючы, і ад суудзельніка Юрыя Калусоўскага з таго грунціка, што у пана Езерскага купіў.

    Пан Ян Лопот з сваёй часткі маёнтка Хаўшэвіц каня па-гусарску, а часткі Семёнаўскай каня па-казацку. А на сваіх суудзельнікаў пратэставаў, што да яго не далучаліся.

    Пан Леў Лопот каня па-казацку з суудзельнікамі, а на другіх суудзельнікаў пратэстваў, што да яго не далучыліся.

    Пан Іван Трызна, будучы ў дарослых гадах і хворы на ногі, з дазволу яго мосці пана Маршалка і майго харужага, ад’ехаў да дому з вёскі Пунскей Піваголь. А на сваім мейсцы пакінуў шляхціча добрага, свайго павіннага пана Юзэпа Касцюшку на кані па-гусарску, і каторы пан Касцюшка сам ад сябе і ад братоў ставіў другога каня па-казацку паводле аб’яднання.

    Пан Крыштаф Касцюшка ставіў каня па-гусарску, да якога пан Сушко далучыўся да трэцяй часткі каня.

    Пан Кшыштаф Ашмянец ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага распісаных, ставіў каня па-гусарску.

    Ад княгіні Яновай Глінскай, конь па-казацку з маёнткаў Парфіяновіч і Бакшты.

    Пан Ян Церпента каня па-гусарску з Мацкелёўшчызны і з Дабейкаў у іншым павеце.

    Пан Міхал Церпента сам ад сябе і ад пані Марцянавай Роскай каня па-гусарску.

    Пан Пагінскі з панам Яварам і з панам Мікалаем Немчыноўскім ставіў каня па гусарску, але іншыя панове браты казалі, што болей павінна было быць.

    Пан Сапоцка дава кані па-казацку ставіл.

    Пан Герман Енджэйковіч ад сябе і ад братоў сваіх родных паноў Яраша, Давіда, Размуса і ад удавы братавой пані Зыгмунтовай Енджэйкевічовай, якая ў сіроцтве засаталася, не толькі на вайну выпраўляць, але і сабе з дзяцьмі выжывення мець не можа, з суудзельнікам панам Вайніковічам, які таксама недастатак свой паказваў, з далучэннем суудзельніка ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага ставіў пан Герман Енджэйковіч каня па-гусарску. Той жа пан Герман і ад брата свайго пана Мацея Енджэйковіча ставіл каня па-казацку. А сам пан Мацей Енджэйковіч не выехал на тую выправу вайсковую, па прычыне пагаршэння шматкротнага і дзеці некаторыя яго пагоршыліся.

    Пан Адахоўскі з Рэплі два кані па-казацку.

    Пан Гзоўскі ставіл два кані па-гусарску.

    Пан Бертноўскі сам ад сябе і ад пана Адама Лопата і пана Андрэя Адынца, які купіў у пана Льва Лопата, ставіў конь па-казацку.

    Пан Ардынец выслаў сына дарослага на каня па-гусарску.

    Пан Андрэй Адамовіч сам ад сябе і ад братоў сваіх каня па-гусарску з маёнткаў сваіх Манцякоў, Вайнікаўшчызны і Ленартаўшчызны.

    Пан Ян Яскольд сам ад сябе і ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў каня па-гусарску, яле там трэба рэгулёваць.

    Пан Ян Сушко з братам сваім Даніэлем каня па-казацку, а на іншых пратэствалаі, што не даплочвалі.

    Пан Александр Мінеўскі, будучы ў сталых гадах, выслаў свайго сына дарослага пана Юрыя Мінеўскага на кані па-казацку з маёнтка Мачульнай.

    Пан Станіслаў Мінеўскі з часткі сваёй жонкі і часткі паненак швагерак сваіх пані Анны і Шчэнснай Жалтоўскіх з маёнтка Мачульна пры браце сваім родным панае Юрыю ставіў каня па-казацку..

    Пан Васілеўскі з Самуйлавіч, гараднічы, з князем Сямёнам Глінскім хворым, ставіў каня.

    Пан Яраш Длускі з панам Якубам Ашмянцом і з панам Войцехам Едзекоўскім каня па-казацку.

    Пан Высоцкі выслаў сына свайго дарослага сам ад сябе і ад суудзельнікаў сваіх паноў Клепацкіх, каня па-гусарску.

    Пані Жданоўска удава, выслала чатыры кані па-казацку.

    Пан Мікалай Цывінскі ставіў пару каней па-казацку, аднаго з Седзельнік, другога з Дзераўной у Брэскім ваяводстве.

    Пан Маіноцкі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Юры Кінтаўт з суудзельнікамі сваімі і з сынам панам Адамам Кінтаўтам з маёнтка у Ваўкавыскім павеце размешчаным і ў навагрудцкім з Буды ставіў два кані па-казацку.

    Пан Шымон Падолец з суудзельнікамі ставіў каня па-казацку.

    Пан Ян Зарэмба з панам Андрэем Малевічам каня па-казацку.

    Пан Шчэнсны Гедройц з панам Станіславам Ейсымонтам і ранёй маткай яго, два кані па-казацку, і ад пана Лаўрына Зеленеўскага і ад пана Слепаўронскага і ад паноў Суетаў і ад Сіўка з Ліхасельчанаў, але магчыма толькі на гэты адзіны раз.

    Пан Мікалай Калусоўскі, пан Грыгоры Жэброўскі з панам Карасём каня па-казацку.

    Пан Паўловіч з суудзельнікамі каня па-казацку, а на суудзельніка пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пан Станіслаў Чык з суудзельнікамі сваімі панамі Янам і Паўлам Чыкамі, панм Адамам Залускім, панам Мацеям Адынцом і панам Андрэем Стармілам з маёнтка свайго Мейштовіч, Тулава і Углоў каня па-казацку. Пан Бажоба ад пана Прашчыцкага і з часткі небожчыка пана Фёдара Стараіна і з часткі Сасінаўскай каня па казацку, на якіх пратэстваў і захоўвае сабе волнае маўленне, за тое што да яго не далучыліся.

    Пан Жабка з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Гоздзельскі, пан Счыгельскі, пан Крыванос два кані па-казацку.

    Пан Станіслаў Счыгельскі з Гродзенскага павету ад малых дзяцей з маёнткаў Эйсмантаў, Шымкаўшчызны, Бурнева трымаючы ў апекунстве, і пры галоўнешых маёнтках Гоздзелеўшчызны, Крываносаўшчызне ставіў каня па-казацку.

    Пан Леваноўскі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Леў Жынь, будучы хворым mentis captione ад пана Бога наведзёны выслаў каня па-казацку.

