• Спіс шляхты Ваўкавыскага павету 1621 г.

    2014/11/10

    Рубрика: Исторические заметки о Волковысске

    (РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 127. Стр.225-228).

     

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў Рыцарства шляхты Ваўкавыскага павета і іншых, якім паводле канстытуцыіі і сейму нядаўна адбыўшагася, выцягнутых дзеля абароны Бацькакўшчыны супроць князя Судэрманскага, які несяброўскім чынам напаў на дзяржаву яго каралеўскай мосьці, горад Рыгу ўзяў і далеў у дзяржаву яго каралеўскай мосьці прасоўваецца, якім  выпраўляцца ў Інфлянты дзе каля сяла Піваголах каля Пуняў сабраліся 3 лістапада 1621 г.

    Яго мосць Пан Ян Юндзіл, маршалак Ваўкавыскага павета, будучы сам, к усладзе Бацькаўшчыны, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных ставіў тры кані ўзброенных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Мікалай Карп, падкаморы Ваўкавыскі, з маёнтку Навасёлак, размешчанаг ў Ваўкавыскім павеце два кані, а з іншых маёнткаў сваіх і пані жонкі сваёй з маёнтка Дублян, размешчанага ў Гродзенскім павеце чатыры кані, з жадання і мілосцьі да Бацькаўшчыны два кані, а ўсяго восемь каней узброеных па-гусарску.

    Яго мосць Пан Станіслаў Пукшта, харунжы Ваўкавыскі з маенткаў сваіх у розных паветах знаходзячыхся, сам да службы Бацькаўшчыне і з харугвай, ставіў дванаццаць каней узброеных па-гусарку, а два кані ўзброеных па-казацку з маёнтка Манцякі апекі Яна Цывінскага.

    Яго мосць Пан Кшыштаў Алендцкі, стольнік Ваўкавыскі, з маёнткаў сваіх айчыстых, якія ва ўтрыманні Пані Маткі іх мосьці, ёсць тры кані, а з жадання і з міласці да Бацькаўшчыны таксама тры кані ўзброенных па-гусарску; з стрыёўшчызны, якая ва ўтрыманні зя’ўляецца ў яго мосьці Пана Яна Алендцкага ставіў два кані ўзброенных па казацку.

    Яго мосць Пан Геліяш Зенковіч, суддзя Наваградскі ад сябе і з часткі брата свайго маёнтка непадзелянага чатыры кані па-гусарску з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім і іншых паветах размешчаных.

    Яго мосць Пан Кшыштаф Дольскі, суддзя Ваўкавыскі, пасланы ад бацькі свайго яго мосьці Пана суддзі земскага ў гадах ужо старых, ставіў тры кані па-гусарску а тры кані па-казацку.

    Яго мосць Пан Багдан Масальскі, падсудак Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах з маёнтка Алтупаўшчызна і з часткі Сямёнаўскай у Харашэвічах выслаў сына дарослага Пана Юрыя і ад брата свайго Пана Януша Масальскага, суддзі гродскага Ваўкавыскага, тры кані гусараў.

    Яго мосць пан Андрэй Трызна выслаў сына свайго добра дарослага і да вайсковай службы годнага, пры ім чатыры кані па-гусарску, а два па-казацку.

    Яго мосць пан Пётр Трызна, стараста Бабруйскі, з маёнткаў сваіх у Ваўкавыскім павеце і ў іншых месцах, шэсць каней па-гусарску, а таксама азанёміў, што сына свайго з гонарам выслаў да Караля яго мосць да Валахіі.

    Ад яго мосьці пана Сакалінскага, старасты Езерскага, пан Карась ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосьць Пан Пшэслаў Пакаш, будучы сам хворы, выслаў слугу свайго шляхціча праўдзівага пана Діанісія Цыртолта і пры ім чатырнаццаць каней гусараў і чатырнаццаць каней па-казацку.

    Яго мосць пан Кшыштоф Шэміот, суддзя Ваўкавыскі, сам ставіў два кані па-гусарску.

    Яго мосць пан Самуэль Аўсяны ставіў чатыры кані па-гусарску.

    Яго мосць князь Пётр Глінскі сам ставіў два кані па-гусарску —  аднаго з маёнтку бацькаўшчынскага, а другога з застаўнга маёнтка ад пана Дзевочкі з Навасёлак размешчанага ў Ваўкавыскім павеце.

