• ВАЎКАВЫШЧЫНА Ў ЧАСЫ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (1569-1795 гг.)

    2014/10/24

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    У 1569 г. на сойме ў Любліне прадстаўнікі Кароны Польскай і Вялікага княства Літоўскага падпісалі дзяржаўна-палітычную ўнію. Вынікам сталася аб’яднанне двух дзяржаў у адну федэрацыйную, на чале якой стаіць адзін кароль, а галоўнай заканадаўчай сілай робіцца аб’яднаны сойм Рэчы Паспалітай. Пад актам Люблінскай уніі  стаяць два подпісы прадстаўнікоў Ваўкавыскай шляхты – Гераніма Пукшты – харужага Ваўкавыскага і Пятра Скробата.

    Пасля Люблінскай вуніі 1569 г. Ваўкавыск набывае вялікае палітычнае значэнне ў жыцці Вялікага княства Літоўскага. Горад быў вызначаны як месца правядзенне генеральных з’ездаў шляхты ВКЛ. Для вырашэння агульнадзяржаўных спраў вялікі князь літоўскі склікаў да Вільні сэйм, аб чым інфармаваў паветы за 6 тыдняў. У гэты час збіраліся павятовыя сэймікі, у якіх удзельнічала шся шляхта павету, выбіралі сваіх паслоў на сэйм, давалі ім пісьмовыя інструкцыі. Па цэнтральных сэймах, на працягу 4 тыдняў павятовыя сэймікі збіраліся зноў, для выслухвання ад сваіх паслоў прынятых на сэйме рашэнняў і дакументаў (ухвалаў). Па выслухванню і запісанню іх да павятовых земскіх судовых кніг, ухвалы сэймаў рабіліся абавязковымі.

    У 1574 г., пасля ўцякання Генрыха Валезі, Крыштаф Мікалай Радзівіл піша “Мы таксама Літва павінны з’ехацца да Ваўкавыску, каб таксама на тую канвакацыю выбраліся”. Праз два гады, 23 мая 1576 г. Ян Геранім Хадкевіч на генеральным з’ездзе ў Ваўкавыску даводзіў да ведама шляхты ораспараджэнні караля Стэфана Баторыя. Нарэшце Стэфан Баторы ў лісце да Яна Гераніма Хадкевіча ад 29 красавіка 1577 г. канчатковы вызначае Ваўкавыск на месца правядзенне Генеральнага сойміка ВКЛ: “В онам паньстве ВКЛ ва ўсіх паветах складаем соймікі на пэўны дзень перад Св.Янам за два дні, г.зн. месяца чэрвеня 22 дня, а потым па дзвух тыднях у Ваўкавыску Галоўны соймік складаем, тым жа правам (звычаем), як у Польшчы ў Коле і ў Корчыне”. І.Лаппа і Г.Люлевіч вылічылі 4 Генеральныя соймікі ў Ваўкавыску – 1576, 1578, 1582, 1584 гг. Генеральны сэйм ВКЛ 1577 г. у Ваўкавыску. На яго з’ехаліся прадстаўнікі цэнтральных і княжаскіх урадаў, а таксама паслы шляхты ўсіх паветаў ВКЛ. Нагэтым сэйме была вызначана дэлегацыя да польскіх паноў. А самае галоўнае сэйм ухваліў падатак у сувязі з набліжаючай вайной з Маскоўскім царствам. Дадзены падатак быў ухвалены пад грозьбай канфіскацыі маёнтку. Нават цыгане і бяздомныя муселі плаціць яго. Вызвалілі ад падатку толькі пагарэльцаў. Сэйм звярнуўся да караля, каб ён таксама са сваіх маёнткаў выплаціў падатак. Зборцай названага падатку ў Ваўкавыскім павеце быў прызначаны Сямюн Іванавіч Ходзыч.

    Наступны галоўны сэймік ВКЛ у Ваўкавыску адбыўся  21 лютага 1582 г. Адным з важных пытанняў, якія дыскутаваліся ў Ваўкавыску, было ўнясенне зменаў у Статут ВКЛ, каб шкоды ад войскаў справядліва ўзнагароджваліся. Працяг вайны з Масквой павінен быў вырашыць агульны сэйм Рэчы Паспалітай. Падаткі згадзіліся ўхваліць, толькі з ўмовай, што падобнае зробяць і ў Кароне Польскай.