    Пан Яранім Жынь будучы хворым і на вочы слабым выслаў каня па-казацку.

    Пан Станіслаў Сегень, выказваўся імям сваёй сястры пані Енджэёвай Немчыноўскай, з таго фальварку, які трымае заставай ад яго мосці князя Агінскага Самуэля Целякі, размешчанага ў Ваўкавыскім павеце, бо пан Агінскі ў сваім запісе запісаў, што яна павінна замяняць на попісах і паслугах Рэчы Паспалітай, а зараз не бачучы нікога ад князя Агінскага, альбо якіесць цяжкасці напотым, сястра не павінна ставіць пахолка па-казацку.

    Пан Мікалай Сасін з панам Іванам Трызнай, з панам Вайцехам Буткевічам, з панм Грыгорам Падгайскім, панм Раманам Ванькевічам каня па-казацку.

    Пан Мальхер Жукоўскі з Седзельнік каня, але павінен больш паводле даўных реестраў, з тымі ад каго ён браў грошы на каня па-за канстытуцыяй.

    Пан Кршчановіч будучы паранены ў руку, хворы з дазволу яго мосць пана Маршалка і майго харужага, адехаў, пакінуўшы пана Корбута і ставіўшы каня па-казацку, і пратэставаў на пана Абухоўскага аб не далучэнні, а пан Абухоўскі даў знаць да мяне Харужага, што знаходзіцца на службе ў караля яго мосьці, і што мае аўтэнтычны дакумент паказаць.

    Панове Карэйвове каня па-казацку.

    Пан Іван Канстанцінавіч з сваёй валокі, якую мае і ад пана Міхалевіча каня па-казацку. Аб пане Міхалевічу некаторыя паны браця казалі, што там маёмасці не мала, і павінен бы больш ставіць чым адзін конь, больш таго сам застаўся ў хаце.

    Пан Станіслаў Высоцкі сам ад сябе і ад пана Мікалая Эйсымонта і ад суудзельнікаў сваіх пана Крыштофа Прыгодзіча, ад пана Яна Краснадэмбскага, Пятра Стрыгі ставіў каня па-казацку, а на іншых суудзельнікаў, якія адарваліся ад іх, пратэставаў, бо грошы і правы на коні іншаму аддалі, а каней за іх не ставёна.

    Пан Зверовіч ставіў каня па казацку. А на пана Заяца пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пані Бергелёва выслала сына па-казацку на кані.

    Пан Мацей Пацкевіч з суудзельнікамі з Зеленевіч каня па-казацку.

    Пані Камаеўская удава з маёнтка Струбніца ставіла каня па-казацку.

    Пан Счурскі ставіў каня па-казацку з суудзельнікамі з панамі Немчыновічамі і пані Гумковай і з панам Грондзкім.

    Пан Мікалай Воўк з маёнтка Седзельнікі каня па пяцігорску, ад некаторых сваіх суседзей грошы браў і правы супроць канстытуцыі, а на каня сам павінен ставіць.

    Пан Дзевялтоўскі з маёнтка Седзельнікі і з жадання да Бацькаўшчыны дамовіўся з суудзельнікамі каня па-гусарску.

    Пан Шымон Юшкевіч з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Грынашкевіч каня па-гусарску і з суудзельнікамі яго мосць ксяндзом Мікалаем Немчыноўскім плебанам Ваўкавыскім і з панам Адамам Петрашэўскім.

    Панове Аніхомаўцы каня па-казацку з суудзельнікам сваім панам Якімовічам.

    Пан Тыніна каня па-казацку з суудзельнікамі.

    Ян Пацукевіч з грунціка каля Недзевіч каня па казацку.

    Пан Васідеўскі Александр ставіў каня па-гусарску з суудзельнікамі.

    Пан Адам Швейкоўскі выслаў сына свайго Крыштофа на кані па-казацку з суудзельнікамі з панам Кандратам Волашаніным і з сынам сваім панам Юзэфам Швейкоўскім.

    Пан Жданоўскі каня па-казацку, а пратэставал на пані Камаеўскую а не далучэнні.

    Пан Міхал Варабей ставіў каня па казацку з суудзельнікамі.

     

    Станіслаў Пукшта,

    Харужы Ваўкавыскі.

     

    Дакумент выявіў, пераклаў з польскай мовы Семянчук Генадзь.

     

    РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 133. Стр.140-141

     

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў  Ваўкавыскага павета народу шляхецкага, якія паводле канстытуцыіі ў року тэразнейшым 1621 і на сэйме прынята рушэнне паспалітае да Інфлянт накіраванага за выцяганнем Яго мосьці пана Маршалка і мяне Харужага вайсковых ураднікаў да Інфлянтаў пад харугву павятовую не з’явіліся, маюць на прызначаны мною час да сбірання да Дубна на дзень 26 кастрычніка ў годзе тэразнейшым 1621 там не з’явіліся і да трэцяга лістпада пад харугву павятовую не сталі і аб сабе толькі вядомасць падалі і некаторыя  і не адазваліся.

     

    Ад яго мосьці Пана Віцебскага на попісе ў Ваўкавыску было 16 каней і пехоты 16. Але зараз яе мосць пані Віцебская пазнаёміла з лістом караля, яко мосьцю пана Нашага міласцівага напісаным да яго мосці пана ваяводы Навагрудскага і да мяне харужага і да іх мосьце паноў абывацеляш Ваўкавыскага павету, што яго мосьць пан Маршалак Каронны як апекун сына яго мосьці пана Віцебскага памерлага ставіў почент з маёнткаў ў ВКЛ размешчаных сыну яго мосьці пана Віцебскага належачых. У чым я харужы ідучы за воляй яго каралеўскай мосьці, як пана высшага якому паспалітае рушанне з сейму даверылася, і сілу прадстаўленых тых лістоў слухацца іх павінне.

    Яго мосць пан Андрэй Война, падчашы Вялікага княства Літоўскага на попіс ў Ваўкавыску 3 мая праведзены выслаў 30 каней па-казацку. Зараз на дадзеную экспедыцыю да Інфлянт ніхто ад яго мосьці пад Ваўкавыскую харугву не з’явіўся, але вядомасць ёсць, што яго мосьць пан падчашы да Валахіі супраць паганцаў сыноў сваіх і опчант выслаў да караля Яго мосьці.