    Яго мосць пан Кшыштаф Хадакоўскі сам ад сябе і ад пляменніка свайго пана Юрыя Хадакоўскага, і з саўдзельнікамі Рудзееўскімі, паводле разпісання яго мосці пана Маршалка і мяне харунжага, ставіў аднаго каня па-казацку.

    Яго мосць пан Ян Пукшта, харунжыч Ваўкавыскі, сам і з саўдзельнікамі ад яго мосьці пана маршалка і мяне харужага паводле канстытуцыі распісання, ставіў аднаго каня па-гусарску.

    Яго мосць Зыгмунт Пукшта выслаў два кані па-гусарску, сам будучы не спасобнага здароў’я з-за параненай нагі, на што мусіць урэгуляваць праўна.

    Яго мосць пан Шымон Гарадзельскі, пісар земскі Ваўкавыскі, сам будучы ў гадах выслаў свайго дарослага сына пана Вайцеха Гарадзельскага, ставіў два кані па-казацку.

    Пан Васіль Калантай сам ставіў каня па-гусарску з панам Галасем і ад пана Яна Жаранкі конь.

    Пан Ян Калантай паведаміў нас ураднікаў яго мосць пана Маршалка і мяне харужага, вярнуўся з шляху, даючы нам, у справе сына яго, які быў у паходзе да Валахіі, і там трапіў у палон да паганцаў, які для вызвалення сам мусіў старацца, выслаў пахолка шляхціча з канём па-гусарску.

    Пан Адам Калантай выслаў свайго слугу на кані па-гусарску, аб сабе даючы слова, што з паборавымі грошамі едзе да Вільна да скарбу.

    Пан Ендрэй Калантай, будучы сам у гадах выслаў сына сваяго дарослага пана Яна Калантая на кі па-гусарску.

    Пан Адам Углік, суддзя земсік Ваўкавыскі сам ад сябе і ад пна Міхала Угліка, дзядзькі свайго, ставіў каня па-гусарску, а на пана Адынца пратэставаў, што той да яго не далучыўся з часткі якая ад яго заставалася.

    Пан Грыгоры Жынь сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Кендзержаўскі каня па-гусарску з маёнтка Кузьмічы.

    Пан Кшыштаф Кендзержэўскі сам ад сябе і ад княгіні Семёнавай Глінскай ставіў два кані па-казацку.

    Пан Юры Езерскі сам ставіл каня па-гусарску.

    Пан Ян Езерскі, будучы сам у гадах выслаў сына свайго дарослага пана Кшыштофа Езерскага на кані па-гусарску мянуючы, і ад суудзельніка Юрыя Калусоўскага з таго грунціка, што у пана Езерскага купіў.

    Пан Ян Лопот з сваёй часткі маёнтка Хаўшэвіц каня па-гусарску, а часткі Семёнаўскай каня па-казацку. А на сваіх суудзельнікаў пратэставаў, што да яго не далучаліся.

    Пан Леў Лопот каня па-казацку з суудзельнікамі, а на другіх суудзельнікаў пратэстваў, што да яго не далучыліся.

    Пан Іван Трызна, будучы ў дарослых гадах і хворы на ногі, з дазволу яго мосці пана Маршалка і майго харужага, ад’ехаў да дому з вёскі Пунскей Піваголь. А на сваім мейсцы пакінуў шляхціча добрага, свайго павіннага пана Юзэпа Касцюшку на кані па-гусарску, і каторы пан Касцюшка сам ад сябе і ад братоў ставіў другога каня па-казацку паводле аб’яднання.

    Пан Крыштаф Касцюшка ставіў каня па-гусарску, да якога пан Сушко далучыўся да трэцяй часткі каня.

    Пан Кшыштаф Ашмянец ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага распісаных, ставіў каня па-гусарску.

    Ад княгіні Яновай Глінскай, конь па-казацку з маёнткаў Парфіяновіч і Бакшты.

    Пан Ян Церпента каня па-гусарску з Мацкелёўшчызны і з Дабейкаў у іншым павеце.

    Пан Міхал Церпента сам ад сябе і ад пані Марцянавай Роскай каня па-гусарску.

    Пан Пагінскі з панам Яварам і з панам Мікалаем Немчыноўскім ставіў каня па гусарску, але іншыя панове браты казалі, што болей павінна было быць.

    Пан Сапоцка дава кані па-казацку ставіл.