    Акрамя Ваўкавыскіх соймікаў, адбыліся яшчэ два ў Мсцібаве

    У часы Стэфана Баторыя канчаткова складаецца адміністрацыйная структура паветаў, галоўныя павятовыя ўрады і механізмы іх дзеяння. Пасля доўгіх змаганняў шляхты ВКЛ за свае правы, у прыватнасці ўвядзенне гродскіх і земскіх судоў, 1578 г. кароль РП Стэфан Баторы пацвярджае Бельскі прывілей аб гэтых судах у паветах Вялікага княства Літоўскага (УДАКЛАДНІЦЬ ДАТЫ І ЗМЕСТ). Суддзі да гродскага і земскага судоў выбіраліся  ўсёй шляхтай павету. У іх кампетэнцыі было судзіць усіх ўладальнікаў земскіх, па-за справамі, якія былі зарэзервіраваны цэнтральнымісудамі: падпальванне, напады на дом, разбой на дарогах, забойства шляхціча. У 1581 г. з’явіўся ў ВКЛ выбіраны Галоўны Трыбунал. Для шляхты Ваўкавыскага павету Трыбунал збіраўся ў Наваградку.

    Уся ўлада ў тагачаснай Рэчы Паспалітай канцэнтравалася ў сэймах, на якіх шляхта ўважліва пільнавала сваіх “залатых вольнасцяў”. Таму шмат сеймаў былі сарванымі. За дынастыю Вазаў аж 14 сэймаў былі не даведзенымі да канца. Справа ў тым, што рашэнні на сэйме павінны былі прымацца аднагалосна. На гэтых сэймах прымаліся рашэнні аб вайне і міры, збіранні паспалітага рушэння, усталяванне цэнаў, біццё грошай, прызначэнні на вышэйшыя пасады, важнейшыя судовыя справы, размяшчэнне войск на зіму, бюджэце дзяржавы, падатках, мытах і інш. Пры вялікай дэцэнтралізацыі палітычнага жыцця ў РП, амаль большасць дзяржаўных урадаў і рашэнняў пераносілася на месцы ў паветы. Тут на павятовых сойміках прымаліся канчатковыя рашэнні аб падатках, утрыманню войск і іншых справах. Часам ухвалы прынятыя на вальных соймах, не былі абавязковымі ў паветах, калі не былі зацверджаныя на сойміках мясцовых.

    У другой палове 16 ст. Канчаткова склалася сістэма павятовых урадаў. Гэтыя павятовыя ўрады не былі платнымі, але займаць іх магла толькі шляхта, якая валодала маёнткамі на тэрыторыі дадзенага павету, так званыя – індэгенаты. Іншыя называліся “чужаземцамі” і не мелі права выконваць павятовых, ваяводскіх і дзяржаўных абавязкаў. Дзякуючы архіўнай знаходцы Андрэя Радамана, стала вядома справа 1587 г. супрацьстаяння шляхты Ваўкавыскага павету рашэнню старасты Ваўкавыскага Драгастайскага, прызначыць на адну з пасад паляка. (ПАДРАБЯЗНЕЙ З АРТЫКУЛА А.РАДАМАНА).

    У Ваўкавыскім павеце ў часы Рэчы Паспалітай існавалі наступныя ўрады: маршалак, суддзя гродскі, суддзя земскі, харужы, возны, пісары гродскі і земскі. А таксама шэраг тытулярных званняў, як традыцыйных адзнакаў былых княжаскіх ураднікаў: стольнік, падчашы, крайчы, мечнік, падстолі, чэснік, канюшы, абозны, крайчы, ляснічы, мастаўнічы, будаўнічы, войскі іінш. Шляхта таксама выбірала падкаморага для вырашэння межавых спрэчак і дэпутатаў на Галоўны Трыбунал ВКЛ. Кароль быў моцна абмежаваны ва ўплывах на выбары павятовых уладаў і на іх кіраванне. Праўда кіруючы апарат павету практычна не меў ніякай выканаўчай улады, што вынікала з умоў “залатой шляхецкай вольнасці”. Дзякуючы Андрэю Радаману і Віталіку Галубовічу магчыма прадставіць частковапрозвішчы асобаў, якія займалі пасады ў Ваўкавыскім павеце на працягу 16-18 стст.