    Яго мосьць пан Ян Ракоўскі, пад час попісу ставіў 12 каней па-гусарску, а паказацку 12 каней. А зараз, калі мы яго выцягвалі да Інфлянт, прыслаў паведамленне сваю да пана яго мосьці Маршалка і да мяне харужага, што сам быў выехаў на патрэбы караля яго мосьці і Рэчы Паспалітай да Валахіі супраць паганцаў за загадам караля яго мосьці і почант свой выслаў. А ўзяўшы вядомасць а трактатах, якія дайшлі каралю яго мосьці пану нашаму і Рэчы Паспалітай у паходзе Турэцкім, што ўжо харугва павету Ваўкавыскага накіравалася да Інфлянтаў, з тым што адазваўся лістом сваім, што сам яго мосць прыбыць жадаюць пад харугву Ваўкавыскую супраць рабаўніка Бацькаўшчыны, каля пачант яго мосьці паверне з той дарогі па якой пайшоў да караля.

    Яго мосць пан Эсеяш Гейдройць на попісе ўказваў тры кані па-гусарску з маёнтку жонкі сваёй у Ваўкавыскім іншых паветах размешчаных, даў знаць мне харужаму, што як слуга каралевы яе мосьці прызначаны ёсць да  пражывання і аховы пры каралеве яе мосьці, і што моша падцвердзіць аўтэнтыкам з канстытуцыі мінулага сэйму.

    Яго мосьць пан Ядам Юндзіл, войскі Ваўкавыскі на попісі ўказваў тры кані, а зараз не выехаў і не выслаў, прыкрываючыся пасадай сваёй,бо ёсць войскім Ваўкавыскага павету.

    Яго мосць пан Януш Масальскі, суддзя гродскі Ваўкавыскі, сам не выехаў, почант пры пляменніку выслаў.

    Пан Станіслаў Скіндар не выехаў, а вядомасць да мяне харужага даў, што маёнтак Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце арэндаваў.

    Пан Цырыяк Масальскі не выехаў і ніякай вядомасці аб сабе не падаў.

    Пан Станіслаў Дзевалтоўскі, абмовіўся праз сябра, што накіраваўся да Валахіі за каралём яго мосьцю і з почантам яго мосьці пана Ракоўскага, аднак павярнуліся і становіцца зараз пад харугву Ваўкавыску.

    Пан Лапатэцкі з маёнтку свайго нікога не прыслаў але вядомасць ёсць, што сам знаходзіцца пры карале яго мосьці ў Валахіі супраць паганцаў.

    Яго мосць пан Пясецкі былы падваявода Віленскі, даў знаць пар сябе да яго мосьці пана Маршалка і да мяне Харужага, што знаходзіцца ў Вільні за зышоўшага з гэтага свету годнага памяці яго мосьці ваяводы Віленскага, але жадае ставіць з почтам пад харугву, але не было.

    Пан Камароўкі з маёнтка Лапеніца размешчанаг ў павеце Ваўкавыскім, які трымае ад ад пана Александра Савіцкага на попісе ў Ваўкавыску ставіў 2 кані па-гусарску і два кані па-казацку. А зараз да Інфлянтаў не ставіўся і жаднай вядомасці аб сабе не даў. На што пан Савіцкі пратэставаў, і таму сам пан Савіцкі не выехаў.

    Пан Пракоп Белаўскі сам не выяхаў і жаднай вядомасці аб сабе не даў.

    Пан Каўнацкі і пан Карскі не выехалі і вядомасці аб сабе не далі з маёнтка Хрускага.

    Пан Заяц далучаны быў да пана Зверовіча, не выехаў.

    Пан Стэфан Скріба не выехаў і вядомасці аб сабе не даў. Ад пані Яранімавай Снарскай ніхто не выехаў, а яе некаторыя асобы прыцягвалі да сябе.

    Пан Ян і пан Пётр Скіндары не выехалі і жаднай вядомасці пра сябе не далі.

    З маёнтку Харашкаўшчызна, што пан Трцінскі з жонкай сваёй трымалі, а зараз пан Раман Ельскі трымае, не выехаў і вядомасці не пададзена.

    Пан Юры Сцыпіон з маёнтка Рось не ставіўся і нікога не выслаў.

    Пан Александр Купріяновіч не ставілся.

    Пан Александ Снарскі, пісар гродскі ваўкавыскі не ставіўся і вядомасці пра сябе не даў.

    Адам Яновіч Плік, пан Кшыштаў Ашмянец паведамілі што саміх сабе паставяць.

    Пан Шеміот з Вішнеўкі не ставіўся і вядомасці аб сабе не даваў.

    Юры Калусоўскі з вядомасці яго мосьці пана Маршалка і мне харужага ад’ехаў да дому з пад харугвы, папярэдзіўшы нас, што мусяў прыехаць потым не прыбыў і не адазваўся.

    Ілейкове Веренкове, якія купілі маёнтка шляхецкага частку ў Леглеевічах Малехераўшчызну ў Дубне былі, а калі папісаваліся, панове браця каней не ставілі.

    Гецольд адзін быў, але пад час попісу каня да вайны неабходнага і рыштунку вайсковага не ўказываў.

    З маёнткаш Бачынскіх, з якіх перад тым почты з’яўлялася пад харугву Ваўкавыскую і з іншых маёнткаў ніхто зараз не ставіў.

    Ад пані Залескай нікога не было, але сын пані Пётр Залескі, які на  маёнтку ў Лідскім павеце пісаў да мяне харужага, што пад харугву тамтэйшага павету Лідскага меў ставійь почат з з там таго маёнтку свайго і з таго маёнтку, які размешчаны ў Ваўкавыскім павеце.

    Ад іншых, калі хто не выехаў, вядомасць будзе пададзена ад мяне пісьмова.

    Харужы Ваўкавыскі Станіслаў Пукшта.

     

  • 18.VII.1577 – Галоўны з’езд (Генеральны соймік) ВКЛ у Ваўкавыску

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    Генеральныя сомiкi Рэчы Паспалiтай адбыліся замест сойму. Збiралiся для ўхвалення падаткаў на збройную экспедыцыю супраць Гданьска (i татараў). Склiканы 01.IV.1577 г.

    Перадсоймавыя каронныя соймiкi перад кароннымі галоўнымі соймікамі адбыліся ў красавiку 1577 г.

    Генеральныя соймiкi ў Кароне:

    1. У Коле – 09.V.1577 г.

    2. Корчынскi – 15–16.V.1577 г.

    3. Мазавецкi (Варшава) – 15.V.1577 г.

     

    Перадсоймавыя соймiкі ВКЛ перад Ваўкавыскiм з’ездам

     

    Виленский Археографический Сборник. Т.IV. № 22.

    (Acta Hist. R.G.P. i II. XI.nr.LIII).

    Acta historica XI. Teki A.Pawinskiego. Т.VI.– Warszawa, 1900.– LVIII.– S.83–85.