    Пан Герман Енджэйковіч ад сябе і ад братоў сваіх родных паноў Яраша, Давіда, Размуса і ад удавы братавой пані Зыгмунтовай Енджэйкевічовай, якая ў сіроцтве засаталася, не толькі на вайну выпраўляць, але і сабе з дзяцьмі выжывення мець не можа, з суудзельнікам панам Вайніковічам, які таксама недастатак свой паказваў, з далучэннем суудзельніка ад яго мосці пана Маршалка і мяне харужага ставіў пан Герман Енджэйковіч каня па-гусарску. Той жа пан Герман і ад брата свайго пана Мацея Енджэйковіча ставіл каня па-казацку. А сам пан Мацей Енджэйковіч не выехал на тую выправу вайсковую, па прычыне пагаршэння шматкротнага і дзеці некаторыя яго пагоршыліся.

    Пан Адахоўскі з Рэплі два кані па-казацку.

    Пан Гзоўскі ставіл два кані па-гусарску.

    Пан Бертноўскі сам ад сябе і ад пана Адама Лопата і пана Андрэя Адынца, які купіў у пана Льва Лопата, ставіў конь па-казацку.

    Пан Ардынец выслаў сына дарослага на каня па-гусарску.

    Пан Андрэй Адамовіч сам ад сябе і ад братоў сваіх каня па-гусарску з маёнткаў сваіх Манцякоў, Вайнікаўшчызны і Ленартаўшчызны.

    Пан Ян Яскольд сам ад сябе і ад братоў сваіх і ад суудзельнікаў каня па-гусарску, яле там трэба рэгулёваць.

    Пан Ян Сушко з братам сваім Даніэлем каня па-казацку, а на іншых пратэствалаі, што не даплочвалі.

    Пан Александр Мінеўскі, будучы ў сталых гадах, выслаў свайго сына дарослага пана Юрыя Мінеўскага на кані па-казацку з маёнтка Мачульнай.

    Пан Станіслаў Мінеўскі з часткі сваёй жонкі і часткі паненак швагерак сваіх пані Анны і Шчэнснай Жалтоўскіх з маёнтка Мачульна пры браце сваім родным панае Юрыю ставіў каня па-казацку..

    Пан Васілеўскі з Самуйлавіч, гараднічы, з князем Сямёнам Глінскім хворым, ставіў каня.

    Пан Яраш Длускі з панам Якубам Ашмянцом і з панам Войцехам Едзекоўскім каня па-казацку.

    Пан Высоцкі выслаў сына свайго дарослага сам ад сябе і ад суудзельнікаў сваіх паноў Клепацкіх, каня па-гусарску.

    Пані Жданоўска удава, выслала чатыры кані па-казацку.

    Пан Мікалай Цывінскі ставіў пару каней па-казацку, аднаго з Седзельнік, другога з Дзераўной у Брэскім ваяводстве.

    Пан Маіноцкі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Юры Кінтаўт з суудзельнікамі сваімі і з сынам панам Адамам Кінтаўтам з маёнтка у Ваўкавыскім павеце размешчаным і ў навагрудцкім з Буды ставіў два кані па-казацку.

    Пан Шымон Падолец з суудзельнікамі ставіў каня па-казацку.

    Пан Ян Зарэмба з панам Андрэем Малевічам каня па-казацку.

    Пан Шчэнсны Гедройц з панам Станіславам Ейсымонтам і ранёй маткай яго, два кані па-казацку, і ад пана Лаўрына Зеленеўскага і ад пана Слепаўронскага і ад паноў Суетаў і ад Сіўка з Ліхасельчанаў, але магчыма толькі на гэты адзіны раз.

    Пан Мікалай Калусоўскі, пан Грыгоры Жэброўскі з панам Карасём каня па-казацку.

    Пан Паўловіч з суудзельнікамі каня па-казацку, а на суудзельніка пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пан Станіслаў Чык з суудзельнікамі сваімі панамі Янам і Паўлам Чыкамі, панм Адамам Залускім, панам Мацеям Адынцом і панам Андрэем Стармілам з маёнтка свайго Мейштовіч, Тулава і Углоў каня па-казацку. Пан Бажоба ад пана Прашчыцкага і з часткі небожчыка пана Фёдара Стараіна і з часткі Сасінаўскай каня па казацку, на якіх пратэстваў і захоўвае сабе волнае маўленне, за тое што да яго не далучыліся.