    У Ваўкавыскім павеце існавала два тыпы судоў: суд земскі, які на трох штогадавых сэсіях разглядаў судовыя справы паміж шляхцічамі, шляхтай і касцёламі і манастырамі, дзяржаўныя і павятовыя праблемы. Земскіх суддзяў выберала шляхта ўсяго павету. Другі, гродскі суд, галоўным чынам разглядаў крымінальныя справы. Суддзей гродскіх прызначаў кароль. Вышэйшая судовая інстанцыя, суд апеляцыйны, Галоўны Трыбунал ВКЛ знаходзіліся ў Вільні. Усе рашэнні земскага і гродскага судоў запісваліся адпаведна ў земскія і гродскія кнігі. На сёняшні дзень захавалася вялікая колькасць  дадзеных кніг у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў Мінску: гэта фонды 1710, 1752 ——. Пераважна кнігі паходзяць з 18 стагоддзя. Для даследчыкаў гісторыі Ваўкавышчыны гэта багацейшая крыніца інфармацыі.

    Суды адбываліся на гаспадарскім двары. Гвагніні піша “Ваўкавыск мяста шырокае. Двор у ім судовы, калі разглядаюцца справы шляхецкія”. У 1601 г. Канстытуцыя Варшаўскага сэйму абавязывала старасту Ваўкавыскага вызначыць месца пад будынак судовага дому. (Vol.Leg.NII, c.403) (Vol.Leg.T.II.s,474). У 1609 г. будынак быў ужо гатовы, бо ў Канстытуцыі сэйму з гэтага году запісана “дом збудаваны для судоў Земскіх у двары нашым Ваўкавыскім прымаем (апрабуем)”. (УСТАВІЦЬ З ІНВЕНТАРА 1633 Г.)

    Да сярэдзіны 17 ст. Надалей галоўным абавязкам шляхты Ваўкавыскага павету было нясенне вайсковай службы, удзел у паспалітым рушанні. Калі шведскія войскі 1621 г. пад кіраваннем генерала ——- напалі на Інфлянцкую частку Рэчы Паспалітай і захапіла гарады ——, ваўкавыская шляхта выступіла на “абарону сваёй Айчызны”. Як вынікае са спісу шляхты які захаваўся ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, Ваўкавыскі павет выставіў адразу —— каней па гусарску і —- па казацку. Абавязаны былі далучыцца пазней яшчэ —— па гусарску і —- па казацку. Праўда другі спіс, які паказвае хто і па якой прычыне не далучыўся да паспалітака рушання, хутчэй інфармацыя для пазнейшых разбораў. Удзельнічала Ваўкавыская шляхта і ў іншых вайсковых выправах Рэчы Паспалітай. На вайне з туркамі ў 1618-1621 ггг. Былі ——-.

    Адным з абавязкаў насельніцтва старастваў была аплата падатка т.зв. гіберна (зімовы). Так як жаўнеры мелі права зімоў размяшчацца  толькі ў дзяржаўных і духоўных маёнтках, дык сэйм 1649 г. і ўвёў дадзены падатак. У 1674 г. гэты падатак ў стараствах павету Ваўкавыскага быў: Ваўкавыскае – 183 дыма – 2562 флорэнта (па 14 флорэнтаў з дыму); Воўпенскае – 536 дымаў – 7504 фл.; Мсцібаўскае – 220 дымаў – 3080 фл.; ялоўскае – 132 дымы – 1848 фл.; Дзяцкае – 29 дымаў – 406 фл. (Janusz Wwaliński. Zestawienie hiberny na Litwie w r. 1674 b jej reportycje między podatników oraz rozdzielienie między wojską- // Teki Archiwalne. T.7.)

    У 1690 г. Рэеестр падымны Ваўкавыскага павету называе 5 старастваў: Ваўкавыскае – градовае, Мсцібаўскае, Воўпенскае, Ялоўскае і Дзякскае – неградовыя. Самае вялікае было Воўпенскае – 336 дымаў, потым Мсцібаўскае – 227 дымаў, Ваўкавыскае – 184 дымы, Ялоўскае 138 дымаў і Дзяцкае – 100 дымаў. А перад страшнымі ваеннымі знішчэннямі 1654-1667 гг., названыя староствы былі багацейшымі і больш магутнымі. Стараства Ваўкавыскае перад вайной лічыла 445 дымаў, значыцца ўбытак склаў 58,6 %.