    Пабор на абарону межаў ад Масквы і татараў, ухвалены ў Ваўкавыску (VII.1577)

    (Oryg. – Arch.XX Czartoryskich. Vol.309. № 30).

     

    17.VII.1577 г. AHRGP – 17.VII.1577

     

    За 2 тыднi да галоўнага з’езда ВКЛ у Ваўкавыску (17.VII.1577 г. – за 2 дні да Святога Яна) былі скліканы павятовыя соймiкі (за два тыднi да Iванава дня – 22.VI.1577 г.).

    Дакументы з Метрыкі ВКЛ (Метрыка ВКЛ 60. Арк.89 ад.–102), якія тычацца дадзенага галоўнага з’еза і соймікаў, якія адбыліся перад ім надрукаваны І.Лапа ў дадатку да манаграфіі „Литовско-русский повет и его сеймик” (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.55–73).

    1)      Інструкцыя да паветаў – „Наука послу до воеводства Виленского на соймик того воеводства, дана у Варшаве року 1577, месеца апреля 22 дня…” (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.55–63).

    2)      Універсалы на соймікі павятовыя аб жыхарах Гданьска і небяспецы земель рускіх ад 29.IV.1577 г. (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.64–66).

    3)      Ліст да паноў-рад аб скліканні соймікаў і з’езду галоўнага ад 29.IV.1577 г. (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.66–69).

    4)      Другі ліст да паноў-рад ад 1.V.1577 г. (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.69–70).

    5)      Ліст да гаспадарскага пасла на павятовы соймік ад V.1577 г., пералік гаспадарскіх паслоў (легатаў) і пералік асоб і ўраднікаў, да якіх былі скіраваны соймавыя лісты (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.70–73).

     

    [22].VI.1577. Спіс легатаў на соймікі перад Галоўным Ваўкавыскім соймікам (РНБ. Ф.971. Авт.124. № 12. Арк.32–33).

     

    Гаспадарскія паслы (легаты)

    1. Новагародскi павет – Галаўня Есiф, падсудак (Метрыка ВКЛ 60. Арк.100–100 адв.; ЛРП. Приложение. С.72; РНБ. Ф.971. Авт.124. № 12. Арк.32 адв.).

    2. Слонiмскi павет – Гарабурда Мiхал, пiсар ЯКМ (ЛРП. Ibidem; РНБ. Ф.971. Авт.124. № 12. Арк.32 адв.).

    3. Ваўкавыскi павет – Тышковiч (Тишкович) Мiкалай (ЛРП. Ibidem; РНБ. Ф.971. Авт.124. № 12. Арк.32 адв.).

     

    BN. Sygn. III 3085. Materiały do historii polskiej. T.I (1503–1613). (с Библиотеки Генерального Штаба в Санкт-Петербурге). – K.45–46. Nr 27. Ліст Яна Нарбута да Стэфана Баторыя ў якім паведамляецца пра пасяджэнне ваўкавыскага сойміка. Рось, 18.VI.1577 г. (Roś).

     

    Iнструкцыя паслам Ваўкавыскага з’езда ад 18.VII.1577 (Лаппо. ВКЛ II. Приложение. С.74–85 (Метрыка ВКЛ 60. Арк.154 адв.–163 адв. (ст.паг.)

    Ухвала Ваўкавыскага галоўнага сойміка (з’езда): АВАК. III. С.271–277 (274).

    Стэфан Баторый даведаўся пра сканчэнне работы соймiка 27.VII.1577 г. (Acta.. LIX).

    Падатак павiнен быў быць выдадзены пачынаючы ад дня Панны Марыi Зельнай (15.VIII) да дня Св.Мiхала (29.09). Перадаць падатак галоўным паборцам у Вiльнi павятовыя паборцы павiнны былi на дзень Св.Шымона (Iуды) (28.10). Галоўнымi паборцамi прызначалiся:

    1. Падскарбi земскi, пiсар вялiкi, староста пiнскi дзяржаўцы олыцкi i квасоўскi Лаўрын Война; 2. Крайчы лiтоўскi Ян Кiшка; 3. Гаспадарскi маршалак, суддзя земскi наваградскi Мальхер Сноўскi.

     

    Паборавы ўнiверсал 20.VI.1577 г. (Volumina Legum, II, 950–959).

     

    Stefan Batory pod Gdańskiem w roku 1576–1577. Listy, uniwersały, instrukcye / Wydał i szkicem historycznym poprzedził Adolf Pawiński. (Źródła dziejowe. T.III).

    Początki panowania Stefana Batorego r.1576–1577. Listy, uniwersały, instrukcye / Wydał i rozprawką o Synodzie Piotrkowskim z r.1577 poprzedził Adolf Pawiński. (Źródła dziejowe. T.IV).

     

     

  • Спіс шляхты Ваўкавыскага павету за 1690 г. І іх падаткавыя абавязкі.

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    ПАРАФІЯ ВАЎКАВЫСКАЯ.

    Пан Ян Калусоўскі з маёнтку вячыстага Мацкеляўшчызны.

    З маёнтку Тулова вячыстга

    З закладзенага ад яго мосьці пана Юрыя Аўсянага

    З дыму 1

     

    З дыму 1

    З дыму 1

    Яе мосць пані Анна Скірмунтова Уладзіславава Калусоўска з маёнтку Ашмянцы з закладзенай паловы

    А з Мацкеляўшчызны, таксама паловы

    З дыму 1

     

    З дыму 1

    Пан Геронім Петрашэўскі з маёнтку вячыстга Альшымава з свайго Дыму 1
    Пан Ян Бароўскі з маёнтку вячыстга Ашмянцоў з сялянскага Дыму 1
    Пан Андрэй Гадачэўскі з маёнтку вячыстга Ясенавіцы з сялянскага Дыму 1
    Пан Станіслаў Калантай з маёнтку закладзенага Альшымава з свайго Дыму 1
    Мяста Ваўкавыск, акрамя ўсялякіх юрыздык жыдоў … бурмістра Путчыца З дымаў 26
    Пан Бенедыкт Карэйва з маёнтку вячыстга Карэвіч з свайго Дыму 1
    Пан Андрэй Карэйва з маёнтку свайго ўласнага вячыстага Карэвіч з свайго Дыму 1
    Пан Ян Цэдроўскі з маёнтку вячыстага таксама Карэвіч з свайго Дыму 1
    Пан Александар Савіцкі з маёнтку вячыстага Карэвіч з свайго Дыму 1
    Пан Андрэй Немчыновіч з маёнтку Карэвіч з свайго Дыму 1
    Пан Міхал Бароўскі з маёнтку Ашмянцоў і Мацкеляўшчызны з сялянскіх Дымаў 2
    Катажына Бухоцка з маёнтку закладзенага ад пана Грыгорыя Калантая з Калантаёў, з сялянскага

    А з закладу ад пані Немчыновічовай пазней Сушыцкай з дворнага

    Дыму 1

     

     

    Дыму 1

    Пан Ян Карэйва з маёнтку вячыстга Карэйвіч з свайго Дыму 1
    Пан Мікалай Ясіевіч з маёнтку закладзенага ад яго мосьці пана ваяводы Брэскага Крыворішаўчызны і з маентачкаў Дварчанаў ад пана Мальхера Богдзі арэндаванага без сялянаў  

     

     

    Дымаў 2

    Пан Ян Карэйва з маёнтку вячыстага Карэйвіч з уласнага свайго  

    Дыму 1

    Пан Ян Выбраноўскі з маёнтку вячыстага Палуянкаў з сялянскага  

    Дыму 1

    Пан Мікалай Карэйва з маёнтку свайго вячыстга Карэвічы з уласнага свайго Дыму 1
    Пані Хрызастомава Калусоўска з маёнтку вячыстага Ашмянцоў з сялянскага Дыму 1
    Пан Антоні Падрэз з маёнтку вячыстага Карэйвіч з уласнага свайго Дыму 1
    Пані Марцінава Рафаловічова з маёнтку закладзенага ад яго мосьці пана Бялазора з свайго уласнага Дыму1
    Пан Аляксандр Гарадзельскі з маёнтку Карэйвічы з свайго Дыму 1
    Пан Ян Гумак з маёнтку вячыстага Крысевіч з свайго дыму

    А з закладзенага ад пана Годачэўскага з сялянскага

    Дыму 1

     

    Дыму 1

    Пан Войцех Кіляньскі з маёнтку закладзенага ад пана Грыгоры Калантая з Калантаёў з сялянскага Дыму 1
    Вяльможны яго мосьць пан Тэафіл Алендзкі, падкаморы Ваўкавыскі, з маёнтку Мачульней з сялянскіх

    У тым жа маёнтку на рацэ Рось з млыноў двух

    Там сама з карчмы

    Да вайтоўства Ваўкавыскага з вёсак належачых Пятакоў і Шаўліч з сялянскіх

    У фальварку Харашкаўчызне сялянскіх

    З млынаў да таго фальварку належачых у Росі Калантаях

    У фальварку Калантаях Вальчкаўшчызне з сялянскіх

    Асобна ў месце Ваўкавыску з карчмы адной

    Дымаў 35

     

    Дымаў 2

    Дым 1

     

    Дымаў 5

    Дымаў 11

     

    З дымаў 2

    Дымаў 8

    Дым 1

    Пан Юры Юзаф Франкевіч Варашыла з маёнтку закладзенага ад пані Смагаржэўскай, пасудкавай Ваўкавыскай, з сяляніна Дыму 1
    Пан Мацей Мазырка з маёнтку вячыстага Лапеніцы з свайго ўласнага Дыму 1
    Пан Андрэй Немчыновіч з маёнтку вячыстага Крысевіч з свайго Дыму 1
    Пан Міхал Немчыновіч з маёнтку вечыстага Крысевіч з свайго Дыму 1
    Пан Пётр Харманьскі з маёнтку вячыстага Сабкаўчызны з свайго Дыму 1
    Пан Сыльвестар Гарадзельскі з маёнтку вячыстага Карэйвіч непадзелянай з роднымі з сялянскага Дыму 1
    Пан Казімір Ашмянец з маёнтку вячыстага Ашмянцоў Рабцаўчызны з уласнага свайго Дыму 1
    Пані Марыянна Жабагоньска з маёнтку вячыстага Небдалаўчызна з свайго Дыму 1
    Пан Ян Немчыновіч з маёнтку вячыстага Альшымаў з свайго Дыму 1
    Яго мосьць пан Калантай з маёнтку вячыстага Росі Валчкаўчызны Калантаёў з сялянскага Дыму 1
    Пані Анна Мінеўска Марцінава Віктарынова Ракоўская з маёнтку вячыстага Марцінаўскі свайго Дыму 1
    Пан Марцін Немчыновіч з маёнтку вячыстага Крысевіч з свайго Дыму 1
    Атестацыя ясна вельможнага іх мосьці пана ксяндза біскупа Віленскага з маёнтку Біскупцы з млынам адным Дымаў 13
    Атестацыя вельможнага іх мосьці пана Габрыэля Бялазора, падкаморага Упіцкага, з маёнтка Рось, з фальварку Свянціца, з карчмы і млянамі двума ў гродзе Упіцкім за прысягана З дымаў 18
    Атэстацыя вельможнага іх мосьці пана Мікалая Агінскага, мечніка ВКЛ, маршалка Ваўкавыскага, у горадзе Віленскім запрысягана з маёмасці Лапеніца рзам з панам Смагажэўскім, і Пужычкаўшчызне з млынам, сялянскіх Дымаў 16
    Пан Адам Курпель з дыму закладзенага ў месце Ваўкавыску, названага Небдайлоўскага 1
    Атэстацыя вельможнга іх мосьці пана Курча, ваяводы Брэскага, з маёмасці Петухова з баярамі, з мястэчкам, з жыдамі, корчмамі, з млынамі Дымаў 30

     

    Пан Міхал Немчыновіч з Кшысевіч Дым 1

    Парафія Роская

     

    Ей мосць пані Грымберкова, цяперашняя Коженеўская, з закладзенай кандыцыі зараз і дажывотнай ад вельможнга яго мосьці пана Браніцкага, стражніка кароннага і яго жонкі, названая Шчавіньшчызна, з сялянскага

    Дыму 1

    Яго мосьць пан Юры Кавалеўскі, трымаючы Рось Вялікую, таксай ад вяльможнага яго мосьці пана Стэфана Браніцкага, стольніка кароннага, з мястэчкам Рось, з мяшчанамі і жыдамі, акрамя закладнікаў, з корчмамі двума і млынам

    А з фальваркамі двума Андрыкоўскім і Скрыбаўскім, з усёй воласці Роскай і фальваркаў,

    З дымаў 25

     

     

     

     

    з дымаў 95

    Іх мосьці ксяндзы плебаны, прабошчы і манахі

     

    Яго мосьць кс. Матеуш Кулігоўскі, дэкан Ваўкавыскі, пробашч і плебан Воўпенскі, з прабоства і плебаніі Волпенскай, з млынам і карчмой, з сялянскіх

    А да плебаніі мейскіх і сялянскіх

    Дымаў 14

     

     

    Дымаў 14

     

     

  • ДЭКРЭТ ГАЛОЎНАГА ТРЫБУНАЛА ВКЛ ПА СПРАВЕ АБ ПАРУШЭННІ ВАЎКАВЫСКІМ СТАРАСТАЙ КРЫШТАФАМ МОНВІДАМ ДАРАГАСТАЙСКІМ ПАРАДКУ УСТУПЛЕННЯ НА ПАСАДУ І ПРЫНЦЫПАЎ ПРЫЗНАЧЭННЯ ЎРАДНІКАЎ ГРОДСКАГА СУДА

    10 Ноя 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    [А. 201 адв. (220)] М(есе)ц(а) октебра семого дня.

     

    Оповедан(ь)е пана Войтеха  Щурского и вписан(ь)е декрету трыбуналского

     

    На рокох судовых земских слонимских о Светом Михале, святе рымском, судит прыпалых, перед нами: Петром Нарбутом, суд(ь)ею, а Михайлом Яцыничом, подсудком, врадниками судовыми земскими повету слонимского,  постановивъшыся обличне у суду земенин г(о)с(по)д(а)рьский повету волковыского пан Войтех Щурский, от их м(и)л(о)сти панов урадников земских и от братей своих шляхты обывателев повету волковыского. Оповедал в тые  слова, иж в року теперешнем, тисеча пятсот осмъдесят девятом, м(е)с(е)ца сентебра двадцат третего дня у суду головного трыбуналского в Менску  точилася справа их м(и)л(о)ст(ей) панов урадников земских, панов шляхты и обывателей повету волковыского через пана Жикгимонта Петровича Залеского, умоцованого брата, с посродку нас всих обраного и посланого за позвы земскими зъ его м(и)л(о)ст(ь)ю паном Криштофомъ  Мосвидом [1] Дорогостайским, столником Великого Князства Литовского, старостою волковыским, о неучынен(ь)е присеги самого  его м(и)л(о)сти пана старосты на суды и староство Волковыйское и о  не высажен(ь)е урядников кгродских на справы судовые водле статуту и права посполитого. В которой справе о том ширей декрет от суду головного трибуналского в Минску ест учинен. С которым выписом и декретом трыбуналским их м(и)л(ос)т(ь) панове урадницы  земские и обыватели повету волковыского ужывши в том с посродку себе братей своих и двох возных посылали до двора короля  его м(и)л(ос)ти волковыских до его м(и)л(ос)ти пана Крыштофа Монвида Дорогостайского, столника Великого Князства Литовского, старосты  волковыского даючы ведомост его м(и)л(ос)т(и) о том, абы его м(и)л(ос)т(ь) сам пан староста о суды и староство волковыское присегу выконал, так теж урадников судовых кгродских на справы судовые  [Арк.202 (221)] на час и день в декрете суду головного трыбуналского назначоный,  водле декрету суду головного трыбуналского и права посполитого,  высадил. Которое тое справы и выпис с книг земъских повету волковыйского вписан(ь)я декрету головного и самый тот декрет трибуналский показавши, и сознан(ь)я возных перед нами был показан. И просил пан Войтех Щурский од панов врадников земских и от братей обывателей повету Волковыского, абы тот выпис и декрет суду головного  трыбуналского до книг земских слонимских был вписан. Который выпис,  кгды был чытан, слово от слова так ся в собе мает:

     

    Выпис с книг справ судовых земских повету волковыског(о).

     

    Лета от нарожен(ь)я сына  Божего тисеча пятсот осмъдесят девятого, м(е)с(е)ца октебра третего дня. На рокох судовых земских о Светом Михале, святе рымском судит припалых, перед нами: Грыгоремъ Войною, суд(ь)ею, Александром Узловским, подсудком, врядниками судовыми земскими повету Волковыского,  постановившысе обличне у суду земенин г(о)с(по)д(а)рьский повету Волковыского пан Жикгимонт Залеский поведил, иж то вси панове урадницы земские  и панове шляхта обыватели повету Волковыйского посылали мене,  Жикгимонта Залеского, за моц(ь)ю зуполною от себе на зыскъ и страту даною, за позвом земским в жалобы всих обывателей повету волковыского до суду головного трыбуналского против его м(и)л(ос)т(и) пана Криштофа  Монвида Дорогостайского, столника Великого Князства Литовского,  старосты волковыйского о неучинен(ь)е прысегы на староство  и суды кгродские, так теж и о не высажен(ь)е врадников кгродских на суды кгродские волковыские водле статуту и права посполитого,  яко о том на позве жалобы вашей м(и)л(ос)ти шырей было доложоно. В которой справе од ваших м(и)л(ос)тей я там у суду головного трибуналского в Менску будучы, и што се там справило выпис декрет з суду  головного трибуналского с книг воеводства Менского перед вашею  м(и)л(ос)т(ь)ю покладаю. Которого декрету головного трибуналского мы  огледавшы видели есмо печат земскую воеводства Менского  к нему прыложоную цалую и подписей рук их м(и)л(ос)т(ей) панов судей головных трыбуналских. Который декрет, кгды был чытан, слово от слова так се в собе мает:

    Выпис с книг справ судов головныхъ  трыбуналных, в Менску отправованых.

     

    Лета от нарожен(ь)я сына  Божего тисеча пятсот осмъдесят девятаго, м(е)с(е)ца сентебра двадцат третего дня.

    Перед нами, суд(ь)ями головными у Великом Князстве Литовском, з воеводствъ и поветов на сес год осмъдесят девятый на Трыбунал обраным, отправуючы нам справы суду головного трыбуналного в Менску, постановившися у суду земенин г(о)с(по)д(а)рьский повету Волковыского, пан Жыкгимонт Петровичъ  [А. 202 адв. (222)] Залеский, за моц(ь)ю зуполною ему на зыскъ и страту даною от урадников земских и многое шляхты, обывателей повету Волковыского под семидесят и семи печатми и с подписан(ь)емъ их рукъ немало, хто писат умел,  доведши позву и року за ним припалого выписом с книг земских волковыйских.