    Пан Жабка з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Гоздзельскі, пан Счыгельскі, пан Крыванос два кані па-казацку.

    Пан Станіслаў Счыгельскі з Гродзенскага павету ад малых дзяцей з маёнткаў Эйсмантаў, Шымкаўшчызны, Бурнева трымаючы ў апекунстве, і пры галоўнешых маёнтках Гоздзелеўшчызны, Крываносаўшчызне ставіў каня па-казацку.

    Пан Леваноўскі з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Леў Жынь, будучы хворым mentis captione ад пана Бога наведзёны выслаў каня па-казацку.

    Пан Яранім Жынь будучы хворым і на вочы слабым выслаў каня па-казацку.

    Пан Станіслаў Сегень, выказваўся імям сваёй сястры пані Енджэёвай Немчыноўскай, з таго фальварку, які трымае заставай ад яго мосці князя Агінскага Самуэля Целякі, размешчанага ў Ваўкавыскім павеце, бо пан Агінскі ў сваім запісе запісаў, што яна павінна замяняць на попісах і паслугах Рэчы Паспалітай, а зараз не бачучы нікога ад князя Агінскага, альбо якіесць цяжкасці напотым, сястра не павінна ставіць пахолка па-казацку.

    Пан Мікалай Сасін з панам Іванам Трызнай, з панам Вайцехам Буткевічам, з панм Грыгорам Падгайскім, панм Раманам Ванькевічам каня па-казацку.

    Пан Мальхер Жукоўскі з Седзельнік каня, але павінен больш паводле даўных реестраў, з тымі ад каго ён браў грошы на каня па-за канстытуцыяй.

    Пан Кршчановіч будучы паранены ў руку, хворы з дазволу яго мосць пана Маршалка і майго харужага, адехаў, пакінуўшы пана Корбута і ставіўшы каня па-казацку, і пратэставаў на пана Абухоўскага аб не далучэнні, а пан Абухоўскі даў знаць да мяне Харужага, што знаходзіцца на службе ў караля яго мосьці, і што мае аўтэнтычны дакумент паказаць.

    Панове Карэйвове каня па-казацку.

    Пан Іван Канстанцінавіч з сваёй валокі, якую мае і ад пана Міхалевіча каня па-казацку. Аб пане Міхалевічу некаторыя паны браця казалі, што там маёмасці не мала, і павінен бы больш ставіць чым адзін конь, больш таго сам застаўся ў хаце.

    Пан Станіслаў Высоцкі сам ад сябе і ад пана Мікалая Эйсымонта і ад суудзельнікаў сваіх пана Крыштофа Прыгодзіча, ад пана Яна Краснадэмбскага, Пятра Стрыгі ставіў каня па-казацку, а на іншых суудзельнікаў, якія адарваліся ад іх, пратэставаў, бо грошы і правы на коні іншаму аддалі, а каней за іх не ставёна.

    Пан Зверовіч ставіў каня па казацку. А на пана Заяца пратэставаў, што да яго не далучыўся.

    Пані Бергелёва выслала сына па-казацку на кані.

    Пан Мацей Пацкевіч з суудзельнікамі з Зеленевіч каня па-казацку.

    Пані Камаеўская удава з маёнтка Струбніца ставіла каня па-казацку.

    Пан Счурскі ставіў каня па-казацку з суудзельнікамі з панамі Немчыновічамі і пані Гумковай і з панам Грондзкім.

    Пан Мікалай Воўк з маёнтка Седзельнікі каня па пяцігорску, ад некаторых сваіх суседзей грошы браў і правы супроць канстытуцыі, а на каня сам павінен ставіць.

    Пан Дзевялтоўскі з маёнтка Седзельнікі і з жадання да Бацькаўшчыны дамовіўся з суудзельнікамі каня па-гусарску.

    Пан Шымон Юшкевіч з суудзельнікамі каня па-казацку.

    Пан Грынашкевіч каня па-гусарску і з суудзельнікамі яго мосць ксяндзом Мікалаем Немчыноўскім плебанам Ваўкавыскім і з панам Адамам Петрашэўскім.

    Панове Аніхомаўцы каня па-казацку з суудзельнікам сваім панам Якімовічам.

    Пан Тыніна каня па-казацку з суудзельнікамі.

    Ян Пацукевіч з грунціка каля Недзевіч каня па казацку.

    Пан Васідеўскі Александр ставіў каня па-гусарску з суудзельнікамі.

    Пан Адам Швейкоўскі выслаў сына свайго Крыштофа на кані па-казацку з суудзельнікамі з панам Кандратам Волашаніным і з сынам сваім панам Юзэфам Швейкоўскім.

    Пан Жданоўскі каня па-казацку, а пратэставал на пані Камаеўскую а не далучэнні.

    Пан Міхал Варабей ставіў каня па казацку з суудзельнікамі.

     

    Станіслаў Пукшта,

    Харужы Ваўкавыскі.

     

    Дакумент выявіў, пераклаў з польскай мовы Семянчук Генадзь.

     

    РНБ у Санкт-Пецярбургу, фонд 971, апіс 2, аўтограф 133. Стр.140-141

     

    Спісанне іх мосьцяў Паноў абывацеляў  Ваўкавыскага павета народу шляхецкага, якія паводле канстытуцыіі ў року тэразнейшым 1621 і на сэйме прынята рушэнне паспалітае да Інфлянт накіраванага за выцяганнем Яго мосьці пана Маршалка і мяне Харужага вайсковых ураднікаў да Інфлянтаў пад харугву павятовую не з’явіліся, маюць на прызначаны мною час да сбірання да Дубна на дзень 26 кастрычніка ў годзе тэразнейшым 1621 там не з’явіліся і да трэцяга лістпада пад харугву павятовую не сталі і аб сабе толькі вядомасць падалі і некаторыя  і не адазваліся.

     

    Ад яго мосьці Пана Віцебскага на попісе ў Ваўкавыску было 16 каней і пехоты 16. Але зараз яе мосць пані Віцебская пазнаёміла з лістом караля, яко мосьцю пана Нашага міласцівага напісаным да яго мосці пана ваяводы Навагрудскага і да мяне харужага і да іх мосьце паноў абывацеляш Ваўкавыскага павету, што яго мосьць пан Маршалак Каронны як апекун сына яго мосьці пана Віцебскага памерлага ставіў почент з маёнткаў ў ВКЛ размешчаных сыну яго мосьці пана Віцебскага належачых. У чым я харужы ідучы за воляй яго каралеўскай мосьці, як пана высшага якому паспалітае рушанне з сейму даверылася, і сілу прадстаўленых тых лістоў слухацца іх павінне.

    Яго мосць пан Андрэй Война, падчашы Вялікага княства Літоўскага на попіс ў Ваўкавыску 3 мая праведзены выслаў 30 каней па-казацку. Зараз на дадзеную экспедыцыю да Інфлянт ніхто ад яго мосьці пад Ваўкавыскую харугву не з’явіўся, але вядомасць ёсць, што яго мосьць пан падчашы да Валахіі супраць паганцаў сыноў сваіх і опчант выслаў да караля Яго мосьці.

    Яго мосьць пан Ян Ракоўскі, пад час попісу ставіў 12 каней па-гусарску, а паказацку 12 каней. А зараз, калі мы яго выцягвалі да Інфлянт, прыслаў паведамленне сваю да пана яго мосьці Маршалка і да мяне харужага, што сам быў выехаў на патрэбы караля яго мосьці і Рэчы Паспалітай да Валахіі супраць паганцаў за загадам караля яго мосьці і почант свой выслаў. А ўзяўшы вядомасць а трактатах, якія дайшлі каралю яго мосьці пану нашаму і Рэчы Паспалітай у паходзе Турэцкім, што ўжо харугва павету Ваўкавыскага накіравалася да Інфлянтаў, з тым што адазваўся лістом сваім, што сам яго мосць прыбыць жадаюць пад харугву Ваўкавыскую супраць рабаўніка Бацькаўшчыны, каля пачант яго мосьці паверне з той дарогі па якой пайшоў да караля.

    Яго мосць пан Эсеяш Гейдройць на попісе ўказваў тры кані па-гусарску з маёнтку жонкі сваёй у Ваўкавыскім іншых паветах размешчаных, даў знаць мне харужаму, што як слуга каралевы яе мосьці прызначаны ёсць да  пражывання і аховы пры каралеве яе мосьці, і што моша падцвердзіць аўтэнтыкам з канстытуцыі мінулага сэйму.

    Яго мосьць пан Ядам Юндзіл, войскі Ваўкавыскі на попісі ўказваў тры кані, а зараз не выехаў і не выслаў, прыкрываючыся пасадай сваёй,бо ёсць войскім Ваўкавыскага павету.