    Да сярэдзіны ХУІІ ст. адбываліся паспалітыя рушэнні. Яно не прадстаўляла вялікай ваеннай сілы, хаця існавала прымаўка, што “ваўкавычане больш цэняць славу, чым жыцце”. Пазней паспалітае рушэнне было заменена наемным войскам. У 1649 г. замест абавязку стацыянавання войскаў у каралеўскіх добрах (староствах), увялі падатак званы гібернай, які складаў чацьвертую частку дахода староства. Расклад гэтай гібурны па ваўкавыскім павеце ў 1674 г. выглядаў наступным чынам:

    Староства      Колькасць дымаў      Колькі фларэнаў       Рэалізавана

    Ваўкавыск             183                               2562                        1500

    Воўпа                     536                               7504                        7504

    Мсцібава                220                              3080                         2000

    Дзякі і Жылічы       29                                 406                           406

    Разам                     1100                             15400                       12410

     

    Памер гэтага падатка вызначаўся ў 14 фларэнаў з дыма.

     

    Ваўкавыская шляхта раўніва бараніла свае рыцарскія годнасці, і  ў 1607 г.. на ваўкавыскім сейміку жадала, каб  “татарын не служыў гусарам”, хаця не ахвотна ішла ў войска, і на іншым ваўкавыскім сейміку ў 1621, даведаўшыся , што  іншыя паветы “выпраўляюць служебных людзей”, запісваюць 50 аркебузераў і высылаюць у ваенны лагер.

    Страшныя войны сярэдзіны ХУІІ ст. не  абыйшлі і ваўкавыскага павету. Перш чым яны сюды прыйшлі, на край абрынулася страшная зараза і пасля кароткага перапынку, яшчэ ў гэтым самым  годзе  вярнулася з узмоцненай сілай. Людзі ўцякалі з гарадоў і мястэчак,  хаваючыся па лясах і пустэчах.

    Улетку 1654 г. маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч перайшоў межы Вялікага Княства Літоўскага. Бітвы працягваліся аж да 1667 г. Горад і павет  былі ў значнай ступені разбураны. Спалены касцелы ў Ваўкавыску, Мастах і Рэплі. У 1662 г. Ваўкавыск быў там моцна разбураны, што,, паводле падання,, не засталося каменя на камені. Цяжкую сітуацыю яшчэ  пагоршыла вайна са Швецыяй. З моманту гэтых войнаў пачаўся паступовы заняпад Ваўкавыска. “У цяжкіх умовах знаходзіўся Ваўкавыск у 1656 г. На поўдзень ад горада стаялі шведы, на паўночны ўсход войскі польскі-літоўскія, на паўночны захад польскія татары. Бітва была вельмі зацятая і працягвалася тры дні, пакуль шведы не былі канчаткова пераможаны. Памяткай з гэтых часоў з’яўляецца так званая  Шведская гара, даўнейшы шведскі шанец”.

    Абшар ваўкавыскага павету, у параўнанні з іншымі паветамі навагрудскага ваяводства ў сярэдзіне ХУІІ ст. выглядаў наступным чынам:

    Павет ваўкавыскі                       4810 кв.км.

    Павет  слонімскі                         6240 кв.км.

    Павет навагрудскі                      15870 кв.км.

    У гэты час ваўкавыскі павет налічваў 80944 жыхароў і 1018 дымаў, з якіх 9499 гэта дымы каралеўскія і шляхецкія, а 619 – гэта дымы каталіцкага духавенства (даныя за 1654 г.). Шчыльнасць засялення перад войнамі ў павеце  ваўкавыскім складала каля 16,8 жыхароў на кв.км. Пасля вайны ў 1667-1673 гг. У Ваўкавыскім павеце пражывало ў сярэднім 58 593 асобы і было 7 679 дымы, што складала 12,2 жыхара на км кв. Дымы падзяляюцца на шляхецкія – 6424, каралеўскія – 695, магдэбурскія – 90, духоўных каталікоў – 470. Такім чынам ваенныя страты склалі 2 439 дыма (24,1%) і 22 351 чалавек (27,6%). Найбольшыя страты пад час вайны адбыліся ў Ваўкавыскім старастве (445 дымаў перад вайной і 184 дыма пасля вайны альбо 58,6%) і Мсцібаўскім старастве (543 дымы перад вайной і 229 пасля вайны альбо 57,8%).

    Розныя падзеі на тэрыторыі Ваўкавыскага павету пад час Маскоўскай вайны 1654-1667 гг. Адзначылі ў сваіх мемуарах і дзённіках сучаснікі Стэфан Францішк Медэкша, Уладзіслаў Пачобут Адляніцкі, Ян Хрызастом Пасек, Багуслаў Маскевіч, Мацей Урбак Летаў.