    Жаловали с позву на его м(и)л(ос)т(ь) пана Крыштофа Монвида Дорогостайског(о), столника Великог(о) Князства Литовского, старосту волковыского, иж сам пан староста, не чынечы праву посполитому досыт, прысеги на староство и суды кгродские сам не учынил, так теж и урадников кгродских,  для отпровован(ь)я справ суду кгродскому, водлуг порядку статутового, судит належачых, то ест: подстаростего, суд(ь)ю и писара, родичов в том панстве  Великом Князстве Литовском и в том повете Волковыйском оселых и писма руского умеетных, дати не хотел. Яко ж они о тое пана старосту самого прыстойным обычаем упоминали и просили, абы против их, водлуг права  посполитог(о) и Статуту нововыданого, заховал, так и урадников кгродских волковыских на местцу своем судовом – Волковыйску, водле Статуту и права посполитого, на справы судовые высадил. Нижли его м(и)л(о)сть, пан староста, на тое упоминан(ь)е и прозбу их ничого не дбаючы,  яко сам прысеги на староство не учинил, так и урадников кгродских,  водле Статуту и права посполитог(о) высадити не хотел, в чом людем укрывжоным од немалого часу, шляхте, великая проволока в справедливости в том повете, крывда и шкода немалая деетсе. И покладал о том выпис с книг земских – протестацый шляхта обывателей повету Волковыског(о) на пана старосту волковыйског(о) на рокох троецких в року осмъдесят девятого учыненое.

    А от стороны позваное,  от его м(и)л(о)сти пана Крыштофа Монвида Дорогостайског(о), столника Великого  Князства Литовског(о), старосты волковыског(о), умоцованый его м(и)л(ос)ти, пан Василей Волкъ, за моц(ь)ю зуполною от его м(и)л(ос)ти пана старосты волковыйског(о),  под печат(ь)ю и с подписом власное руки его м(и)л(ос)ти, на зыскъ и страту ему  даною, чынечы отпор на тую жалобу панов урадников и обывателей повету Волковыског(о) поведил, иж дей его м(и)л(ос)т(ь), пан столник за тым позвом становити и в отказе быти не повинен, бо дей артыкул сорок семый в розделе четвертом не учыт, абы о то до суду головного трыбуналско(г)о позывати. Так теж и в констытуцыи трыбуналской о том ясное  науки нет, абы то суду головному судит належало.

    А з стороны обывателей повету Волковыйског(о) умоцованый от братеи своей пан Жигимонт Залеский подалъ на то артыкул трыдъцат семый в розделе четвертом, так теж в констытуцыи трыбуналской, в порадку  описан(ь)я пятог(о) учыт, иж суд о то головный Трыбуналский судити мает.

    Мы, суди головные трыбуналские, то узнавшы, водле тыхъ  артыкулов, вышей от стороны поводовое поданыхъ,  [А. 203 (223)] поданых, узнали есмо, иж то суду нашому головному судит належыт, всказали  есмо, абы стороны далей водлуг права поступовали.

    Умоцованый его м(и)л(ос)т(и),  пана старосты волковыйского  поведил, што се дотычет урадников кгродских,  и особне подстаростег(о) волковыйског(о), Балцера Веселовског(о), иж пан столник водлуг права посполитог(о) заховал се, и на местцу своем шляхтичом учстивым, у Великом Князстве Литовском и в повете Волковыском добре оселыми, месце свое  урадовое засадил. Который и прысегу на тот урад свой на суды кгродские  волковыйские, водле старог(о) статуту Балцер Веселовский учинил, и нижли  тот, теперешний, Статутъ ку уживан(ь)ю пришол, урадом своим справоват почал. И доведечы оселости Веселовског(о), покладал перед нами лист продажы вечыстое земенина г(о)с(по)д(а)рьског(о) повету Волковыског(о) Грышка Безпятог(о) и выпис с книг земъских волковыских, в роки троецкие  в року теперешнем тисеча пятсот осмъдесят девятог(о) [2], м(е)с(е)ц(а) июля  третег(о) дня, сознан(ь)я того Безпятог(о) ку тому поклада(л), а другий лист продажный и выпис с книг кгродских волковыских очевистого  сознан(ь)я его м(и)л(ос)т(и) пана Крыштофа Волског(о), в том же року осмъдесят девятом, м(е)с(е)ц(а) июля четвертог(о) дня, в котором сознавает пан Волский, иж продал на вечност Балцеру Веселовскому тры службы людей имен(ь)я своего Малое Кремяницы, в повете Волковыйском лежачог(о). Покладал теж выпис с книг кгродских волковыйских, даты и  року тисеча пятсот осмъдесят осмом, м(е)с(е)ц(а) декабра первого  дня, иж прислугую подстаростве за листом его м(и)л(ос)ти пана своего  Веселовский учынил. Покладал теж лист от некоторое шляхты повету Волковыйского зъ сорокма печатьми и колконадъцать  подписан(ь)емъ рук, которые прызнавают Веселовског(о), яко бы мел быт въ Волковыском повете добре оселый и прысяглым. Ку тому умоцованый его м(и)л(ос)ти пана старосты волковыског(о) домовлял: «А што сторона жалобливая задает, то иж Веселовский писма руског(о) не умеет, тогды дей, того право посполитое позвовяет [3].  Где бы вси три писат не умели  тогды с подписан(ь)емъ рук двох выписы и сознан(ь)я вечности, албо яких колвекъ записов выдаваны быти мают». На што подал артыкул вторый з розделу семог(о). А што дей сторона поводовая задает то, абы не был родичом Великог(о) Князства Литовског(о), брал собе в том на помоч с прывилея Унию межы народом полским дано в тые слова, иж ужо Корона Полская и Князство Литовское ест одно, которое се  з двух панствъ и народов в один люд знесло. Просит, абы его м(и)л(ос)т(ь) пан столникъ от того позву и от жалобы, в нем описаное, был волен.

    А умоцованый шляхты обывателей повету Волковыског(о) пан Жикгимонт Залеский поведил, иж умоцованый его м(и)л(ос)т(и) пана  старосты волковыйског(о) не показует того, абы его м(и)л(о)сть пан староста волковыский на староство свое и суды кгродъские  [А. 203 адв. (224)] прысегу учынити мел, толко одного обмовляет Веселовског(о), а других урадников не вспоминает, и показует то, якобы Веселовский мел быт в повете Волковыйском оселый. Што се ясне явне с тог(о) власного подан(ь)я и выписов его показует, иж не будучы родичом Великог(о) Князства Литовског(о) и писма руског(о) и полског(о) не умеетный перво прысегу учинил, а потом оселостей набыл. Што ясне явне с тых выписов его самых власных показует се, иж тая его оселост змысльне набытая ест. О чом подал артыкул дванадцатый розделу третег(о),  в котором пишет, иж «достойностей духовных и светских, городов, дворов и кгрунтов, староствъ, держав, урадов земских и дворных, посесый, або в держан(ь)е  и пожыван(ь)е, и вечностей жадных чужоземцом и заграничником, а ни суседом тог(о) панства дават не мает, толко руси, литве, жомойти – родичом старожытным и уроженцом Великог(о) Князства Литовского добре знатным и правдиве, не змысльне в том воеводстве, або повете оселым». А з розделу четвертог(о) подал артыкул первый, с того ж розделу четвертог(о) артыкул трыдцатый, трыдцат шостый и трыдцат семый. Подал и водлугъ констытуцыи, в року шестдесят девятом на Унии учыненое, и просил умоцованый обывателей повету Волковыског(о) пан Жикгимонт Залеский от братеи своей або водле Статуту и тых артыкулов с права  посполитого, вышей поданых, был захован.

    А так мы, суди, в той справе добре се припатрывшы и зрозумевшы добре з артыкулов Статутовых, з розделу третег(о) артукулу дванадцатог(о) и з розделу четвертого артыкулу первого, с того ж розделу четвертог(о) артыкулу  трыдцатог(о), трыдцат шостог(о) и трыдцат семог(о) и водлуг констытуцыи,  на Унии учиненое сказуемо, абы пан староста волковыйский, водлуг науки в Статуте описаное, сам прысегу выконал и урад свой кгродский люди не ново и не змышлено оселым(и) и прысяглыми засадил. Водлуг ясное науки в праве посполитом описаное под  виною в том Статуте артыкулу трыдцат семог(о) в розделе четвертомъ описаное. Яко ж ку выконан(ь)ю тое прысеги пана старостеска  даемо рокъ на рочкох кгродских волковыйских, которые прыпадат мают першог(о) дня ноябра, в року тепер идучом тисеча пятсот осмъдесят девятом. Што про памет до книг справ судовых головных трыбуналских ест записано. И сей выпис с книг, под печатю земскою воеводства Менског(о), шляхте  обывателем повету Волковыског(о) ест выдан. Писан у Менску.

    У того выпису  декрету головног(о) трыбуналског(о) печат земская воеводства Минског(о) цела  притисненая и подписей рук их м(и)л(ос)т(ей) панов судей трибуналских тыми  словы подписаны:

    з воеводства Виленског(о), Пфронць Кулвец, ренко сво;

    з воеводства Виленског(о), повету Волковыйског(о) [4] Ян Третяк;

    з воеводства  Троцкого Якуб Кунцевич, власною рукою;

    Януш Длуский, з воеводства Полоцкого;

    з воеводства Троцкого, з Упиты Юр(е)й Зблус, власною рукою;  [А. 204 (225)]

    земли Жомойтъское Лаврын Келпъшъ;

    з воеводства Новак(г)родског(о) Ян Немера, з воеводства Новгородског(о), рукою власною;

    з воеводства Берестейског(о) Богдан Телятицкий;

    Стефан Гладкий, писар.

     

    А по вычытаню того выпису декруту трыбуналског(о), ужывшы с посродку себе, з братеи нашой земян г(о)с(по)д(а)рьских повету  Волковыского: его м(и)л(о)ст(ь) пана Ивана Жына, пана Федора Якимовича, а пана Федора Адамовича, а пана Викторына Бортновског(о), и  пры них двух возных повету Волковыско(го): Мартина Савковича, а Себестыяна Дубровског(о), посыла(ли) есмо с тым декретом,  от суду головного трибуналског(о) взятым, до двору короля его м(и)л(ос)ти волковыског(о), до его м(и)л(ос)т(и) пана Криштофа Миколаевича Монвида Дорогостайског(о), столника Великог(о) Князства Литовског(о), старосты волковыског(о), даючи ведомо его м(и)л(ос)ти пану старосте, абы досыт учынил, водле декрету трыбуналског(о),  Статуту и права посполитого, сам его м(и)л(ос)т(ь) прысегу на староство  и суды  волковыские выконал, так и урадников судовых кгродских на справы судовые, водле декрету суду головного трибуналског(о) и права посполитог(о) высадил.

    Которые возные, там бывшы того ж дня,  даты вышей мененое, при квите своем, под печатьми их и под печатми  стороны шляхты, выш мененых, даном до книг земских волковыских сознали тыми словы:

    «Я, Мартин Сивкович, а я, Себестыян Дубровский, возные повету Волковыйског(о), сознаваемо сим нашым квитом, иж в року теперешнем, тисеча пятсот осмъдесят девятом, м(е)с(е)ца октебра третег(о) дня, за посланемъ вашей м(и)л(ос)ти, урадников земъскихъ  и многое шляхты обывателей повету Волковыског(о), дня нинешнег(о), ходили есмо з людми зацными, от в(а)шей м(и)л(о)сти послаными: зъ его м(и)л(о)стью паном Иваном Жынемъ, паном Федором Якимовичом, паном Федором Адамовичом, а паном Викторыном Бортновским, з декретом трыбуналскимъ  до двору короля его м(и)л(о)сти волковыйског(о), до его м(и)л(ос)ти пана Крыштофа Монвида  Дорогостайског(о), столника Великог(о) Князства Литовског(о), старосты волковыйского, ознаймуючы его м(и)л(ос)ти о том декрете трыбуналском. И там, в дворе его м(и)л(ос)т(и) пана старосты волковыского не нашли, толко служебника его м(и)л(ос)ти пана  Конецкого. Мы тому служебнику его м(и)л(ос)т(и) оповедавшы показовали  и тот декрет чытат давали, так теж и Грыгорю Безпятому, который  се быт менил на тот час на местцу урадовом у Волковыску. Тот декрет оповедавши и копею, слово у слово списаную с тог(о) декрету, под печатми нашими и под печатми шляхты, стороны людей добрых, вышей мененых,  там же у дворе волковыйском на столе тую копею положили».

    Который тот декрет суду трыбуналског(о), через пана Жыкгимонта Залеског(о) нам, судови, поданый, так теж и сознане возных, до книг справ судовых земскихъ  есть записано.

    Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Фонд 1785 «Слонімскі земскі суд». Вопіс 1. Адзінка захавання 11. Актавая кніга Слонімскага земскага суда за 1589–1590 гг. Аркушы 201 адв. (220) – 204 (225). (Па каталогу Гарбачэўскага – ВЦА № 7692; па каталогу Спрогіса – ВЦА № 7649).


    [1] Так у тэксце. Трэба чытаць – Монвидом.

    [2] Так у тэксце. Трэба чытаць – девятом.

    [3] Так у тэксце. Трэба чытаць – позволяет.

    [4] Так у тэксце. Трэба чытаць: Вилькомирского.

     

  • Пожарные в Мстибово

    24 Окт 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Мстибово

  • Пожарные в Гнезно

    24 Окт 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Гнезно

  • Школа в Волковыском повете

    24 Окт 2014 // Ваш отзыв

    Рубрика: Uncategorized