    Яго мосць пан Януш Масальскі, суддзя гродскі Ваўкавыскі, сам не выехаў, почант пры пляменніку выслаў.

    Пан Станіслаў Скіндар не выехаў, а вядомасць да мяне харужага даў, што маёнтак Лапеніца ў Ваўкавыскім павеце арэндаваў.

    Пан Цырыяк Масальскі не выехаў і ніякай вядомасці аб сабе не падаў.

    Пан Станіслаў Дзевалтоўскі, абмовіўся праз сябра, што накіраваўся да Валахіі за каралём яго мосьцю і з почантам яго мосьці пана Ракоўскага, аднак павярнуліся і становіцца зараз пад харугву Ваўкавыску.

    Пан Лапатэцкі з маёнтку свайго нікога не прыслаў але вядомасць ёсць, што сам знаходзіцца пры карале яго мосьці ў Валахіі супраць паганцаў.

    Яго мосць пан Пясецкі былы падваявода Віленскі, даў знаць пар сябе да яго мосьці пана Маршалка і да мяне Харужага, што знаходзіцца ў Вільні за зышоўшага з гэтага свету годнага памяці яго мосьці ваяводы Віленскага, але жадае ставіць з почтам пад харугву, але не было.

    Пан Камароўкі з маёнтка Лапеніца размешчанаг ў павеце Ваўкавыскім, які трымае ад ад пана Александра Савіцкага на попісе ў Ваўкавыску ставіў 2 кані па-гусарску і два кані па-казацку. А зараз да Інфлянтаў не ставіўся і жаднай вядомасці аб сабе не даў. На што пан Савіцкі пратэставаў, і таму сам пан Савіцкі не выехаў.

    Пан Пракоп Белаўскі сам не выяхаў і жаднай вядомасці аб сабе не даў.

    Пан Каўнацкі і пан Карскі не выехалі і вядомасці аб сабе не далі з маёнтка Хрускага.

    Пан Заяц далучаны быў да пана Зверовіча, не выехаў.

    Пан Стэфан Скріба не выехаў і вядомасці аб сабе не даў. Ад пані Яранімавай Снарскай ніхто не выехаў, а яе некаторыя асобы прыцягвалі да сябе.

    Пан Ян і пан Пётр Скіндары не выехалі і жаднай вядомасці пра сябе не далі.

    З маёнтку Харашкаўшчызна, што пан Трцінскі з жонкай сваёй трымалі, а зараз пан Раман Ельскі трымае, не выехаў і вядомасці не пададзена.

    Пан Юры Сцыпіон з маёнтка Рось не ставіўся і нікога не выслаў.

    Пан Александр Купріяновіч не ставілся.

    Пан Александ Снарскі, пісар гродскі ваўкавыскі не ставіўся і вядомасці пра сябе не даў.

    Адам Яновіч Плік, пан Кшыштаў Ашмянец паведамілі што саміх сабе паставяць.

    Пан Шеміот з Вішнеўкі не ставіўся і вядомасці аб сабе не даваў.

    Юры Калусоўскі з вядомасці яго мосьці пана Маршалка і мне харужага ад’ехаў да дому з пад харугвы, папярэдзіўшы нас, што мусяў прыехаць потым не прыбыў і не адазваўся.

    Ілейкове Веренкове, якія купілі маёнтка шляхецкага частку ў Леглеевічах Малехераўшчызну ў Дубне былі, а калі папісаваліся, панове браця каней не ставілі.

    Гецольд адзін быў, але пад час попісу каня да вайны неабходнага і рыштунку вайсковага не ўказываў.

    З маёнткаш Бачынскіх, з якіх перад тым почты з’яўлялася пад харугву Ваўкавыскую і з іншых маёнткаў ніхто зараз не ставіў.

    Ад пані Залескай нікога не было, але сын пані Пётр Залескі, які на  маёнтку ў Лідскім павеце пісаў да мяне харужага, што пад харугву тамтэйшага павету Лідскага меў ставійь почат з з там таго маёнтку свайго і з таго маёнтку, які размешчаны ў Ваўкавыскім павеце.

    Ад іншых, калі хто не выехаў, вядомасць будзе пададзена ад мяне пісьмова.

    Харужы Ваўкавыскі Станіслаў Пукшта.

     

  • Ваш отзыв

    Почта (скрыта) *