    На тэрыторыі ваўкавыскага павету разыгралася непрыгожая драма, якая скончылася забіццем пад Астрынай польнага гетмана Вінцэнта Гасеўскага. Канфедэратыўнае літоўскае войска, якому не выплацілі заробку, у галоўнай сядзібе ў Воўпе з нецярплівасцю чакала вынікаў зацягнутых перамоў у Мастах. Урэшце, сабраўшыся ў воўпенскім касцеле, выдалі вырак гетману і маршалку канфедэрацкаму Жэромскаму. Вось як гэта ўспамінае Пачобут:

    “22 лістапада (1662 г.) у поўнач у Воўпе адбылася сесія, на якой прысягалі тыя, хто там былі. Потым, не могучы самі парадзіць, трубой склікалі да касцела ўсіх на генеральную сесію. Калі мы зышліся, не ведаючы, у  чым справа, то пачынальнікі канфедэрацыі, не жадаючы раскрываць сакрэт,пакуль не будзе выканан прысяга. Адныя з ахвотай прысягалі, хочучы даведацца сакрэта, другіх прымусілі, каб прысягалі. Пасля гэтай прысягі перад харугвай устаў пан Катоўскі, які пачаў з вялікім жалем гаварыць, што ўсяму войску бракую здаровага сэнсу і гонару. Аб нас пякуцца, а так пякуцца, што татарскія орды на нас вядуць, а каб не галаслоўна выступаць, паказаў лісты, напісаныя лічбамі Яго Мосці пана канцлера Вялікага Княства Літоўскага да яго Мосці пана Гансеўскага.

    У рэшце рэшт прынялі рашэнне Гасеўскага і Жеромскага ў Вільні арыштаваць, але скончылася гэта тым, што Гасеўскага ў Астрыне растралялі, а Жэромскага ў Дубне над Неманом. Успамінае пра гэта і Пасак.

    “Калі Хаванскі ў Берасці, — чытаем у іншых успамінах, — атрымаў паведамленне аб польным пісары, пайшоў супраць яго, хочучы біцца з ім у полі, але нашы, будучы не роўныя ў сілах, адступілі назад за пушчу да Прусаў. Ен таксама не гнаўся, але адступіў да Наваградка. Бачачы гэта слонімскі і ваўкавыскі паветы паслалі паслоў з субмісіяй да Хаванскага, якія былі ім прынятыя. Ваўкавыск жа крыху спазніўся, страціў таксама сваіх паслоў, бо іх маскоўскі атрад забіў па дарозе, … адным зрубалі галовы, другіх чацьвертавалі…”

    Успамінае аб гэтых цяжкіх часах і Ю.А.Храпавіцкі:

    “28.05.1660 прышло паведамленне ад казака,, які бяжаў з лістамі ад пана жмудскага старосты (Ян Кароль Глебовіч у Росі) да ЯМ караля аб тым, што атрад  ЯМ пана ваяводы рускага ўзяў ваяводу ваўкавыскага маскаля Халешчава ў самым Ваўкавыску.

    “29.05.1660. Прышла навіна, што гэта шляхта літоўская, якую пан Геранім Горскі, ваяводзіч мсціслаўскі, прадаўшыся Маскве, захапіў той атрад і іншых пабіў і паймаў, але з таго атраду затрымала Масква”.

    “20.05.1660. Іншая навіна, што гэта сталася ў Песках, і ніхто з таго атраду не загінуў, шляхту набралі каля Ваўкавыска, іншых забіта немала”.

    Заблытаныя паведамленні, але беспарадкі былі аграмадныя.

    Маскоўцы, пакідаючы ваўкавыскі павет, павялі з сабой многіх жыхароў, якіх забралі ў войска, альбо прымусілі займацца рамяством. Знаходзім гэта ў адным з дакументаў, які паходзіць з 1669 г., дзе між іншым чытаем:

    “ У сенняшнім 1668 г. 2 аўгуста вялікаму цару і вялікаму князю Аляксею Міхайлавічу ўсей Вялікай і Малай і Белай Расіі самадзержцу біюць чалом майстры палка Агеева Шэпелева чужаземцы Юрка Іванаў і Счастка Шынкеяў. У мінулым годзе, калі вялікаму гасудару Бог даў Гродна, а яны былі ў гэтым часе ў мястэчку Пескі і жылі пад высокай рукой вялікага гасудара і ў мінулым годзе па загадзе вялікага гасудара былі ўзятыя да Масквы ў полк Агеева Шепелева. І ў тым палку ўчылі рамяству і выўчылі больш чым 30 чалавек…

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *